Няпростыя кантэксты разца

№ 47 (1538) 20.11.2021 - 27.11.2021 г

Да 90-год­дзя ску­льп­та­ра і пед­аго­га Ге­на­дзя Му­рам­ца­ва
Ёсць лю­дзі дзі­вос­най улас­ці­вас­ці: зда­ецца, ве­да­еш ча­ла­ве­ка да­ўно, а не пе­ра­ста­еш за­хап­ляц­ца яго здо­ль­нас­цю без пры­твор­ства, без гвал­ту над са­бой ад­кры­вац­ца лю­дзям за­ўсё­ды і ва ўсім то­ль­кі доб­ры­мі па­сы­ла­мі сва­ёй ду­шы. Так, мас­так па­ві­нен быць доб­рым — і ў жыц­ці, і ў твор­час­ці. Та­кі Ге­надзь Му­рам­цаў — та­ле­на­ві­ты ску­льп­тар, вы­дат­ны пед­агог, пра­фе­сар, тон­кі інтэ­лек­ту­ал, шчы­ры ча­ла­век, які 18 ліс­та­па­да бя­гу­ча­га го­да адзна­чыў сваё 90-год­дзе.

/i/content/pi/cult/878/18593/2.jpgххх

Яму ёсць што ўспом­ніць: да­ва­еннае жыц­цё ў Мін­ску, пер­шыя азы ры­са­ван­ня ў До­ме пі­яне­раў і ў До­ме на­род­най твор­час­ці ў мас­та­коў-пе­даго­гаў Сяр­гея Кат­ко­ва і Мі­ка­лая Та­ра­сі­ка­ва, эва­ку­ацыя раз­ам з ба­ць­ка­мі ў пер­шыя дні вай­ны ў Па­вол­жа... Яго та­та, за­слу­жа­ны артыст БССР Ілья Аляк­се­евіч Му­рам­цаў, і яго ма­ці Ні­на Про­ха­раў­на За­ха­ра­ва-Му­рам­ца­ва — на­стаў­ні­ца фран­цуз­скай мо­вы, ака­за­лі на сы­на вя­лі­кі ўплыў у сэн­се ста­наў­лен­ня па­сі­янар­на­га ха­рак­та­ру з моц­ным гу­ма­ні­тар­на-інтэ­лек­ту­аль­ным стрыж­нем.

Артыст быў вы­дат­ным опер­ным спе­ва­ком (бас), які ўво­сень 1933 го­да быў за­про­ша­ны з Ле­нін­гра­да ў Мінск у якас­ці са­ліс­та Дзяр­жаў­на­га тэ­атра опе­ры і ба­ле­та БССР, дзе ўжо праз ме­сяц па­чаў вы­сту­паць у спек­так­лях «Цар­ская ня­вес­та», «Яўген Ане­гін», «Князь Ігар», і па­зней, не­за­доў­га да па­чат­ку вай­ны, — у пер­шых бе­ла­рус­кіх опе­рах «Мі­хась Пад­гор­ны» Яўге­на Ці­коц­ка­га і «У пуш­чах Па­лес­ся» Ана­то­ля Ба­га­ты­ро­ва. З лі­пе­ня 1942 го­да да ся­рэ­дзі­ны чэр­ве­ня 43-га Ілья Му­рам­цаў ува­хо­дзіў у склад твор­ча­га ка­лек­ты­ву тэ­атра, які вёў актыў­ную кан­цэр­тную дзей­насць па аб­слу­гоў­ван­ні спа­чат­ку ты­ла­вых шпі­та­ляў, а по­тым раз­ам з фран­та­вой кан­цэр­тнай бры­га­дай пад кі­раў­ніц­твам Ісі­да­ра Ба­ло­ці­на вы­сту­паў у кан­цэр­тах для сал­дат і афі­цэ­раў Чыр­во­най арміі і вы­зва­ле­ных ад во­ра­га га­ра­доў Бе­ла­ру­сі. Уво­сень 1944 го­да тэ­атра­ль­ная тру­па вяр­ну­ла­ся ў Мінск. Зна­мя­на­ль­най падзе­яй у гэ­ты час ста­ла прэм’ера ў Вя­лі­кім тэ­атры опе­ры і ба­ле­та БССР опе­ры «Але­ся » Я. Ці­коц­ка­га, якая ад­бы­ла­ся 24 снеж­ня та­го ж го­да.

Той дзень прэм’еры 13-га­до­вы Ге­на за­пом­ніў на­заў­сё­ды. Мінск яшчэ ля­жаў у ру­інах, пра­ца­ваў ка­мен­дан­цкі час, на пры­вак­за­ль­най плош­чы ста­ялі ра­міз­ні­кі. Усю­ды дзі­кія раз­бу­рэн­ні, дзі­кія чэр­гі па хлеб і іншыя прад­укты. У кас­трыч­ні­ку 1944-га ад­быў­ся пер­шы ма­са­вы вы­хад га­ра­джан на “ня­дзе­ль­нік” — на ад­бу­доў­чыя ра­бо­ты. У та­кім “ня­дзе­ль­ні­ку” пры­ня­лі ўдзел і артыс­ты тэ­атра, у тым лі­ку Ілья Аляк­се­евіч раз­ам з сы­нам і жон­кай. І, ня­гле­дзя­чы на цяж­кі па­сля­ва­енны час, ка­лі, зда­ва­ла­ся, не да ку­ль­ту­ры, ку­ль­ту­ра, мас­тац­тва і ад­ука­цыя ад­на­ўля­лі­ся ве­ль­мі вы­со­кі­мі тэм­па­мі. Маг­чы­ма, ме­на­ві­та та­ды бу­ду­чы ску­льп­тар цвёр­да зра­зу­меў, што яго мес­ца — у шэ­ра­гу пра­фе­сій­ных мас­та­коў, бо за яго крох­кі­мі пля­ча­мі быў не­вя­ліч­кі, але ве­ль­мі пры­ваб­ны во­пыт: да­ва­енныя дзі­ця­чыя мас­тац­кія сту­дыі. Ба­ць­кі пад­тры­ма­лі жа­дан­не Ге­на­дзя і на­кі­ра­ва­лі яго ў мас­тац­кае ву­чы­ліш­ча, якое то­ль­кі што ад­кры­ла­ся ў бу­дын­ку Тэ­атра опе­ры і ба­ле­та. Так што — пра­ктыч­на по­бач з артыс­тыч­най гры­мёр­най ба­ць­кі. Ішоў 1947 год. Тут, у ву­чы­ліш­чы, і ад­бы­ла­ся пер­шая сус­трэ­ча юна­ка з пед­аго­гам Андрэ­ем Ануф­ры­еві­чам Бем­бе­лем, які ў бу­ду­чай твор­чай бі­ягра­фіі Му­рам­ца­ва сыг­рае знач­ную ро­лю. Так усё па­чы­на­ла­ся...

/i/content/pi/cult/878/18593/3.jpgххх

А па­сля за­кан­чэн­ня ву­чы­ліш­ча быў Ле­нін­град, зна­ка­мі­тая “Рэ­пін­ка”, ака­дэ­міч­ныя ву­чэб­ныя май­стэр­ні бы­ло­га за­сна­ва­ль­ні­ка Ві­цеб­ска­га мас­тац­ка­га тэх­ні­ку­ма Мі­ха­іла Кер­зі­на, так­са­ма “па­тры­ярхаў” Усе­ва­ла­да Лі­ша­ва, Ула­дзі­мі­ра Ры­тэ­ра і Іга­ра Крас­тоў­ска­га. Дып­лом­ная ску­льп­тур­ная кам­па­зі­цыя “Ура­джай” (жа­но­чая фі­гу­ра) атры­ма­ла най­вы­шэй­шую адзна­ку. Да­рэ­чы, ка­лі ў 1973 го­дзе мне па­шан­ца­ва­ла сус­трэц­ца з Кер­зі­ным у яго ле­нін­град­скай ква­тэ­ры на 4-й лі­ніі Ва­сі­ль­еўска­га вос­тра­ва (гэ­та пра­ма ў два­ры Рэ­пін­ска­га інсты­ту­та), я спы­таў Мі­ха­іла Арка­дзе­ві­ча, та­ды ўжо 90-га­до­ва­га мэт­ра, ка­го ён мо­жа аса­біс­та вы­дзе­ліць са сва­іх бе­ла­рус­кіх вуч­няў. І ён без за­пін­кі сва­ім вы­со­кім фа­ль­цэ­там ад­ка­заў: За­іра Азгу­ра і Аляк­сея Гле­ба­ва, так­са­ма Аляк­сан­дра Арло­ва і Аб­ра­ма Жо­ра­ва, на жаль, за­гі­ну­лых у га­ды вай­ны, а з ма­ла­дых — Ге­на­дзя Му­рам­ца­ва. А сам Ге­надзь Іль­іч так ска­заў пра Кер­зі­на: “Ён — энцык­ла­пе­дыя ску­льп­ту­ры. Яму за­ўсё­ды бы­ло ўлас­ці­ва этыч­нае і гра­ма­дзян­скае сум­лен­не, якія так па­трэб­ны ску­льп­та­рам на­ша­га ча­су”.

...1958 год. Ака­дэ­мія мас­тац­тваў — у мі­ну­лым. І — вяр­тан­не ў Мінск. Пер­шыя вы­стаў­кі, пер­шы пед­ага­гіч­ны во­пыт: спа­чат­ку — у тым жа мас­тац­кім ву­чы­ліш­чы, по­тым — у тэ­атра­ль­на-мас­тац­кім інсты­ту­це. Сё­ле­та споў­ні­ла­ся аку­рат 60 га­доў з та­го ча­су, ка­лі Андрэй Ануф­ры­евіч Бем­бель, так­са­ма бы­лы вы­ха­ва­нец ле­нін­град­скай мас­тац­кай шко­лы, за­пра­сіў Ге­на­дзя ў гэ­ты інсты­тут на па­са­ду вы­клад­чы­ка ка­фед­ры ску­льп­ту­ры. Так ужо атры­ма­ла­ся, што з та­го ча­су пед­аго­гі­ка і твор­часць у Му­рам­ца­ва за­ўсё­ды ішлі по­бач, ні­як не пе­ра­шка­джа­ючы ад­на ад­ной. Як пры­зна­ецца Ге­надзь Іль­іч, пед­аго­гі­кай ён за­хоп­ле­ны ўсё свае свя­до­мае жыц­цё: “Вы­кла­даў мно­гім і мно­гім. Не пе­ра­лі­чыць, ко­ль­кі я вы­пус­ціў вуч­няў са сцен бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі. Ска­жу шчы­ра: пед­аго­гі­ка — спра­ва ад­каз­ная і ня­ўдзяч­ная. Гэ­тай спра­вай шмат га­доў за­ймаў­ся ў надзеі на па­мяць ма­іх вуч­няў”. Так, дзя­сят­кі яго та­ле­на­ві­тых вы­ха­ван­цаў, ся­род якіх У.Сла­бод­чы­каў, А.Кас­тру­коў, А.Фін­скі, С.Гу­мі­леў­скі, С.Бан­да­рэн­ка, Я.Кол­чаў, У.Жба­наў, П.Лук, У.Пан­ця­ле­еў, А.Гвоз­дзі­каў, С.Лог­він і шмат іншых — сён­ня ў аван­гар­дзе су­час­най бе­ла­рус­кай вы­яўлен­чай ку­ль­ту­ры. І ўсе яны з удзяч­нас­цю ўспа­мі­на­юць свае га­ды ву­чэн­ня “пад кры­лом” Му­рам­ца­ва. Але вы­кла­дан­не не пе­ра­шка­джа­ла яму за­ймац­ца твор­час­цю. Я дзя­сят­кі раз­оў бы­ваў у яго май­стэр­ні на ву­лі­цы Арлоў­скай і ба­чыў, з якім за­хап­лен­нем ён пра­ца­ваў за ску­льп­тур­ным стан­ком. І пра­ца­ваў пра­ктыч­на што­дзён­на, асаб­лі­ва ў вы­хад­ныя і свя­точ­ныя дні...

ххх

Спас­ці­жэн­не све­ту ад­бы­ва­ла­ся ў мас­та­ка праз імкнен­не ўсвя­до­міць ся­бе перш за ўсё ў ня­прос­тых кан­тэк­стах — асо­ба і гра­мад­ства, асо­ба і гіс­та­рыч­ная па­мяць, асо­ба і на­ва­ко­ль­ны інтэ­лек­ту­аль­ны свет, — су­аднес­ці аса­біс­тыя ду­хоў­ныя маг­чы­мас­ці з за­пы­та­мі ча­су і вы­зна­чыць та­кім чы­нам сваё пры­зна­чэн­не ў пра­сто­ры вы­яўлен­чай ку­ль­ту­ры кра­іны.

Г.Му­рам­цаў вя­до­мы ў кра­іне як ску­льп­тар-ма­ну­мен­та­ліст, аўтар по­мні­каў Кан­стан­ці­ну За­сло­на­ву з рэ­ль­ефнай па­ўфі­гу­рай Ге­роя на бе­тон­ным бло­ку (на скры­жа­ван­ні да­рог Мінск — Мас­ква і Орша — Ві­цебск) і кам­са­мо­ль­цам-пад­по­льш­чы­кам па­сёл­ка Асін­торф Дуб­ро­вен­ска­га ра­ёна Ві­цеб­скай воб­лас­ці, са­вец­кім сал­да­там — вы­зва­лі­це­лям По­ла­цка ў г.По­ла­цку і мар­ша­лу Ге­рою Са­вец­ка­га Са­юза, бе­ла­ру­су Ва­сі­лю Са­ка­лоў­ска­му у г.Грод­на. Ён — аўтар і апош­ня­га ў Бе­ла­ру­сі по­мні­ка У.І. Ле­ні­ну на цэн­тра­ль­най плош­чы г. Оршы (1987). Асоб­ная ста­рон­ка — шмат­лі­кія ме­ма­ры­яль­ныя дош­кі, ся­род якіх ха­чу адзна­чыць па­мят­ныя дош­кі ў го­нар Андрэя Бем­бе­ля на сён­няш­нім бу­дын­ку Бе­ла­рус­ка­га са­юза мас­та­коў, дзе ка­лі­сь­ці жыў і пра­ца­ваў мэтр ску­льп­ту­ры, і — Пят­ру Ма­шэ­ра­ву на бу­дын­ку Ві­цеб­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та яго імя, так­са­ма — дош­кі ў па­мяць пі­сь­мен­ні­ка Іва­на Ме­ле­жа і кам­па­зі­та­ра Мі­ка­лая Чур­кі­на.

І ўсё ж мне блі­жэй яго парт­рэт­нае мас­тац­тва, за эва­лю­цы­яй яко­га я на­зі­раю вось ужо па­ўста­год­дзя, з та­го ча­су, ка­лі ўпер­шы­ню па­ба­чыў яго­ныя ра­бо­ты 70-х га­доў — парт­рэ­ты Іга­ра Лу­чан­ка, Мі­ха­іла Кер­зі­на і Ва­сі­ля Бы­ка­ва. На мой по­гляд, у стан­ко­вым парт­рэ­це Му­рам­цаў да­сяг­нуў най­вы­шэй­шых по­спе­хаў. Ме­на­ві­та ў вя­лі­кай се­рыі псі­ха­ла­гіч­ных парт­рэ­таў вы­дат­ных дзея­чаў бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры і мас­тац­тва Ге­надзь Іль­іч па­ка­заў свой аса­біс­ты по­гляд на тых лю­дзей, якія для яго ўяў­ля­юць ці­ка­васць не то­ль­кі як зна­ка­выя фі­гу­ры свай­го ча­су, але і як пры­кла­ды вы­со­ка­га ма­ра­ль­на­га ду­ху і глы­бо­кай унут­ра­най эма­цы­яна­ль­нас­ці, што ў плас­тыч­ных ад­но­сі­нах час­та пе­ра­хо­дзіць у яркую імпрэ­сі­яніс­тыч­ную вы­раз­ную фак­ту­ру. “Ску­льп­ту­ра для мя­не, — ка­жа Ге­надзь Іль­іч, — ёсць па­чуц­цё жыц­ця і па­чуц­цё ду­хоў­на­га па­чат­ку ў ім”.

Ме­на­ві­та так. Яго парт­рэ­ты Ві­то­ль­да Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі, Яўге­на Ча­ма­ду­ра­ва, За­іра Азгу­ра, Вік­та­ра Гра­мы­кі, Ва­сі­ля Ша­ран­го­ві­ча, Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча, Янкі Ку­па­лы, Арка­дзя Ку­ля­шо­ва, Сяр­гея Дзяр­гая, Мі­ха­іла Ка­зін­ца, ка­неш­не, ба­ць­кі і ма­ці; цыкл жа­но­чых воб­ра­заў, ство­ра­ныя ў роз­ныя га­ды, па­чы­на­ючы з кан­ца 1950-х, да­юць яркае ўяў­лен­не аб не­звы­чай­ным плас­тыч­ным та­лен­це мас­та­ка. Аўтар не шу­каў лёг­кіх шля­хоў, не імкнуў­ся да спрош­ча­нас­ці і знеш­ня­га пад­абен­ства сва­іх ге­ро­яў. Ва ўсіх тво­рах, уклю­ча­ючы і не­ка­то­рыя кам­па­зі­цый­ныя ра­бо­ты кштал­ту ве­ль­мі ды­на­міч­ных “За­клі­ку” або “Пе­ра­мож­ца”, “Квіт­ней, Бе­ла­русь” і “Да све­ту”, “Вяс­на” і “Ра­мо­нак”, цу­доў­ных, па-імпрэ­сі­яніс­цку “жы­вых” аго­ле­ных жа­но­чых ма­дэ­лей, ад­чу­ва­ецца на­тхнё­ная пра­ца май­стра, якая па­тра­ба­ва­ла надзвы­чай­най са­ма­адда­чы, яго ўваж­лі­ва­га і вос­тра­га во­ка, здо­ль­на­га вы­лу­чаць га­лоў­нае, вы­зна­ча­ль­нае ў асо­бе. Ка­неш­не, спра­ва не ў ко­ль­кас­ці тво­раў. Не ў тым сэнс. А зер­не ў тым, што кож­ны яго­ны воб­раз — гэ­та ча­сам бо­льш сам мас­так, чым прад­стаў­ле­ны пер­са­наж. Маг­чы­ма, та­му ў яго не ўзні­кае па­трэ­бы зра­біць аўта­пар­трэт у чыс­тым вы­гля­дзе, ха­ця та­кая спро­ба ад­ной­чы і бы­ла.

ххх

Ве­ль­мі шчы­ры і доб­ра­зыч­лі­вы, Ге­надзь Му­рам­цаў за­ўсё­ды ад­кры­ты лю­дзям. На мой по­гляд, га­лоў­ная якасць яго — зям­ная муд­расць, якая за­ста­ла­ся яму ад ба­ць­коў і ад тых вы­дат­ных на­стаў­ні­каў, якія на­ву­чы­лі яго за­ўсё­ды за­ста­вац­ца Ча­ла­ве­кам-твор­цам. Яна да­па­ма­га­ла яму ў цяж­кую ча­сі­ну вы­пра­ба­ван­няў, яна пад­трым­лі­вае яго і сён­ня...

Ба­рыс КРЭ­ПАК

Аўтар: Барыс КРЭПАК
рэдактар аддзела газеты "Культура"