Арфа ста­ліч­ная

№ 47 (1538) 20.11.2021 - 27.11.2021 г

Гэ­ты­мі дня­мі на роз­ных пля­цоў­ках ста­лі­цы пан­уе арфа: 18 — 21 ліс­та­па­да ў нас пра­хо­дзіць Між­на­род­ны арфа­вы фес­ты­валь “Дзве ста­лі­цы. Мас­ква — Мінск”. У пра­гра­ме фо­ру­му — ча­ты­ры кан­цэр­ты (адзін з іх — з анлайн-тран­сля­цы­яй), шэсць май­стар-кла­саў, іншыя ме­рап­ры­емствы і твор­чыя сус­трэ­чы.

/i/content/pi/cult/878/18592/1.jpgУра­чыс­тае ад­крыц­цё ад­бы­ло­ся ў чац­вер у Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най фі­лар­мо­ніі, у за­ле імя Ры­го­ра Шыр­мы. На кан­цэр­це пры­сут­ні­ча­лі прад­стаў­ні­кі Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры на­шай кра­іны, Па­со­льс­тва Рас­ійскай Фе­дэ­ра­цыі ў Рэ­спуб­лі­цы Бе­ла­русь, бы­лі за­чы­та­ны пры­ві­тан­ні на ад­рас фес­ты­ва­лю ад мі­ніс­траў ку­ль­ту­ры аб­едзвюх кра­ін — Ана­то­лія Мар­ке­ві­ча (Бе­ла­русь) і Во­ль­гі Лю­бі­ма­вай (Рас­ія).

Сап­раў­ды, та­кі фо­рум ла­дзіц­ца ў нас упер­шы­ню. А ў за­меж­жы ён ужо за­явіў пра ся­бе. Стар­та­ваў у Санкт-Пе­цяр­бур­гу ў 2018-м, праз год ад­быў­ся ў Ры­ме, атры­маў­шы ста­тус між­на­род­на­га. Ця­пе­раш­ні фес­ты­валь скла­да­ецца з дзвюх час­так, што ахоп­лі­ва­юць ста­лі­цы Бе­ла­ру­сі і Рас­іі: во­се­ньс­ка­му мін­ска­му се­зо­ну па­пя­рэд­ні­чаў вяс­но­вы мас­коў­скі.

Іні­цы­ята­ра­мі, га­лоў­ны­мі арга­ні­за­та­ра­мі і мас­тац­кі­мі кі­раў­ні­ка­мі фо­ру­му вы­сту­пі­лі дзве ма­ла­дыя арфіс­ткі — лаў­рэ­аты між­на­род­ных кон­кур­саў, якія ма­юць доб­рую кан­цэр­тную пра­кты­ку і ад­на­ча­со­ва вы­кла­да­юць у на­ву­ча­ль­ных уста­но­вах дзвюх кра­ін. Гэ­та ўла­да­ль­ні­ца прэ­міі Ура­да Мас­квы Надзея Сяр­ге­ева, якая вы­кла­дае ў Мас­коў­скім дзяр­жаў­ным інсты­ту­це імя Шніт­ке, у му­зыч­ным ка­ле­джы пры ім, у Дзі­ця­чай му­зыч­най шко­ле імя Та­не­ева і ку­ры­руе кан­цэр­тныя пра­гра­мы Дзяр­жаў­на­га гіс­та­рыч­на­га му­зея Рас­іі. А так­са­ма Ве­ра­ні­ка Гра­боў­ская — артыс­тка аркес­тра Вя­лі­ка­га тэ­атра Бе­ла­ру­сі, вы­клад­чы­ца па кла­се арфы Рэ­спуб­лі­кан­скай гім­на­зіі-ка­ле­джа пры Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі му­зы­кі і ад­на­ча­со­ва ма­гіс­тран­тка Ра­сійскай ака­дэ­міі му­зы­кі імя Гне­сі­ных.

— Ідэя та­ко­га свя­та, — рас­па­вя­ла Ве­ра­ні­ка Гра­боў­ская, — на­ле­жа­ла Надзеі Сяр­ге­евай. Але пад­обныя дум­кі не­адна­ра­зо­ва на­вед­ва­лі і мя­не. Бо ве­ль­мі хо­чац­ца раз­ві­ваць арфа­вае мас­тац­тва ў Мін­ску, па­пу­ля­ры­за­ваць гэ­ты інстру­мент, па­шы­раць уяў­лен­не пра яго ба­га­тыя маг­чы­мас­ці. Мы ве­ль­мі ўдзяч­ны дзяр­жаў­ным уста­но­вам, якія нас пад­тры­ма­лі, прад­аста­ві­лі фес­ты­ва­лю леп­шыя за­лы.

У вы­ні­ку да­лі­кат­ная арфа вы­сту­пі­ла ў час фо­ру­му як со­ль­на, так і ансам­бле­ва, а так­са­ма з аркес­трам. На ад­крыц­ці, што ішло ў су­пра­ва­джэн­ні Дзяр­жаў­на­га ака­дэ­міч­на­га сім­фа­ніч­на­га аркес­тра Бе­ла­ру­сі пад кі­раў­ніц­твам Аляк­сан­дра Ані­сі­ма­ва, гу­ча­лі арфа­выя кан­цэр­ты Мо­цар­та, Ген­дэ­ля, Бу­альд’е, Глі­эра, кан­цэр­тная сім­фо­нія Кік­ты “Фрэс­кі Са­фіі” для арфы з аркес­трам, тво­ры Ба­ке­ры­ні, Ра­вэ­ля, Дэ­бю­сі, Аль­бе­ні­са і інш. Не­ка­то­ры­мі тво­ра­мі ды­ры­жы­ра­ва­ла сту­дэн­тка на­шай Ака­дэ­міі му­зы­кі Ва­ле­рыя Ры­бін­ская. Да­рэ­чы, шэ­раг вы­дат­ных тво­раў для арфы (і ў тым лі­ку ке­льц­кай) ства­ры­лі апош­нім ча­сам бе­ла­рус­кія кам­па­зі­та­ры. Чым не час­тка пра­гра­мы на­ступ­ных фес­ты­ва­ляў?

Учо­ра ўдзе­ль­ні­кі фо­ру­му вы­сту­пі­лі ў На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі Бе­ла­ру­сі. Чар­го­вы кан­цэрт ад­бу­дзец­ца сён­ня ўве­ча­ры — у Ка­мер­най за­ле імя Ла­ры­сы Алек­сан­дроў­скай. А за­вер­шыц­ца свя­та анлайн-тран­сля­цы­яй кан­цэр­та лаў­рэ­ата між­на­род­ных кон­кур­саў Аляк­сан­дра Бал­да­чо­ва — арфіс­та, кам­па­зі­та­ра, за­про­ша­на­га са­ліс­та Вя­лі­ка­га тэ­атра Рас­іі, мас­тац­ка­га кі­раў­ні­ка Цю­ры­хаў­ска­га фес­ты­ва­лю арфаў, экс­клю­зіў­на­га арфіс­та Арфа­ва­га до­ма Salvi Harps (Рас­ія — Швей­ца­рыя). Жыў­цом яго­нае вы­ступ­лен­не пра­йшло на­пя­рэ­дад­ні ў за­ле Рэ­спуб­лі­кан­скай гім­на­зіі-ка­ле­джа пры БДАМ: ме­на­ві­та гэ­тая на­ву­ча­ль­ная ўста­но­ва вы­сту­пае афі­цый­ным арга­ні­за­та­рам мін­скай час­ткі фес­ты­ва­лю. Там жа ла­дзі­лі­ся і ўсе шэсць май­стар-кла­саў. А за­ўтра ўсе жа­да­ючыя змо­гуць па­гля­дзець па­праў­дзе фе­ерыч­ны кан­цэрт А.Бал­да­чо­ва ў інтэр­нэ­це і, маг­чы­ма, цал­кам змя­ніць сваё ўяў­лен­не пра гэ­ты інстру­мент, яко­му, як ака­за­ла­ся, паду­лад­ныя на­ват вы­кштал­цо­ныя пе­ра­ла­жэн­ні рок-му­зы­кі.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"