Падрыхтоўкай і правядзеннем тураў, а таксама заключных мерапрыемстваў займаецца наш Цэнтр сумесна з рэгіёнамі. 11 верасня ў Верхнім горадзе Мінска прайшло ўрачыстае адкрыццё XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур з удзелам прадстаўнікоў 25 нацыянальнасцей. Запрашаліся і прадстаўнікі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый ды ўстаноў, замежных дыпламатычных місій у Рэспубліцы Беларусь. Прайшоў канцэрт, працавала выстава выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва нацыянальных дыяспар.
Сёлета распрацаваны і зацверджаны графік правядзення адборачных абласных і мінскага тураў. У сталіцы мерапрыемства прайшло 24 кастрычніка. У першым адборачным удзельнічалі 18 дыяспар, 238 чалавек.
6 лістапада ў Бабруйску ладзілі адборачны тур Магілёўскай вобласці. Тут адбор прайшлі 12 нацыянальнасцей. Графік наступных мерапрыемстваў такі: Добруш — 13 лістапада, аграгарадок Ноўка Віцебскай вобласці — 20 лістапада, Ліда — 27 лістапада, Маларыта — 4 снежня, гарпасёлак Мачулішчы Мінскай вобласці — 11 снежня. Таксама з-за эпідэміялагічнай сітуацыі на 18 снежня запланаваны рэзервны адборачны тур у Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур, дзе змогуць выступіць тыя творчыя калектывы і выканаўцы, якія па прычыне хваробы не змаглі прадставіць свае нумары на гарадскім і абласных турах.
Заключныя мерапрыемствы ХІІІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур плануецца правесці 3-4 чэрвеня 2022 года ў Гродне.
Алена ГОСЦЕВА, мастацкі кіраўнік Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур і Рэспубліканскага фэсту ў Гродне