Доступ без перашкодаў...

№ 45 (1536) 07.11.2021 - 13.11.2021 г

21–22 кас­трыч­ні­ка ў На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­цы Бе­ла­ру­сі ад­быў­ся VIII Між­на­род­ны кан­грэс “Біб­лі­ятэ­ка як фе­но­мен ку­ль­ту­ры”. Сё­ле­та ён быў пры­све­ча­ны аб­мер­ка­ван­ню дос­ве­ду, на­бы­та­га біб­лі­ятэ­ка­мі ва ўмо­вах пан­дэ­міі, а так­са­ма но­вым маг­чы­мас­цям і ра­шэн­ням, звя­за­ным з ня­звык­лы­мі і ра­ней не­вя­до­мы­мі аб­ста­ві­на­мі і вы­клі­ка­мі.

Арга­ні­за­та­ра­мі ме­рап­ры­емства вы­сту­пі­лі Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь і На­цы­яна­ль­ная біб­лі­ятэ­ка Бе­ла­ру­сі, су­арга­ні­за­та­ра­мі — На­цы­яна­ль­ны цэнтр інтэ­лек­ту­аль­най улас­нас­ці і Бе­ла­рус­кая біб­лі­ятэч­ная аса­цы­яцыя. У пра­цы кан­грэ­са воч­на аль­бо дыс­тан­цый­на ўзя­лі ўдзел бо­льш за тры з па­ло­вай со­тні дэ­ле­га­таў з Бе­ла­ру­сі, Бал­га­рыі, Гер­ма­ніі, Рас­іі і Укра­іны, вя­ду­чыя спе­цы­яліс­ты біб­лі­ятэк, архі­ваў, му­зе­яў, вы­да­вец­тваў, ад­ука­цый­ных, на­ву­ко­ва-да­след­чых уста­ноў і арга­ні­за­цый, прад­стаў­ні­кі за­ка­на­даў­чай сфе­ры і вы­ка­наў­чай ула­ды, вы­твор­цы пра­грам­на­га за­бес­пя­чэн­ня, тэх­ніч­ных срод­каў, інфар­ма­цый­най прад­укцыі і пра­мыс­ло­ва­га аб­ста­ля­ван­ня для біб­лі­ятэк.

/i/content/pi/cult/876/18558/3_3.jpg

Асаб­лі­вая ўва­га бы­ла нада­дзе­ная пы­тан­ням вы­ка­рыс­тан­ня ліч­ба­вых тэх­на­ло­гій і прад­астаў­лен­ня чы­та­чам дос­ту­пу да анлайн-рэ­сур­саў, час­тка па­ся­джэн­няў са­мо­га кан­грэ­су сё­ле­та так­са­ма тран­сля­ва­ла­ся анлайн. Акра­мя пле­нар­на­га, бы­лі зла­джа­ныя ча­ты­ры сек­цый­ныя па­ся­джэн­ні, пры­све­ча­ныя ліч­ба­вай тран­сфар­ма­цыі і пра­ектнай дзей­нас­ці біб­лі­ятэк. Ад­бы­лі­ся так­са­ма па­ся­джэн­не Са­ве­та біб­лі­ятэк Бе­ла­ру­сі па інфар­ма­цый­ным уз­ае­ма­дзе­янні і круг­лы стол, пры­све­ча­ны ства­рэн­ню ка­лек­цый да­ку­мен­таў у ліч­ба­вым вы­гля­дзе. Удзе­ль­ні­кі кан­грэ­са ме­лі маг­чы­масць на­ве­даць май­стар-кла­сы па аліч­боў­цы да­ку­мен­таў і се­мі­нар, пры­све­ча­ны за­ха­дам па па­ляг­чэн­ні дос­ту­пу сля­пых і асоб з па­ру­шэн­ня­мі зро­ку ці з іншы­мі аб­ме­жа­ва­ны­мі здо­ль­нас­ця­мі да апуб­лі­ка­ва­ных тво­раў. Мяр­ку­ецца, што па вы­ні­ках па­ся­джэн­няў бу­дзе апуб­лі­ка­ва­ны збор­нік ма­тэ­ры­ялаў, у якім бу­дуць змеш­ча­ныя бо­льш за со­рак да­кла­даў.

 

Вы­клі­кі но­ва­га ча­су

У сва­ім ві­та­ль­ным сло­ве да ўдзе­ль­ні­каў кан­грэ­са мі­ністр ку­ль­ту­ры Ана­то­лій Мар­ке­віч адзна­чыў, што сён­ня біб­лі­ятэч­ная сет­ка Бе­ла­ру­сі на­ліч­вае больш за сем ты­сяч пуб­ліч­ных і спе­цы­яль­ных біб­лі­ятэк, агу­ль­ны аб’ём фон­даў якіх скла­дае ка­ля ста ва­сь­мі­дзе­ся­ці мі­ль­ёнаў экзэм­пля­раў. Чы­та­чом біб­лі­ятэк з’яўля­ецца кож­ны чац­вёр­ты жы­хар Бе­ла­ру­сі, бо­льш за сто ты­сяч ча­ла­век ка­рыс­та­юцца біб­лі­ятэ­ка­мі ў дыс­тан­цый­ным рэ­жы­ме праз іх інтэр­нэт-ста­рон­кі.

/i/content/pi/cult/876/18558/3_1.jpg

Ды­рэк­тар На­цы­яна­ль­на­га цэн­тра інтэ­лек­ту­аль­най улас­нас­ці Ула­дзі­мір Ра­ба­во­лаў у сва­ім вы­сту­пе пад­крэс­ліў, што ме­на­ві­та ў су­вя­зі з но­вы­мі пан­дэ­міч­ны­мі аб­ста­ві­на­мі прад­стаў­ні­кі біб­лі­ятэк і ства­ра­ль­ні­кі інфар­ма­цый­ных рэ­сур­саў нада­юць асаб­лі­вую ўва­гу по­шу­ку кан­сэн­су­су па­між агу­ль­на­дас­туп­нас­цю інфар­ма­цыі і аб­аро­най аўтар­скіх пра­воў.

Пле­нар­нае па­ся­джэн­не кан­грэ­са ад­кры­ла ге­не­ра­ль­ны ды­рэк­тар На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кі Бе­ла­ру­сі Акса­на Кніж­ні­ка­ва, да­клад якой быў пры­све­ча­ны ліч­ба­вай тран­сфар­ма­цыі біб­лі­ятэк.

Ад­ной з за­дач Дзяр­жаў­най пра­гра­мы “Ку­ль­ту­ра Бе­ла­ру­сі” на 2021–2025 га­ды вы­зна­ча­ная інфар­ма­ты­за­цыя і ства­рэн­не на­цы­яна­ль­на­га ліч­ба­ва­га кан­тэн­ту ў сфе­ры ку­ль­ту­ры, у рам­ках якой мяр­ку­ецца ства­рэн­не і раз­віц­цё элек­трон­ных рэ­сур­саў біб­лі­ятэк як інфар­ма­цый­най сіс­тэ­мы для за­бес­пя­чэн­ня ад­да­ле­на­га дос­ту­пу ка­рыс­та­ль­ні­каў, ма­дэр­ні­за­цыя інфар­ма­цый­ных сіс­тэм і рэ­сур­саў, у тым лі­ку элек­трон­на­га ка­та­ло­га біб­лі­ятэк Бе­ла­ру­сі, удас­ка­на­лен­не тэ­ле­ка­му­ні­ка­цый­на­га і ска­на­ва­ль­на­га аб­ста­ля­ван­ня біб­лі­ятэк, рас­пра­цоў­ка аўта­ма­ты­за­ва­най інфар­ма­цый­най сіс­тэ­мы кі­ра­ван­ня элек­трон­ны­мі пе­ры­ядыч­ны­мі вы­дан­ня­мі і прад­стаў­лен­ня на­ву­ко­вых пуб­лі­ка­цый у між­на­род­ных рэ­гіс­трах, ства­рэн­не элек­трон­на­га схо­віш­ча для па­ста­янна­га за­хоў­ван­ня да­ку­мен­таў біб­лі­ятэк Бе­ла­ру­сі, а так­са­ма аліч­боў­ка фон­даў му­зе­яў, біб­лі­ятэк, аб’ектаў не­ма­тэ­ры­яль­най ку­ль­тур­най спад­чы­ны і кі­на­фон­ду Бе­ла­ру­сі.

Рэ­аль­ная карысць

Ства­рэн­не сіс­тэ­мы ліч­ба­вай тран­сфар­ма­цыі біб­лі­ятэч­най га­лі­ны Бе­ла­ру­сі прад­угле­джвае ра­бо­ту па ча­ты­рох асноў­ных на­прам­ках. Гэ­та ўдас­ка­на­лен­не інфар­ма­цый­най інфрас­трук­ту­ры, агрэ­га­цыя на­цы­яна­ль­ных інфар­ма­цый­ных рэ­сур­саў, ства­рэн­не адзі­най на­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэч­най плат­фор­мы, якая бу­дзе, з да­па­мо­гай воб­лач­ных тэх­на­ло­гій, кі­ра­ваць як дру­ка­ва­ны­мі, так і элек­трон­ны­мі рэ­сур­са­мі, а так­са­ма ўка­ра­нен­не но­вых фар­ма­таў пра­фе­сій­на­га на­ву­чан­ня і аб­наў­лен­не змес­ту ад­ука­цый­ных пра­грам з мэ­тай пе­ра­пад­рых­тоў­кі спе­цы­яліс­таў, якія бу­дуць ва­ло­даць на­вы­ка­мі і кам­пе­тэн­цы­ямі ў га­лі­не ліч­ба­вых тэх­на­ло­гій.

На­цы­яна­ль­ная біб­лі­ятэ­ка Бе­ла­ру­сі актыў­на пра­цуе ў сфе­ры ства­рэн­ня і вы­ка­рыс­тан­ня ліч­ба­ва­га кан­тэн­ту. Сё­ле­та яна прад­астаў­ляе дос­туп да ста трыц­ца­ці пя­ці баз звес­так са­ра­ка най­бо­льш вя­до­мых і аўта­ры­тэт­ных вы­твор­цаў на­цы­яна­ль­ных і сус­вет­ных інфар­ма­цый­ных рэ­сур­саў, а так­са­ма да сям­нац­ца­ці ўлас­ных баз звес­так, рас­пра­ца­ва­ных са­мой уста­но­вай. Вір­ту­аль­ная чы­та­ль­ная за­ла На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кі аб’ядноў­вае бо­льш за па­ўсот­ні арга­ні­за­цый кра­іны.

Най­вя­лік­шым пра­ектам, на­кі­ра­ва­ным на ад­люс­тра­ван­не біб­лі­ягра­фіч­най інфар­ма­цыі, з’яўля­ецца Звод­ны элек­трон­ны ка­та­лог біб­лі­ятэк Бе­ла­ру­сі, у якім прад­стаў­ле­ныя ка­та­ло­гі ча­ты­рох най­буй­ней­шых біб­лі­ятэч­ных уста­ноў кра­іны. Так­са­ма фар­мі­ру­ецца сіс­тэ­ма рэ­гі­яна­ль­ных звод­ных ка­та­ло­гаў, якая ўжо ахоп­лі­вае пя­ць­дзя­сят ад­ну біб­лі­ятэ­ку, і на­ліч­вае звыш трох мі­ль­ёнаў во­сем­сот ты­сяч за­пі­саў. Фонд элек­трон­най На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кі Бе­ла­ру­сі на­ліч­вае ка­ля шас­ці­сот ты­сяч да­ку­мен­таў.

Ле­тась быў ство­ра­ны анлайн-рэ­сурс, які аб’ядноў­вае ру­ка­пі­сы су­час­ных бе­ла­рус­кіх аўта­раў з фон­даў На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кі. Сё­ле­та быў прэ­зен­та­ва­ны Дзяр­жаў­ны рэ­естр кніж­ных по­мні­каў Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, а так­са­ма анлайн-энцык­ла­пе­дыя “Бе­ла­русь у асо­бах і падзе­ях”. Ле­таш­няе ча­со­вае за­крыц­цё дос­ту­пу ў бу­ды­нак біб­лі­ятэ­кі на два ме­ся­цы з пры­чы­ны не­спры­яль­най эпі­дэ­міч­най сі­ту­ацыі пры­вя­ло да рос­ту ко­ль­кас­ці яе вір­ту­аль­ных ка­рыс­та­ль­ні­каў на пя­ць­дзя­сят во­сем пра­цэн­таў. Най­важ­ней­шай за­да­чай у пер­спек­ты­ве ба­чыц­ца ства­рэн­не на­цы­яна­ль­най воб­лач­най плат­фор­мы для біб­лі­ятэк Бе­ла­ру­сі на ба­зе Рэ­спуб­лі­кан­ска­га цэн­тра апра­цоў­кі звес­так.

Зда­роў­е чы­та­чоў перад­усім

Быў агу­ча­ны да­клад за­гад­чы­цы на­ву­ко­ва-да­след­ча­га сек­та­ра біб­лі­ятэ­каз­наў­ства На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кі Бе­ла­ру­сі Анас­та­сіі Мас­лоў­скай па вы­ні­ках зла­джа­на­га сё­ле­та ўвес­ну апы­тан­ня біб­лі­ятэк Бе­ла­ру­сі аб іх дзей­нас­ці ва ўмо­вах пан­дэ­міі, у якім уз­ялі ўдзел ча­ты­рыс­та трыц­цаць дзве ўста­но­вы. Па­вод­ле вы­ні­каў апы­тан­ня, во­сем­дзя­сят два пра­цэн­ты біб­лі­ятэк у азна­ча­ны пе­ры­яд пра­во­дзі­лі сваю ра­бо­ту ў звы­чай­ным рэ­жы­ме. Ка­ля па­ло­вы біб­лі­ятэк арга­ні­за­ва­лі да­стаў­ку лі­та­ра­ту­ры на дом, кож­ная трэ­цяя ўста­но­ва ад­мя­ні­ла ўсе ма­са­выя ме­рап­ры­емствы і аб­ме­жа­ва­ла ко­ль­касць на­вед­ва­ль­ні­каў, якія ад­на­ча­со­ва маг­лі зна­хо­дзіц­ца ў па­мяш­кан­ні.

Бо­льш за чвэрць біб­лі­ятэк па­шы­ры­лі шэ­раг вір­ту­аль­ных па­слуг і сэр­ві­саў, у кож­най пя­тай біб­лі­ятэ­цы пра­во­дзіў­ся ма­ні­то­рынг ста­ну зда­роў­я ка­рыс­та­ль­ні­каў. У па­ло­ве ўста­ноў пра­кты­ка­ва­лі ка­ран­цін для лі­та­ра­ту­ры, каб па­збег­чы пе­ра­дачы ві­ру­са праз па­вер­хню кніг, у тра­ці­не біб­лі­ятэк апра­цоў­ва­лі кні­гі аб­езза­раж­ва­ль­ны­мі срод­ка­мі.