Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Аб­ярэг Ма­ту­лі­най лю­бо­ві
14 кас­трыч­ні­ка ў на­шай кра­іне адзна­ча­ецца Дзень ма­ці. Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка па­він­ша­ваў су­айчын­ніц з гэ­тым свя­там. У сва­ім він­ша­ван­ні кі­раў­нік дзяр­жа­вы, між інша­га, адзна­чыў: “Мы схі­ля­емся пе­рад са­ма­адда­най пра­цай шмат­дзет­ных ма­ці, якія ства­ра­юць бу­ду­чы­ню на­цыі. Га­на­рым­ся бе­ла­рус­кі­мі жан­чы­на­мі, якія, па­каз­ва­ючы пры­клад усвя­дом­ле­на­га і ад­каз­на­га ма­ця­рын­ства, па­спя­хо­ва рэ­алі­зу­юць ся­бе ў пра­фе­сіі і гра­мад­скіх іні­цы­яты­вах. За­хап­ля­емся ма­ма­мі, якія вы­ха­ва­лі сап­раў­дных па­тры­ётаў. Вы ўсе — апо­ра на­шай дзяр­жа­вы і за­ўсё­ды бу­дзе­це пад яе ахо­вай. У гэ­ты свя­точ­ны дзень жа­даю вам, да­ра­гія ма­мы, ва­шым род­ным і бліз­кім моц­на­га зда­роў­я і да­бра­бы­ту. Ня­хай ва­ша жа­но­чае і ма­ця­рын­скае шчас­це бу­дзе бяс­кон­цым, а пра­мя­ніс­тыя дзі­ця­чыя ўсмеш­кі ўпры­гож­ва­юць свет і на­тхня­юць нас на но­выя здзяй­снен­ні на ка­рысць род­най Бе­ла­ру­сі”. З Днём ма­ці так­са­ма пры­ві­таў су­пра­цоў­ніц цэн­тра­ль­на­га апа­ра­ту мі­ніс­тэр­ства і ўсёй сфе­ры ку­ль­ту­ры мі­ністр ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ана­то­лій Мар­ке­віч, па­чаў­шы сваё він­ша­ван­не рад­ка­мі са зна­ка­мі­та­га вер­ша Ве­ры Вяр­бы: “Ма­ту­лі­ны ру­кі нас пес­цяць, га­лу­бяць, Так шчы­ра, як ма­ці, ніх­то нас не лю­біць. Ма­ту­лі­ны ру­кі — адзі­ныя ў све­це. Ша­нуй­це, лю­бі­це за­ўсё­ды іх, дзе­ці!”
Гуртаванне калектыву ў “Чыстым лесе”
Ра­бот­ні­кі Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры 9 кас­трыч­ні­ка па­ўдзе­ль­ні­ча­лі ў цу­доў­най акцыі — “Чыс­ты лес”. У гэ­ты дзень ва ўсёй рэ­спуб­лі­цы пры­бі­ра­лі і доб­раў­па­рад­коў­ва­лі ляс­ныя ма­сі­вы. А ў Стаў­бцоў­скім ра­ёне ка­ля вёс­кі За­рэч­ча су­пра­цоў­ні­кі мі­ніс­тэр­ства вы­са­джва­лі са­джан­цы сас­ны на дзя­лян­цы па­ме­рам у цэ­лы гек­тар. Над­вор’е спры­яла пра­цы, і та­му ўсе ўдзе­ль­ні­кі атры­ма­лі ста­ноў­чыя эмо­цыі.
Мес­ца, дзе ву­чаць на твор­цу
Бе­ла­рус­кая дзяр­жаў­ная ака­дэ­мія мас­тац­тваў ад­на з са­мых прэс­тыж­ных уста­ноў ад­ука­цыі ў сфе­ры ку­ль­ту­ры ў кра­іне. Ву­чыц­ца тут — ма­ра для бу­ду­чых акцё­раў, мас­та­коў, ды­зай­не­раў, рэ­жы­сё­раў. Мно­гія сту­дэн­ты ў гэ­тых сце­нах па­чы­на­юць пра­яўляць ся­бе твор­ча ўжо ў сту­дэн­цтве. З рэ­кта­рам БДАМ Мі­ха­ілам Ба­раз­ной па­га­ва­ры­лі аб раз­віц­ці та­лен­таў на­ву­чэн­цаў і асаб­лі­вас­цях на­ву­ча­ль­на­га пра­цэ­су.
Новае жыццё старых млыноў
7 кас­трыч­ні­ка ў На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­цы Бе­ла­ру­сі ад­бы­ла­ся прэ­зен­та­цыя кні­гі да­след­чы­ка Фран­ціш­ка Жыл­кі “Млы­нар­ства ў Бе­ла­ру­сі: гіс­то­рыя і су­час­насць”, што зра­бі­ла­ся доб­рай на­го­дай пры­га­даць аб гэ­тым не­зас­лу­жа­на за­бы­тым май­стэр­стве і яго сля­дах, што за­ха­ва­лі­ся ў бе­ла­рус­кіх вёс­ках і мяс­тэч­ках.
Што ад­бы­ва­ецца ў ма­ёнтку Цюн­дзя­віц­кіх у Кіш­чы­най сла­ба­дзе?
Два га­ды та­му, пад­час кра­язнаў­чай ван­дроў­кі, мы на­ве­да­лі дзве ся­дзі­бы, якія сён­ня вя­до­мыя ўсёй Бе­ла­ру­сі. Ад­на з іх зна­хо­дзіц­ца ў вёс­цы Га­ло­ша­ва Та­ла­чын­ска­га ра­ёна, а дру­гая ў Кіш­чы­най сла­ба­дзе, Ба­ры­саў­ска­га. У свой час яны на­ле­жа­лі прад­стаў­ні­кам вя­до­ма­га ста­ро­га бе­ла­рус­ка­га ро­ду Цюн­дзя­віц­кіх, па­зней бы­лі на­цы­яна­лі­за­ва­ны, а ў наш час про­ста кры­кам кры­чаць аб да­па­мо­зе…
У “Бярэзінскай рампы” вялікія планы
Мі­ка­лай Пыт­ляк, рэ­жы­сёр Бя­рэ­зін­ска­га на­род­на­га тэ­атра, лі­чыць, што ку­ль­тур­ны брэнд у лю­бым мес­цы не­ль­га ства­рыць штуч­на. Трэ­ба, каб тра­ды­цыя “на­ста­яла­ся”, пра­йшла па­цвяр­джэн­не ча­сам. Вось за свай­го га­да­ван­ца, тэ­атра­ль­ны фес­ты­валь “Бя­рэ­зін­ская рам­па”, Мі­ка­лай Мі­ка­ла­евіч ру­ча­ецца: ка­лі за ты­дзень да па­чат­ку ме­рап­ры­емства вы­ве­сіць па го­ра­дзе афі­шы, 90% квіт­коў на спек­так­лі аб­авяз­ко­ва рас­ку­пяць. Ды і рых­ту­юцца бя­рэ­зін­цы да гэ­тай падзеі за­га­дзя, ве­да­юць, што яна пра­хо­дзіць раз у два га­ды ў ліс­та­па­дзе вось ужо 25 га­доў. Та­му “Бя­рэ­зін­ская рам­па” і з’яў­ля­ецца ку­ль­тур­ным брэн­дам для гэ­та­га не­вя­лі­ка­га, але ўту­ль­на­га га­рад­ка.
Ква­тэ­ра, дзе жы­ве му­зы­ка
Сён­няш­ні імклі­вы свет не дае ча­ла­ве­ку спы­ніц­ца, пад­умаць, пан­азі­раць, ён вы­ма­гае хут­ка­га пры­няц­ця ра­шэн­няў, ма­лан­ка­вай рэ­акцыі на ўзнік­лыя пра­бле­мы. Але па­ра­докс — чым з бо­ль­шай хут­кас­цю жы­ве ча­ла­век, тым, зда­ецца, хут­чэй бя­жыць час. Ці за­ста­ло­ся ў на­шым жыц­ці што­сь­ці, што не пад­да­ецца гэ­та­му ко­лаз­ва­ро­ту мі­тус­ні і ня­стрым­на­га імкнен­ня на­пе­рад? На маю дум­ку, то­ль­кі дзве рэ­чы мо­гуць сён­ня спы­ніць ча­ла­ве­ка і да­па­маг­чы яму знай­сці гар­мо­нію ў са­бе — зно­сі­ны з пры­ро­дай і му­зы­ка. Гу­тар­ка з жы­хар­кай Ашмян, акам­па­ні­ята­рам ад­ной з га­рад­скіх школ Ва­лян­ці­най Фё­да­раў­най Рэ­ут то­ль­кі па­цвер­дзі­ла маю дум­ку.
Па­эт, яко­му за­ўсё­ды ха­це­ла­ся шчас­ця
Сво­еа­саб­лі­вы­мі ве­ха­мі ў гіс­то­рыі род­на­га краю за­ста­юцца імё­ны на­шых зна­ка­мі­тых зем­ля­коў, хто род­най пес­няй, шчы­рым мас­тац­кім сло­вам на­тхняў сва­іх су­айчын­ні­каў да шчас­лі­ва­га жыц­ця, за­клі­каў на ба­ра­ць­бу, рас­кры­ваў ха­рас­тво род­ных мясц­ін. Ся­род іх і Алесь Су­чок (Пётр На­ву­ма­віч Да­бры­ян), які ўнёс сваю час­цін­ку ў ста­наў­лен­не і раз­віц­цё мі­ла­гуч­най бе­ла­рус­кай мо­вы, вы­ка­заў па­ва­гу і лю­боў да род­най Ба­ць­каў­шчы­ны.
Са­лон не­зна­ёма­га па­ка­лен­ня
У Па­ла­цы мас­тац­тва ця­пер ізноў шмат­люд­на, і ко­ці­кі або мёд тут ні пры чым. Амаль ад­ра­зу па­сля маш­таб­на­га “Арт-Мін­ска” ў са­май вя­лі­кай га­ле­рэі Бе­ла­ру­сі ад­крыў­ся тра­ды­цый­ны “Восень­с­кі са­лон з “Бел­газ­прам­бан­кам”. Ён за­ха­піў усе маг­чы­мыя вы­ста­вач­ныя плош­чы — не то­ль­кі за­лы, але і фае ды на­ват ка­лі­дор. Пуб­лі­ка, як вы­яві­ла­ся, ад та­ко­га аб’ёму ма­тэ­ры­ялу не ста­мі­ла­ся. І гэ­та вы­тлу­ма­ча­ль­на: ня­гле­дзя­чы на па­праў­дзе “ста­ха­наў­скія” тэм­пы арга­ні­за­цыі вы­ста­ваў, Па­ла­цу шчас­лі­ва ўда­ецца ўні­каць па­ўто­раў. Сё­ле­та “Во­се­ньс­кі са­лон” ба­дай ідэ­аль­на ад­па­вя­дае сва­ёй га­лоў­най мэ­це: пад­тры­маць і, як ця­пер мод­на ка­заць, зра­біць бач­ным но­вае па­ка­лен­не мас­та­коў.
Дру­гая па­ло­ва вы­ста­вы
Ся­мён Ма­та­ля­нец ро­дам з Брэс­та, але ўжо да­ўно ста­ла жы­ве ў Пі­це­ры. Па скан­чэн­ні Мін­скай мас­тац­кай ву­чэ­ль­ні ён пра­цяг­нуў там ад­ука­цыю — ды ўрэш­це асеў. І ха­ця бе­ла­ру­сам ся­бе лі­чыць не пе­ра­стаў, з ча­сам па­чаў ува­хо­дзіць у раз­на­стай­ныя “то­пы” леп­шых мас­та­коў Рас­іі — у тым лі­ку, не­без­вя­до­ма­га ча­со­пі­са Forbes: уяў­ля­еце, ёсць і та­кі рэ­йтынг! Без сум­не­ву, гэ­та сап­раў­дны по­спех: сва­іх аўта­раў у на­шых су­се­дзяў да­во­лі, і здзі­віць там ка­го­сь­ці ве­ль­мі цяж­ка. Та­му вы­ста­ву Ма­та­лян­ца (да­клад­ней, яе па­ло­ву), якая пра­хо­дзіць у На­цы­на­ль­ным цэн­тры су­час­на­га мас­тац­тва, не­ка­то­рыя на­вед­ва­лі вы­ключ­на дзе­ля ці­каў­нас­ці: якія трэн­ды ця­пер за на­шай усход­няй мя­жой? Якія там кры­тэ­рыі по­спе­ху? Не ду­маю, што яны атры­ма­лі ад­каз на сваё пы­тан­не. Хут­чэй, пад­час пра­гля­ду ўзнік­лі но­выя.
“Га­ль­шан­скі кір­маш” і “Ко­ні­кі” з Да­выд-Га­рад­ка
Па­сту­по­ва во­сень усту­пае ў свае пра­вы, за­мя­ня­ючы со­нца і цяп­ло на хо­лад і дождж. Але ж, зра­зу­ме­ла, не­спры­яль­нае над­вор’е — не пе­ра­шко­да для пра­вя­дзен­ня шмат­лі­кіх акцый і ме­рап­ры­емстваў, што пра­цяг­ва­юць ла­дзіц­ца ў роз­ных рэ­гі­ёнах Бе­ла­ру­сі. Як свед­чыць рэ­дак­цый­ная по­шта, ку­льт­ра­бот­ні­кі не спы­ня­юцца пры­дум­ваць не­шта но­вае, ураж­ваць не­звы­чай­ным і ма­рыць пра леп­шае. Пра ўсё гэ­та — у тра­ды­цый­ным агля­дзе “К”.
Шчырасць сэрца, адданага музыцы
Зу­сім ня­даў­на мы пі­са­лі аб тым, як з на­го­ды чар­го­ва­га Дня на­ра­джэн­ня Мі­ха­ла Кле­афа­са Агін­ска­га ў яго ся­дзі­бе, што ў За­лес­сі, ад­бы­ла­ся зна­ка­вая імпрэ­за. Там, прад­стаў­ля­ючы пра­ект “Ліс­ты аб му­зы­цы”, вы­сту­пі­ла вя­до­мая бе­ла­рус­кая му­зы­каз­наў­ца спа­да­ры­ня Свят­ле­на Не­ма­гай (гл. “К” № 40, 2021). Свят­ле­на Не­ма­гай — кан­ды­дат мас­тац­тваз­наў­ства, на­мес­нік мас­тац­ка­га кі­раў­ні­ка “Бе­ла­рус­кай ка­пэ­лы”, аўтар дзвюх кніг і бо­льш чым ста на­ву­ко­вых пуб­лі­ка­цый, пе­ра­клад­чык ва­каль­най лі­та­ра­ту­ры, вы­ка­наў­ца на арга­не і фар­тэ­пі­яна, а яшчэ ча­ла­век, які бяс­кон­ца ўлю­бё­ны ў сваю спра­ву і ве­ль­мі ці­ка­вы су­раз­моў­ца. У сфе­ры яе ці­ка­вас­цяў як да­след­чы­ка ўжо трыц­цаць год зна­хо­дзіц­ца род Агін­скіх, а так­са­ма асо­ба кам­па­зі­та­ра Ста­ніс­ла­ва Ма­нюш­кі і му­зыч­на-па­этыч­ная спад­чы­на прад­стаў­ні­коў та­ва­рыс­тваў Фі­ла­ма­таў. Аб усім гэ­тым мы і вя­лі га­вор­ку ў штаб-ква­тэ­ры “Бе­ла­рус­кай ка­пэ­лы” ў Вя­лі­кім опер­ным тэ­атры.
30!
14 кастрычніка споўнілася 30 гадоў з дня выхаду ў свет першага нумара газеты “Культура”!
Вышывальшчыца з Людвінава
Вя­заць круч­ком Ла­ры­су Іль­ке­віч на­ву­чы­ла яшчэ ў дзя­цін­стве ба­бу­ля. З га­доў пят­нац­ца­ці яна па­ча­ла вя­заць прут­ка­мі. Шыць, вы­шы­ваць, плес­ці ка­рун­кі ву­чы­ла­ся са­ма, а пад­руч­ні­кам і да­рад­цам стаў інтэр­нэт.
За­гі­нуў­шыя ў со­рак пер­шым...
У гэ­тым го­дзе мы “са сля­за­мі на ва­чах” адзна­чы­лі 80-год­дзе з па­чат­ку Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны, са­май страш­най і кры­ва­вай у гіс­то­рыі на­шай кра­іны. І па сён­ня яшчэ да кан­ца не ўста­ноў­ле­на агу­ль­ная коль­касць страт, але лік ідзе на мно­гія мі­ль­ёны. Ся­род гэ­тых мі­ль­ёнаў за­гі­нуў­шых і знік­лых без вес­так — бо­льш за два дзя­сят­кі бе­ла­рус­кіх мас­та­коў. За­раз мы рас­па­вя­дзём то­ль­кі пра трох твор­цаў з гэ­та­га жа­лоб­на­га шэ­ра­гу, якія ў пер­шыя ме­ся­цы вай­ны змя­ні­лі ало­вак і пэн­дзаль на він­тоў­ку і аўта­мат, але ў тым жа 41-м — за­гі­ну­лі смер­цю храб­рых у ба­ях за Ра­дзі­му...
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»