Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Тэрыторыя, якая не даруе памылак
25 чэрвеня адбылася калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, прысвечаная пытанням захавання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў і іх навакольнага асяроддзя. Пра асноўныя пытанні, узнятыя падчас калегіі, мы ўжо каротка паведамлялі ў мінулым нумары. Сёння ж нашым чытачам мы прапануем вытрымкі з даклада начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Наталлі Хвір, у якім тэма, заяўленая на калегіі, пазначана больш аб’ёмна і падрабязна.
Зямля выціскае жалеза на паверхню
На Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” стартавалі здымкі новай 8-серыйнай стужкі пад рабочай назвай “Полымя пад попелам” аўтараў Юліі Ляшко і Людмілы Перагудавай. У цэнтры яе — перапляценне дзвюх гісторый: пасляваеннага 1945 года і сучаснасці, якая нечакана становіцца рэхам пасляваенных падзей. На натурнай пляцоўцы кінастудыі гадзіна за гадзінай абжываецца беларуская вёска, дзе будзе разгортвацца частка пасляваенных падзей. І пакуль дамы напаўняюцца мэбляй, а суседняе поле ператвараецца ў міннае, мы размаўляем з рэжысёрам Іванам Паўлавым пра тое, чым прыцягнула яго ўвагу гэтая кінематаграфічная гісторыя.
Вырашэнне праблем напярэдадні новага паўгоддзя
28 чэрвеня адбылася чарговая апаратная нарада міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў міністэрства. З дапамогай сродкаў відэасувязі ўдзел у нарадзе прынялі таксама начальнікі ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў.
На рушніку ўсяго багата
Роўна праз тыдзень, акурат 10 ліпеня, аграгарадок Александрыя зноў збярэ сяброў на Купалле. Праграма свята, як заўжды, дужа насычаная. І з заўсёднымі разыначкамі!
Такі ў іх лад...
У Дзярэчыне прайшло штогадовае свята “Рамяство як лад жыцця”. У гасцінны аграгарадок прыехалі таленавітыя майстры з усіх куткоў раёна. Кожны з іх для нас — асобны ўнікальны свет, цікавы творчымі прыхільнасцямі. Хачу назваць кожнага.
На радзіме паэта і каваля
Перад тым, як пачаць гаворку аб свяце, якое адбылося днямі ў аграгарадку Крошын, хацелася б задаць рытарычнае пытанне: “Што мы ведаем аб такім старажытным рамястве, як кавальства?” Несумненна, кожны бачыў каваныя вырабы, якія вабяць сваёю суроваю прыгажосцю, але стаць непасрэдным сведкай таго, як у выніку адвечнага спаборніцтва агню і металу на свет нараджаюцца сапраўдныя шэдэўры кавальства, даводзілася не кожнаму. Унікальную магчымаць даведацца аб тонкасцях і асаблівасцях аднаго з самых старажытных рамёстваў атрымалі госці і жыхары аграгарадка Крошын падчас правядзення свята кавальства “Крошынскі перазвон”.
Бард глабальнай правінцыі
У Нацыянальным мастацкім музеі праходзіць персанальная выстава жывапісца Валянціна Губарава. Ён самы вядомы беларускі мастак па-за межамі Беларусі, ды, мабыць, і ў самой краіне нашай. Многія калегі спадара Валянціна адкрыта зайздросцяць ягонай славе і яе матэрыяльнаму эквіваленту. Ягоныя карціны не залёжваюцца ў майстэрні. На ўсё, што ён робіць, знаходзяцца пакупнікі. Прычым збольшага гэта прыватныя калекцыянеры, якія ўмеюць лічыць грошы — бо плацяць сваімі крэўнымі, а не ўмоўна-дзяржаўнымі. Тыя, хто ўсё жыццё чакае ад грамадства нейкіх даброт ці прызвычаіліся лакцямі распіхваць іншых у чарзе па кавалкі дзяржаўных заказаў, проста не разумеюць, як можна дасягнуць такога поспеху, прынцыпова не ідучы на кампрамісы і робячы выключна тое, што самому цікава, да чаго душа ляжыць.
Парадоксы памежжа Валянціна Губарава
Яго называюць беларускім Брэйгелем, але мне здаецца гэта параўнанне не толькі не трапнае, але нават і не блізкае да Сусвету Валянціна Губарава. Ні Пітэр Брэйгель Старэйшы, ні малодшыя Брэйгелі не нясуць тых сэнсаў і эмоцый, якія адразу ж ўспыхваюць пры разглядзе карцін нашага мастака. Брэйгелі тварылі зусім у іншай манеры. Іх сэнсы і эмоцыі больш халодныя, максімальна адхіленыя ад цеплыні чалавечага сэрца, у іх панурасць не пакідае прасторы для светлага смутку. У Губарава, насупраць, светлы смутак выносіць за межы яго палотнаў усякі намёк на цяжкую панурасць. Неверагодны космас “маленькага чалавека”, які прадстаўлены і ў жывапісе, і ў кіно, і ў літаратуры, — вось тыя арыенціры, якія праглядваюцца ў працах Валянціна Губарава. Чарлі Чаплін з нямога кіно шпацыруе сваёй недарэчнай паходкай па сюжэтах яго карцін, сумна ўсміхаючыся і кранальна распавядаючы нам свае, здавалася б, немудрагелістыя гісторыі.
Вы прыйшлі змяніць жыццё
Суб’ектыўнае. Чым адрозніваецца чалавек, які прачытаў “Каласы пад сярпом тваім”, ад чалавека, які нават не ведае, хто такі Уладзімір Караткевіч? Чым? Усім! Верай, перакананнямі, жыццёвымі мэтамі, адукацыяй… Я цяпер не пра вялікую сілу мастацтва, якая робіць з істоты асобу. Памятаеце, Уладзімір Высоцкі спяваў пра патрэбныя для правільнага сталення кніжкі? Маўляў, камусьці шанцуе іх прачытаць, а камусьці — не. Дык вось, вельмі важна, каб правільная кніжка патрапіла ў рукі маладога чытача тады, калі трэба. А гэта ўжо клопат бацькоў, педагогаў, работнікаў культуры. І з такой нагоды — вельмі важная думка. Пісаў, пішу і буду пісаць, што нічога не памяняецца ў статусе клубніка, бібліятэкара, музейшчыка, пакуль яны будуць лічыць галоўнай сваёй мэтай толькі задавальненне культурных патрэб насельніцтва. Яшчэ і звышзадача ёсць. Яна ў тым, каб напоўніцу ўплываць на станаўленне нацыянальнага светапогляду, заснаванага на нашай беларускай традыцыйнай культуры, каб істотна мяняць жыццё ў лепшы бок. Пагадзіцеся, місія не для абыякавых выканаўцаў чужых загадаў.
Курган Славы як клічнік Гісторыі
Гэты архітэктурна-скульптурны мемарыял пад назвай “Курган Славы” па сваёй гістарычнай значнасці і прафесійнай якасці вось ужо амаль паўстагоддзя, нароўні з мемарыяламі ў Хатыні і Брэсце, лічыцца найвыдатнейшым творам беларускага манументальнага мастацтва. Размешчаны ён у Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці на 21-м кіламетры магістралі, якая вядзе ад сталіцы ў Нацыянальны аэрапорт “Мінск-2”. Менавіта ў гэтых месцах у ліпені 1944-га ў час найбуйнейшай наступальнай аперацыі “Баграціён” трапіла ў акружэнне, у так званы “Мінскі кацёл”, 150-тысячная групоўка фашысцкіх войск. Гэтая, мабыць, адна з самых грандыёзных аперацый Другой сусветнай вайны, якая праводзілася арміямі 1-га, 2-га, 3-га Беларускіх і 1-га Прыбалтыйскага франтоў разам з партызанамі, пачалася 23 чэрвеня 1944 года і завяршылася 29 жніўня поўным вызваленнем Беларусі. Потым ужо вялікая бітва з фашызмам пракацілася практычна па ўсёй Усходняй Еўропе...
“Я ўсё жыццё ўспамінаю дзень 3 ліпеня 1944 года”
Аўтару гэтых радкоў пайшоў ужо дзявяты дзесятак. Бывае, мне задаюць пытанне: “Калі вы нарадзіліся?”, а я адказваю: “Калі пачалася Другая сусветная вайна”. На самой справе, калі гэта вайна пачалася, мне было ўжо паўгода. Калі пачалася Вялікая Айчынная, мне ўжо пайшоў трэці год. Таму я, акрамя сваіх, буду карыстацца ўспамінамі майго бацькі, маці, старэйшага брата, цесця і некаторых добрых знаёмых.
Вайна ў памяці асобнай сям’і
Цяпер, чытаючы падручнікі гісторыі, мы можам аднавіць ваенныя падзеі цалкам. Але для сваіх сучаснікаў, тое ліхалецце — рэч асабістая, са сваім адметным тварам… У нашай сям’і надаюць вялікае значэнне святам Перамогі, бо жывыя ўзгадкі родных, каму давялося перанесці турботы вайны, і ўспаміны пра тых, хто сам ваяваў. Таму для мяне важна і надалей захаваць тагачасную памяць аб маіх прашчурах.
“Сябры” перакладаюцца як “друзі”
Чарнігаўская грамадская арганізацыя “Беларускае нацыянальнае культурнае таварыства “Сябры” была створана ў 2003 годзе. З гэтага і пачалося сістэмнае развіццё культурных і духоўных народных традыцый, абрадаў і святаў беларусаў сярод прадстаўнікоў дыяспары і іх сем’яў.
Парадны ліпень сорак чацвёртага...
Усё далей і далей ад нас вайна. І ўсё далей па адлегласці той гістарычны дзень 3 ліпеня, калі быў вызвалены наш родны Мінск. Так, шмат гадоў мінула з той сонечнай найшчаслівай падзеі. Але вось з цягам часу вайна, якая бязлітасна вырвала з жыцця трэцюю частку насельніцтва Беларусі, нібы зноў пачынае набліжацца да нас, успамінаецца ўсё часцей і пранізлівей ці то ў кантэксце чорнага 22 червеня, ці то — з радасцю і са слязамі на вачах — у першыя пераможныя майскія дні кожнага года. Нацыянальным падарункам для нас, беларусаў, сталі, мабыць, і першыя ліпеньскія дні, калі мы святкуем і вызваленне нашай зямлі ад фашысцкай навалы, і сучасны Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. І практычна ўвесь ліпень кожнага года, для нас, беларусаў, яшчэ і тым знамzнальны, што ў гэтым месяцы ў Мінску (16 ліпеня 1944 года) і ў Віцебску (23 ліпеня 1944 года) прайшлі ўнікальныя партызанскія парады, аналагаў якіх цяжка знайсці ні ў далёкім, ні ў бліжнім замежжы.
ЛітАрт: працяг будзе
У мінулым месяцы ў Палацы мастацтва працавала выстава “ЛітАрт 2021” — агляд творчых дасягненняў мастакоў і дызайнераў, што прафесійна працуюць з Літарай.
Другое нараджэнне “Малыша”
У дні, калі мы чарговы раз прыгадваем аб вызваленні Беларусі ад гітлераўцаў, нельга яшчэ раз не звярнуцца да лёсаў тых, хто набліжаў Перамогу, як толькі мог. Ілля Іванавіч Гарбачэўскі — колішні сувязны падпольнай антыфашысцкай групы Леаніда Рубіна ў Смаленску, агентурны разведчык партызанскага атрада «Балтыец», кіраўнік агентурна-патрыятычнай групы ў Лідзе, узнагароджаны медалямі “За адвагу” і “Партызану Айчыннай вайны”, а таксама ордэнам Вялікай Айчыннай вайны І ступені. 3 ліпеня, Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь — для яго свята дужа асабістае. Рэч у тым, што гэтую дату ён небеспадстаўна лічыць сваім другім днём нараджэння.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»