Анатолій Маркевіч акцэнтаваў увагу на тым, што ў межах правядзення мерапрыемстваў па патрыятычным выхаванні моладзі і ўмацаванню беларускай дзяржаўнасці перад калектывам установы пастаўлены сур’ёзныя задачы па далейшаму развіццю аб’ектаў музея-запаведніка, стварэнню новых экспазіцый, рэалізацыі новых праектаў, развіццю турыстычнага патэнцыялу.
Музей-запаведнік “Нясвіж” штогод наведваюць шматлікія турысты як з Беларусі, так і з іншых краін. У гэтай сувязі на новага дырэктара ўскладаецца місія па захаванню і прымнажэнню дасягнутых вынікаў, далейшаму развіццю замкавага комплексу як візітнай карткі краіны.