Да Дня святкавання горада Ліды 1 жніўня прайшоў традыцыйны, брэндавы для горада Ліды рыцарскі турнір “Меч Лідскага замка”, арганізаваны Лідскім раённым цэнтрам культуры.
Сёлета мерапрыемства ўключала пешыя рыцарскія баі адзін на адзін на розных відах зброі. Удзельнічалі ў баях рыцары клуба гістарычнай рэканструкцыі “Вількамір” з Мінска. Турнір атрымаўся відовішчным і пакінуў у гледачоў яркія ўражанні ад сустрэчы з эпохай Сярэднявечча.
Падтрымлівалі баявы дух рыцараў і настройвалі шматлікіх гледачоў на сярэднявечны лад выступленні даўніх сяброў турніру - гурта сярэднявечнай музыкі “Hardwood”.
Былі ў замкавым двары час і месца і для майстар-класа па сярэднявечных танцах, і для фотасесіі.
Фота прадастаўлены арганізатарамі турніру