Пераможцамі i дыпламантамі ў розных намiнацыях сталі некалькi дзясяткаў чалавек і ўстаноў. Гран-пры конкурсу заваяваў пiсьменнiк і краязнаўца, настаўнік геаграфіі Пастаўскай гімназіі Iгар Пракаповiч — ён атрымаў магчымасць выдання кнiгi за кошт дзяржавы. Узнагарода была прысуджаная за актыўны ўдзел аўтара ў папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны і значны ўклад у развіццё краязнаўства — Ігар Пракаповіч выдаў ужо 45 кніг краязнаўчай тэматыкі.
На заключным пленарным пасяджэнні была прынятая выніковая рэзалюцыя форуму. Між іншага, было вырашана стварыць пры Беларускім фондзе культуры каардынацыйны краязнаўчы савет, і мяркуецца, што ў будучыні можа з’явіцца рэспубліканскае краязнаўчае таварыства.
Таксама была адзначаная неабходнасць выдання энцыклапедычнага даведніка са звесткамі пра краязнаўцаў Беларусі і перавыдання серыі кніг “Памяць” з улікам новай актуальнай інфармацыі, назапашанай даследчыкамі. Плануецца, што ў будучыні рэспублiканскi краязнаўчы форум будзе праводзіцца не радзей чым раз на два гады, і зробіцца пастаяннай пляцоўкай для дыялогу і абмену досведам.