Мемарыяльная сядзіба музея запрашае на культурна-забаўляльную праграму, дзе можна будзе пачаставацца і мёдам, і іншымі прадуктамі пчалярства. “Беларускія пчаляры” папулярызуюць сучасныя метады вядзення “мядовай” справы, выхоўваюць экалагічную культуру.
У праграме мерапрыемстваў — прэзентацыі кніг пра пчол і пчалярства, часопіса “Беларускі пчаляр”, а таксама — навінак айчыннай касметычнай вытворчасці з выкарыстаннем прадуктаў пчалярства. Запланавана праца выставы “Вулей XXI стагоддзя”. Можна будзе прагуляцца па сцяжынцы здароўя і актыўнага даўгалецця і атрымаць парады па правільным харчаванні, лячэбнай фізкультуры і асалоду ад мядовага масажу. Падрыхтавана і дзіцячая праграма.