А сёння іх галоўнай пляцоўкай стане мінскі Верхні горад, дзе з паўдня да паўночы пройдзе свята грузінскай культуры “Тбiлiсоба”. Сярод яго ўдзельнікаў — Дзяржаўны акадэмічны ансамбль народнай грузінскай песні і танца “Эрысіёні”, фальклорна-вакальны ансамбль “Грузінскія галасы”, мегазнакамітая Ніно Катамадзэ, а таксама творчыя калектывы грузінскіх дыяспар у Беларусі. Фінішуе ж свята фестывалем электроннай музыкі.
Дарэчы, наведвальнікам “Тбiлiсобы” яго арганізатары абяцаюць мноства прыемных сюрпрызаў. Так, напрыклад, у Карэтным дворыку Верхняга горада будуць разыграны дзве бясплатныя пуцёўкі на дваіх у Грузію! А ў 21.00 у двары гатэля “Манастырскі” пачнецца рэтраспектыўны паказ кароткаметражных фільмаў Міхаіла Кабахідзе.
Завершацца Дні культуры Грузіі ў Беларусі 2 верасня ў Палацы Рэспублікі вялікім канцэртам ансамбля “Эрысіёні” з праграмай “Легенды Грузіі”.