Хвіліна Памяці

№ 4 (1339) 27.01.2018 - 02.02.2018 г

26 студзеня, пятнаццаць гадоў таму, пайшоў з жыцця Уладзімір Георгіевіч Мулявін. Заўсёды ў гэты дзень на месца ягонага пахавання на Усходніх могілках прыходзяць з жывымі кветкамі людзі.

/i/content/pi/cult/676/14899/IMG_0440-S.jpg

Гэта тыя, хто ведаў народнага артыста асабіста — сваякі, сябры і калегі. А таксама тыя, хто шануе творчасць “Песняроў”. Для каго Мулявін — легенда беларускай музыкі і гонар краіны. Наш фотакарэспандэнт занаватаў адзін з эпізодаў ушанавання памяці славутага музыканта. Ля мемарыяла Песняра — аўтар надмагільнага помніка Аляксандр Каструкоў (справа), дзеці Уладзіміра Георгіевіча — Вольга і Валерый, супрацоўнікі Музея Мулявіна — Вольга Касцюковіч і Наталля Жарнак, а таксама супрацоўнік Цэнтра тэатральных ініцыятыў Ягор Міхалевіч.

Пётра ВАСІЛЕЎСКІ

Фота Паліны КАСМАЧОВАЙ