У галіне мастацтва прысуджаны дзве Дзяржаўныя прэміі. Адна — творчаму калектыву Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета за пастаноўку спектакля "Сівая легенда". "Гэты маштабны музычна-сцэнічны праект, які адлюстроўвае гісторыю нашай дзяржавы, увайшоў у залаты фонд тэатра і стаў важнай вяхой у развіцці нашага нацыянальнага мастацтва", — заявіў Аляксандр Лукашэнка. Другая прэмія прысуджана кампазітару Уладзіміру Кандрусевічу за стварэнне шэрагу буйных музычных твораў.
Сярод узнагароджаных учора — нямала людзей з багатым вопытам паспяховай творчай дзейнасці.
На здымку: Аляксандр Лукашэнка ўручае Дзяржаўную прэмію Уладзіміру Кандрусевічу.
Фота Максіма ГУЧАКА, БЕЛТА