Паважаныя работнікі культуры!
Дарагія калегі!
Прыміце самыя добрыя і сардэчныя віншаванні з нашым прафесійным святам!
Мы выдатна разумеем, наколькі значная роля культуры ў грамадстве. Праходзяць стагоддзі і эпохі, а нацыянальная культура жыве і працягваецца не толькі ў традыцыях і народнай творчасці, але і ў сучасным мастацтве. І гэта адбываецца дзякуючы вам — людзям таленавітым, адухоўленым, неабыякавым і захопленым сваім высокім прызваннем. Дзе б вы ні працавалі — у сельскім доме культуры, краязнаўчым музеі невялікага мястэчка або на сцэне сусветна вядомага тэатра — ваш уклад у айчынную культуру важны для ўсёй краіны.
Паважаныя работнікі культуры, прыміце словы шчырай падзякі за вашу плённую і патрэбную людзям працу, пастаянны творчы пошук, за любоў да прыгожага і імкненне данесці гэтую любоў да іншых.
Я ўдзячны ўсім за ўвагу і беражлівыя адносіны да культурнай спадчыны, за паспяховае развіццё мастацтва, народнай творчасці, музейнай і бібліятэчнай справы. Асаблівыя словы падзякі адрасую ветэранам культуры за бязмежную адданасць прафесіі. Жадаю ўсім вам здароўя, аптымізму, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, шчасця і дабрабыту! Хай побач з вамі заўсёды будуць людзі, якія натхняюць на новыя творчыя перамогі і здзяйсненні!
Міністр культуры Рэспублікі Беларусь
Барыс СВЯТЛОЎ
Паважаныя работнікі культуры!
Ад імя дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — членаў Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы і ад сябе асабіста віншую вас з прафесійным святам — Днём работнікаў культуры.
У гэты дзень мы з радасцю ўшаноўваем таленавітых, ініцыятыўных і апантаных сваёй прафесіяй людзей — сапраўдных энтузіястаў і падзвіжнікаў, — усіх, хто змястоўнай, запатрабаванай працай сцвярджае вялікую каштоўнасць творчай дзейнасці, садзейнічае ўмацаванню духоўна-маральных ідэалаў, уносіць адметны ўклад у выхаванне маладога пакалення, хто прысвяціў жыццё беражліваму захаванню і памнажэнню нацыянальнай культурнай спадчыны, папулярызацыі яе багатых традыцый.
Дзякуй вам за вашу бязмежную любоў да сваёй прафесіі і адданасць справе за тое, што вы з гонарам нясеце высокую асветніцкую місію.
Прыміце шчырыя пажаданні здароўя, шчасця і дабрабыту.
Аляксандр СЯГОДНІК,
старшыня Камісіі
Паважаныя сябры і калегі!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём работнікаў культуры!
Мы бясконца ўдзячны вам за няспынную працу, талент і падзвіжніцтва, накіраваныя на захаванне і развіццё найбагацейшай і самабытнай культуры Беларусі; за стварэнне таго выдатнага матэрыяльнага і духоўнага асяроддзя, якое робіць чалавека высакародным, абуджае ў ім самыя добрыя і светлыя пачуцці; за фарміраванне ў беларускім грамадстве нацыянальнай самасвядомасці, а таксама ўсведамленне таго, што галоўным чынам менавіта культура аб’яднае ўсіх нас, з’яўляецца стратэгічным рэсурсам дзяржавы і грамадства ў цэлым.
Няхай творчае натхненне, удача, поспех спадарожнічаюць вашай прафесійнай дзейнасці, а кожны з вашых талентаў будзе запатрабаваны і ацэнены па заслугах.
Даўгалецця, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам, вашым родным и блізкім!
Ад імя Цэнтральнага камітэта
Беларускага прафсаюза работнікаў культуры
Старшыня Наталля АЎДЗЕЕВА