Каштоўныя ўзоры распакоўваліся на вачах карэспандэнта "К" вельмі асцярожна і далікатна, бо на іх узрост — прыйшлося не адно стагоддзе. Два паясы з Гродзенскай мануфактуры, заснаванай Антоніем Тызенгаўзам каля 1768 года, гданьскі і ліпкаўскі паясы часоў Польскага Каралеўства, стула і арнат — літургічнае адзенне, вытканае на мануфактуры французскага Ліёна, легендарны слуцкі пояс, а такжа маленькі фрагмент пояса з таго ж Слуцка — тут зацікавіцца не толькі навуковец, але і наведвальнік без прафесійных ведаў у гэтай галіне. Аб’ядноўвае экспанаты тое, што яны былі сабраны ў адным музеі з дапамогай “беларускай шляхцянкі” Марыі Магдалены Радзівіл (1861 — 1945) з роду Завішаў. Таму выстаўка была арганічна дапоўнена партрэтамі прадстаўнікоў фаміліі Радзівілаў.
Фота аўтара