Ён створаны ў выніку рэалізацыі праекта “Заахвочванне турызму абапал мяжы Літвы і Беларусі з мэтай павышэння даступнасці і прыцягальнасці культурна-гістарычнай спадчыны ў Рокішскім і Пастаўскім раёнах” Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія — Літва — Беларусь, што рэалізуецца ў рамках Еўрапейскага інструмента добрасуседства і партнёрства.
Як паведамляе дырэктар музея Раіса Курачэнка, праект рэалізоўваўся амаль два гады. Агульны бюджэт перавысіў 650 тысяч еўра. Рэканструяваны былі падвальныя памяшканні палаца. Тут створаны музейныя экспазіцыі, што адлюстроўваюць унікальныя старонкі гарадской гісторыі і распавядаюць пра графа Канстанціна Тызенгаўза, вучонага і мецэната.
Пра адметнасці сёлетняга фэсту “Звіняць цымбалы і гармонік” чытайце ў наступных нумарах “К”.
Фота інтэр'ераў прадастаўлена музеем, здымкі палаца і парка — Пятра КУРЫЛОВІЧА