Барыс Святлоў наведаў адзіны ў свеце музей кампазітара, заснаваны ў 1969-м дырэктарам школы ў пасёлку Азёрным Васілём Несцяровічам. Пяць гадоў таму школа была закрыта, а яе будынак прададзены ў прыватныя рукі. Новы ўласнік паабяцаў захаваць музей, аднак… Будынак доўгі час адключаны ад цэнтральнага ацяплення. Натуральна, гэта не спрыяе захаванню экспанатаў, якія заснавальнік музея і яго дачка ды наступніца Ірына Серада збіралі ў розных кутках свету. Менавіта таму мясцовыя ўлады прынялі рашэнне аб пераносе экспазіцыі ў Смілавічы, у памяшканне, якое займала школа мастацтва.