равюры і малюнкі былі надрукаваны факсімільна ў кнізе «Радзівілы. Альбом партрэтаў ХVІІІ—ХІХ стагоддзяў» выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя». Гэта першы выпуск серыі «Энцыклапедыя рарытэтаў». У 2010 годзе калектыў стваральнікаў альбома (сярод іх аўтар — Вольга Бажэнава, мастак-дызайнер — Усевалад Свентахоўскі) атрымаў прэмію «За духоўнае адраджэнне».

Радзівілы — старажытны арыстакратычны род Вялікага Княства Літоўскага: герб «Трубы» быў атрыманы імі ў 1413 годзе. Са старонак іх фамільнага альбома на нас глядзяць адзінаццаць пакаленняў — сенатары і военачальнікі, будаўнікі гарадоў і з

Фамільныя партрэты князёў Радзівілаў

№ 6 (339) 01.06.2011 - 31.07.2011 г

З гісторыі даследавання архіўнага рарытэта

 

 

У фондзе Радзівілаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі сярод разнастайных, у тым ліку і вельмі каштоўных, дакументаў захоўваецца альбом партрэтаў княжацкай сям’і. Яго можна было б лічыць адным з дзевяці рарытэтных выданняў 1758 года, але нейкі час таму даследчыкі высветлілі дзіўныя асаблівасці. Тытульны ліст надрукаваны гарнітурай ХVІІІ стагоддзя на паперы ХІХ стагоддзя, а гравюрныя партрэты суседнічаюць з маляванымі. Як магло здарыцца, каб выданне ўтрымлівала пад адной вокладкай малюнкі пяром і друкаваную графіку? Можа, гэта падрыхтоўчыя накіды да партрэтаў ХVІІІ стагоддзя? Інтрыгавала многае: замоўца, час стварэння незвычайнага альбома... Вынікі даследавання атрымаліся нечаканымі.

Г

   
/i/content/pi/mast/45/774/53.jpg

Ганна Лізавета (Эльжбета), князёўна Радзівіл. 1518–1558. Гравюра.

амкаў, храмаў і бальніц, збіральнікі бібліятэк і архіва, што з’яўляўся не толькі сямейным, але і агульнадзяржаўным сховішчам гістарычных дакументаў. Не менш уражвае шэраг гербаў, якімі дапоўнены партрэты: чарада пакаленняў і дзяржаўных прадстаўніцтваў.

Асобнік альбома «Сямейных партрэтаў князёў Радзівілаў» («Icones familiae ducalis Radivilianae») выдадзены ў 1758 годзе ў Нясвіжы, збрашураваны ў кнігу-кодэкс у фармаце in folio памерам 40×32,5 сантыметра з абцягнутымі скурай створкамі, схопленымі рабрыстым карэньчыкам. Усярэдзіне на няроўнай тканевай паперы з вадзянымі знакамі-філігранямі надрукавана 88 партрэтаў сям’і Радзівілаў, і яшчэ 72 партрэты намаляваны пяром карычневым чарнілам.

«Icones familiae ducalis Radivilianae» дазваляе бачыць у мінскім альбоме ўнікальны рарытэт, што змястоўна прадстаўляе мастацтва графікі XVIII і пачатку ХІХ стагоддзя, генеалогію роду Радзівілаў і разнастайныя аспекты жыцця нашай краіны: ад біяграфій вядомых палітычных дзеячаў XV—XVIII стагоддзяў да гісторыі моды і паўсядзённасці.

Назва альбома партрэтаў князёў Радзівілаў пачынаецца са слова «іконес». Слова досыць дакладнае, прычым менавіта ў тым разуменні, якое яму надавалі ў антычнай і раннехрысціянскай культурах: выявы памерлых людзей, чые біяграфіі ператварыліся ў свайго роду жыціе, а значыць уяўляюць агульназначны ўзор жыццёвага подзвігу.

Партрэт «іконес» — складаная вобразна-знакавая сістэма арыстакратычнай культуры. Яе прынцыпы і структурныя падставы выкладзены ў прадмове да альбома, напісанай Марцінам Францішкам Вабэ, які займаў у Радзівілаў пасаду п
/i/content/pi/mast/45/774/54.jpg

Барбара, князёўна Радзівіл, каралева польская,
вялікая княгіня літоўская. 1520–1551. Малюнак пяром.

адскарбія. Вабэ адзначае, што наколькі паважанымі і шляхетнымі былі Марцэлій і Сцыпіён сярод рымлян, Аляксандр сярод македонцаў, Канстанцін сярод візантыйцаў, настолькі ж Радзівілы ганаровае прозвішча сярод сарматаў. Параўнанне з антычнымі героямі і царамі і згадванне сарматаў указвае на важную адметнасць арыстакратычнай культуры таго часу: яе носьбіты бачылі і разумелі свае асновы ў грэчаскай і рымскай старажытнасці, прылічаючы сябе да апісанага гісторыкам Герадотам племені сарматаў.

Права на партрэт у антычнай культуры, пераважна рымскай, давалася толькі набілітэту за заслугі перад айчынай. Партрэты ствараліся на аснове пасмяротнай васковай маскі. Сярэднявечныя партрэтныя выявы далёкія ад падабенства — да яго і не імкнуліся, таму што галоўным было выявіць душу. Першыя арыстакратычныя партрэты з’явіліся ў Еўропе на пачатку Новага часу ў Італіі ў эпоху Ранняга Адраджэння. У іх увасобілася рымская традыцыя дакументаванага і гераізаванага ўвасаблення вялікіх сучаснікаў. Прыкладна з канца XV стагоддзя партрэт як знак радавітасці і своеасаблівага «прылучэння да вечнасці» зацвердзіўся ў арыстакратычных дамах Еўропы, паклаўшы пачатак фамільным галерэям.

«Іконес» маюць двухчасткавую кампазіцыю: уверсе ў авале, упісаным у прастакутнік, твар і тулава выяўленай асобы, унізе —прастакутны картуш з надпісам і гербам. Кампазіцыя падкрэслівае мемарыяльную значнасць выявы, звернутай да памяці нашчадкаў, — своеасаблівы «код» арыстакратычнай фаміліі, што служыць падставай для супастаўлення партрэта з эмблемай, структура якой трайная: малюнак; дэвіз ці герб; інскрыпцыя. У дадзеным выпадку можна казаць пра еўрапейскую агульнасць і тыпалогіі партрэтнага малюнка, а таксама пра сувязі з сармацкім партрэтам як адмысловай формай ідэалагічна значнага прадстаўлення арыстакратыі і шляхты Вялікага Княства Літоўскага і Кароны Польскай.

У выглядзе кнігі пра польскіх каралёў ідэю «іконес» упершыню «экспартаваў» з рэнесанснай Італіі ў культуру Рэчы Паспалітай Клеменс Яніцкі ў 1542 годзе. «Іконес» Яніцкага стаў правобразам падобнага тыпу выдання для нашых земляў. У 1588 годзе ў Рыме Томаш Трэтэр выдаў кнігу «Regum Poloniae Icones» («Выявы польскіх каралёў»). «Іконес» Трэтэра яшчэ пры жыцці аўтара шмат разоў капіравалі і паўтаралі, кніга стала асновай вялікай колькасці выданняў, якія з’явіліся ў XVII–XVIII стагоддзях. Першым паўторам, важным для рэцэпцыі нясвіжскага «Іконес», можна лічыць выданне 1594 года ў Кёльне, ажыццёўленае сакратаром кардынала Ежы Радзівіла (1556–1600) Арнольдам Мілісам пад назвай «Principum et Regum Polonorum Imagines ad vivum expressae». У дадзеным выпадку «іcones» заменена блізкім да яго паняццем «іmagines» (выявы). Важна адзначыць першую прамую далучанасць да ідэі «іконес» сям’і Радзівілаў праз замоўцу кнігі кардынала Ежы Радзівіла. Апошні ж паўтор ідэі і іканаграфіі Трэтэра датуецца 1702 годам, саксонскай эпохай, часам з’яўлення радзівілаўскага «Іконес». Тады ў рымскім выдавецтве Даменіка дэ Рубеіса была надрукавана «Серыя храналагічная князёў і каралёў польскіх ад Леха I да Аўгуста II» (мастак Бенот Фараят) у форме табліцы. Гэта форма паўтарылася ў Сапегавым табло 1709 года, у той час як радзівілаўская «Іконес» рэалізавала ідэю Трэтэра ў форме альбома-кодэкса 1758 года.

Падкрэслім, што ідэя «іконес» у XVI–XVII стагоддзях дазваляла прадставіць не ўсіх, а толькі вялікіх кіраўнікоў, каралёў і цароў, шанаваных у сваім народзе і ў хрысціянскім свеце. Магнаты і шляхта ў XVI стагоддзі не рашаліся казаць пра сябе ў фармаце «іконес». Яны — рыцары, што служаць каралю і Богу.

Рыцарскую вартасць роду Радзівілаў прэзентавала кніга Шрэнка 1601 года з гравюрамі вядомых еўрапейскіх афарцістаў, якая паказвае пакаленні князя Радзівіла Сіроткі, яго бацькі і дзядзькі. Гэта былі партрэты рыцараў у поўны рост у даспехах.

У перыяд 1586-га па 1600-я гады ў нясвіжскім замку ў Мікалая Хрыстафора Радзівіла Сіроткі з’явіліся партрэтныя залы. І хоць пра тыражаванне гэтых твораў гаворкі не было, тым не менш менавіта з Сіроткам звязаны першыя іканаграфічныя вопыты ў графіцы, якія потым сталі асновай альбома «Іконес» 1758 года.

Трэтэр прапанаваў Сіротку выдаць яго паломніцкі дзённік, які апісвае вандраванні па Святых месцах Палесціны. Для кнігі Трэтэр стварыў партрэт князя — выяву ў тры чвэрці ў авале, упісаным у прастакутнік. У XVII стагоддзі падобная кампазіцыя атрымала распаўсюджанне ў мастацтве графічнага партрэта. Пры стварэнні праекта «Icones familiae ducalis Radivilianae» ў XVIII стагоддзі гэта форма была ўзята за аснову выяў прадстаўнікоў княскай сям’і Радзівілаў. Яна адпавядала як еўрапейскім нормам рэпрэзентацыі, так і старажытнай іканаграфіі князёў.

Канцэпцыя «іконес» актуалізавалася ў культуры Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у саксонскі перыяд канца XVII — апошнюю чвэрць XVIII стагоддзя. Яна стала выяўляць важную сутнасную дамінанту арыстакратычнай магнацкай культуры, у якой дваранін мог прэтэндаваць на каралеўскі трон.

Пасля спіса партрэтаў княжай сям’і ў альбоме змешчана вялікая табліца на лацінскай мове «радавых сувязяў князёў Радзівілаў з каралямі дынастыі Пястаў і Ягелонаў, аўстрыйскім правячым домам». Лацінская мова надпісаў, табліц і тэкстаў настройвала на старажытнасць.

У стварэнне партрэтных галерэй знакамітых каралеўскіх дынастый і дваранскіх родаў укладвалі мемарыяльны сэнс: трэба было паказаць адмысловую пераемнасць пакаленняў, нейкі «родавы код». 165 партрэтаў «Icones familiae ducalis Radivilianae» дзеляцца на 104 жаночыя і 61 мужчынскі. Мужчынскія партрэты альбома Радзівілаў узнаўляюць тыпаж з цяжкім тварам і буйным носам, лупатымі вачыма, у якіх адчуваецца тыпалагічнае адзінства з рымскімі патрыцыямі часоў Юлія Цэзара, антычнымі скульптурнымі бюстамі, добра вядомымі Еўропе праз малюнкі і гравюры. Жаночыя партрэты радзівілаўскага альбома не валодаюць абаяннем, натуральным для жывапісных і графічных еўрапейскіх твораў гэтага жанру XVIII стагоддзя. Жанчынам з роду Радзівілаў гэтак жа, як і мужчынам, уласцівы «рымскія» рысы.

Партрэты пазбаўлены псіхалагізму, яны адназначныя, дакладныя і быццам бы дакументальныя. Пластычная форма выяўляе не душу, а характар. Прычым характар, у якім індывідуальнае падпарадкавана радавому «мы».

Выява у партрэтах «Іконес» падзяляецца на дзве часткі: твар і постаць. Прапарцыйна яны могуць зусім не адпавядаць адно аднаму, але могуць і цалкам гарманічна суіснаваць. Твар Войшунда: моцныя буйныя рысы, вялікі нос, выразныя вочы, вядомыя нам з рымскіх партрэтаў. Але далей адбываецца вельмі цікавая метамарфоза, якую адзначалі даследчыкі: твары іконна-знакавыя. Абагульненне даведзена да такой ступені схематызацыі, што згадваюцца стылістычныя змены, якія адбыліся з рымскім партрэтам на мяжы позняй антычнасці і Сярэднявечча. Напрыклад, знакамітае аблічча імператара Канстанціна. Акрэслена графічная форма з вялікімі вачыма. Выраз і спосаб выяўлення вачэй асаблівы і ў радзівілаўскіх партрэтах альбома «Іконес». Вылучаны і так званыя радавыя рысы, якія з’яўляюцца «рымскімі» і як бы адсылаюць да продкаў-сарматаў: прамы нос з вялікімі крыламі ноздраў, вочы, размешчаныя не блізка да носа, а на адлегласці, роўнай даўжыні вока, з вачніцамі да скроневых костак. Нацыянальнай адметнасцю старажытных продкаў Радзівілаў з’яўляецца сармацкая барада, чаго рымляне сабе не дазвалялі.

Не знойдзена пісьмовых сведчанняў канцэпцыі альбома «Іконес», але ясна, што стваральнікаў графічных партрэтаў хвалявалі пытанні вылучэння гістарычных эпох і пакаленняў, а таксама сямейнага падабенства. Цяжкасці складала ўзнаўленне міфічных продкаў сям’і, пакаленняў XV–XVI стагоддзяў, часткова XVII стагоддзя. Па дапамогу звярталіся да іканаграфічных узораў. З пяці вядомых па архіўных дакументах крыніц іканаграфіі гэтых партрэтаў вывучаны толькі дзве. Гэта альбомы гравіраваных партрэтаў графоў Фугераў XVII–XVIII стагоддзяў і альбом маляваных партрэтаў Радзівілаў XVII стагоддзя, які сёння захоўваецца ў Эрмітажы.

Пра аўтарства работ сведчыць подпіс Гірша Ляйбовіча — ён падпісаў першую і апошнюю старонкі альбома і тым самым зацвердзіў за сабой статус аўтара гравюр. Аднак шматстайнасць стылістычных манер не дазваляла даследчыкам пагадзіцца з такім простым рашэннем. Паўстала таямніца невядомай майстэрні пад умоўным імем Ляйбовіч. Вядома, што асобныя гравюры падтушоўваў прыдворны мастак князя Ксаверы Дамінік Гескі. На жаль, удзел жывапісца ніяк не паўплываў на паляпшэнне якасці гравюрных партрэтаў.

Самая загадкавая і па-мастацку значная частка мінскага альбома —малюнкі. Іх параўнанне з гравюрнымі партрэтамі дазваляе зразумець, што перад намі вольны паўтор друкаванага арыгінала. Мастак-малявальшчык захаваў з дапамогай пяра і чарніла ўсе асаблівасці філіграннай штрыхоўкі разцовай гравюры.

У друкаваных аркушах парушэнне прапорцый стварала парой карыкатурны эфект, і гэта не дазваляла да канца ацаніць добрыя бакі графікі альбома. Малявальшчык акцэнтаваў увагу на лепшых якасцях адбіткаў — на выразнасці і дакументальнай перадачы рыс твару, тым самым ён зрабіў цікавейшымі і па-мастацку значнымі ўжо вядомыя партрэтныя выявы, не змяняючы арыгіналы XVIII стагоддзя.

У малюнках «выправіліся» недакладнасці формы гравіраваных партрэтаў: аб’ёмы атрымалі глыбіню і сталі чытацца ў прасторы, прапорцыі набылі правільнасць, нос, вочы аказаліся дакладна пасаджанымі. Дзякуючы такой дапрацоўцы дзіцячыя партрэты сталі іншымі, карыкатурная дэфармацыя формаў знікла: твары, постаці атрымалі характэрную гарэзлівую непасрэднасць і чароўнасць. У выявах сталых з’явілася класіцыстычная правільнасць твараў, павялічыліся вочы, нос стаў вылучацца «антычнай» прамізной.

Над малюнкамі працаваў мастак, які здолеў стварыць годнае падабенства гравіраваным партрэтам, пры гэтым ён да такой ступені не парушыў цэласнасці задумы 1758 года, што альбом доўга прымалі за аўтэнтычны твор XVIII стагоддзя. Малюнкі і сам альбом былі зроблены ў 30-я гады XIX стагоддзя, гэта значыць амаль на 80 гадоў пазней за гравіраваны асобнік. Выканаўцу мінскага альбома малюнкаў трэба шукаць сярод мастакоў, якія працавалі пры двары князя Іераніма Леона Радзівіла ў яго радавой рэзідэнцыі ў Радзівілімонтах. Князь мог даручыць альбом мясцоваму творцу з віленскага мастацкага кола. З канца XVIII стагоддзя да 30-х гадоў XIX стагоддзя пры Віленскім універсітэце склалася добрая акадэмічная школа жывапісу і графікі. Асаблівасці пабудовы кампазіцыі і прапорцый у малюнках мінскага альбома ўказваюць на выхаванца гэтай школы. Тонкая праца, бліскучае валоданне лініяй, карпатлівая філіграннасць выканання выклікаюць захапленне і паказваюць, якіх вышынь дасягнулі віленскія майстры малюнка першай паловы XIX стагоддзя.

Мінскі альбом «Іконес» падкрэслівае пераемнасць тэхнічнага ўдасканалення віленскай мастацкай школы: ад разцовай гравюры да малюнка, ад малюнка да літаграфіі і ксілаграфіі, а таксама засведчвае вытокі і падставы гэтага працэсу.

■ ■ ■

Альбом «Icones familiae ducalis Radivilianae» — рарытэтная каштоўнасць Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Гэта помнік нацыянальнай культуры XVIII–XIX стагоддзяў. З дзевяці вядомых асобнікаў «Icones familiae ducalis Radivilianae» 1758 года мінскі самы незвычайны. У сваім новым складзе альбом быў замоўлены X клецкім ардынатам, флігель-ад’ютантам імператара Мікалая I князем Іеранімам Леонам Радзівілам. Вядома, што ў 1835–1836 гады малюнкі для альбома выконваў мастак Казімір Даноўскі.

З’яўленне альбома з гравюрамі і імітацыйна-капійнымі малюнкамі — важны этап на шляху фармавання гістарычнай партрэтнай графікі, стыляў рамантызму і гістарызму, новых тэхнік літаграфіі і ксілаграфіі ў мастацтве XIX стагоддзя.

Па гістарычным значэнні мінскі архіўны альбом можна супаставіць толькі з «Панам Тадэвушам» Адама Міцкевіча. Як і выбітны паэтычны твор, «Icones» уносіць настальгічную ноту ў культуру рамантызму (гістарызму) першай паловы XIX стагоддзя.

Альбом быў часткай старой, адыходзячай пад націскам дэмакратычных і сацыяльных працэсаў культуры XVIII стагоддзя. У ім знайшла адлюстраванне спецыфіка віленскай школы з яе прыярытэтам партрэтнага мастацтва. У выданні ўвасобіліся рысы «чаховіцка-смуглевіцкага» кірункаў. «Icones» паказвае развіццё «эстэтыкі лініі», віртуознай у творчасці віленскіх майстроў, якія ў першай трэці XIX стагоддзя смела асвойвалі рамантычную стылістыку праз урокі барочнай эмацыйнасці і класіцыстычнай лінеарнасці.

Вольга БАЖЭНАВА

Падзяліцца