Заснавальнік - Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Выдаецца са студзеня 1983 года
ВАЙНА Ў ЛЮСТРЫ ЧАСУ
Вялікая Айчынная вайна — гэта трагедыя і подзвіг, гэта надзвычайнае напружанне фізічных, душэўных сіл кожнага яе ўдзельніка, гэта балючы досвед, які шчыміць цягам усяго жыцця. Відавочна, што і ўвасабленне вайны на розных часавых адлегласцях будзе розным.
ВАЛЕРЫЙ АНІСЕНКА. НА ШЛЯХУ ВІРАВАННЯ
Дырэктар–мастацкі кіраўнік Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Валерый Анісенка — асоба няўрымслівая і непрадказальная. Вядомы парушальнік творчага спакою, рухавік тэатральных ініцыятыў, імпульсіўны мадэратар сцэнічных праектаў. Увогуле чалавек, якому не ўсё надакучыла.
ПАВЕЛ ТАТАРНІКАЎ: "СУБ'ЕКТЫЎНЫ МАСТАК ЦІ АБ'ЕКТЫЎНЫ НАЗІРАЛЬНІК"
Майстэрня мастака-ілюстратара не патрабуе вялікай прасторы. Мінская студыя Паўла Татарнікава з усіх яго рабочых памяшканняў — самая маленькая. Стол каля акна, на ім аркушы паперы, пэндзлі, алоўкі, фарбы, замалёўкі, творы... Кнігі на паліцах... Мастак часта прыпыняецца ў Брэсце — горадзе, дзе нарадзіўся, там у вялікай майстэрні, размешчанай у бацькоўскай хаце, працаваць асабліва камфортна. А для летняга часу будуецца майстэрня ў нядаўна набытай вясковай хаце на Валожыншчыне.
ДАЛІКАТНЫ РЭНЕСАНС І ЎРАЧЫСТАЕ БАРОКА
Выстава «Алтарны жывапіс Беларусі XVIII–XIX стагоддзяў» была прысвечана сямідзесяцігадоваму юбілею Нацыянальнага мастацкага музея. У яго залах неаднаразова паказваліся шэдэўры праваслаўнай культуры, і гэта заўжды мела вялікі рэзананс.
© 2013-2018 «Мастацтва». Зроблена ў «Вэбпрофі»