Заснавальнік - Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Выдаецца са студзеня 1983 года
ВЯЛІКІ ТЭАТР ПАСЛЯ ВЯЛІКАЙ РЭКАНСТРУКЦЫІ
Амаль дзесяць гадоў ішла праца над праектам рэканструкцыі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Яшчэ тры гады (рэкордна сціслы тэрмін!) доўжыліся сам капітальны рамонт і грунтоўная мадэрнізацыя будынка і сцэнічнай пляцоўкі. У сакавіку 2009 года тэатр урачыста адсвяткаваў сваё другое нараджэнне — якраз праз 70 гадоў пасля адкрыцця гмаху, узведзенага па праекце Іосіфа Лангбарда. Якім паўстала перад гледачом і грамадскасцю візуальнае аблічча буйнейшага музычнага акадэмічнага тэатра Беларусі? Якімі творчымі адкрыццямі, мастацкімі ўзрушэннямі, невядомымі назвамі на афішы, зорнымі імёнамі будзе пазначаны новы перыяд у развіцці тэатра? Шматлікія аспекты падзеі, унікальнай у культурным жыцці краіны, разглядаюцца на старонках часопіса.
НА ПАМЕЖЖЫ ЗАХАДУ І УСХОДУ
Беларускае мастацтва XVIII стагоддзя прадстаўлена ў нашых музеях толькі сакральным жывапісам і партрэтам.Аднак візуальнае асяроддзе ХVІІІ стагоддзя не зводзілася адно да іконных і партрэтных выяў. Выклікае здзіўленне сітуацыя «не заяўленасці» ў музейных зборах Беларусі, Польшчы, Літвы і Украіны, сучасных спадкаемніц культуры Рэчы Паспалітай, рэгіянальных калекцый нацюрмортаў, пейзажаў, гістарычных палотнаў таго часу. Сістэма гэтых жанраў была добра распрацавана ў еўрапейскім мастацтве, а Польшча і Вялікае княства Літоўскае з’яўляліся арганічнай часткай еўрапейскай культурнай прасторы.
© 2013-2018 «Мастацтва». Зроблена ў «Вэбпрофі»