Заснавальнік - Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Выдаецца са студзеня 1983 года
ТВОРЧЫЯ САЮЗЫ: ДЭГРАДАЦЫЯ ЦІ ЭВАЛЮЦЫЯ
Шмат хто лічыць, што мастацтва, за пэўнымі выключэннямі, — справа індывідуальная, а мастакі існуюць паасобку. Аднак гісторыя ведае шмат прыкладаў згуртавання творчых людзей. Са школы мы памятаем пра перасоўнікаў, «магутную кучку», «мирискусников» і іншыя аб’яднанні па эстэтычных кірунках і інтарэсах, якія ўзніклі ў другой палове ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя. Савецкія часы прынеслі пэўныя змены. З ініцыятывы дзяржавы з 1930-х гадоў у СССР пачынаюць дзейнічаць так званыя «творчыя саюзы», прызначаныя выконваць аб’яднальную ролю для людзей мастацтва.
НАТАЛЛЯ ГАЙДА. ПРЫМА
Шматлікія вобразы, створаныя гэтай артысткай, увасабляюць мару і ідэал. Прывабны, зіхатлівы, недасяжны. Той, які, магчыма, так ніколі і не сустрэнуць у рэальным жыцці прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва.
НА ШЛЯХУ З ВІЗАНТЫІ
Сітуацыя, што склалася ў нашым мастацтвазнаўстве, засведчыла крызіс «проста апісанняў» і канстатацый. Патрэбна тэорыя — як спосаб разважання пра мастацтва, разумення мастацтва і суіснавання з ім. Інтэрпрэтацыя тут — адзін з важных чыннікаў, таму даследчыкі так блізка і пасунуліся да межаў філасофіі, семіётыкі, культуралогіі. Для нас настае самы спрыяльны час. Беларускае мастацтва можа лічыцца фактам цалкам асаблівага разглядвання — як рэгіянальна адметнае. Навукоўцы могуць гэта канстатаваць пры аналізе помнікаў, абапіраючыся на праявы гістарычнага, а не метафізічнага сэнсу, які мы стаміліся шукаць і не знаходзіць у рэгіянальным кантэксце. Артыкул, які я прапаную чытачу, мяркую, зможа змяніць акцэнты ў інтэрпрэтацыі адметнага перыяду нашай гісторыі мастацтваў.
© 2013-2018 «Мастацтва». Зроблена ў «Вэбпрофі»