Аса­біс­ты ка­бі­нет Дзміт­рыя Пад­бя­рэз­ска­га

№ 5 (446) 01.05.2020 - 22.05.2020 г


Кан­цэр­ты на ко­лах

Ме­сяц та­му я пі­саў пра но­выя фор­мы прэ­зен­та­цыі мас­тацт­ва, якія па­ўста­лі ў су­вя­зі з рас­паў­сю­дам пан­дэ­міі. Та­ды ж

памеркаваў, што ад­ным анлайн-мас­тац­твам тэн­дэн­цыя на­пэў­на не аб­мя­жу­ецца і мы зро­бім­ся свед­ка­мі та­кіх прэ­зен­та­цый­ных з’яў, пра якія на­ват не зда­гад­ва­емся. Жыц­цё па­цвер­дзі­ла тыя меркаванні. Ужо звы­чай­най рэ­ччу зра­бі­лі­ся не то­ль-

­кі анлайн-кан­цэр­ты му­зы­кан­таў роз­ных сты­ляў ды жан­раў, але і фес­ты­ва­лі і на­ват між­на­род­ныя ту­ры. Ні­ко­га, ві­даць, не здзіў­ля­юць і му­зыч­ныя ма­ра­фо­ны да­бра­чын­на­га ха­рак­та­ру кштал­ту айчын­на­га «Live Aid: COVID-19» для збо­ру срод­каў на да­па­мо­гу бе­ла­рус­кім мед­ыкам. З гэ­тай мэ­тай у Се­ці­ве на­ват па­ўстаў ад­мыс­ло­вы рэ­сурс Artist.gives. Мы хут­ка пры­звы­ча­ілі­ся да анлайн-экс­кур­сій па му­зе­ях, су­по­ль­на­га вы­ка­нан­ня му­зы­кі артыс­та­мі, што зна­хо­дзяц­ца ў роз­ных кра­інах.

Аўта­кі­на­за­ла­мі сён­ня ні­ко­га не здзі­віш: тра­ды­цыя гля­дзець кі­но на ад­кры­тых пля­цоў­ках, не па­кі­да­ючы ўлас­на­га аўто, існуе да­стат­ко­ва да­ўно. Але вось кан­цэр­ты для слу­ха­чоў, якія зна­хо­дзяц­ца пе­рад сцэ­най у аўта­ма­бі­лях, — не­шта зу­сім но­вае. Пры гэ­тым гук тран­слю­ецца не­пас­рэд­на на на­яўную ў аўто апа­ра­ту­ру, а за­мест апла­дыс­мен­таў гу­чаць клак­со­ны. І му­зы­кан­там тое, мне ду­ма­ецца, пад­аба­ецца. Усё ж лепш іграць для кан­крэт­най пуб­лі­кі, ня­хай яна і зна­хо­дзіц­ца за шклом, чым про­ста пра­ца­ваць у пра­сто­ры інтэр­нэ­ту, не ве­да­ючы, хто ця­бе слу­хае. Та­му мно­гія артыс­ты па­га­джа­юцца на та­кі спо­саб па­ка­зу сва­ёй твор­час­ці, хоць, зра­зу­ме­ла, ве­ль­мі за­кла­по­ча­ныя тым, што да­во­дзіц­ца ча­со­ва ўстрым­лі­вац­ца ад кла­січ­ных кан­цэр­тных форм.

І яшчэ лі­та­ра­ль­на на днях вы­пад­ко­ва на­тра­піў на сайт patreon.com. Рэ­сурс гэ­ты не но­вы, ён за­пра­ца­ваў сем га­доў та­му. Не сак­рэт, што да­бра­чын­насць — гэ­та ад­но, але ж і на жыц­цё ва ўмо­вах іза­ля­цыі трэ­ба не­як за­раб­ляць. Най­перш артыс­там, якія не да­сяг­ну­лі ста­ту­су зо­рак. Дык вось, сайт за­ду­ма­ны ў да­па­мо­гу прад­стаў­ні­кам мас­тац­тва роз­ных ві­даў і іншых пра­фе­сій. Кож­ны мо­жа тут за­рэ­гіс­тра­вац­ца і ў лю­бую хві­лі­ну ка­му­ні­ка­ваць са сва­імі пры­хіль­­ні­ка­мі. Кошт сяб­роў­ства ва­га­ецца ад 5 да 25 да­ля­раў што­ме­сяц, гро­шы па­сту­па­юць на ра­ху­нак за­рэ­гіс­тра­ва­ных на сай­це аўта­раў. Вар­та адзна­чыць, што з па­чат­кам пан­дэ­міі актыў­насць на сай­це істот­на ўзрас­ла.

Да­стат­ко­ва азір­нуц­ца то­ль­кі на мі­ну­лы ме­сяц, каб пе­ра­ка­нац­ца ў тым, на­­коль­­кі імклі­ва на­соў­ва­ецца но­вае, тое, ча­го мы яшчэ не ве­да­лі.

 

Ня­хай так бу­дзе!

23 мая 1970 го­да ў про­да­жы з’явіў­ся тры­нац­ца­ты і апош­ні аль­бом The Beatles пад на­зваю «Let It Be», які стаў най­бо­льш за­гад­ка­вай плыт­кай ва ўсёй дыс­каг­ра­фіі квар­тэ­та. На­сам­рэч гэ­та бы­ла па сут­нас­ці два­нац­ца­тая па лі­ку пра­гра­ма, та­му што бо­ль­шасць пе­сень бы­ла за­пі­са­на на­ват ра­ней за тво­ры да па­пя­рэд­ня­га аль­бо­ма «Abbey Road». Змест «Let It Be» мож­на на­зваць ве­ль­мі стра­ка­тым, ка­лі на­огул не ха­атыч­ным, хоць плыт­ка і пад­ара­ва­ла пуб­лі­цы шэ­раг ве­ль­мі ўда­лых кам­па­зі­цый: за­га­лоў­ная пес­ня, а так­са­ма «The Long and Winding Road», «Get Back», «Across the Universe», «I Me Mine». Прадзю­са­рам аль­бо­ма вы­сту­піў зна­ны спец Філ Спек­тар, які істот­на пе­ра­пра­ца­ваў ста­рыя фа­наг­ра­мы ажно да та­го, што Пол Ма­кар­тні ўсчаў скан­дал, не­за­да­во­ле­ны твор­чы­мі ідэ­ямі аме­ры­кан­ца. Праз трыц­цаць з ліш­кам га­доў ён на­няў гу­ка­рэ­жы­сё­раў, якія пе­ра­пра­ца­ва­лі фа­наг­ра­мы з «Let It Be» згод­на з яго­ны­мі за­ду­ма­мі, і не­ўза­ба­ве свет уба­чы­ла но­вая вер­сія аль­бо­ма пад на­звай «Let It Be… Naked».

Пры ўсім пры гэ­тым «Let It Be» мае вя­лі­кую па­пу­ляр­насць і ся­род му­зы­кан­таў, мно­гія з іх (пры­кла­дам, Джорж Бэн­сан, Laibach) за­пі­са­лі ўлас­ныя вер­сіі гэ­тай пра­гра­мы, тво­ры з якой і ця­пер гу­чаць са сцэн і ў эфі­рах.

 

Уні­вер­са­ль­ны спя­вак

Ся­род ма­іх улю­бё­ных пе­сень ёсць і та­кія, што кро­чаць по­руч ці не праз усё маё свя­до­мае жыц­цё. Ад­на з іх — «Delilah» — упер­шы­ню пра­гу­ча­ла ў 1968-м у вы­ка­нан­ні англій­ска­га спе­ва­ка То­ма Джон­са. Гэ­тая кам­па­зі­цыя імгнен­на зра­бі­ла­ся надзвы­чай па­пу­ляр­ным шля­ге­рам. І як я да­ве­даў­ся па­зней, ансамбль «Пес­ня­ры», та­ды яшчэ пад на­звай «Ля­во­ны», ве­ль­мі хут­ка ўклю­чыў тую пес­ню ў рэ­пер­ту­ар з рус­ка­моў­ным тэк­стам.

Але мя­не ўра­зі­ла не то­ль­кі са­ма «Delilah», але й вы­ка­наў­ца. То­мас Джонс Вуд­вард пры­йшоў на свет 7 чэр­ве­ня 1940-га. Ба­га­ты, на­сы­ча­ны го­лас да­зво­ліў яму ўжо ў ся­рэ­дзі­не 60-х увай­сці ў пер­шыя шэ­ра­гі па­пу­ляр­ных вы­ка­наў­цаў све­ту. Без­умоў­ны шля­гер та­го ча­су — «Green Green Grass of Home». У кан­цы 80-х на яго­ным ра­хун­ку бы­ло ўжо звыш 100 мі­ль­ёнаў прад­адзе­ных плы­так, у па­чат­ку 2000-х ка­ра­ле­ва ўзна­га­ро­дзі­ла яго Ордэ­нам Бры­тан­скай імпе­рыі. Вар­та зга­даць і іншыя пес­ні, якія гу­ча­лі па­ўсюль: «She's a Lady» (1971), «Sex Bomb» (1999).

То­ма Джон­са не­здар­ма на­зы­ва­юць ці не най­бо­льш уні­вер­са­ль­ным спе­ва­ком ва ўсёй гіс­то­рыі па­пу­ляр­най му­зы­кі. Ужо хоць бы та­му, што ён ад­но­ль­ка­ва па­спя­хо­ва за­свед­чыў ся­бе ў вы­ка­нан­ні тво­раў са­май роз­най сты­ліс­ты­кі, уключ­на з джа­за­вай, рытм-энд-блю­за­вай і на­ват тэх­на. Пры гэ­тым ахвот­на за­піс­ваў ду­эты з са­мы­мі роз­ны­мі артыс­та­мі. Дый сён­ня 80-га­до­вы май­стар не са­ро­ме­ецца вы­йсці на сцэ­ну і прад­эман­стра­ваць, што яго­ны шы­коў­ны го­лас па-ра­ней­ша­му мо­жа за­ча­ра­ваць кож­на­га, хто здо­ль­ны імгнен­на ад­чуць сап­раў­днае май­стэр­ства…

Аўтар: Дзмітрый ПАДБЯРЭЗСКІ
намеснік галоўнага рэдактара