Вы­ха­ваць ме­ла­ма­на

№ 5 (446) 01.05.2020 - 22.05.2020 г

ДЗІ­ЦЯ­ЧАЯ ОПЕ­РА «КОШ­ЧЫН ДОМ» У ВЯ­ЛІ­КІМ ТЭ­АТРЫ
Опе­ры і ба­ле­ты, што ад па­чат­ку ства­ра­юцца ме­на­ві­та для ма­ле­чы, мож­на пе­ра­лі­чыць на па­ль­цах дзвюх рук, а мо і ад­ной. Та­кая сі­ту­ацыя не то­ль­кі ў Бе­ла­ру­сі, але і ў су­сед­ніх кра­інах. У чым за­ка­вы­ка?

Пра­цэс уз­нік­нен­ня му­зыч­на­га спек­так­ля, асаб­лі­ва опер­на­га, дзе ядна­юцца шмат ві­даў мас­тац­тва, пра­ца­ёмкі, пра­цяг­лы ў ча­се і па­тра­буе знач­ных фі­нан­саў. З інша­га бо­ку, не факт, што на­ма­ган­ні аку­пяц­ца: му­зыч­ныя жан­ры, бліз­кія да ака­дэ­міч­ных, па­тра­бу­юць ад гле­да­ча-слу­ха­ча пэў­най пад­рых­тоў­кі, яны ня­прос­тыя для ўспры­ман­ня. Та­му га­ран­та­ваць аншлаг і тое, што спек­такль бу­дзе жыць доў­га і па­спя­хо­ва, ніх­то не здо­лее.

Яшчэ да ка­ра­на­ві­рус­най пан­дэ­міі На­цы­яна­ль­ны тэ­атр опе­ры і ба­ле­та Бе­ла­ру­сі прэ­зен­та­ваў опе­ру «Кош­чын дом» (па­вод­ле каз­кі Са­му­іла Мар­ша­ка). На афі­шы па­зна­ча­на 0+, зна­чыць, для са­мых ма­лых. Для пя­ці- або ся­мі­га­до­вых дзя­цей вы­бар за­ўжды бо­ль­шы: для іх да­рэч­ны­мі і ад­па­вед­ны­мі ўзрос­ту вы­гля­да­юць, на­прык­лад, ка­зач­ныя ба­ле­ты Чай­коў­ска­га.

На адзін з пер­шых па­ка­заў я ішла з пэў­най асця­ро­гай (ма­ла­вя­до­мы кам­па­зі­тар Па­вел Ва­льд­гарт, зу­сім не­вя­до­мая парт­ыту­ра, дэ­бют­ная пра­ца рэ­жы­сёр­кі Дар’і Па­та­тур­ка), але ўво­гу­ле спек­такль па­кі­нуў яркае і пры­емнае ўра­жан­не.

Для дзі­ця­чай псі­ха­ло­гіі важ­на, што сю­жэт вя­до­мы (да­рэ­чы, каз­ка на­пі­са­на ў 1922-м, амаль 100 га­доў та­му). Сам тэкст да­ўно раз­абра­ны на да­сціп­ныя цы­та­ты.

Па­ста­но­вач­ная бры­га­да за­ўжды па­він­на знай­сці ба­ланс і ад­па­вед­насць па­між сю­жэ­там, мас­тац­кім ра­шэн­нем і ўзрос­там гле­да­ча. Пы­тан­не: як не ад­штур­хнуць ад жан­ру, а, на­адва­рот, дзя­ку­ючы пер­шым тэ­атра­ль­ным ура­жан­ням вы­клі­каць жы­вы інта­рэс да на­ступ­ных спек­так­ляў? У да­дзе­ным вы­пад­ку істот­ная не­пра­цяг­ласць опе­ры — дзве дзеі, па 20 хві­лін кож­ная. Але гэ­ты час аказ­ва­ецца на­сы­ча­ным.

Па­чну з «кар­цін­кі», ві­зу­аль­на­га склад­ні­ка, асаб­лі­ва важ­на­га для дзя­цей. Ра­бо­та мас­тач­кі Ка­ця­ры­ны Шы­ма­но­віч на­сам­рэч вы­дат­ная. Сцэ­ног­раф­ка, на ра­хун­ку якой пра­ца ў Ку­па­лаў­скім тэ­атры над спек­так­ля­мі «Шлях­ціц За­ва­ль­ня», «Ра­дзі­ва «Пру­док»», «Ка­роль Лір», вы­на­ход­лі­ва вы­ра­шы­ла тэ­атра­ль­ную пра­сто­ру. Дэ­ка­ра­цыі «Кош­чы­на­га до­ма» — пра­ста­кут­ні­кі і па­ра­ле­ле­пі­пе­ды, цы­лін­дры, трох­кут­ні­кі і ша­ры — на­гад­ва­юць час­ткі дзі­ця­ча­га кан­струк­та­ра. Яны лёг­кія для пе­ра­соў­ван­ня, пад’ёму і ўста­ля­ван­ня, мя­ня­юць афар­боў­ку ў за­леж­нас­ці ад тэ­атра­ль­на­га свят­ла і ўво­гу­ле да­юць штур­шок дзі­ця­чай фан­та­зіі.

Кож­ны пер­са­наж — гэ­та са­ліст-спя­вак, але яшчэ і ля­ль­ка. Для нас звык­ла, што ля­леч­ны тэ­атр зве­даў моц­ны ўплыў дра­ма­тыч­на­га. Ад­нак ка­лі ўзні­кае сін­тэз му­зыч­на­га і ля­леч­на­га, а да­клад­ней, опер­на­га і ля­леч­на­га — гэ­та не­ча­ка­на і ары­гі­на­ль­на. Але, ду­маю, імпа­нуе дзе­цям. У са­ліс­таў (Кот­ка, Кот, Пе­вень і Ку­ры­ца, Ка­за і Ка­зёл, Свін­ня) ля­ль­кі план­шэт­ныя, ума­ца­ва­ныя на ру­хо­май плат­фор­ме. У артыс­таў-дзя­цей, якія ўва­саб­ля­юць ка­ця­нят, ку­ра­ня­так і ма­ле­нь­кіх сві­нак, — трыс­ці­на­выя. Тое, што ля­ль­кі па­зна­ва­ль­ныя, важ­на: та­ды юным гле­да­чам не трэ­ба тлу­ма­чыць, хто ёсць хто. У аб­ліч­чы за­ўва­жа­еш аб­агу­ле­насць фор­мы, ня­змен­ную пры­сут­насць дос­ці­пу, гу­ма­ру, да­клад­ных дэ­та­ляў. Ля­ль­кі мо­гуць ру­хаць га­ло­ва­мі, нож­ка­мі, хвас­та­мі. Гэ­та ства­рае да­дат­ко­выя эфек­ты і ды­на­мі­ку. Хоць, мяр­кую, вы­ка­наў­цам зу­сім ня­прос­та і з ля­ль­ка­мі сво­еча­со­ва ўпраў­ляц­ца, і ў той жа час ру­хац­ца, спя­ваць. Кас­цю­мы-кам­бі­не­зо­ны артыс­таў ад­па­вя­да­юць ко­ле­ра­ва­му і сты­ліс­тыч­на­му вы­ра­шэн­ню ля­лек.

У агу­ль­ным мас­тац­кім воб­ра­зе па­ста­ноў­кі важ­най аказ­ва­ецца і ро­ля ві­дэа (мас­так па свят­ле, аўтар ві­дэ­акан­тэн­ту Сяр­гей На­віц­кі): тут яно сты­лі­за­ва­на пад дзі­ця­чыя ма­люн­кі. Ка­лі па­жар, дык уз­ні­ка­юць лі­ніі, грым­зо­лі ме­на­ві­та чор­на­га ко­ле­ру (так дзе­ці ма­лю­юць дым, страх, не­бяс­пе­ку).

Но­вы «Кош­чын дом» свед­чыць: у тан­дэ­ме «рэ­жы­сёр — мас­так» гэ­тым разам ме­на­ві­та ві­зу­аль­ны склад­нік ака­заў­ся бо­льш важ­кім і істот­ным. Але ж ві­да­воч­на, што рэ­жы­сёр і мас­тач­ка пра­ца­ва­лі су­по­ль­на, над ад­ной ідэ­яй і яе ўва­саб­лен­нем.

Для Дар’і Па­та­тур­ка (ра­ней яна вы­сту­па­ла ў якас­ці асіс­тэн­ткі рэ­жы­сё­ра ў па­ста­ноў­ках «Пі­ка­вай да­мы», «Сель­ска­га го­на­ру», «Ры­га­ле­та») гэ­та пер­шая са­ма­стой­ная пра­ца. І да­стат­ко­ва ўда­лы рэ­жы­сёр­скі дэ­бют. Асоб­ныя эпі­зо­ды не «пра­ві­са­юць», у спек­так­лі ўвесь час ад­чу­ва­ецца ды­на­мі­ка, не губ­ля­ецца ўнут­ра­ны тэмп. Не ду­маю, што про­ста арга­ні­за­ваць дзея­нне, ка­лі зга­даць усе па­ва­ро­ты сю­жэ­та і ўлі­чыць, ко­ль­кі артыс­таў на сцэ­не. Вя­до­мыя са­ліс­ты опер­най тру­пы — Але­на Зо­ла­ва (Кот­ка), Дзя­ніс Янцэ­віч (Кот), Юрый Ба­ла­ць­ко (Пе­вень), Свят­ла­на Ма­ру­се­віч (Ку­ры­ца), Але­на Са­ло (Ка­за), Дзміт­рый Ка­пі­лаў (Ка­зёл) — з энту­зі­язмам па­ста­ві­лі­ся да сва­іх ро­ляў. Юныя вы­ка­наў­цы з Дзі­ця­ча­га му­зыч­на­га тэ­атра зла­джа­на ру­ха­юцца і спя­ва­юць. Для іх «Кош­чын дом» — пра­кты­ка і на­быц­цё сцэ­ніч­на­га во­пы­ту. Тут вар­та зга­даць про­звіш­чы хор­май­ста­рак Але­ны Са­ка­лоў­скай і Алы Ва­сі­леў­скай, якія з імі пра­ца­ва­лі.

Рас­ійскі кам­па­зі­тар Па­вел Ва­льд­гарт (1904—1978) меў на твор­чым ра­хун­ку опе­ру, апе­рэ­ту, тры опе­ры для дзя­цей. «Кош­чын дом» ство­ра­ны ім да­стат­ко­ва да­ўно. Па­стаў­ле­ны ў Баш­кі­рыі, Удмур­тыі, Но­ва­сі­бір­скім му­зыч­ным тэ­атры. У мас­коў­скай Но­вай опе­ры ў 2005-м быў ува­соб­ле­ны ме­на­ві­та як пер­шы «дзі­ця­чы ля­леч­ны спек­такль» (пра­ўда, там уз­ае­ма­дзе­янне між ля­ль­ка­мі і спе­ва­ка­мі кры­ху іншае, чым у нас).

Рэ­жы­сёр­ка ад­шу­ка­ла парт­ыту­ру ў нот­най біб­лі­ятэ­цы тэ­атра і вы­бра­ла для свай­го дэ­бю­ту. Му­зы­ка пры­емная сва­ёй не­муд­ра­ге­ліс­тас­цю, лёг­кая, аркестр уваж­лі­ва ста­віц­ца да спе­ва­коў (ды­ры­жор Алег Ля­сун). На­пэў­на, та­кой і па­він­на быць пар­ты­ту­ра, ка­лі спек­так­лі ад­ра­са­ва­ныя зу­сім юным слу­ха­чам, бо тут га­лоў­нае — не ад­біць ахво­ту.

Прэм’ера «Кош­чы­на­га до­ма» свед­чыць: курс кі­раў­ніц­тва тэ­атра на ства­рэн­не рэ­пер­ту­ару для дзя­цей прад­уктыў­ны. Так па­сту­по­ва вы­хоў­ва­ецца і фар­му­ецца гля­дач, які па­зней пры­йдзе на бо­льш скла­да­ныя і «да­рос­лыя» па­ста­ноў­кі. Ад­на­ча­со­ва пра­ца над опе­ра­мі і ба­ле­та­мі для ма­ле­нь­кіх на­вед­ні­каў дае маг­чы­масць га­да­ваць улас­ныя рэ­жы­сёр­скія і сцэ­наг­ра­фіч­ныя кад­ры. Айчын­ных па­ста­ноў­шчы­каў, здо­ль­ных ува­со­біць парт­ыту­ры роз­на­га ўзроў­ню скла­да­нас­ці, па­він­на быць шмат, ка­лек­тыў му­сіць мець вы­бар, а на сцэ­не важ­ная раз­на­стай­насць рэ­жы­сёр­скіх по­чыр­каў. Ка­лі ўсё скла­дзец­ца, як за­пла­на­ва­на, да кан­ца 2020 го­да тэ­атр аб­яцае па­ка­заць яшчэ ад­ну па­ста­ноў­ку, ад­ра­са­ва­ную дзе­цям, — опе­ру «Пі­но­кіа» Гло­рыі Бру­ні.

Вя­до­ма, па­мер рэ­цэн­зіі не да­зва­ляе акцэн­та­ваць і раз­гор­тваць пра­блем­ныя і дыс­ку­сій­ныя пы­тан­ні. Але ўсё-та­кі не­ка­то­рыя про­ста акрэс­лю. Па­ко­ль­кі я ме­ла маг­чы­масць не­адной­чы на­зі­раць, праз якія па­ку­ты «прадзі­ра­юцца» айчын­ныя кам­па­зі­та­ры, каб уба­чыць улас­нае «дзе­ціш­ча» (чы­тай — парт­ыту­ру) ува­соб­ле­ным на сцэ­не, між­во­лі пры­хо­дзіш да вы­сно­вы: сва­іх, на­цыя­на­ль­ных аўта­раў тэ­атры, па вя­лі­кім ра­хун­ку, ці ігна­ру­юць, ці ба­яцца, ці не ве­раць у іх сі­лы і твор­чыя маг­чы­мас­ці. Маў­ляў, ле­пей бу­дзем пра­ца­ваць з ма­тэ­ры­ялам пра­ве­ра­ным! Хто­сь­ці, ве­да­ючы пра шма­туз­роў­не­выя вы­пра­ба­ван­ні, і не па­чы­нае брац­ца за тэ­мы. Хто­сь­ці ве­дае: усё роў­на не возь­муць. А ча­сам вы­свят­ля­ецца, што па­тра­ба­ван­не вы­со­кіх мас­тац­кіх якас­цей — рэч ве­ль­мі ўмоў­ная…

Дру­гая пра­бле­ма на­ўпрост звя­за­ная з пер­шай. Для бе­ла­рус­кай му­зы­кі, на­пі­са­най ме­на­ві­та ў тэ­атра­ль­ных жан­рах, ка­тас­тра­фіч­на не ха­пае ка­мер­ных або экс­пе­ры­мен­та­ль­ных пля­цо­вак. Тых, дзе маг­лі б пра­кты­ка­вац­ца айчын­ныя рэ­жы­сё­ры, для якіх спе­цы­яль­на ства­ра­лі б айчын­ныя кам­па­зі­та­ры.

Па шчы­рас­ці, для та­го ж «Кош­чы­на­га до­ма» ідэ­аль­на пад­ыхо­дзі­ла б пля­цоў­ка на тра­ці­ну ці на­ват на­па­лам мен­шая. З мен­шай глы­бі­нёй сцэ­ны і сто­лі. І за­ла мен­шая, каб у раз­моў­ных ды­яло­гах вя­ду­чыя са­ліс­ты не фар­сі­ра­ва­лі го­лас, які спат­рэ­біц­ца по­тым у опер­ных шэ­дэў­рах.

Па­мя­таю, як у свой час опе­ру Сяр­гея Кар­тэ­са «Мя­дзведзь» па­ка­за­лі ў кан­цэр­тным ва­ры­янце ў Бел­дзяр­жфі­лар­мо­ніі: вод­гу­кі бы­лі за­хоп­ле­ныя. А пры пе­ра­но­се на сцэ­ну Опер­на­га шмат стра­ці­ла­ся. Бо ка­мер­ная атмас­фе­ра тво­ра ні­як не су­адно­сі­ла­ся з пра­сто­рай сцэ­ны, яе агром­ніс­тым парт­алам. Спек­такль па­ка­за­лі адзін, у леп­шым вы­пад­ку два разы — і ўсё! Ку­ды ўся пад­рых­тоў­чая і рэ­пе­ты­цый­ная пра­ца? На смет­нік ці ў архіў?

Ка­мер­ных са­чы­нен­няў, раз­лі­ча­ных на не­вя­лі­кую ко­ль­касць вы­ка­наў­цаў (і на 200-300 гле­да­чоў), у «за­се­ках» айчын­ных кам­па­зі­та­раў ха­пае. То­ль­кі дзе па­каз­ваць? У за­ле Алек­сан­дроў­скай? Але там ідэ­аль­нае мес­ца для прэс-кан­фе­рэн­цый ці со­ль­ні­каў ад­на­го ва­ка­ліс­та. На­ват для ка­мер­ных опер ці пра­ек­таў (на­прык­лад, тых, якія прэ­зен­туе тан­дэм ды­ры­жо­ра Іва­на Кас­ця­хі­на і рэ­жы­сёр­кі Але­ны Медзя­ко­вай) не ха­пае па­вет­ра і вы­шы­ні сто­лі, ку­ды мог ля­цець гук. Там за­ўжды цес­на артыс­там, а ка­лі зга­даць ка­ло­ны, дык аб­ыгры­ва­лі­ся яны ў роз­ных пра­ектах і мі­зан­сцэ­нах не менш як сто двац­цаць пяць раз­оў.

Ка­лі ў 2009-м Опер­ны ад­крыў­ся па­сля рэ­кан­струк­цыі і кап­ра­мон­ту, мер­ка­ва­ла­ся: сцэ­на на пя­тым па­вер­се бу­дзе існа­ваць ме­на­ві­та для экс­пе­ры­мен­та­ль­ных і ка­мер­ных спек­так­ляў. Сап­раў­ды, не­ка­ль­кі та­кіх пра­ектаў бы­ло па­ка­за­на (да пры­кла­ду, ба­лет «За­ла ча­кан­ня»). Яны вы­клі­ка­лі агу­ль­ны гра­мад­скі інта­рэс. Але по­тым вы­свет­лі­ла­ся: сцэ­на па­трэб­ная ўвесь час для ўнут­ра­ных спраў, рэ­пе­ты­цый і пра­го­наў бя­гу­чых па­ста­но­вак.

Не­ка­лі бы­ла агу­ча­ная ідэя яшчэ ад­на­го, па сут­нас­ці трэ­ця­га кор­пу­са Ака­дэ­міі му­зы­кі, які меў бы тэ­атра­ль­ную за­лу. Ад­нак по­тым бу­ды­нак на вул. Каз­ло­ва ад­да­лі Ма­ла­дзёж­на­му тэ­атру. Па­мя­таю, на айчын­ных тэ­ле­ка­на­лах дэ­ман­стра­ваў­ся ма­кет сцэ­ніч­най пля­цоў­кі ва ўнут­ра­ным дво­ры­ку Ака­дэ­міі му­зы­кі, ды пра­ект ві­да­воч­на «за­віс».

І апош­няя ідэя. На маю дум­ку, у ста­ліч­ным Мін­ску, дзе два мі­ль­ёны жы­ха­роў, да­ўно па­ві­нен існа­ваць Му­зыч­ны тэ­атр для дзя­цей і мо­ла­дзі. Та­кі ка­лек­тыў дзей­ні­чае, на­прык­лад, у Кі­еве (пра­ўда, там на­се­ль­ніц­тва ў два разы бо­лей — 3,7 млн). Але той тэ­атр — Кі­еўскі га­рад­скі тэ­атр опе­ры і ба­ле­та для дзя­цей і  мо­ла­дзі — па­спеў зра­біц­ца ака­дэ­міч­ным, а гэ­та хут­ка не зда­ра­ецца. Мо­жа, і ў нас, хоць бы праз 30 га­доў існа­ван­ня не­за­леж­най дзяр­жа­вы, уз­нік­не па­доб­ны або хоць ад­на ка­мер­ная сцэ­на для па­ка­зу му­зыч­ных па­ста­но­вак? Пы­тан­не та­кое пе­ры­ядыч­на ўзні­кае ў СМІ і ў му­зыч­ным ася­род­дзі. Але спра­ва ні­як не зру­шыц­ца і не скра­нец­ца з мес­ца.

Мне мо­гуць за­пя­рэ­чыць: якая но­вая сцэ­на?! Ва ўмо­вах зма­ган­ня з ка­ра­на­ві­ру­сам хоць бы не стра­ціць па­тэн­цый­ных гле­да­чоў, якія пры­звы­ча­ілі­ся на­ве­даць тэ­атр. Ад­нак пра­бле­ма ка­мер­най і экс­пе­ры­мен­та­ль­най му­зыч­най пля­цоў­кі існа­ва­ла ў 90-я і ў «ну­ля­выя», ка­лі пра ві­рус ніх­то не чуў. Ра­ней ці па­зней тэ­атры ад­кры­юцца, гля­дач вер­нец­ца. Так што пы­тан­не ка­мер­най му­зыч­най сцэ­ны, асоб­на­га му­зыч­на­га ка­лек­ты­ву, які пра­цуе вы­ключ­на з дзі­ця­чай і мо­ла­дзе­вай аўды­то­ры­яй, усё роў­на акту­аль­нае. Пі­саць, згад­ваць трэ­ба. Як пад­каз­вае пры­каз­ка, і кроп­ля ка­мень то­чыць — не так сі­лай, як падзен­нем. Дык бу­дзем «ка­паць»! А рап­там па­ўплы­вае — і не­шта зме­ніц­ца?..