Акцэнт на ко­ле­ры

№ 5 (446) 01.05.2020 - 22.05.2020 г

«ЧЫР­ВО­НЫ — КОД НА­ЦЫІ. САК­РА­ЛЬ­НАСЦЬ. ЭСТЭ­ТЫ­КА. УЛА­ДА» Ў НА­ЦЫ­ЯНА­ЛЬ­НЫМ МАС­ТАЦ­КІМ МУ­ЗЕІ
У асно­ве маш­таб­на­га му­зей­на­га пра­екта — да­сле­да­ван­не чыр­во­на­га ко­ле­ру ў бе­ла­рус­кім мас­тац­тве, спро­ба яго анта­ла­гі­за­ваць, пра­са­чыў­шы вы­то­кі, ста­наў­лен­не, раз­віц­цё і су­вя­зі з на­шай гіс­то­ры­яй, мен­та­ль­нас­цю і ку­ль­ту­рай.

У ча­ты­рох ніж­ніх экс­па­зі­цый­ных за­лах, вы­бу­да­ва­ных па­вод­ле ўсіх пра­ві­лаў свя­до­ма­га эклек­тыз­му, вы­стаў­ле­ны руч­ні­кі, аб­ра­зы, кар­ці­ны, са­вец­кія пла­ка­ты, на­род­нае адзен­не, рэ­лі­гій­ная і свец­кая ску­льп­ту­ра. Моц­ны акцэнт на­род­на­га чыр­во­на­га гу­чыць у «Бaбах» Во­ль­гі Ме­ль­нік-Ма­ла­ха­вай, што лі­та­ра­ль­на лу­на­юць у пра­сто­ры, ледзь чут­ны — у не­вя­лі­кай эма­ле­вай чыр­во­най кроп­цы ў брон­за­вых упры­го­жан­нях трэ­ця­га ста­год­дзя. Рэ­прэ­зен­та­цыя асаб­лі­вай ме­та­фа­рыч­нас­ці чыр­во­на­га з яго рэ­лі­гій­ны­мі і гіс­та­рыч­ны­мі ка­на­та­цы­ямі ад­бы­ва­ецца ў дру­гой за­ле — праз вы­са­ка­род­ныя ад­цен­ні ко­ле­ру па­ра­дных парт­рэ­таў XVIII ста­год­дзя і па­ліх­ром­най рэ­лі­гій­най ску­льп­ту­ры. У трэ­цяй за­ле рэ­ва­лю­цый­ны энту­зі­язм, по­шук но­вых форм у мас­тац­тве, вы­яўле­ны суп­рэ­ма­тыч­ным чыр­во­ным Арка­дзя Аста­по­ві­ча і Надзі Ле­жэ, су­сед­ні­чае з чыр­во­ны­мі сця­га­мі са­вец­ка­га мас­тац­тва і кры­ва­вы­мі ма­ка­мі вай­ны Мі­ка­лая За­лоз­на­га. І на­рэш­це, усе ад­цен­ні чыр­во­на­га прад­стаў­ле­ны ў пра­цах су­час­ных аўта­раў — ад дра­ма­тыч­на­га кры­ку ў тво­рах Ула­дзі­мі­ра Аку­ла­ва і Ва­лян­ці­ны Ля­хо­віч да дэ­ка­ра­тыў­нас­ці чыр­ва­ні ў па­лот­нах Аляк­сан­дра Ксян­дзо­ва і Ула­дзі­мі­ра Са­ві­ча.

Чыр­во­на­га тут сап­раў­ды шмат. Па­між гэ­ты­мі тво­ра­мі, мно­гія з якіх экс­па­ну­юцца ўпер­шы­ню, пра­ля­га­юць ты­ся­ча­год­дзі вы­яўлен­чай гіс­то­рыі ко­ле­ру з раз­на­стай­нас­цю ад­цен­няў і сэн­саў. Змеш­ван­не тэх­нік, сты­ляў і ідэй, дзе кож­ная пра­ца пра­па­нуе ўлас­ны пункт гле­джан­ня, сваё зна­чэн­не і сваю квін­тэ­сэн­цыю «чыр­во­на­га». Вы­ста­ва аб’ядна­ла сак­ра­ль­нае і свец­кае мас­тац­тва, аван­гард, сац­рэ­алізм і нон­кан­фар­мізм. Гэ­та вя­лі­кі між­му­зей­ны пра­ект, у ім удзель­­ні­ча­юць На­цы­яна­ль­ны цэнтр су­час­ных мас­тац­тваў, Нацыянальны гіс­та­рыч­ны му­зей, Вет­каў­скі му­зей ста­ра­вер­ства і бе­ла­рус­кіх тра­ды­цый імя Ф. Шкля­ра­ва, га­ле­рэя «ХО» і ка­лек­цыя ву­чэб­най ла­ба­ра­то­рыі му­зей­най спра­вы гіс­та­рыч­на­га фа­ку­ль­тэ­та БДУ.

Пра кан­цэп­цыю пра­екта і мес­ца чыр­во­на­га ко­ле­ру ў бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры мы раз­ва­жа­ем з ку­ра­та­рам вы­ста­вы, стар­шым на­ву­ко­вым су­пра­цоў­ні­кам ад­дзе­ла су­час­на­га бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва Дзміт­ры­ем Са­лод­кім..

Ад­ра­зу ўзні­кае пы­тан­не: ча­му ко­лер і ча­му чыр­во­ны?

— Па-пер­шае, у гіс­то­рыі айчын­най му­зей­най пра­кты­кі ні­ко­лі не бы­ло вы­ста­вы, пры­све­ча­най ад­на­му ко­ле­ру ў на­шай ку­ль­ту­ры. У му­зеі ад­бы­ло­ся мнос­тва тэ­ма­тыч­ных пра­ектаў, дзе га­лоў­ным ге­ро­ем бы­лі го­рад, свет дзя­цін­ства і г.д. А вось кан­крэт­на ко­ле­ру не бы­ло. І мы вы­ра­шы­лі вы­пра­віць та­кую хі­бу. Па-дру­гое, ко­лер — гэ­та не то­ль­кі фі­зіч­нае пан­яцце, але асоб­ны свет са сва­ёй унут­ра­най струк­ту­рай і фі­ла­со­фі­яй.

Ча­му чыр­во­ны? Гэ­та ба­зіс­ны ко­лер, ён быў ад­ным з пер­шых і асноў­ных, якім ка­рыс­та­ла­ся мас­тац­тва са ста­ра­жыт­нас­ці. І па сва­ім се­ман­тыч­ным зна­чэн­ні гэ­та надзвы­чай по­лі­фа­ніч­ны ко­лер, ён мо­жа па­зна­чаць зу­сім су­пра­ць­лег­лыя рэ­чы: жыц­цё, па­ку­ты, рэ­ва­лю­цыю, ба­гац­це, ула­ду, пры­га­жосць. У ХХ ста­год­дзі ён ста­но­віц­ца сім­ва­лам са­вец­ка­га. Гэ­та зна­чыць, чыр­во­ны пра­ніз­вае на­ша жыц­цё спа­кон ве­ку і на ўсіх уз­роў­нях.

 

Мож­на ска­заць, гэ­та за­ўсё­ды ко­лер пя­рэд­ня­га пла­на. І ста­ла ці­ка­ва шы­ры­ню на­цы­яна­ль­най ку­ль­ту­ры раз­гле­дзець ме­на­ві­та праз чыр­во­ны ко­лер. На­ша экс­па­зі­цыя то­ль­кі па­цвяр­джае той факт, што сён­ня ў да­чы­нен­ні да чыр­во­на­га да­клад­на ні­чо­га не змя­ні­ла­ся.

 

Чыр­во­ны ко­лер спры­яе гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най фі­ла­соф­скай рэ­флек­сіі. Ён знач­ны для іспан­скай, мек­сі­кан­скай, армян­скай, для ўсіх сла­вян­скіх і мнос­тва іншых ку­ль­тур. Яго сім­во­лі­ка шмат у чым уні­вер­са­ль­ная — ко­лер кры­ві, жыц­ця, ба­ра­ць­бы, страс­ці, ка­хан­ня, рэ­ва­лю­цыі. Ён ме­та­фа­рыч­ны, сак­ра­ль­ны і по­ўны сэн­саў. Але ў яго ёсць і са­цы­яль­ная фун­кцыя — ства­раць ідэн­тыч­насць. І на­зва вы­ста­вы — «Чыр­во­ны — код на­цыі». Якія асаб­лі­выя на­цы­яна­ль­ныя ка­на­та­цыі мае чыр­во­ны ко­лер у бе­ла­рус­кім мас­тац­тве? Які ён, бе­ла­рус­кі чыр­во­ны?

— Та­кі ж, як і ў іншых ку­ль­ту­рах. Ён так­са­ма сім­ва­лі­зуе ка­хан­не, страсць і ўла­ду. Чыр­во­ны як сім­вал кры­ві і смер­ці існа­ваў у антыч­нас­ці, тое ж са­мае ён сім­ва­лі­за­ваў і ў ку­ль­ту­ры ся­рэд­ня­веч­най Еўро­пы, та­кім жа ён з’яўляў­ся і ў ча­сы Пер­шай сус­вет­най вай­ны, пра што кра­са­моў­на свед­чыць верш «На па­лях Флан­дрыі» Джо­на Мак­рэя, дзе чыр­во­ныя ма­кі — гэ­та ўспа­мін пра смерць. Ві­хор кры­ва­ва-чыр­во­на-він­ных плос­кас­цей у пра­цы Мі­ка­лая За­лоз­на­га «Ма­кі», прад­стаў­ле­най на вы­ста­ве, га­во­рыць пра тое ж. Ка­лі па­гля­дзець на чыр­во­ны як на сім­вал ула­ды, то гэ­та і плаш­чы рым­скіх во­ена­ча­ль­ні­каў, і адзен­не кар­ды­на­лаў, і ман­тыя кня­зя Ежы Ра­дзі­ві­ла на яго вя­до­мым парт­рэ­це з на­ша­га збо­ру. Ці, на­прык­лад, ку­льт па­кла­нен­ня ме­ся­цу, вя­до­мы ва ўсіх аграр­ных інда­еўра­пей­скіх ку­ль­ту­рах, існа­ваў і на на­шай зям­лі, па­цвяр­джэн­нем ча­го з’яўля­юцца вы­стаў­ле­ныя ў пер­шай за­ле лун­ні­цы, пры­бліз­на з та­кі­мі ж фор­ма­мі ў вы­гля­дзе па­ўме­ся­ца, як і ўсю­ды, то­ль­кі ў нас яны з чыр­во­не­нь­кім ко­ле­рам, да­баў­ле­ным у эмаль.

Я то­ль­кі ця­пер зра­зу­меў, на­ко­ль­кі ідэ­аль­ная на­зва «Код на­цыі». Бо код на­цыі — гэ­та не яе асаб­лі­вас­ці і ха­рак­та­рыс­ты­кі, а не­йкія бо­льш глы­бо­кія за­ка­на­мер­нас­ці. Сэнс у тым, што гэ­ты код на­цыі вы­тка­ны з роз­ных ку­ль­тур, з роз­ных тра­ды­цый. Саб­ра­ны тут, на гэ­тай зям­лі. І ў пра­цэ­се по­шу­ку на­цы­яна­ль­най ідэн­тыч­нас­ці і ду­хоў­ных апор, у по­шу­ку ад­ка­заў на пы­тан­ні, якія мы за­ўсё­ды ста­вім са­бе: «А хто мы та­кія? Хто та­кія бе­ла­ру­сы? Гэ­та ся­ля­не ці шлях­та? Гэ­та ка­та­лі­кі ці пра­вас­лаў­ныя, яўрэі ці та­та­ры?» — не­абход­на вы­бу­доў­ваць інтэ­г­ра­ль­ную кар­ці­ну.

І фар­ма­ль­ны пад­ыход праз ко­лер — гэ­та і ёсць спро­ба зра­зу­мець ся­бе, па­гля­дзець на ся­бе на пра­ця­гу пра­ктыч­на двух ты­ся­ча­год­дзяў. Па­гля­дзець на тое, з ча­го мы сат­ка­ныя. Праз усю вы­ста­ву чыр­во­най ніт­кай пра­хо­дзіць наш код, скла­да­ны, за­блы­та­ны, су­пя­рэч­лі­вы, са­вец­кі і не са­вец­кі, рэ­лі­гій­ны і атэ­істыч­ны. Тут усё. Ад­нак вы­ста­ва, як пра­ві­ла, бо­льш за­дае пы­тан­няў, чым сцвяр­джае не­шта кан­крэт­нае.

У вы­ста­вы ёсць па­шы­ра­ная на­зва «Сак­ра­ль­насць. Эстэ­ты­ка. Ула­да», і ў экс­па­зі­цыі вы­раз­на пра­соч­ва­ецца струк­ту­ра — на­род­нае, сак­ра­ль­нае, су­пя­рэч­нас­ці эпо­хі ХХ ста­год­дзя з яго ва­енны­мі і рэ­ва­лю­цый­ны­мі падзе­ямі, так­са­ма су­час­ная інтэр­прэ­та­цыя чыр­во­на­га, ска­жам так, свец­кая, акту­аль­ная. Мо­жа быць, у пра­цэ­се крыш­та­лі­за­цыі па­зна­ча­ных вы­шэй па­зі­цый бы­лі тыя, што не ўвай­шлі, або тыя, над які­мі вы раз­ва­жа­лі?

— Ва­ры­янтаў струк­ту­ры маг­ло быць мнос­тва, та­му што, як не раз бы­ло адзна­ча­на, чыр­во­ны бо­льш чым по­лі­фа­ніч­ны ко­лер. Мож­на бы­ло асоб­на пра­ілюс­тра­ваць Жыц­цё, Смерць, Лю­боў або пы­тан­ні мо­ды і кас­цю­ма. Па­ко­ль­кі чыр­во­ны ко­лер пра­явіў ся­бе ў гра­ніч­на шы­ро­кіх аспек­тах ча­ла­ве­ча­га жыц­ця, мож­на бы­ло яго рас­кры­ваць і праз дзе­сяць або двац­цаць раз­дзе­лаў. Ад­нак ка­лі пры­гле­дзец­ца, то ў на­звах раз­дзе­лаў, на­прык­лад «Сак­ра­ль­насць», ёсць і жыц­цё, і смерць. Чыр­во­ны ко­лер ча­сам на­ват у ад­ным тво­ры вы­сту­пае і як знак бя­ды, не­йкай інфер­на­ль­нас­ці ў ад­люс­тра­ван­ні пек­ла, і ад­на­ча­со­ва мар­кі­руе анё­лаў і рай. Та­му гэ­тыя тон­кас­ці, гэ­тыя сво­еа­саб­лі­выя па­ра­гра­фы і пад­па­раг­ра­фы мож­на ўба­чыць у гла­ба­ль­ных фун­да­мен­та­ль­ных бло­ках — «Сак­ра­ль­насць», «Эстэ­ты­ка», «Ула­да».

У та­кім вы­пад­ку — пы­тан­не ў пра­цяг па­пя­рэд­ня­га. На­за­вём гэ­та ўмоў­на «пра­цай над па­мыл­ка­мі». Ча­го б ця­пер, ка­лі экс­па­зі­цыя ўжо га­то­вая, ха­це­ла­ся да­даць, якіх аўта­раў уклю­чыць?

— Ця­пер я раз­умею: ня­гле­дзя­чы на тое, што вы­ста­ва да­стат­ко­ва маш­таб­ная і ўклю­чае ў ся­бе ка­ля ста тво­раў, яна ўсё ж аб­ме­жа­ва­ная ка­лек­цы­ямі то­ль­кі му­зей­ных інсты­ту­цый. На да­дзе­ны мо­мант ха­це­ла­ся б пра­ана­лі­за­ваць пры­ват­ныя ка­лек­цыі мас­та­коў, па­пра­ца­ваць з іх архі­ва­мі. Хоць тут існуе вя­лі­кая не­бяс­пе­ка: гэ­ты пра­цэс мо­жа стаць бяс­кон­цым і за­цяг­нуц­ца на не­ка­ль­кі га­доў, бо пра­ктыч­на ва ўсіх мас­та­коў ёсць тво­ры з чыр­во­ным ко­ле­рам. Улас­на ў мя­не і бы­ла спро­ба саб­раць гэ­ты архіў. Але ка­лі то­ль­кі ад ад­на­го мас­та­ка бы­ло атры­ма­на бо­льш за 15 ра­бот, я зра­зу­меў, што ідэя не­рэ­аль­ная: для яе ажыц­цяў­лен­ня трэ­ба бы­ло б зняць усе пра­цы па­ста­яннай экс­па­зі­цыі.

Яшчэ адзін скла­да­ны мо­мант звя­за­ны з экс­па­на­ван­нем зна­ка­вых, хрэс­та­ма­тый­ных тво­раў. У якас­ці пры­кла­ду пры­вя­ду парт­рэт Стэ­фа­на Ба­то­рыя з па­ста­яннай экс­па­зі­цыі На­цы­яна­ль­на­га гіс­та­рыч­на­га му­зея. Уз­яць яго на вы­ста­ву па мно­гіх пры­чы­нах бы­ло цяж­ка, як і пры­вез­ці ве­ль­мі да­лі­кат­ныя экс­па­на­ты, на­прык­лад, архе­ала­гіч­ныя. Гэ­та, без­умоў­на, маг­чы­ма, але над­та пра­бле­ма­тыч­на. Да­во­дзі­ла­ся аб­ыхо­дзіц­ца мясц­овы­мі ва­ры­янта­мі за­ме­ны.

Пра­бле­ма вы­ба­ру за­ўсё­ды існуе: і та­му што маг­чы­мас­ці экс­па­зі­цыі аб­ме­жа­ва­ныя, і та­му што скла­да­на вы­зна­чыць, твор­час­цю яко­га су­час­на­га мас­та­ка пра­ілюс­тра­ваць тую ці іншую ідэю, не атры­маў­шы па­про­каў, і г.д. І ўсё ж до­сыць ба­на­ль­нае пы­тан­не пра вы­бар. Які для вас са­мы «чыр­во­ны», са­мы вы­дат­ны твор мас­тац­тва на гэ­тай вы­ста­ве?

— Шчы­ра ка­жу­чы, та­ко­га ня­ма. Хут­чэй для мя­не ёсць не­ка­ль­кі прац, якія з’яўля­юцца экс­па­зі­цый­ны­мі акцэн­та­мі. Адзін з са­мых, на мой по­гляд, яркіх экс­па­на­таў — гэ­та руч­нік, ство­ра­ны да дэ­ка­ды бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва і лі­та­ра­ту­ры ў Мас­кве ў 1955 го­дзе. Як мне зда­ецца, руч­нік ідэ­аль­на ўпіс­ва­ецца ў кан­цэпт «Сак­ра­ль­насць, эстэ­ты­ка, ула­да», ува­саб­ля­ючы квін­тэ­сэн­цыю ідэі вы­ста­вы. На ім, улас­на, саб­ра­на ўсё. Па-пер­шае, чыр­во­ны ко­лер для нас — най­перш арна­мент. Вы­шыў­ка не бла­кіт­ная, не зя­лё­ная, а ме­на­ві­та чыр­во­ная. На руч­ні­ку арна­мент прад­стаў­ле­ны ў роз­ных ва­ры­яцы­ях: тут і стро­гая ге­амет­ры­за­цыя, і струк­тур­насць арха­ічна­га мас­тац­тва, і квет­ка­выя ма­ты­вы, якія скі­роў­ва­юць да мяш­чан­скай эстэ­ты­кі кан­ца ХIХ — па­чат­ку ХХ ста­год­дзя. Тут жа, звер­ху, мож­на ўба­чыць вы­шы­ты чыр­во­ны сцяг Са­вец­ка­га Са­юза, пад ім від­не­ецца сцяг на­шай рэ­спуб­лі­кі. Тут сім­во­лі­ка ўла­ды са­вец­кай і ад­на­ча­со­ва на­ша су­час­ная дзяр­жаў­ная атры­бу­ты­ка, сак­ра­ль­ныя ма­ты­вы і эстэ­тыч­ныя. Так што гэ­та адзін з са­мых ці­ка­вых экс­па­на­таў на вы­ста­ве. У ім чыр­во­ны — гэ­та і аб’ект, і сю­жэт, і інстру­мент, і сім­вал, і ідэя. Не вы­пад­ко­ва руч­нік — пер­шы экс­па­нат, які ба­чыць гля­дач.

Гэ­ты экс­па­нат усё ж у бо­ль­шай сту­пе­ні звя­за­ны з ідэ­ало­гі­яй. А ка­лі ўзяць твор, які мар­кі­руе вы­ключ­на эстэ­тыч­ныя аспек­ты?

— Я зу­сім не схі­ль­ны ста­на­віц­ца на па­зі­цыі арта­док­са і кан­сер­ва­та­ра і за­яўляць пра тое, што са­мае леп­шае ство­ра­на ў на­род­ным мас­тац­тве, — бо вель­­мі люб­лю су­час­нае. Але пры ўсім пры гэ­тым, ка­лі ў чар­го­вы раз гля­джу на руч­нік, пе­ра­кон­ва­юся: ма­гія аб­страк­тна­га, бес­прад­мет­на­га мас­тац­тва, якое нас ураж­вае, ёсць і ў руч­ні­ках. У гэ­тых ко­дах вы­шы­вак улас­на і ўтой­ва­юцца су­час­ныя пад­ыхо­ды да інтэр­прэ­та­цыі най­ноў­ша­га арту. На руч­ні­кі трэ­ба гля­дзець як на рэ­аль­ны твор, а не як на­бор по­мні­каў да­ўні­ны.

Сап­раў­дны амаж на­род­на­му мас­тац­тву. На вы­ста­ве (мы спа­дзя­ва­емся, што час дасць маг­чы­масць яе на­ве­даць) у кож­най за­ле, ка­жу­чы по­стма­дэр­ніс­цкай мо­вай, мож­на ўба­чыць пэў­ныя флук­ту­ацыі — ка­ла­ба­ра­цыі на­род­на­га, сак­ра­ль­на­га з су­час­ным мас­тац­твам. Якую за­да­чу вы ста­ві­це, аб’ядноў­ва­ючы ў ад­ну кам­па­зі­цыю «Страс­ці» Аляк­сан­дра Суш­ко­ва, флан­кі­ра­ва­ныя хра­ма­вай ску­льп­ту­рай ХVIII ста­год­дзя, або гра­фі­ку Ула­дзі­мі­ра Ва­сю­ка з про­ры­ся­мі з Вет­каў­ска­га му­зея?

— Кан­цэп­ту­аль­на ідэя за­клю­ча­ецца ў тым, каб ства­рыць пе­ра­кліч­ку эпох, сты­ляў і па­бу­да­ваць экс­па­зі­цыю ў ды­яло­га­вым клю­чы, злу­чыў­шы III ста­год­дзе з ХХI. На­ша за­да­ча: праз архі­тэк­ту­ру і ло­гі­ку экс­па­зі­цыі звя­заць мі­ну­лае з су­час­нас­цю. Та­кія спа­лу­чэн­ні па­він­ны вы­клі­каць у гле­да­ча пе­рад­умо­вы да но­ва­га пра­чы­тан­ня тво­раў. Та­му ў пер­шай за­ле мож­на ўба­чыць тра­ды­цый­нае мас­тац­тва раз­ам з пра­фе­сій­ным або арха­ічнае з су­час­ным, а ў дру­гой за­ле — свец­кае і сак­ра­ль­нае. На­прык­лад, «Рас­пяц­це» Ула­дзі­мі­ра Ган­ча­ру­ка вы­дат­на ўкла­да­ецца ў ад­ну лі­нію з аб­ра­за­мі ХVIII ста­год­дзя, не вы­клі­ка­ючы ні­яка­га сты­ліс­тыч­на­га ды­са­нан­су. На­адва­рот, мы ба­чым, на­ко­ль­кі жы­вая пе­ра­емнасць на­ша­га мас­тац­тва, жыц­цяз­до­ль­насць тра­ды­цый. Чым бо­льш мас­тац­тва здо­ль­нае за­хоў­ваць тра­ды­цыю, яе інтэр­прэ­та­ваць і пе­ра­асэн­соў­ваць, тым бо­льш у яго шан­саў за­ха­ваць сваю цэ­лас­насць. Яшчэ ад­ным яркім пры­кла­дам з’яўля­ецца «Ма­ла­ды агра­ном» Жан­ны Ка­пус­ні­ка­вай. З ад­на­го бо­ку, мы ба­чым тра­ды­цый­ную схе­му ма­ля­ва­нак Язэ­па Драз­до­ві­ча і Але­ны Кіш, а з дру­го­га — поп-артаў­скую іро­нію з гэ­ты­мі ма­ле­нь­кі­мі агу­роч­ка­мі ў ве­лі­зар­най ру­цэ агра­но­ма ў вы­шы­ва­най пун­со­вы­мі ру­жа­мі ка­шу­лі. Гэ­та, на­пэў­на, і ёсць са­мае ці­ка­вае, бо яно су­гуч­на сён­няш­ня­му дню. У та­кім сэн­се вы­ста­ва гу­чыць ве­ль­мі па-су­час­на­му. Яна дэ­ман­струе чыр­во­ны як сап­раў­ды код на­цыі, жы­вую пу­ль­су­ючую ма­тэ­рыю, што злу­чае эпо­хі, ві­даз­мя­ня­ецца, раз­ві­ва­ючы­ся па спі­ра­лі, але пра­цяг­вае быць акту­аль­най і ў най­ноў­шым мас­тац­тве.

А як вы вы­ра­ша­лі пы­тан­не інста­ля­ван­ня? У вас ёсць ужо пэў­ны дос­вед пра­цы з чыр­во­ным ко­ле­рам. Да 100-год­дзя падзей 1917 го­да му­зей пад­рых­та­ваў пра­ект «Ле­нін 17», які рас­па­вя­даў пра іка­наг­ра­фію пра­ва­ды­ра сус­вет­на­га пра­ле­та­ры­яту, дзе вы бы­лі ад­ным з ку­ра­та­раў. Ма­тэ­ры­яль­ны­мі свед­чан­ня­мі, што да­па­ма­га­лі ад­чуць дух та­го ча­су, пе­рад­аць эстэ­ты­ку тран­спа­ран­таў і сця­гоў, ста­лі па­лот­ніш­чы чыр­во­на­га ку­ма­чу, які вы актыў­на вы­ка­рыс­тоў­ва­лі ў якас­ці ды­зай­нер­ска­га эле­мен­та пад­час ства­рэн­ня экс­па­зі­цыі. Што сён­ня но­ва­га ме­на­ві­та ў экс­па­зі­цый­ным вы­ра­шэн­ні вам уда­ло­ся ажыц­ця­віць?

— У жы­ва­пі­се і ску­льп­ту­ры — ні­чо­га экс­тра­арды­нар­на­га, звы­чай­ная экс­па­зі­цый­ная раз­вес­ка. А вось пры экс­па­на­ван­ні прад­ме­таў дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва, з які­мі ў му­зеі мы пра­цу­ем знач­на менш, га­лоў­най за­да­чай бы­ло ад­мо­віц­ца ад этнаг­ра­фіч­на­га пад­ыхо­ду з ма­не­ке­на­мі і віт­ры­на­мі ды прад­эман­стра­ваць спад­ні­цы, руч­ні­кі, анда­ра­кі, па­ясы як са­ма­дас­тат­ко­выя тво­ры, а не як час­тку тра­ды­цый­на­га кас­цю­ма. Я доў­га ду­маў, як гэ­та зра­біць мод­на і ці­ка­ва. Для гэ­та­га спе­цы­яль­на бы­лі зроб­ле­ны ка­роб­кі-кі­во­ты, у якіх мы па­каз­ва­ем спад­ні­цу або руч­нік як кар­ці­ну. А тка­ныя па­ясы прад­стаў­ле­ны не ў раз­гор­ну­тым вы­гля­дзе, як у звы­чай­най пра­кты­цы, а ў вы­гля­дзе скру­ча­най спі­ра­лі: яе вян­чае ка­нец по­яса з мах­ра­мі, каб мож­на бы­ло, з ад­на­го бо­ку, раз­гле­дзець не­пас­рэд­на арна­мен­ты­ку, а з інша­га — па­ка­заць на­сы­ча­насць чыр­во­на­га ко­ле­ру ў по­ясе.

Так­са­ма ў экс­па­зі­цыі вы­лу­ча­на асоб­ная му­ль­ты­ме­ды­язо­на. Мер­ка­ва­ла­ся, што па хо­дзе ру­ху на­вед­ні­каў па за­лах у апош­няй бу­дзе арга­ні­за­ва­ны сво­еа­саб­лі­вы пункт сы­хо­джан­ня ўся­го ўба­ча­на­га, дзе мож­на бу­дзе цал­кам па­глы­біц­ца ў «чыр­во­нае». Су­мес­на з гра­фіч­ным ды­зай­не­рам Сяр­ге­ем Скі­бін­скім мы зра­бі­лі ві­дэ­аін­ста­ля­цыю, якая тран­слю­ецца на ўсю сця­ну чац­вёр­тай за­лы. Мож­на сес­ці ў крэс­ла-гру­шу і па­гля­дзець на ані­ма­ва­ныя тво­ры ў па­вя­лі­ча­ным маш­та­бе з акцэн­та­ван­нем якіх-не­будзь фраг­мен­таў. До­сыць жы­ва і мод­на. Атрым­лі­ва­ецца та­кі пра­цэс «пе­ра­ця­кан­ня» з ад­на­го арт-аб’екта ў іншы; так, у рэ­шце рэшт, вы­бу­доў­ва­ецца агу­ль­ная кар­ці­на све­таў­спры­ман­ня чыр­во­на­га ко­ле­ру.

У фран­цуз­ска­га гіс­то­ры­ка Мі­шэ­ля Па­сту­ро ёсць се­рыя кніг, пры­све­ча­ная се­ман­ты­цы ко­ле­ру ў за­ход­не­еўра­пей­скай ку­ль­ту­ры. Се­рыя што­год да­паў­ня­ецца і сён­ня на­ліч­вае ўжо ча­ты­ры кні­гі: пра сі­ні, чор­ны, чыр­во­ны і зя­лё­ны. Ці пла­нуе му­зей арга­ні­за­цыю та­ко­га вы­ста­вач­на­га сік­ве­ла на тэ­му роз­ных ко­ле­раў?

— Спа­чат­ку трэ­ба ска­заць, што на­ват вы­ста­вач­ны пра­ект «Чыр­во­ны» не за­вер­ша­ны. Сі­ту­ацыя з пан­дэ­мі­яй па­зба­ві­ла нас маг­чы­мас­ці зла­дзіць су­пра­ва­джа­ль­ную пра­гра­му. У пла­нах так­са­ма і пуб­лі­ка­цыя ба­га­та ілюс­тра­ва­на­га ка­та­ло­га. Што ты­чыц­ца пра­ця­гу, то ідэя, без­умоў­на, ці­ка­вая. І маг­чы­ма, у бу­ду­чы­ні яна рэ­алі­зу­ецца ў пра­екце «бе­ла­га і чор­на­га», або Жыц­ця і Смер­ці. Пра гэ­та мы ўжо раз­ва­жа­лі.

Ка­ця­ры­на Іза­фа­та­ва