Чым здзі­віць гле­да­ча?

№ 4 (445) 01.04.2020 - 30.04.2020 г

VI МІЖ­НА­РОД­НЫ ФЕС­ТЫ­ВАЛЬ «УЛА­ДЗІ­МІР СПІ­ВА­КОЎ ЗА­ПРА­ШАЕ...»
ФЭСТ ПРА­ЙШОЎ У СА­КА­ВІ­КУ Ў МІН­СКУ. НА­ГА­ДАЮ: ПА­ДОБ­НЫЯ ФО­РУ­МЫ ЛА­ДЗЯЦ­ЦА Ў БЕ­ЛА­РУС­КАЙ СТА­ЛІ­ЦЫ РАЗ НА ДВА ГА­ДЫ, ПА­ЧЫ­НА­ЮЧЫ З 2010-ГА.

АД­МЕТ­НАС­ЦІ СЁ­ЛЕТ­НЯ­МУ МУ­ЗЫЧ­НА­МУ СВЯ­ТУ ДА­ДА­ЛО І ТОЕ, ШТО ЛЕ­ТАСЬ УЛА­ДЗІ­МІР СПІ­ВА­КОЎ, СЛА­ВУ­ТЫ СКРЫ­ПАЧ І ДЫ­РЫ­ЖОР, АДЗНА­ЧЫЎ 75-ГОД­ДЗЕ, А МУ­ЗЫЧ­НАЯ ГРА­МАД­СКАСЦЬ ШЫ­РО­КА СВЯТ­КА­ВА­ЛА 40 ГОД СТВО­РА­НА­ГА ІМ АРКЕС­ТРА «ВІР­ТУ­ОЗЫ МАС­КВЫ».

Ма­эстра Спі­ва­коў кажа: «Кож­ны раз, аб­дум­ва­ючы пра­гра­му, мы з Мак­сі­мам Бе­ры­ным, прадзю­са­рам фес­ты­ва­лю і прэ­зі­дэн­там хол­дын­гу “Berin Iglesias Art”, вы­ра­ша­ем, чым мо­жам здзі­віць гле­да­ча».

Чым здзіў­ля­лі сё­ле­та? У фэс­це пры­няў удзел Дзяр­жаў­ны ака­дэ­міч­ны сім­фа­ніч­ны аркестр Бе­ла­ру­сі пад кі­раў­ніц­твам ма­эстра Арка­дзя Бе­ры­на, ка­лі быў прад­стаў­ле­ны мо­нас­пек­такль «Яўген Ане­гін» рас­ійска­га артыс­та Дзміт­рыя Дзю­жа­ва. Сла­ву­ты фран­цуз­скі пі­яніст Лю­ка Дэ­барг іграў раз­ам з ка­мер­ным аркес­трам «Крэ­ме­ра­та Бал­ты­ка». У га­ла-кан­цэр­це «Ад кла­сі­кі да ма­дэр­ну» май­стэр­ства прад­эман­стра­ва­лі зор­кі сус­вет­на­га ба­ле­та. А юныя та­лен­ты, сты­пен­ды­яты Між­на­род­на­га да­бра­чын­на­га фон­ду Спі­ва­ко­ва, па­ўста­лі пе­рад пуб­лі­кай у вя­лі­кім га­ла-кан­цэр­це. Ге­агра­фія фес­ты­ва­лю па­шы­ры­ла­ся. Аркестр «Вір­ту­озы Мас­квы» з са­ліс­та­мі — скры­па­чом Аляк­се­ем Лун­дзі­ным і флей­тыс­ткай Ка­ця­ры­най Кар­ні­шы­най — да­лі кан­цэр­ты ў Ма­гі­лё­ве і Го­ме­лі.

Фес­ты­валь ура­чыс­та ад­крыў­ся ў На­цы­яна­ль­ным тэ­атры опе­ры і ба­ле­та га­ла-кан­цэр­там, у якім пры­ня­лі ўдзел аркестр «Вір­ту­озы Мас­квы» і са­ліс­тка Вя­лі­ка­га тэ­атра Рас­іі Ган­на Агла­та­ва (сап­ра­на). У кан­цэр­це аркестр бліс­ку­ча вы­ка­наў увер­цю­ры да опер Мо­цар­та «Вя­сел­ле Фі­га­ра» і «Се­ві­льс­кі цы­ру­ль­нік» Рас­іні, а так­са­ма «Ды­вер­тыс­мент» Мо­цар­та і Сім­фо­нію рэ мі­нор Ба­ке­ры­ні.

Ча­ты­ры дзе­ся­ці­год­дзі та­му, ка­лі аркестр «Вір­ту­озы Мас­квы» то­ль­кі ўзнік і Спі­ва­коў па­ўстаў на ча­ле ка­лек­ты­ву, яго інтэр­прэ­та­цыі му­зыч­ных са­чы­нен­няў па­кі­да­лі ў мя­не спрэч­ныя па­чуц­ці. Кла­січ­ныя тво­ры, у тым лі­ку Мо­цар­та, вы­кон­ва­лі­ся пра­змер­на ярка, эма­цый­на, у ве­ль­мі хут­кіх тэм­пах. Гэ­та ішло на­су­пе­рак звык­лым уяў­лен­ням пра са­чы­нен­ні XVIII—XIX ста­год­дзяў. Та­ды на­ват не пры­хо­дзі­ла дум­ка, што ды­ры­жор, апя­рэ­джва­ючы час, трак­туе кла­січ­ную му­зы­ку па-су­час­на­му.

Па­чы­на­ючы пра­цу са сва­ім аркес­трам, Спі­ва­коў акрэс­ліў пе­рад са­бой мэ­ту: зра­біць кла­січ­нае му­зыч­нае мас­тац­тва зда­быт­кам мі­ль­ёнаў. І з го­да ў год ён упэў­не­на ру­хаў­ся да яе. Ця­пер кан­цэр­ты «Вір­ту­озаў…» пра­хо­дзяць ва ўсіх кра­інах, у тым лі­ку і ў Бе­ла­ру­сі, пры по­ўным аншла­гу.

Якім чы­нам у ма­эстра Спі­ва­ко­ва атрым­лі­ва­ецца па­спя­хо­ва па­пу­ля­ры­за­ваць кла­сі­ку? Ды­ры­жор ка­жа: «Кан­цэрт па­ві­нен быць свя­там для пуб­лі­кі. Для кож­на­га вы­ступ­лен­ня я ста­ран­на вы­бі­раю пра­гра­му, уклю­чаю та­кія са­чы­нен­ні, якія б ства­ры­лі свя­точ­ную атмас­фе­ру і над­оўга за­пом­ні­лі­ся слу­ха­чам». Безумоў­на, му­зы­ка па­він­на пад­абац­ца і яму са­мо­му. Ма­эстра рас­па­вя­дае, што не вы­кон­вае, на­прык­лад, са­чы­нен­ні Ры­хар­да Ваг­не­ра — гэ­та про­ста не яго пра­сто­ра твор­час­ці. Му­зы­кант пра­цяг­вае: «Ад­на спра­ва — вы­кон­ваць асоб­ныя ну­ма­ры, а зу­сім іншая — ды­ры­жы­ра­ваць буй­ны­мі па­лот­на­мі, на­прык­лад, опе­ра­мі. Не­як атры­маў пра­па­но­ву ды­ры­жы­ра­ваць опе­рай Ваг­не­ра. Ве­ль­мі не ха­це­ла­ся гэ­та ра­біць, на­строй сап­са­ваў­ся. Да­чка спы­та­ла, што зда­ры­ла­ся. Я рас­па­вёў, і яна ска­за­ла: “Ка­лі ты не хо­чаш вы­кон­ваць му­зы­ку Ваг­не­ра, не ды­ры­жы­руй”. Я ад­мо­віў­ся ад та­кой пра­па­но­вы, пры­чым на­заў­жды».

У чым за­клю­ча­ецца ме­на­ві­та спі­ва­коў­ская ма­не­ра вы­ка­нан­ня? Дзя­ку­ючы ча­му ён здат­ны ўтрым­лі­ваць ува­гу слу­ха­чоў ад пер­ша­га гу­ку тво­ра і да апош­ня­га? Вя­до­ма, ад­но з тлу­ма­чэн­няў — май­стэр­ства ды­ры­жо­ра і артыс­таў аркес­тра, іх вы­со­кі пра­фе­сі­яна­лізм. Уні­ка­ль­насць гу­чан­ня на­ра­джа­ецца дзя­ку­ючы сва­бод­на­му ва­ло­дан­ню ба­га­тай ды­на­міч­най па­літ­рай. У та­кой сва­бо­дзе ёсць так­са­ма апраў­да­насць вы­ба­ру. Спі­ва­коў ні­бы раз­ма­лёў­вае му­зыч­ную тка­ні­ну яркі­мі фар­ба­мі, ён ужы­вае сrescendo і diminuendo на не­вя­лі­кіх фра­зах. Раз­ам з тым усе гэ­тыя ка­рот­кія му­зыч­ныя ска­зы аб’­ядноў­вае шы­ро­кім ру­хам, пе­рад­ачай цэ­лас­нас­ці ў ча­се і тэм­па­рыт­ме, што ства­рае ўра­жан­не, ні­бы са­чы­нен­не вы­кон­ва­ецца на ад­ным ды­хан­ні.

Ма­эстра да­клад­на ве­дае, як па­ві­нен гу­чаць кож­ны твор не то­ль­кі ў сэн­се ды­на­мі­кі, але і змес­ту, ха­рак­та­ру і дра­ма­тур­гіі. І ўсё гэ­та пе­рад­ае сва­ім му­зы­кан­там. Та­му ка­лі іх слу­ха­еш і на­зі­ра­еш за імі, уз­ні­кае ад­чу­ван­не: усе яны ад­чу­ва­юць сін­хрон­на, ду­ма­юць як ад­на асо­ба. Ма­эстра ка­жа, што ве­ль­мі лю­біць рэ­пе­ці­ра­ваць. Ме­на­ві­та пад­час рэ­пе­ты­цый ды­ры­жор ста­ран­на пра­пра­цоў­вае кож­ны эпі­зод і да­ся­гае та­ко­га адзін­ства мыс­лен­ня. А пад­час кан­цэр­тна­га вы­ка­нан­ня слу­ха­чам зда­ецца: усё на­ра­джа­ецца імгнен­на, тут і ця­пер!

Пад­час вы­сту­пу ло­віш ся­бе на дум­цы, што ма­эстра Спі­ва­коў з вя­лі­кай па­ва­гай і лю­боў­ю ста­віц­ца не то­ль­кі да сва­іх артыс­таў, але і да пры­сут­най пуб­лі­кі. І гэ­та на­сам­рэч так. Ён ка­жа: «Ка­лі я да­маў­ля­юся аб арэн­дзе за­лы, за­ўсё­ды вы­сту­паю з жор­сткім па­тра­ба­ван­нем: не вы­стаў­ляць на квіт­кі на­ша­га кан­цэр­та вы­со­кі кошт. Хо­чац­ца, каб са­мы шы­ро­кі слу­хач змог да­кра­нуц­ца да вы­дат­ных тво­раў кла­сі­кі. І я шчас­лі­вы, што мне гэ­та ўда­ецца ра­біць».

Але вяр­ну­ся да ўра­жан­няў пер­ша­га кан­цэр­та. Спя­вач­ка Ган­на Агла­та­ва ў свой час дэ­бю­та­ва­ла ў мас­коў­скім Вя­лі­кім тэ­атры, стаў­шы яго са­май ма­ла­дой са­ліс­ткай. Яна за­ня­тая ў мно­гіх па­ста­ноў­ках ка­лек­ты­ву. Ва­ка­ліс­тка па­спя­хо­ва вы­сту­па­ла ў Ве­не, Ба­зе­лі, Амстэр­да­ме. Пуб­лі­ку ўра­зі­ла не то­ль­кі вы­дат­ная ва­ка­ль­ная шко­ла і тэх­ніч­нае да­ска­на­ласць Агла­та­вай, але і яе артыс­тызм. Вы­раз­на і вір­ту­озна бы­лі вы­ка­на­ны рэ­чы­та­тыў і арыя Сю­за­ны з «Вя­сел­ля Фі­га­ра» Мо­цар­та, «Але­люя» з яго ма­тэ­та «Exsultate, Jubilate», а так­са­ма дзвюх ка­ва­цін — Ф’ёры­лы з опе­ры «Ту­рак у Іта­ліі» і Раз­іны з «Се­ві­льс­ка­га цы­ру­ль­ні­ка».

Да­лей у фес­ты­ва­ль­най афі­шы бы­лі па­зна­ча­ны два кан­цэр­ты аркес­тра «Вір­туо­зы Мас­квы» ў Ма­гі­лё­ве і Го­ме­лі, дзе Спі­ва­коў вы­сту­паў не то­ль­кі ў якас­ці ды­ры­жо­ра, але і як са­ліст. Раз­ам з артыс­там аркес­тра, скры­па­чом Аляк­се­ем Лун­дзі­ным ён вы­ка­наў двай­ны скры­піч­ны кан­цэрт Ба­ха. А флей­тыс­тка Ка­ця­ры­на Кар­ні­шы­на ўва­со­бі­ла сап­раў­дную жам­чу­жы­ну — Сю­іту сі мі­нор Ба­ха. Ка­ця­ры­на — ад­на з са­мых яркіх флей­тыс­так но­ва­га па­ка­лен­ня. З дзе­ся­ці га­доў яна па­ста­янная ўдзе­ль­ні­ца між­на­род­ных фес­ты­ва­ляў у Фран­цыі, На­рве­гіі, Гер­ма­ніі, Ізра­ілі, Рас­іі, Грэ­цыі, Аўстрыі і Іта­ліі. Вы­сту­пае на ад­ной сцэ­не з та­кі­мі зна­ка­мі­ты­мі му­зы­кан­та­мі, як Дзя­ніс Ма­цу­еў, Ула­дзі­мір Фе­да­се­еў. Флей­тыс­тка атры­ма­ла вы­дат­ную ад­ука­цыю ў Мас­коў­скай кан­сер­ва­то­рыі, а ця­пер на­ву­ча­ецца ў Шко­ле му­зы­кі ка­ра­ле­вы Са­фіі ў Мад­ры­дзе. З Іспа­ніі яна пры­ля­це­ла спе­цы­яль­на, каб пры­няць удзел у кан­цэр­тах у Ма­гі­лё­ве і Го­ме­лі.

У га­ла-кан­цэр­це, які ла­дзіў­ся ў вя­лі­кай за­ле Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі, вы­сту­пі­лі юныя та­лен­ты з Рас­іі і Бе­ла­ру­сі. Усе яны лаў­рэ­аты прэс­тыж­ных му­зыч­ных кон­кур­саў і сты­пен­ды­яты Між­на­род­на­га да­бра­чын­на­га фон­ду Ула­дзі­мі­ра Спі­ва­ко­ва. Ма­ла­дыя му­зы­кан­ты ярка вы­кон­ва­лі тво­ры кам­па­зі­та­раў-кла­сі­каў, су­час­ных аўта­раў, а так­са­ма кан­цэр­тныя апра­цоў­кі ме­ло­дый на­род­ных пе­сень і тан­цаў. Ім пад­улад­на па­чуц­цё сты­лю і інды­ві­ду­аль­нас­ці кам­па­зі­та­раў.

Ства­ра­ючы ў 1994 го­дзе Між­на­род­ны да­бра­чын­ны фонд, Ула­дзі­мір Спі­ва­коў ста­віў за мэ­ту да­па­ма­гаць дзе­цям, ад­ора­ным у му­зы­цы і вы­яўлен­чым мас­тац­тве, раз­ві­ваць іх та­лен­ты. Ула­дзі­мір Тэ­афі­ла­віч ка­жа: «Дзе­ці па­він­ны ве­даць, што іх лю­бяць. Я шмат гас­тра­ля­ваў па Рас­іі, бы­ваў у са­мых ад­да­ле­ных кут­ках і за­ўжды дзі­віў­ся, як вы­рас­та­юць та­ле­на­ві­тыя, ча­сам рэ­дкай ад­ора­нас­ці дзе­ці, вы­ха­ва­ныя ўме­лы­мі і са­ма­адда­ны­мі пед­аго­га­мі. Мне за­ўсё­ды ха­це­ла­ся ім да­па­маг­чы. Якім бы яркім ні быў та­лент, ён па­тра­буе ўва­гі, кло­па­ту і пэў­най ма­тэ­ры­яль­най пад­трым­кі». Пры­емна, што бе­ла­рус­кія юныя му­зы­кан­ты Уль­яна Астан­ко­віч і Фё­дар Гро­маў так­са­ма зра­бі­лі­ся сты­пен­ды­ята­мі Фон­ду Спі­ва­ко­ва.

У На­цы­яна­ль­ным тэ­атры опе­ры і ба­ле­та ад­быў­ся га­ла-кан­цэрт «Зор­кі сус­вет­на­га ба­ле­та “Ад кла­сі­кі да ма­дэр­ну”». Гле­да­чам бы­лі прад­стаў­ле­ны ну­ма­ры ў вы­ка­нан­ні леп­шых тан­цоў­шчы­каў вя­ду­чых тэ­атраў Еўро­пы — Ба­ле­та Дор­тмун­да (Гер­ма­нія), На­цы­яна­ль­на­га ба­ле­та Парт­уга­ліі, Ка­ра­леў­ска­га ба­ле­та Швецыі (Стак­го­льм), Га­лан­дска­га на­цы­яна­ль­на­га ба­ле­та, International Principal Dancers, а так­са­ма на­ша­га тэ­атра. У пра­гра­му ўвай­шлі ну­ма­ры з кла­січ­ных ба­ле­таў, ары­гі­на­ль­ныя па­ста­ноў­кі, ство­ра­ныя су­час­ны­мі ха­рэ­огра­фа­мі. Тан­цоў­шчы­кі прад­эман­стра­ва­лі маг­чы­мас­ці свай­го це­ла і дзі­вос­нае май­стэр­ства ха­рэ­агра­фіі.

Упер­шы­ню га­ла «Зор­кі сус­вет­на­га ба­ле­та» з вя­лі­кім по­спе­хам пра­йшло ў Бе­ла­ру­сі ў 2013-м. Уба­чыць тан­цоў­шчы­каў та­ко­га ўзроў­ню на ад­ной сцэ­не — вя­лі­кая рэ­дкасць і ўда­ча. Яны за­ня­тыя ў сва­іх тэ­атрах, та­му саб­раць іх раз­ам — пра­ца, якая па­тра­буе не­ма­лых вы­сіл­каў. Над кан­цэп­цы­яй пра­екта пра­ца­ваў То­бі­ас Эхен­гер, ён жа ў кан­цэр­це прад­стаў­ляў усіх артыс­таў. На яго ра­хун­ку дзя­сят­кі ба­лет­ных га­ла ў га­ра­дах Еўро­пы, у Ган­кон­гу і Нью-Ёрку. Ён не па чут­ках зна­ёмы з мас­тац­твам тан­ца і ве­дае, чым здзі­віць гле­да­ча. Пры ства­рэн­ні пра­екта Эхен­гер імкнуў­ся даць пуб­лі­цы маг­чы­масць пра­са­чыць эва­лю­цыю тан­ца і зра­зу­мець, што ўклад­ва­лі ў свае ра­бо­ты ха­рэ­огра­фы мі­ну­лых ста­год­дзяў і су­час­нас­ці. Экс­прэ­сія, якая пан­ава­ла ў той ве­чар у за­ле тэ­атра Бе­ла­ру­сі, не па­кі­ну­ла аб­ыя­ка­вы­мі і ама­та­раў кла­січ­на­га ба­ле­та, і пры­хі­ль­ні­каў су­час­най ха­рэ­агра­фіі.

На за­вяр­шэн­не фес­ты­ва­лю ў за­ле Бел­дзяр­жфі­лар­мо­ніі вы­сту­піў Ка­мер­ны аркестр «Крэ­ме­ра­та Бал­ты­ка» раз­ам з фран­цуз­скім пі­яніс­там і кам­па­зі­та­рам Лю­ка Дэ­бар­гам. На­га­даю: «Крэ­ме­ра­та Бал­ты­ка» бы­ла за­сна­ва­на ў 1997-м Гі­до­нам Крэ­ме­рам, вы­дат­ным скры­па­чом су­час­нас­ці. Му­зы­кан­ты за­ма­ца­ва­лі між­на­род­ную рэ­пу­та­цыю вы­ступ­лен­ня­мі на вя­ду­чых кан­цэр­тных пля­цоў­ках све­ту ў бо­льш чым 50 кра­інах. Аркестр даў па-над 1000 кан­цэр­таў у Азіі, Аўстра­ліі, ЗША, Ла­цін­скай Аме­ры­цы, Рас­іі і Еўро­пе і за­пі­саў звыш 20 дыс­каў. У 2002-м аркестр за­ва­яваў дзве прэ­міі — «Grammy» і «Echo».

Фран­цуз­скі пі­яніст Лю­ка Дэ­барг зра­біў­ся ад­крыц­цём ХV Між­на­род­на­га кон­кур­су імя Чай­коў­ска­га (2015). Ад­ра­зу па­сля гэ­та­га по­спе­ху Дэ­бар­га па­ча­лі клі­каць вы­сту­піць у леп­шых за­лах све­ту. Пі­яніст стаў ад­ным з пер­шых ста­лых за­про­ша­ных артыс­таў за ўсю гіс­то­рыю «Крэ­ме­ра­ты». Му­зы­кант да­лу­чыў­ся да ка­лек­ты­ву ў 2017-м на свят­ка­ван­ні 20-год­дзя аркес­тра, а у 2018-м браў удзел у гас­тро­лях па Кі­таі і Япо­ніі.

У сва­ім кан­цэр­це «Крэ­ме­ра­та Бал­ты­ка» прад­ста­ві­ла бе­ла­рус­кай пуб­лі­цы му­зы­ку, якая ні­ко­лі не вы­кон­ва­ла­ся ў Мін­ску. Пер­шае ад­дзя­лен­не ад­кры­ла­ся Ча­ко­най з «Поль­ска­га рэ­кві­ема» для струн­на­га аркес­тра сла­ву­та­га Кшыш­та­фа Пэн­дэ­рэц­ка­га. За­тым быў вы­ка­на­ны Кан­цэрт №3 для фар­тэ­пі­яна з аркес­трам поль­ска­га кам­па­зі­та­ра Мі­ла­ша Ма­гі­на. У свой час Дэ­барг рэ­ка­мен­да­ваў Крэ­ме­ру звяр­нуць ува­гу на гэ­тае са­чы­нен­не, яно спа­да­ба­ла­ся і тры­ва­ла ўвай­шло ў рэ­пер­ту­ар «Крэ­ме­ра­ты». Ле­тась му­зы­кан­ты за­пі­са­лі яго ў Літ­ве.

Твор­часць Ма­гі­на не на­ле­жыць да пэў­на­га сты­лю, яна мае вы­то­кі ў поль­скай на­цы­яна­ль­най му­зы­цы і вы­лу­ча­ецца ме­ла­дыч­нас­цю і ці­ка­вым рыт­міч­ным ма­люн­кам. У Фар­тэ­пі­янным кан­цэр­це №3, на­пі­са­ным у не­тра­ды­цый­най пя­ці­час­тка­вай фор­ме, Дэ­барг і артыс­ты аркес­тра пе­ра­ка­наў­ча ўва­со­бі­лі кан­трас­ную эма­цый­на-ды­на­міч­ную афар­боў­ку кож­най час­ткі — ад «вог­нен­на­га» ды­яло­гу па­між со­ль­ным фар­тэ­пі­яна і аркес­трам у пер­шай да на­пру­жа­ных і вос­тра­рыт­міч­ных Allegro і Presto ў дру­гой і трэ­цяй час­тках. Да­лей яны змя­ні­лі­ся пра­зрыс­тым і вы­тан­ча­ным Adagio ў чац­вёр­тай і на­рэш­це імпу­ль­сіў­ным, ку­ль­мі­на­цый­ным фі­на­лам, які, зда­ва­ла­ся, усё змя­таў на сва­ім шля­ху.

У дру­гім ад­дзя­лен­ні пра­гу­чаў Фар­тэ­пі­янны квін­тэт ор. 18 Ма­ісея Вай­нбер­га ў пе­ра­ла­жэн­ні для фар­тэ­пі­яна, струн­на­га аркес­тра і ўдар­ных. Ле­тась аркестр пад­рых­та­ваў вя­лі­кую пра­гра­му, пры­све­ча­ную сто­га­до­ва­му юбі­лею Вай­нбер­га. Су­мес­на з га­рад­скім аркес­трам Бір­мін­ге­ма на Deutsche Grammophon быў зроб­ле­ны за­піс дзвюх яго­ных сім­фо­ній. Мін­ская пуб­лі­ка з вя­лі­кай ці­ка­вас­цю, лі­та­ра­ль­на ста­іўшы ды­хан­не, пра­слу­ха­ла ве­ль­мі скла­да­ны ў сэн­са­вых, тэх­ніч­ных і ды­на­міч­ных ад­но­сі­нах квін­тэт кам­па­зі­та­ра.

Мі­лай п’е­сай — у ду­ху «про­стых рэ­чаў» — ака­за­ла­ся «На­ста­ль­гія» з «Дзі­ця­ча­га цык­лу» Ма­гі­на, вы­тан­ча­на вы­ка­на­ная Дэ­бар­гам на біс. А аркестр сыг­раў на біс пе­ра­ла­жэн­не вя­до­ма­га тво­ра Вай­нбер­га да му­льт­фі­ль­ма «Ка­ні­ку­лы Ба­ні­фа­цыя». Ма­быць, гэ­та яго адзі­ная ме­ло­дыя, зна­ёмая шы­ро­ка­му слу­ха­чу.

VI Між­на­род­ны фес­ты­валь «Ула­дзі­мір Спі­ва­коў за­пра­шае...» па­ра­да­ваў бе­ла­рус­кую пуб­лі­ку ці­ка­вай, раз­на­стай­най па жан­рах і сты­лях пра­гра­май. Эмо­цыі і ўра­жан­ні кан­цэр­таў за­ста­нуц­ца ў па­мя­ці на доў­гі час. Слу­ха­чы бу­дуць з не­цяр­пен­нем ча­каць сус­трэ­чы з артыс­та­мі ў на­ступ­ным, VII фес­ты­ва­лі. Яны ўдзяч­ныя і Ула­дзі­мі­ру Спі­ва­ко­ву, і Мак­сі­му Бе­ры­ну, прэ­зі­дэн­ту хол­дын­га «Berin Iglesias Art», за шчас­лі­выя мо­ман­ты да­чы­нен­ня з вы­со­кім мас­тац­твам.

Элеанора Скуратава