«Што жа ты, ду­ша, мі­ма раю пра­йшла?»

№ 3 (444) 01.03.2020 - 30.03.2020 г

«Ваў­ка­лак» Яна Бар­шчэў­ска­га ў На­цы­яна­ль­ным тэ­атры імя Яку­ба Ко­ла­са
Спек­такль, ува­соб­ле­ны на ка­мер­най сцэ­не, мае ад­мет­нае жан­ра­вае ці, хут­чэй, кан­цэп­ту­аль­нае вы­зна­чэн­не (яно ж бу­дзе тлу­ма­чэн­нем-раз­гад­кай для не са­ма­га да­свед­ча­на­га гле­да­ча) — шлях на­вяр­тан­ня. Гэ­ты пан­ятак ду­хоў­на­га, біб­лей­ска­га па­хо­джан­ня, ён тлу­ма­чыц­ца як не­жа­дан­не за­ста­вац­ца ў гра­ху, як пра­га (і пра­цэс) аб­уджэн­ня сак­ра­ль­на­га, свя­то­га ў ду­шы ча­ла­ве­ка. Усё гэ­та ве­ль­мі важ­на для Яна Бар­шчэў­ска­га і чыр­во­най ніт­каю пра­цяг­ва­ецца праз усе яго тво­ры.

У спек­так­лі Іры­ны Ціш­ке­віч (якая з’яўля­ецца і аўтар­кай інсцэ­ні­роў­кі, і рэ­жы­сёр­кай-па­ста­ноў­шчы­цай) гэ­тая тэ­ма звя­за­на з іншай — вы­ніш­чэн­нем ды вяр­тан­нем ду­хоў­най, на­цы­яна­ль­най па­мя­ці і са­ма­свя­до­мас­ці бе­ла­ру­са. Пе­ра­тва­рэн­не про­ста­га за­ка­ха­на­га хлоп­ца Мар­кі ў па­чва­ру, апан­та­ную пра­гай по­мсты (пад уплы­вам не­спры­яль­ных аб­ста­він, жор­сткас­ці, чэр­ствас­ці, здра­ды, под­лас­ці лю­дзей), сім­ва­лі­зуе ад­ступ­ніц­тва ад род­на­га ася­род­ку, як на­цы­яна­ль­на­га, так і ду­хоў­на­га — ра­дзі­мы, ба­ць­каў­шчы­ны. Ад­сюль уз­ні­кае фор­ма сцэ­ніч­на­га тво­ра: пе­рад на­мі спек­такль-аб­рад. Ме­на­ві­та этнаг­ра­фіч­ны, фа­льк­лор­ны склад­нік з’яўля­ецца ве­ль­мі істот­ным; для ства­рэн­ня му­зыч­най парт­ыту­ры, якая са­мым ад­мет­ным чы­нам паў­плы­ва­ла на атмас­фе­ру па­ста­ноў­кі, на сап­раў­днасць і пра­ўдзі­васць акцёр­ска­га існа­ван­ня, Іры­на Ціш­ке­віч звяр­та­ецца да аўтэн­ты­кі — кам­па­зі­цый этна-трыа «Тро­іца», а так­са­ма сус­трэч (ця­гам ства­рэн­ня спек­так­ля) з яе кі­раў­ні­ком, зна­ка­мі­тым збі­ра­ль­ні­кам на­цы­яна­ль­на­га фа­льк­ло­ру Іва­нам Кір­чу­ком. Спа­чат­ку ішла раз­мо­ва пра тое, што «Тро­іца» бу­дзе за­ймац­ца му­зыч­ным афар­млен­нем па­ста­ноў­кі. Але аб­ста­ві­ны не спры­ялі, і та­ды Іван Іва­на­віч ска­заў: «Бя­ры­це ўсё, што мы зра­бі­лі. Вы­ка­рыс­тоў­вай­це так, як вам трэ­ба». Ён сам пры­ехаў у Ві­цебск, каб да­па­маг­чы, уз­ба­га­ціць спе­вы, рас­клас­ці тво­ры на двух-трох­га­лос­се, апа­вес­ці гіс­то­рыю пе­сень. Так што артыс­ты на­ту­ра­ль­ным чы­нам (улас­ны­мі га­ла­са­мі) ро­бяць му­зыч­ны склад­нік па­ста­ноў­кі.

Арга­ніч­на ўпле­це­ны ў тка­ні­ну спек­так­ля і аб­ра­да­выя тан­цы (ха­рэ­ограф­ка Дыя­на Юрчан­ка), якія вы­зна­ча­юць на­цы­яна­ль­ныя звы­чаі, тра­ды­цыі, свя­ты — Ка­ля­ды, Вя­сел­ле, Ку­пал­ле, за­мо­вы і г.д.

Сцэ­наг­ра­фія Юліі Ка­ры­ма­вай до­сыць ла­ка­ніч­ная і раз­ам з тым сім­ва­ліч­на змяс­тоў­ная, умоў­на-аса­цы­ятыў­ная. Бо­ль­шая час­тка сцэ­ніч­най пра­сто­ры аго­ле­ная, што дае маг­чы­масць вы­бу­да­ваць плас­тыч­ную дзею і дра­ма­тыч­ную ігру. То­ль­кі ў глы­бі­ні драў­ля­ны бу­дан (які ві­да­воч­на сім­ва­лі­зуе дрэ­ва жыц­ця) з пры­ма­ца­ва­ным да яго жу­раў­лём, ні­бы вы­пус­та­ша­ны, вы­дзь­му­ты знут­ры і звон­ку, за­кры­ты па­рка­нам, што аб­ыгры­ва­ецца артыс­та­мі і як да­ро­га, і як свай­го ро­ду пан­цыр (у яго, як у ску­ру, «за­гор­тва­ецца» Мар­ка ў ад­ным з эпі­зо­даў).

Спек­такль па­чы­на­ецца з гу­каў за­веі. Ма­гут­ны, пра­ніз­лі­вы ве­цер прадзі­мае лю­дзей, моц­на пры­ціс­ну­тых ад­но да ад­на­го і сха­ва­ных у бу­да­не. Быц­цам ліс­то­та апа­дае з во­се­ньс­ка­га дрэ­ва на дол — з ча­ла­ве­чых рук вы­сліз­гва­юць ка­тан­кі. Ка­ло­ця­чы­ся ад хо­ла­ду, лю­дзі спра­бу­юць саг­рэц­ца, ад­чуць цеп­лы­ню бліж­ня­га свай­го. Мар­ка пад­но­сіць сва­ім су­се­дзям ка­тан­кі, яны аб­ува­юцца і… па­чы­на­ецца свя­та Ка­ля­даў. З пер­шай сцэ­ны ві­да­воч­ная злуч­насць, зні­та­ва­насць ма­соў­кі, гэ­та да­зва­ляе зра­біць вы­сно­вы пра пэў­насць акцёр­ска­га ансам­бля, пра тое, што на­род у спек­так­лі — гэ­та асоб­ны ге­рой. Ства­ра­ецца ду­хоў­ная ча­ла­ве­чая су­по­ль­насць, за­сна­ва­ная не то­ль­кі на ўза­ема­дзе­янні, але на­ват на ад­чу­ван­ні кож­на­га кож­ным, і не то­ль­кі ў ру­ху, але і ў ста­ты­цы.

Асоб­ныя рэ­чы на­бы­ва­юць у спек­так­лі зна­чэн­не сім­ва­лаў. Мож­на пры­га­даць ка­мень у ру­ках Мар­кі, які ён апус­кае ў ва­ду (сім­вал гра­ху аль­бо по­мсты), хус­тку Але­ны ў вя­се­ль­ным аб­ра­дзе; без­ліч чыр­во­ных клуб­коў, што ата­ясам­ля­юцца то з пыр­ска­мі кры­ві, то з ніт­ка­мі злаш­час­на­га лё­су, якія за­блыт­ва­юць-раз­блыт­ва­юць лю­дзі, то з аб­ярэ­га­мі ад чор­най энер­гіі злых ду­хаў. Сім­ва­ліч­ным вы­сту­пае на­ват спа­лу­чэн­не пэў­ных ко­ле­раў — чор­на­га, чыр­во­на­га і бе­ла­га (су­кен­ка Ган­ны кан­трас­туе з кас­цю­ма­мі іншых пер­са­на­жаў), тра­ды­цый­ных для бе­ла­ру­саў. Воб­раз ва­ды так­са­ма мае зна­ка­вую пры­ро­ду. Яшчэ на па­чат­ку па­ста­ноў­кі ге­рой уз­іра­ецца ў яе і быц­цам ба­чыць сваю бу­ду­чы­ню — раз­гля­дае тую па­чва­ру, якой не­ўза­ба­ве ста­не.

Мар­ка, Ваў­ка­лак, за­яўле­ны ні­бы ў дзвюх іпас­та­сях — ма­ла­ды (яго іграе Дзміт­рый Ка­ва­лен­ка) і ста­ры, ён жа апа­вя­да­ль­нік (Пят­ро Ла­ман), які, пры­гад­ва­ючы, ні­бы­та азі­ра­ецца на сваё мі­ну­лае, пе­ра­ацэ­нь­вае яго. Ма­ла­ды і ста­ры існу­юць то па­асоб­ку, то па­ра­ле­ль­на, як па­ло­вы ад­на­го цэ­ла­га. Ка­лі пер­шы бо­льш вы­бу­хо­вы, па­лкі, ня­стрым­ны ў сва­ім па­чуц­ці-жар­сці, бо пра­жы­вае ўсе дра­ма­тыч­ныя падзеі — фа­та­ль­ную за­ка­ха­насць у Але­ну, яе гвал­тоў­нае вя­сел­ле з ня­лю­бым Іллёй, за­га­во­ра­нае зел­ле ду­да­ра Арцё­ма, якое праз сі­лу вы­пі­вае, сваё жу­дас­нае пе­ра­тва­рэн­не ў ваў­ка­ла­ка, то дру­гі бо­льш стры­ма­ны, хоць у гэ­тым спа­коі ад­чу­ва­ецца яго глы­бо­кі ўнут­ра­ны боль. Сты­ліс­ты­цы спек­так­ля (на­род­на-мі­фа­ла­гіч­най, языч­ніц­кай у сва­ёй асно­ве) збо­ль­ша­га не ўлас­ці­выя хрыс­ці­янскія ма­ты­вы, хоць ідэя аб­одвух тво­раў, і лі­та­ра­тур­на­га, і сцэ­ніч­на­га, — ме­на­ві­та біб­лей­ская, еван­ге­льс­кая. Ба­дай, най­лепш яна пра­соч­ва­ецца ў пес­ні пра трох анё­лаў:

 

Ой, ішлі-пра­йшлі да тры янга­лы,

Што вя­лі яны ду­шу, ду­шу грэш­ную.

Ой, і што жа ты, ду­ша, мі­ма раю пра­йшла?

Ой, і чым жа ты, ду­ша, пра­ві­ні­ла­ся?

Як сэн­са­вы акцэнт яна не­ка­ль­кі раз­оў па­ўта­ра­ецца ў спек­так­лі; ме­на­ві­та яе пяе Мар­ка ў ста­рас­ці.

Вы­лу­ча­ецца ў па­ста­ноў­цы і воб­раз ду­да­ра Арцё­ма (Арцём Ге­рак). По­ўны дра­ма­тыз­му, ён рас­кры­ва­ецца ў дзвюх жыц­цё­вых сі­ту­ацы­ях: на вя­сел­лі, дзе спа­ку­шае Мар­ку за­га­во­ра­ным піт­вом (на­хаб­на, цы­ніч­на, з упэў­не­нас­цю ва ўсё­даз­во­ле­нас­ці), і па­сля вы­кра­дан­ня ваў­ка­ла­кам да­чкі. Спа­чат­ку ён раз­губ­ле­ны, по­тым раз’юша­ны, га­то­вы біц­ца за род­ную ду­шу на смерць, а ў фі­на­ле сцэ­ны по­ўны тра­гіч­най рос­па­чы. Воб­раз жы­вы, пе­ра­ка­на­ль­ны, цэ­лас­ны.

Ску­пы­мі, ла­ка­ніч­ны­мі фар­ба­мі ма­лю­юць сва­іх дра­ма­тыч­ных ге­ра­інь Юлія Кра­шэў­ская (Але­на) і Уль­яна Аця­са­ва (Ган­ка, скра­дзе­ная да­чка Арцё­ма) — воб­ра­зы атры­ма­лі­ся змяс­тоў­ны­мі, да­клад­ны­мі.

У фі­на­ле спек­так­ля Мар­ка, пра­хо­дзя­чы скла­да­ны шлях, ізноў ро­біц­ца ча­ла­ве­кам. Ён на­за­паш­вае ў са­бе моц, каб ад­ра­дзіц­ца, хоць, зра­зу­ме­ла, яму ў гэ­тым да­па­ма­га­юць і ма­гіч­ныя сі­лы — Во­лат у вы­ка­нан­ні Юрыя Цвір­кі, ад­нак рэ­жы­сёр­ка не над­та на­ціс­кае на гэ­тую ака­ліч­насць: яна ве­рыць у маг­чы­мас­ці са­мо­га ча­ла­ве­ка па­зба­віц­ца ад гра­ху, ня­на­віс­ці, кры­ва­жэр­най пра­гі по­мсты.

Юрый Іва­ноў­скі