Рэ­цэп­ты шчас­ця

№ 3 (444) 01.03.2020 - 30.03.2020 г

Мю­зікл Ве­ні­ямі­на Бас­не­ра ў Му­зыч­ным тэ­атры
Гэ­ты тэ­атра­ль­ны ка­лек­тыў ужо не пер­шы се­зон зна­хо­дзіц­ца, так бы мо­віць, на раз­да­рож­жы. А ча­сам імкнец­ца спа­лу­чыць не­спа­лу­ча­ль­нае. Бо ні­ко­му не вя­до­ма, як су­мяс­ціць кло­пат пра ка­су і на­паў­ня­ль­насць за­лы з інта­рэ­са­мі вы­ключ­на мас­тац­кі­мі?

Зра­зу­ме­ла: пуб­лі­ка, якая свя­до­ма аб­ірае ме­на­ві­та гэ­тую тэ­атра­ль­ную пля­цоў­ку, у бо­ль­шас­ці пры­хо­дзіць най­перш па рэ­лакс і лёг­кі ад­па­чы­нак. У аўды­то­рыі Му­зыч­на­га, за­ўва­жаю не пер­шы раз, пе­ра­ва­жа­юць жан­чы­ны ся­рэд­ня­га і ста­рэй­ша­га ве­ку. Ама­та­ры экс­пе­ры­мен­таў і не­звы­чай­ных трак­то­вак гэ­ты тэ­атр з не­зра­зу­ме­лых пры­чын аб­мі­на­юць. На­вед­ні­кі Му­зыч­на­га ша­ну­юць тра­ды­цыю (якая мо­жа існа­ваць як тра­ды­цыя, а мо­жа пе­ра­тва­рац­ца і ў мах­ро­вы штамп). Яны за­звы­чай не шу­ка­юць дра­ма­тыч­на­га на­пру­жан­ня і рэ­жы­сёр­скіх вы­на­ход­ніц­тваў. Ка­лі пра­бле­мы і ўзні­ка­юць у пер­шай дзеі, дык у дру­гой па­він­ны вы­ра­шыц­ца. На­строй му­сіць быць лёг­кім і ра­дас­ным, сцэ­ніч­ныя строі — ззяць і пе­ра­лі­вац­ца. Усё так, але як ад­шу­каць для но­вых па­ста­но­вак на­звы і ге­ро­яў, да­лё­кіх ад апе­рэ­тач­ных штам­паў?

Адзін з та­кіх ва­ры­янтаў тэ­атр пра­па­на­ваў, за­пра­сіў­шы на прэ­м’е­ру мю­зікла Ве­ні­ямі­на Бас­не­ра «Яўрэй­скае шчас­це». Для ме­ла­ма­на імя кам­па­зі­та­ра аса­цы­юец­ца най­перш з пе­сен­ным жан­рам. Ме­на­ві­та Бас­нер — аўтар ме­га­па­пу­ляр­ных пе­сень «С че­го на­чи­на­ется Ро­ди­на?», «На без­ымян­ной вы­со­те», «Бе­ре­зо­вый сок», «На всю остав­шу­юся жизнь». Дзя­ку­ючы эма­цый­най шчы­рас­ці, пра­нік­нё­на­му ме­ла­дыз­му, адзін­ству лі­ры­кі і дра­ма­тыз­му гэ­тыя тво­ры ўспры­ма­юцца як му­зыч­ныя по­мні­кі пэў­най эпо­хі.

Сю­жэт­най асно­вай спек­так­ля «Яўрэй­скае шчас­це» зра­біў­ся ра­ман Да­ві­да Фрыд­ма­на «Мен­дэль Ма­ранц». Ён пра эміг­ран­таў пер­шай хва­лі, якія з’е­ха­лі за акі­ян у 20-я га­ды мі­ну­ла­га ста­год­дзя. Але тэ­ма эміг­ра­цыі (як і по­шу­каў леп­шай до­лі) за­ста­ецца, на жаль, акту­аль­най для на­ша­га гра­мад­ства. У 1994-м Бас­нер ува­со­біў да­ўнюю ма­ру — ства­рыў у та­га­час­ным Ле­нін­гра­дзе яўрэй­скі тэ­атр пад на­звай «Сім­ха» («Ра­дасць»). Там і ад­бы­ла­ся прэ­м’е­ра мю­зік­ла «Яўрэй­скае шчас­це». Праз не­йкі час­ кам­па­зі­тар па­мёр, а тэ­атр пе­ра­стаў існа­ваць.

Пры­ваб­насць мін­скай прэ­м’е­ры ў тым, што пе­рад на­мі не пе­ра­нос і не па­ўтор, а са­ма­стой­ная і ары­гі­на­ль­ная вер­сія. Тое, як кла­вір тво­ра тра­піў у Мінск, — амаль дэ­тэк­тыў­ная гіс­то­рыя. Аркес­троў­ку му­зы­кі спек­так­ля зра­біў ды­ры­жор Юрый Га­ляс.

Пэў­ны ажы­ятаж, што на­зі­раў­ся на прэ­м’е­ры, квіт­кі, рас­куп­ле­ныя на па­ка­зы ў на­ступ­ныя ме­ся­цы, свед­чаць: па­ста­но­вач­ная бры­га­да на ча­ле з рэ­жы­сё­рам Мі­ха­ілам Ка­ва­ль­чы­кам здо­ле­ла ства­рыць спек­такль, за­пат­ра­ба­ва­ны пуб­лі­кай і над­алей.

Мяр­кую, ві­да­воч­ных пры­чын гля­дац­кай за­пат­ра­ба­ва­нас­ці не­ка­ль­кі. Пер­шая: сто га­доў та­му ме­на­ві­та яўрэі скла­да­лі пе­ра­ва­жа­ную час­тку на­се­ль­ніц­тва Мін­ска. Дру­гая: у яўрэй­скім му­зыч­ным фа­льк­ло­ры за­ўжды пры­сут­ні­чае ад­мет­ны ка­ла­рыт і не­вы­ніш­ча­ль­ны апты­мізм. Маг­чы­ма, та­му «Яўрэй­скае шчас­це» — спек­такль лёг­кі, свет­лы, ра­дас­ны. Як быц­цам ён і не прэ­тэн­дуе на не­шта гла­ба­ль­нае, на не­ве­ра­год­ныя ад­крыц­ці. Але ад­но­сі­ны дзя­цей і ба­ць­коў, атмас­фе­ра ў ся­м’і, по­шу­кі шчас­ця — на­сам­рэч тое, што ці­ка­віць і хва­люе кож­на­га.

Па­ста­ноў­ка не раз­драж­няе за­цяг­ну­тас­цю ці гру­вас­ткас­цю, як тое ча­сам мож­на на­зі­раць на спек­так­лях Му­зыч­на­га. Яна лёг­ка ко­ціц­ца па рэй­ках сю­жэ­та, ва­біць ме­ло­ды­ямі, пра­сяк­ну­ты­мі яўрэй­скім ме­ла­сам. За­хап­ляе жыц­ця­ра­дас­ны­мі і імклі­вы­мі сцэ­на­мі, дзе ядна­юцца спе­вы і та­нец (ба­лет­май­стар­ка Юлія Мі­хай­ла­ва, ва­ка­ль­ная кі­раў­ні­ца Свят­ла­на Пят­ро­ва). Аздоб­ле­ная гу­ма­рам, але не пры­мі­тыў­ным, а да­сціп­ным і до­сыць час­та інтэ­лек­ту­аль­ным, на які не­пас­рэд­на ад­гу­ка­ецца за­ла. На­пэў­на, асноў­ная кры­ні­ца дос­ці­паў — га­лоў­ны ге­рой, Мен­дэль Ма­ранц (Вік­тар Цыр­ку­но­віч). Артыс­ту ві­да­воч­на імпа­нуе яго­ны ге­рой. Ён з ра­дас­цю па­глыб­ля­ецца ў яго­ны ха­рак­тар эміг­ран­та-вы­на­ход­цы, ад­на­ча­со­ва і фі­ло­са­фа, ча­ла­ве­ка на­зі­ра­ль­на­га і доб­ра­зыч­лі­ва­га. Ня­прос­та ўя­віць, што Цыр­ку­но­віч гэ­так жа пе­ра­ка­наў­ча вы­кон­вае ка­ме­дый­на-ха­рак­тар­ныя ро­лі ў апе­рэ­тах і ўва­саб­ляе воб­раз Ку­па­лы ў ад­ной з ня­даў­ніх па­ста­но­вак.

Да бяс­спрэч­ных плю­саў мю­зік­ла вар­та ад­нес­ці на­яўнасць акцёр­ска­га ансам­бля, ка­лі ўсе вы­ка­наў­цы існу­юць у сты­лі ад­ной па­ста­ноў­кі, але, тым не менш, кож­ны ства­рае ка­ла­рыт­ны воб­раз. Ра­ду­юся, што раз­гор­ну­тую і ад­мет­ную ро­лю Зе­ль­ды ўва­со­бі­ла шмат­гран­ная Ка­ця­ры­на Дзег­ця­ро­ва (на маю дум­ку, па­куль не ацэ­не­ная як след са­ліс­тка, якая час­цей рас­кры­ва­ецца ў спек­так­лях «Тэ­ры­то­рыі мю­зік­ла» і ары­гі­на­ль­ных фі­лар­ма­ніч­ных пра­ектах). Ра­ду­юся, што Дзя­ні­су Ня­мцо­ву (ён вы­кон­вае ро­лю му­зы­кан­та і апа­вя­да­ль­ні­ка) не да­ру­чы­лі ўва­саб­ляць чар­го­ва­га кры­ва­жэр­на­га ня­год­ні­ка. Яўген Ерма­коў, які ў апе­рэ­тах вы­сту­пае пе­ра­важ­на ў ро­лях ра­ман­тыч­ных, тут ства­рае са­ты­рыч­ны воб­раз сквап­на­га Бер­нар­да, бра­та Зе­ль­ды.

Ка­лі су­ты­ка­ешся са спек­так­лем не над­та ўда­лым, ён раз­драж­няе, у вы­ні­ку па­чы­на­еш шу­каць ві­да­воч­ныя ці пры­ха­ва­ныя пры­чы­ны твор­чай ня­ўда­чы ці ўда­чы ад­нос­най. Ка­лі на па­ста­ноў­цы за­бы­ва­еш, што пры­йшла, каб на­пі­саць рэ­цэн­зію, атрым­лі­ва­еш гля­дац­кае за­да­ва­ль­нен­не, ра­ду­ешся лёг­кас­ці сцэ­ніч­на­га існа­ван­ня ге­ро­яў, — гэ­та на­ра­джае лёг­кі і апты­міс­тыч­ны на­строй. І ад­на­ча­со­ва свед­чыць пра ўзро­вень спек­так­ля. Ка­лі бу­дзе во­ль­ны час (і квіт­кі), па­ці­каў­це­ся рэ­цэп­та­мі шчас­ця, пра якія га­вор­ка ў мю­зік­ле. Тым бо­льш яны ўсе­агу­ль­ныя.

Аўтар: Таццяна МУШЫНСКАЯ
рэдактар аддзела музыкі