Леў Юдзін. Па­эты­ка ма­тэ­рыяль­нас­ці

№ 2 (443) 01.02.2020 - 28.02.2020 г

У 1921 го­дзе Ка­зі­мір Ма­ле­віч сфар­му­ля­ваў сваё раз­умен­не ма­тэ­ры­яль­нас­ці су­час­на­га мас­тацт­ва: «Но­вая вай­на ма­тэ­ры­ялам аб­веш­ча­на. Яны бу­дуць пе­ра­мо­жа­ны сіс­тэ­май вы­твор­час­ці, і іх ча­кае ў ёй пе­ра­ўтва­рэн­не». Лі­ду­ючую ро­лю ў гэ­тым пра­цэ­се Ма­ле­віч над­аваў «ства­ра­ль­на­му і сцвяр­джа­ль­на­му УНО­ВІ­Су, які па­ста­віў са­бе мэ­ты зма­гац­ца за воб­раз уты­лі­тар­най но­вай све­та­бу­до­вы».

Ма­ле­віч у Ві­цеб­ску за­ймаў­ся тэ­а­рэ­тыч­ным аб­грун­та­ван­нем суп­рэ­ма­тыз­му, а пра­ктыч­ныя рас­пра­цоў­кі «жы­ва­піс­най на­ву­кі» бы­лі да­ру­ча­ныя «ла­ба­ра­то­рыі» УНО­ВІС. Пра­ект Льва Юдзі­на ў Ві­цеб­скай на­род­най мас­тац­кай ву­чэ­ль­ні, пры­све­ча­ны спек­тру ма­тэ­ры­ялаў і іх тран­сфар­ма­цы­ям, з’яўля­ецца яскра­вым пры­кла­дам зліц­ця пра­зор­лі­ва­га мыс­лен­ня і суп­рэ­ма­тыз­му з тэх­на­ла­гіч­ны­мі да­сяг­нен­ня­мі.

З да­па­мо­гай не­ала­гіз­маў «суп­рэ­ма­тэ­ры­ял», «ме­та­ла­ко­лер» і «элек­тра­ма­тэ­ры­ял» Юдзін ства­рыў вер­ба­ль­ную кар­ту, кон­ту­ры якой арга­ніч­на ге­не­ру­юць кан­цэп­ты, звя­за­ныя з на­ву­кай і тэх­ні­кай. Пад­ыход Юдзі­на да ма­тэ­ры­яль­нас­ці ад­во­дзіць ува­гу ад не­пас­рэд­ных пра­ктыч­ных улас­ці­вас­цяў і вы­ка­рыс­тан­ня ма­тэ­ры­ялаў на ка­рысць менш вы­зна­ча­на­га, але, без сум­не­ву, бо­льш ба­га­та­га ко­ла аса­цы­яцый. Вы­на­ход­ніц­тва но­вых слоў для аб­азна­чэн­ня гэ­тай дзей­нас­ці бы­ло кры­тыч­на важ­ным для та­го, каб па­ста­віць акцэнт на но­вых маг­чы­мас­цях, якія су­час­ны свет ад­кры­вае для мас­тац­тва.

Пад па­ста­янным на­зі­ран­нем вы­клад­чы­каў з 1920 па 1922 год Леў Юдзін пра­цуе над пра­яснен­нем кан­цэп­цыі ма­тэ­ры­ялу ў суп­рэ­ма­тыз­ме ды іншых су­час­ных плы­нях мас­тац­тва і скла­дан­нем «таб­лі­цы па­бу­до­вы фак­тур ма­тэ­ры­яль­на­га спек­тра», дзе кож­най гру­пе ма­тэ­ры­ялаў ад­па­вя­дае ком­плекс ад­чу­ван­няў, што ад­но­сяц­ца ў пер­шую чар­гу да ха­рак­та­ру і тэм­пу іх ру­ху. Як вы­ні­кае з яго­ных за­пі­саў, Юдзін пры­гля­да­ецца да ўсіх фак­тур, якія ро­бяц­ца ў май­стэр­ні, усве­дам­ляе іх па­зі­цыю да свай­го спек­тра, вы­дзя­ляе тыя якас­ці ма­тэ­ры­ялаў, што мож­на да­ста­са­ваць да яго­най пра­цы, і ста­віць за­да­чу ад­шу­каць ідэю, су­вязь, а не про­ста зра­біць ка­та­лог з уз­ора­мі.

Лей­тма­ты­вам уся­го юдзін­ска­га пра­екта з’яўля­ецца рух — тран­сфар­ма­цыя ад­на­го ма­тэ­ры­яль­на­га ста­ну ў іншы. Гэ­ты рух ад­бы­ва­ецца ў кі­рун­ку ад ства­рэн­ня ма­тэ­ры­ялу («збі­ран­не», «злу­чэн­не» і г.д.) да спы­нен­ня яго­на­га фі­зіч­на­га існа­ван­ня («вы­пра­ме­нь­ван­не», «па­ту­хан­не», «рас­пы­лен­не»), то-бок ад ма­тэ­ры­яль­на­га да імма­тэ­ры­яль­на­га, што аса­цы­юец­ца ў суп­рэ­ма­тыз­ме з бе­лым ма­тэ­ры­ялам / ко­ле­рам. Юдзін дзе­ліць ма­тэ­ры­ялы на пяць груп, кож­ная гру­па мае ўлас­ны знак. Гэ­тыя зна­кі ў да­лей­шым бы­лі ці му­сі­лі быць ма­тэ­ры­ялі­за­ва­ныя ў тво­рах з вы­ка­рыс­тан­нем тэх­ні­кі алей­на­га жы­ва­пі­су.

Пер­шая гру­па ма­тэ­ры­яль­на­га спек­тру аса­цы­юец­ца з кар­ба­рун­дам. Кар­ба­рунд — сін­тэ­тыч­ны кар­бід крэм­нію, крыш­та­ліч­нае рэ­чы­ва, якое мае ме­та­ліч­ныя і элек­трыч­ныя ўлас­ці­вас­ці. З па­чат­ку ХХ ста­год­дзя ўжы­ва­ецца ў індус­трыі і тэх­ні­цы, атры­маў шы­ро­кае вы­ка­рыс­тан­не як аб­ра­зіў­ны ма­тэ­ры­ял пры шлі­фа­ван­ні, а так­са­ма для вы­ра­бу дэ­та­ляў, што пра­цу­юць пры вы­со­кіх тэм­пе­ра­ту­рах. Ад­но з са­мых зна­ка­мі­тых ужы­ван­няў — у ра­дыё­тэх­ні­цы, дзе ён вы­ка­рыс­тоў­ваў­ся ў якас­ці дэ­тэк­та­ра ў пер­шых ра­дыё­пры­ёмні­ках. Па­тэн­тнае бю­ро ЗША ў 1926 го­дзе на­зва­ла кар­ба­рунд ад­ным з 22 па­тэн­таў, ад­каз­ных за індус­тры­яль­ную эпо­ху. Існуе штуч­ны кар­бід крэм­нію (кар­ба­рунд) і пры­род­ны/на­ту­ра­ль­ны (му­аса­ніт). Але ка­лі му­аса­ніт быў упер­шы­ню вы­яўле­ны ў 1893 го­дзе (на ме­тэ­ары­це Canyon Diablo), то штуч­ны быў вы­пра­ца­ва­ны за тры га­ды да та­го — у 1890-м. Вя­до­ма, та­кі на­ву­ко­вы факт, ба­га­ты на раз­на­стай­ныя сэн­сы, не мог па­кі­нуць аб­ыя­ка­вы­мі мас­та­коў і па­этаў.

Ды­ямен­та­вая струк­ту­ра — яшчэ ад­на ўлас­ці­васць кар­ба­рун­ду, што пры­цяг­ну­ла ўва­гу да ма­тэ­ры­ялу. У 1907—1908 га­дах ня­мец­кі тэ­арэ­тык мас­тац­тва Ві­ль­ге­льм Во­рын­гер уба­чыў у крыш­та­лі тыя струк­ту­ра­ва­ныя за­ка­на­мер­нас­ці, якія ўва­со­бі­лі­ся ў аб­страк­тным мас­тац­тве. Праз не­ка­ль­кі га­доў Мі­ка­лай Ку­ль­бін у сва­іх лек­цы­ях пра тэ­орыю но­ва­га мас­тац­тва ад­во­дзіў крыш­та­лю цэн­тра­ль­нае мес­ца і ад­но­сіў яго­ныя ры­сы — сі­мет­рыю, гар­мо­нію, шчы­ль­насць і луч­насць — да но­ва­га мас­тац­тва. У яго­ным раз­умен­ні крыш­таль мае здо­ль­насць да тран­сфар­ма­цыі з не­арга­ніч­на­га ста­ну да арга­ніч­на­га, то-бок з не­жы­во­га ў жы­вое. У пра­екце Юдзі­на кар­ба­рунд, які з’яўля­ецца крыш­та­лём, аса­цы­юец­ца са збі­ран­нем і злу­чэн­нем — пан­яцця­мі, ве­ль­мі бліз­кі­мі да «са­бор­нас­ці» і «са­бо­ру», па­пу­ляр­най тэ­мы ў рус­кім рэ­лі­гій­на-фі­ла­соф­скім мыс­лен­ні. Тэ­арэ­тыч­ныя раз­ва­гі Ма­ле­ві­ча на гэ­тую тэ­му пе­ра­гу­ка­юцца з ідэ­ямі кас­міч­най экс­пан­сіі Мі­ка­лая Фё­да­ра­ва і анар­хіс­цка­га, інды­ві­ду­аль­на-ка­лек­тыў­на­га са­бо­ру Вя­час­ла­ва Іва­на­ва.

Ме­та­ліч­ны спектр рас­пра­цоў­ва­ецца Юдзі­ным з улі­кам во­пы­ту Фер­на­на Ле­жэ і аса­цы­юец­ца з ад­чу­ван­ня­мі пра­хо­джан­ня, пра­бе­гу, пра­ля­тан­ня і пра­сліз­гван­ня. Тэх­на­ла­гіч­ныя, ме­та­ліч­ныя на­ва­цыі па­чат­ку ХХ ста­год­дзя да­лі фу­ту­рыс­там пад­ста­вы ма­рыць пра пе­ра­мо­гу над аб­ме­жа­ва­нас­цю жыц­ця і пры­вя­лі да мас­тац­ка­га вы­каз­ван­ня жа­дан­ня рас­чы­ніц­ца ў бяс­кон­цас­ці кос­ма­су. Ма­ле­віч ха­рак­та­ры­зуе су­час­насць не­ала­гіз­мам «быс­три­ца бе­га», вы­твор­нае «экс­прэ­са­мі, аўта­ма­бі­ля­мі... аэ­рап­ла­на­мі, пуш­ка­мі, элек­тра­асвят­лен­нем, ліф­та­мі, ма­шы­на­мі, ру­ха­ві­ка­мі... ра­дыё­тэ­лег­ра­фам, дра­та­мі, ро­вам раж­коў, зван­коў, свіс­ткоў». Бо­льш за тое, гэ­тая су­месь ме­та­лу і шу­му ўтва­рае асаб­лі­вую ме­та­ліч­ную га­рад­скую ку­ль­ту­ру, да пе­рад­ачы якой, згод­на з Ма­ле­ві­чам, пер­шым на­блі­зіў­ся Се­зан. У лек­цыі «Свят­ло і ко­лер» (1923—1924) Ма­ле­віч вы­каз­вае надзею пра­цяг­нуць пра­цу ў гэ­тым кі­рун­ку, што да­зво­ліць яму ўнес­ці яснасць у дзве ідэі (над імі, на наш по­гляд, пра­ца­ваў Юдзін): а) тэх­ні­ка (ме­тал) як но­вая пры­зма, праз якую пра­лам­ля­ецца про­мень; б) про­мень як ме­та­ліч­ны пра­ва­дыр свят­ла, што па­хо­дзіць ад ме­та­ліч­ных пе­ра­соў­ван­няў. Ка­лі пер­шая ідэя за­клю­ча­ецца ў ства­рэн­ні ме­та­ліч­на­га ка­ля­ро­ва­га спек­тру, то дру­гая звя­за­ная з вя­до­мым вы­слоў­ем Ма­ле­ві­ча 1919 го­да: «Пры­знаць свят­ло як ко­лер ме­та­ліч­на­га па­хо­джан­ня, вы­явы про­мняў як ад­па­вед­насць эка­на­міч­на­га раз­віц­ця го­ра­да». Іншы­мі сло­ва­мі, пол­ем мас­тац­ка­га экс­пе­ры­мен­ту са свят­лом, жы­ва­піс­ным эле­мен­там, што за­ймае клю­ча­вую па­зі­цыю ў суп­рэ­ма­тыз­ме, з’яўля­ецца штуч­нае элек­трыч­нае свят­ло, якое па­хо­дзіць ад спі­ра­лі ме­та­лу ўнут­ры лям­пы, а не пры­род­нае со­неч­нае свят­ло, якое Ма­ле­віч ад­но­сіць да мі­ну­ла­га.

У пра­екце Юдзі­на міг­цен­не з’яўля­ецца пе­ра­ход­ным мо­ман­там па­між ме­та­ліч­ным ста­нам ма­тэ­рыі і элек­трыч­нас­цю, па­між ма­тэ­ры­яй і імма­тэ­ры­яль­нас­цю. У фі­ла­со­фіі суп­рэ­ма­тыз­му рэ­ча­існасць не мо­жа быць спас­ціг­ну­тая ча­ла­ве­кам, бо на­ват у мо­ман­ты «спы­лен­ня» яна скла­да­ецца з мнос­тва эле­мен­таў у бяс­кон­цым ру­ху. Міг­цен­не ня­ўлоў­най рэ­ча­існас­ці, у раз­умен­ні Ма­ле­ві­ча, гэ­та тое, што мо­жа ўла­віць ча­ла­век і пе­рад­аць мас­тац­твам.

У пра­екце Юдзі­на элек­трыч­насць аса­цы­юец­ца з вы­пра­ме­нь­ван­нем, раз­ы­хо­джан­нем, рас­пы­лен­нем і рас­паў­сю­джван­нем — ста­на­мі, якія дэ­ма­тэ­ры­я­лі­зу­юць ма­тэ­рыю. Мож­на мер­ка­ваць пра су­вя­зі з ідэ­ямі, па­пу­ляр­ны­мі ў тэ­асоф­скіх ко­лах; у іх, спа­сы­ла­ючы­ся на тэ­орыі Анры Пу­анка­рэ, элек­трыч­насць раз­гля­да­ецца як пе­ра­ход­нае рэ­чы­ва па­між ма­тэ­ры­яй і эфі­рам. Згод­на з Ма­ле­ві­чам, ён ад­штур­хоў­ваў­ся ад Ван Го­га і фу­ту­рыз­му і імкнуў­ся вы­ка­заць ад­чу­ван­не ру­ху то­ку са­мо­га па са­бе, не прад­мет­ны­мі фор­ма­мі (па­ра­сткі, ма­шы­ны і г.д.), а плос­кас­цю, «як бы ад до­ты­ку да элек­трыч­на­га дро­ту». Пры­чым пры на­блі­жэн­ні ма­тэ­рыі да свай­го ско­ну, да дэ­ма­тэ­ры­ялі­за­цыі, від плос­кас­ці на па­лат­не ро­біц­ца «бо­льш спа­кой­ным» і «мац­ней пра­пус­кае ток ды­на­мі­кі са­мо­га ру­ху».

Апош­нюю ста­дыю пе­ра­ўва­саб­лен­ня ма­тэ­рыі Юдзін за­лі­чае да ме­тэ­арыт­на­га спек­тру і аса­цы­юе з па­глы­нан­нем, па­ту­хан­нем, сы­хо­дам і зга­сан­нем. «Згас­лае кас­міч­нае ўзбу­джэн­не» (па вы­слоў­і Ма­ле­ві­ча), якое ад­но­сіц­ца да ме­тэ­арыт­на­га па­хо­джан­ня кар­ба­рун­ду, за­мы­кае ко­ла. Над­ыхо­дзіць аб­са­лют­ная сва­бо­да і спа­кой («нір­ва­на» на сан­скры­це — «зга­сан­не»). Ма­ле­віч успры­мае гэ­ты пра­цэс як ма­ні­фес­та­цыю яднан­ня ўнут­ра­на­га і знеш­ня­га све­ту: «Свет, які пра­нёс­ся ў моз­гу, зга­рае, зні­кае і зноў па­яўля­ецца. Праз мозг, як ме­тэ­ор праз атмас­фе­ру, <свет> сліз­га­не, за­га­рыц­ца і зноў па­тух­не...»

У збор­ні­ку «Фак­ту­ра сло­ва» (1923) у «Ба­ла­дзе пра ка­мень Кар­ба­рунд» Аляк­сей Кру­чо­ных агу­чыў тое, што ві­зу­алі­за­ва­лі Юдзін і Ма­ле­віч. Сло­вы, якія вы­ка­рыс­тоў­ва­лі і Кру­чо­ных, і Юдзін, вы­гля­да­юць як ві­зу­аль­ныя пра­сто­ра­выя плос­кас­ці. Кру­чо­ных вы­каз­вае ад­чу­ван­не ша­лё­на­га ру­ху, вы­бу­ху, яго сло­вы пе­рад­аюць ад­чу­ван­не ме­та­лу, элек­трыч­нас­ці, ці­шы­ні і шу­му. У той са­мы час Юдзін ства­рыў аб­са­лют­на но­вы сін­так­сіс ма­тэ­ры­ялаў, што спа­ра­дзіў но­выя ад­чу­ван­ні, ідэі і кан­цэп­цыі на шля­ху рас­пра­цоў­кі ўні­вер­са­ль­най мо­вы суп­рэ­ма­тыз­му.

Аляксандр Бурас