Казка выпрабаванняў

№ 1 (442) 06.01.2020 - 06.01.2020 г

«ДЗЮЙ­МО­ВАЧ­КА» БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ТЭАТРА ЛЯЛЕК
Атмас­фе­ру га­рад­ской каз­кі ства­ры­ла му­зы­ка Ле­ані­да Па­ўлён­ка: пя­цё­ра артыс­таў ту­па­лі, сліз­га­лі, пра­бі­ра­лі­ся скрозь, ва­кол і па­аба­пал да­моў-фу­рак; ча­ка­лі, пі­ль­на­ва­лі, вы­гля­да­лі, а по­тым увам­кну­лі пра­ектар — і ўяў­нае дзяў­чо зніч­кай тра­пі­ла ў ва­зон на адзін з га­рад­скіх да­хаў.

Уз­нік­ла, так бы мо­віць, на та­емную за­мо­ву гра­ма­ды, бо пэў­ная ма­ма яе не пра­сі­ла, не жа­да­ла, не да­ва­ла мо­цы для жыц­ця. За­тое мяк­кія язы­ка­тыя Жа­бы з’яві­лі­ся, як то­ль­кі ўскуд­ла­ча­ная план­шэт­ная драб­не­ча па­кі­ну­ла сваю квет­ку. А ўслед за Жа­ба­мі і цвёр­дыя кры­ла­тыя (кій­ко­выя) Жу­кі па­ў-

та­ры­лі: «Мая, мая!» Кож­ны ха­цеў, жа­даў, пра­гнуў пры­са­бе­чыць на­ту­рыс­тую істо­ту як ля­ль­ку-за­баў­ку, а яна, ві­даць, і з’яві­ла­ся ў каз­ку/свет/на зям­лю, каб спраў­дзіць са­мую ся­бе. По­шук да­вёў да Мы­шы, Мыш да­вя­ла да Кра­та... Мяк­кія і аб’ёмныя, яны на­га­да­лі бес­кар­кас­ныя фа­тэ­лі, а Мы­шы не­як і зу­сім за­бра­ка­ва­ла вы­раз­нас­ці — на­сто­ль­кі ўпар­та яна мас­кі­ра­ва­ла­ся пад сцэ­ніч­ную цем­ру. За­тое ча­ла­ве­чае су­пра­ва­джэн­не Кра­та ў ка­рот­кай сцэ­не ўцё­каў вы­да­ла за­ўваж­ную парт­ыту­ру — ад здзіў­лен­ня да ра­ман­тыч­на­га спа­чу­ван­ня. Лас­таў­ка, уз­нёс­шы­ся пад са­мыя ка­лас­ні­кі як чыр­ва­на­гру­ды са­ма­лё­цік, ува­со­бі­ла ясную ідэю зда­ро­ва­га роз­уму — ма­ле­нь­кая дзяў­чын­ка за хві­лі­ну да яе ўмя­шан­ня збі­ра­ла­ся ска­рыц­ца лё­су (за­стац­ца з Кра­том).

 

Тэк­сту пер­са­на­жы ме­лі зу­сім ма­ла (і не са­май вя­лі­кай мо­цы аль­бо глы­бі­ні), сцэ­ны мя­ня­лі­ся ман­таж­на, пра­ста­кут­ні­кі га­рад­ской за­бу­до­вы мас­тач­кі Ма­ры­ны За­ўя­ла­вай да­клад­на пе­ра­абста­лёў­ва­лі­ся то ў пры­ступ­кі, то ў па­ста­мен­ты пад іра­ніч­ныя по­мні­кі чар­го­ва­му пры­са­беч­ні­ку (інфан­ты­ль­на­му з ба­ло­та, за­ба­бон­на­му з ле­су), то ў пад­ра­бяз­нас­ці надзем­най улас­нас­ці ўла­да­роў падзя­мел­ля. Ко­ле­ры — ад бруд­на-бе­ла­га да шэ­ра­га і ка­рыч­не­ва­га; бла­кіт­ная су­кен­ка ге­ра­іні, ві­даць, азна­ча­ла бла­кіт­ную ма­ру са­ма­стой­нас­ці (або і са­ма­дас­тат­ко­вас­ці). Ураж­ва­лі на­стра­ёвас­цю і ві­дэ­апра­екцыі Яго­ра Лаў­ро­ва, а іх пэў­ная тэх­ніч­ная асаб­лі­васць час-по­час ства­ра­ла эфект свет­ла­вой за­сло­ны.

 

За­мест га­лі­нас­та­га ка­зач­на­га сю­жэ­ту, які вы­ма­гае ўзі­рац­ца, за­ся­ро­джвац­ца, а сям-там на­ват пры­пы­няц­ца, рэ­жы­сёр­ка і аўтар­ка сцэ­ніч­на­га ва­ры­янту каз­кі Андэр­се­на Ка­ця­ры­на Лож­кі­на-Бя­ле­віч пра­па­на­ва­ла гле­да­чам фа­бу­лу, вы­кла­дзе­ную хут­ка, але вы­на­ход­лі­ва. Цал­кам знік­лі ма­гут­ныя тэ­мы спраў­джа­на­га ча­кан­ня ма­ця­рын­ства, ахвяр­нас­ці й лю­бо­ві — вар­тыя, ды лад­на за­шма­ль­ца­ва­ныя по­бы­там і вы­ха­ван­нем. Су­час­на і да­рэч­на не пра­гу­ча­лі згад­кі пра вар­та­га жа­ні­ха і дзя­во­чае шчас­це, не­да­сяж­нае без на­яўнас­ці пер­ша­га. Па­трэб­ная для тэх­ніч­ных пе­ра­соў­ван­няў цем­ра не спры­яла раз­гле­дзець дэ­та­лі і на­ват ля­лек, а імя Дзюй­мо­вач­кі-Ца­лё­вач­кі са сцэ­ны так і не пра­мо­ві­лі. Зда­гад­лі­вы эль­фій­скі Прынц, пе­ра­пы­таў­шы, на­зваў пан­енач­ку «Мая» (з на­ціс­кам на дру­гі склад), а вы­ка­наў­цы рас­шпі­лі­лі свае апра­на­хі і зра­бі­лі­ся пад­обныя да лас­та­вак, што цэ­лую гля­дзе­ль­ню вы­нес­лі да свят­ла і раз­умен­ня! ...Чым між­во­лі пад­штур­хну­лі вы­зна­чыц­ца з жан­рам: гэ­та каз­ка вы­пра­ба­ван­няў, дзе звык­лае, пры­ня­тае, тра­ды­цый­нае па­ва­роч­ва­ецца не са­мым ваб­ным бо­кам, а пры­ха­дзень, гэт­кае пяш­чот­нае да­бро, му­сіць мець маг­чы­масць уні­каць зла, інакш сам ры­зы­куе ў яго пе­ра­тва­рыц­ца.