Ста­тут з XVII ста­год­дзя для слуц­кіх му­зы­кан­таў

№ 1 (442) 06.01.2020 - 06.01.2020 г

ЦІ МОЖ­НА ЎЯ­ВІЦЬ, ШТО ЧА­ТЫ­РЫ СТА­ГОД­ДЗІ ТА­МУ НА ТЭ­РЫ­ТО­РЫІ ЦЯ­ПЕ­РАШ­НЯЙ БЕ­ЛА­РУ­СІ ІСНА­ВА­ЛІ ПРА­ФЕ­СІЙ­НА-ГРА­МАД­СКІЯ АБ’ЯДНАН­НІ, ЯКІЯ, КА­ЖУ­ЧЫ СУ­ЧАС­НАЙ МО­ВАЮ, БЫ­ЛІ НЕ­ЧЫМ ПАД­ОБНЫЯ ДА СА­ЮЗА МУ­ЗЫЧ­НЫХ ДЗЕЯ­ЧАЎ?
У Ся­рэд­ня­веч­чы ў га­ра­дах, што ме­лі пра­ва на са­ма­кі­ра­ван­не (Маг­дэ­бур­гскае пра­ва), бы­ла рас­паў­сю­джа­най пра­кты­ка ства­рэн­ня кар­па­ра­тыў­ных арга­ні­за­цый — цэ­хаў (брацт­ваў). У цэ­хі ўва­хо­дзі­лі ра­мес­ні­кі ці іншыя спе­цы­яліс­ты ад­ной ці бліз­кіх пра­фе­сій. Пад­обныя аб’яднан­ні ме­лі пад­вой­ны ха­рак­тар — пра­фе­сій­ны і гра­мад­скі.

Як сво­еа­саб­лі­вая пра­фе­сій­на-гра­мад­ская арга­ні­за­цыя ся­рэд­ня­веч­ны цэх да­ваў маг­чы­масць вы­лу­чаць прад­стаў­ні­коў у га­рад­скі ма­гіс­трат. Гэ­тыя вы­лу­чэн­цы по­тым ад­стой­ва­лі інта­рэ­сы сва­ёй кар­па­ра­тыў­най су­пол­кі ў орга­нах га­рад­ско­га са­ма­кі­ра­ван­ня.

Ра­мес­ні­кі ці іншыя спе­цы­яліс­ты, аб’ядна­ныя ў цэ­хі, звы­чай­на імкну­лі­ся атры­маць ад кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы ці ўлас­ні­ка го­ра­да спе­цы­яль­ныя пры­ві­леі, якія рэ­гла­мен­та­ва­лі б па­ра­дак іх фун­кцы­я­на­ван­ня і да­ва­лі пэў­ныя льго­ты. Та­кія да­ку­мен­ты маг­лі на­зы­вац­ца ўлас­на пры­ві­ле­ямі, ста­ту­та­мі і да т.п.

Ад­ным з та­кіх да­ку­мен­таў з’яўля­ецца вы­яўле­ны ў Га­лоў­ным архі­ве ста­ра­жыт­ных актаў Вар­ша­вы пры­ві­лей 1668 го­да для му­зы­кан­таў Слуц­ка з падза­га­лоў­кам «Па­ра­дак му­зы­кан­там г. Слуц­ка, па­да­дзе­ны ў годзе 1668, у месяцы лю­тым, 12 дня».

Рэ­гла­мент дзей­нас­ці му­зы­кан­таў Слуц­ка быў вы­да­дзе­ны ад імя вой­та Крыс­та­фа Він­кле­ра. Праду­гле­джва­ла­ся, што яго па­ві­нен быў за­цвер­дзіць улас­нік го­ра­да князь Ба­гус­лаў Ра­дзі­віл.

Да­ку­мент быў скла­дзе­ны для та­го, каб на­вес­ці пэў­ны па­ра­дак у сфе­ры дзей­нас­ці му­зы­кан­таў. Га­лоў­ным чы­нам — за­бяс­пе­чыць інта­рэ­сы мясц­овых му­зы­каў у іх кан­ку­рэн­цыі з пры­езджы­мі гас­тра­лё­ра­мі. Ся­род та­га­час­ных вы­ка­наў­цаў у да­ку­мен­це згад­ва­юцца арга­ніс­ты, цым­ба­ліс­ты, скры­па­чы. Ві­да­воч­на, што на­пі­сан­не вы­шэй­зга­да­на­га па­рад­ку для му­зы­кан­таў Слуц­ка бы­ло іні­цы­яты­вай не сто­лькі вой­та, ко­ль­кі са­міх му­зы­каў, якія па­пра­сі­лі даць ім пэў­ныя га­ран­тыі дзей­нас­ці ў го­ра­дзе, як гэ­та ра­бі­ла­ся для прад­стаў­ні­коў іншых пра­фе­сій.

Па­ра­дак для му­зы­кан­таў Слуц­ка рас­па­вя­дае пра арга­ні­за­цыю дзей­нас­ці му­зы­кан­цка­га цэ­ху, рэ­гла­мент пра­цы, пра­ві­лы на­ву­чан­ня, па­во­дзін унут­ры цэ­ха і пад­час пра­цы ды інш. Так, сяб­ры цэ­ха не па­він­ны бы­лі кан­флік­та­ваць па­між са­бой, біц­ца, ла­яцца, брыд­кас­ло­віць. Цэх быў аб­авя­за­ны раз на ча­ты­ры тыд­ні пра­во­дзіць сход для сва­іх сяб­роў. Тыя схо­ды му­сі­лі пра­хо­дзіць арга­ні­за­ва­на, чын­на і пры­стой­на. Адзна­ча­ла­ся так­са­ма, што ка­лі хто, на­піў­шы­ся, па­ру­шаў па­ра­дак пад­час схо­ду, то па­ві­нен быў за­пла­ціць штраф у па­ме­ры фун­та вос­ку.

Цэх у да­ку­мен­це на­зы­ва­ецца брац­твам. У ім існа­ва­ла сво­еа­саб­лі­вая іе­рар­хія: стар­шыя і про­стыя брат­чы­кі, якія пад­па­рад­коў­ва­лі­ся стар­шым. Двух стар­шых брац­тва сяб­ры вы­бі­ра­лі раз на год на схо­дзе, па­сля ча­го аб­ра­ныя кан­ды­да­ты за­цвяр­джа­лі­ся га­рад­скім вой­там. У 1668 го­дзе стар­шы­мі бы­лі за­цвер­джа­ны Мак­сім Кос­цел і Суф­рон Ко­зь­ка. Струк­ту­ра ўнут­ра­на­га кі­ра­ван­ня цэ­хам бы­ла арга­ні­за­ва­на так, каб не да­пус­каць кан­цэн­тра­цыі ўла­ды ў ад­ных ру­ках. Вось ча­му аб­іраў­ся не адзін кі­раў­нік, а двое стар­шых: гэ­та га­ран­та­ва­ла свое­а­саб­лі­вае «двуў­лад­дзе». Прад­угле­джва­ла­ся так­са­ма, што скрын­ка з гра­шыма цэ­ха па­він­на бы­ла зна­хо­дзіц­ца ў ад­на­го стар­ша­га, у той час як ключ ад яе — у дру­го­га. Гэ­та спры­яла і ка­лек­тыў­най ад­каз­нас­ці за ма­ёмасць цэ­ха.

У тэк­сце да­ку­мен­та вы­раз­на пра­соч­ва­юцца прык­ме­ты мясц­ова­га пра­тэк­цы­яніз­му. У Слуц­ку да­зва­ля­ла­ся граць на ма­са­вых ме­рап­ры­емствах (вя­сел­лі, бан­ке­ты) у кор­чмах і пры­ват­ных да­мах то­ль­кі мясц­овым му­зы­кан­там. Войт да­ру­чаў кі­раў­ні­кам цэ­ха і пры­зна­ча­ным імі асо­бам са­чыць за тым, каб за­езджыя і тыя з мясц­овых вы­ка­наў­цаў, што не ўва­хо­дзі­лі ў склад цэ­ха (так зва­ныя парт­ачы), не вы­сту­па­лі ў го­ра­дзе. Ка­лі б та­кія вы­пад­кі бы­лі вы­яўле­ны, па­ру­ша­ль­нік нёс бы ад­каз­насць пе­рад ула­да­мі го­ра­да. Раз­ам з тым слуц­ка­му брац­тву да­зва­ля­ла­ся пры­маць у свой склад пры­шлых му­зы­кан­таў.

Ні­жэй пры­во­дзіц­ца тэкст да­ку­мен­та, які мо­жа быць ці­ка­вы і сён­ня тым, хто за­йма­ецца арга­ні­за­цы­яй му­зыч­на­га жыц­ця ў Бе­ла­ру­сі.

Па­ра­дак му­зы­кан­там г. Слуц­ка, пад­адзе­ныў го­дзе 1668, у ме­ся­цы лю­тым, 12 дня.

Вя­лі­кі да­гэ­туль быў не­па­ра­дак, ад­нос­на му­зы­кан­таў не бы­ло ад­па­вед­най па­ста­но­вы, якой бы яны кі­ра­ва­лі­ся ў сва­ёй дзей­нас­ці. Пры­езджыя ад­не­куль арга­ніст, цым­ба­ліст, скры­па­чы гра­лі ў не­на­леж­ных мес­цах і не ў ад­па­вед­ны час, ад­ы-

ма­ючы тым са­мым пры­бы­так у ту­тэй­шых му­зы­кан­таў слуц­кіх мяш­чан. Час­та, на­ра­біў­шы ў го­ра­дзе па­зык і гвал­ту, яны ўця­ка­лі прэч. Та­кую сі­ту­ацыю па­він­на змя­ніць гэ­тая мая па­ста­но­ва, вы­да­дзе­ная мясц­овым слуц­кім му­зы­кан­там. Яна вы­пі­са­на і, як асоб­ны да­ку­мент, пад­пі­са­на мною ўлас­на, і ёю па­він­ны кі­ра­вац­ца слуц­кія му­зы­кан­ты, ка­лі іншае ра­шэн­не не бу­дзе пры­ня­тае Іх мі­лас­цю.

1. Най­перш па­він­ны кож­ны год па­сля за­пус­таў два­іх стар­шых ся­род сва­іх вы­бі­раць, якіх па­він­ны слу­хац­ца ўсе іншыя му­зы­кан­ты, у тым лі­ку як граць і па­вы­шаць май­стэр­ства. Кі­ра­вац­ца па­він­ны бу­дуць па­вод­ле ні­жэй за­пі­са­ных пун­ктаў. На гэ­ты год за стар­шых па­вод­ле май­го да­зво­лу і з іх жа зго­ды пры­зна­чаю Мак­сі­ма Кос­це­ла і Суф­ро­на Ко­зь­ку, якіх па­він­ны слу­хац­ца і па­ва­жаць як стар­шых. Яны ж, у сваю чар­гу, па­він­ны бу­дуць са­чыць за па­ра­дкам.

2. Тыя стар­шыя па­він­ны з да­па­мо­гай ма­лод­шых бра­тоў ці са спе­цы­яль­на пры­зна­ча­ны­мі асо­ба­мі пры­гля­даць і са­чыць, каб чу­жыя за­хо­жыя му­зы­кан­ты-парт­ачы на вя­сел­лях, бан­ке­тах, у кор­чмах і пры­ват­ных да­мах не гра­лі. А ка­лі та­кія бы­лі б вы­яўле­ны, на­ле­жыць га­рад­скім слу­гам іх за­тры­маць і да вой­та­ва­га ўра­ду вы­клі­каць для ўста­наў­лен­ня па­ра­дку. Ка­лі ма­ла­ды шлях­ціц або меш­ча­нін за­хо­ча пры­вез­ці на сваё вя­сел­ле му­зы­кан­таў ад­не­куль з-за го­ра­да, гэ­та­га ім да­зва­ляць не­ль­га, хоць ра­ней і быў та­кі звы­чай.

3. Кож­ныя ча­ты­ры тыд­ні да­зва­ляю ім збі­раць сход. Пры­йшоў­шы на яго, па­він­ны ся­бе па­во­дзіць спа­кой­на і пры­стой­на, аб­мяр­коў­ва­ючы то­ль­кі тое, што ад­но­сіц­ца да іх май­стэр­ства і як вы­ка­рыс­таць не­йкі грош, атры­ма­ны ў вы­ні­ку ажыц­цяў­лен­ня пры­ві­лея Іх мі­лас­ці, для да­па­мо­гі сва­ім менш за­бяс­пе­ча­ным бра­там.

4. У вы­пад­ку, ка­лі ў го­рад пры­йдзе які-не­будзь за­хо­жы му­зы­кант і за­хо­ча за­раб­ляць му­зы­кай, не­ль­га яму гэ­та­га да­зва­ляць. Най­перш трэ­ба па­ве­да­міць пра яго вой­та­ва­му ўра­ду і даць та­кі да­звол то­ль­кі та­ды, ка­лі гэ­та не бу­дзе ця­жа­рам для брац­тва ці ка­лі яно пры­ме гэ­та­га ча­ла­ве­ка ў свой склад. Так­са­ма па­він­ны бу­дуць са­чыць за тым, каб праз сва­іх ма­лод­шых та­кі пры­шлы му­зы­кант быў бы тры разы па­вя­дом­ле­ны, каб ім не чы­ніў пе­ра­шкод.

5. Ка­лі бу­дуць на­бі­раць вуч­няў, то па­він­ны за­піс­ваць іх у спе­цы­яль­ны спіс, дзе бу­дзе адзна­ча­на, на які тэр­мін май­стар бя­рэ вуч­ня на на­ву­чан­не. За гэ­та май­стар па­ві­нен даць па­ўзло­та­га. А ка­лі ву­чань ста­не са­ма­стой­ным, то па­ві­нен бу­дзе вы­пла­ціць брац­тву адзін зло­ты.

6. Не па­він­ны пе­ра­шка­джаць адзін ад­на­му ў да­мо­вах на пра­вя­дзен­не вя­сел­ляў, бан­ке­таў. А ка­лі хто-не­будзь зро­біць та­кое, то па­ві­нен бу­дзе вы­пла­ціць штраф у па­ме­ры ка­пы лі­тоў­скіх гро­шаў, та­му што ніх­то не па­ві­нен ства­раць пе­ра­шко­ду та­му, хто пер­шы да­мо­віў­ся. А каб бы­лі пра гэ­та ад­па­вед­ныя звес­ткі, ка­лі хто з кім да­мо­віў­ся пра за­ру­чы­ны вя­сел­ля ці бан­ке­та — ад­ра­зу ж па­ві­нен пра гэ­та па­ве­да­міць га­да­во­му стар­ша­му і за гэ­тую аб­вес­тку за­пла­ціць брац­тву тры гро­шы.

7. Ка­лі б хто з му­зы­кан­таў, да­мо­віў­шы­ся на вы­ступ, на вя­сел­ле не з'явіўся і пад­вёў лю­дзей і ў той жа час дзе ў іншым мес­цы меў бы вы­ступ, той, апроч па­ка­ран­ня, пры­зна­ча­на­га яму ўра­дам, па­ві­нен бу­дзе за­пла­ціць брац­тву адзін зло­ты.

8. За­ба­вы за­ба­ро­не­ны ў Вя­лі­кі пост і ў пер­шы дзень ура­чыс­тых свя­таў гра­мад­скіх па­стоў. А хто б на­ва­жыў­ся граць, не ма­ючы на тое ад­па­вед­на­га да­зво­лу, той, апроч штра­фу і ка­ры на ка­рысць ура­ду, па­ві­нен бу­дзе за­пла­ціць брац­тву адзін зло­ты.

9. Лю­быя гро­шы, якія му­зы­кан­ты збя­руць са штра­фаў і скла­дак, па­він­ны бу­дуць збе­ра­гаць, па­куль з во­лі і лас­кі кня­зя не атры­ма­юць скрын­ку бля­ша­ную аль­бо мед­ную, якая бу­дзе за­хоў­вац­ца ў стар­ша­га, ключ ад якой бу­дзе ў дру­го­га стар­ша­га.

10. Ка­лі хто-не­будзь з чле­наў брац­тва па­мрэ, па­він­ны бу­дуць яго ля тру­ны су­пра­ва­джаць усім брац­твам, на што да­зва­ляю ім за­хоў­ваць не­абход­ныя свеч­кі і сук­но.

11. Так­са­ма ка­лі які му­зы­ка са Слуц­ка бу­дзе сы­хо­дзіць, жа­да­ючы дзе-не­будзь у іншым мес­цы шу­каць пры­быт­ку, па­ві­нен бу­дзе за­пла­ціць у брац­кую скрын­ку адзін зло­ты за тое, што яго вы­пі­шуць з рэ­естра і вы­зва­ляць з брац­тва.

12. Ка­лі б які з брат­чы­каў стар­ша­га брат­чы­ка ад­ва­жыў­ся біць, га­ніць, аб­зы­ваць зня­важ­лі­вы­мі сло­ва­мі, за гэ­та па­ві­нен быць па­ка­ра­ны тур­мой на тры дні і за­пла­ціць ка­пу лі­тоў­скіх гро­шай у скрын­ку брац­кую, акра­мя ка­ры, якую па­ві­нен вы­пла­ціць ура­ду. А хто б яшчэ не слу­хаў­ся стар­ша­га, не пры­хо­дзіў бы на схо­ды ці, з-за па­ка­ран­ня аль­бо пад­час схо­ду на­піў­шы­ся, па­ру­шаў бы па­ра­дак, той за кож­ную та­кую пра­ві­ну фунт вос­ку па­ві­нен бу­дзе за­пла­ціць. А хто не змо­жа пры­сут­ні­чаць на схо­дзе, той па­ві­нен па­пя­рэ­дзіць пра гэ­та сам аль­бо праз не­ка­га, што не змо­жа пры­сут­ні­чаць. І ка­лі гэ­так па­пя­рэ­дзіць, та­ды не па­ві­нен бу­дзе вы­плач­ваць штраф.

Та­ды тыя арты­ку­лы і па­ра­дак да да­лей­шай лас­кі і во­лі кня­зя Пана Слаў­на­га і Мі­лас­ці­ва­га вы­даў му­зы­кан­там слуц­кім, за­ха­ваў­шы, ад­нак, маг­чы­масць для іх леп­ша­га ра­шэн­ня і вы­ка­нан­ня,

Крыс­таф Він­клер.

Ягор Сурскі