Не­па­ду­лад­насць ча­су і пра­сто­ры

№ 1 (442) 06.01.2020 - 06.01.2020 г

Андрэй Паначэўны інтэрпрэтуе Бетховена
Угэтай музыцы насамрэч ёсць усё. Яна адначасова звернутая ў глыбіню і за ўласныя межы, у мінулае і ў будучыню: тут гісторыя, кульмінацыя і фінал развіцця жанру класічнай санаты, эстэтыка і стылістычныя прыёмы барока і класіцызму, пачатак рамантызму, прадчуванне або прадбачанне імпрэсіянізму і вуглаватай сінкапаванасці джазу.

Ла­ры­са Кі­ры­лі­на, да­след­чы­ца твор­час­ці Бет­хо­ве­на, пі­ша ў сва­ёй ма­наг­ра­фіі: «Ка­жу­чы пра по­знія са­на­ты (...), цяж­ка ўстры­мац­ца ад аса­цы­яцый міс­тыч­на­га ха­рак­та­ру, па­ко­ль­кі ў кан­чат­ко­вым вы­ні­ку гэ­тая му­зы­ка сап­раў­ды «не з гэ­та­га све­ту», яна ад­кры­вае нам іншыя ду­хоў­ныя пра­сто­ры».

Трыц­цаць дру­гая са­на­та Бет­хо­ве­на ста­ла­ся апош­няй не збе­гам тра­гіч­ных аб­ста­він (бы­ла на­пі­са­на за пяць га­доў да смер­ці кам­па­зі­та­ра), яна атры­ма­ла­ся вы­ні­ко­вай па сва­ёй сут­нас­ці, гэ­тым са­чы­нен­нем кам­па­зі­тар свя­до­ма па­ста­віў кроп­ку ва ўлас­най са­нат­най твор­час­ці. Разгадка апош­ніх бет­хо­вен­скіх са­нат пад­да­ецца ня­мно­гім. Фі­ла­соф­ская глы­бі­ня, ад­сут­насць у іх пан­ую­чых звык­лых кла­січ­ных аль­бо аса­біс­та бет­хо­вен­скіх эстэ­тыч­ных і кам­па­зі­цый­ных ары­енці­раў па­тра­буе пра­фе­сій­най ста­лас­ці, а вы­ка­нан­не іх як трып­ці­ха — так­са­ма доў­гай інтэ­лек­ту­аль­най і ду­шэў­най пра­цы, га­тоў­нас­ці да су­р’ёз­на­га псі­ха­ла­гіч­на­га і на­ват ду­хоў­на­га кро­ку.

Свед­ка­мі ме­на­ві­та та­кой уз­нёс­лай твор­чай акцыі ста­лі слу­ха­чы, якія пры­йшлі ў вя­лі­кую кан­цэр­тную за­лу Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най фі­лар­мо­ніі ле­тась у снеж­ні. Стал­ке­рам, што пра­вёў пуб­лі­ку праз пар­т­ал бет­хо­вен­скіх са­нат у рэ­ча­існасць вы­шэй­ша­га па­ра­дку, не­па­ду­лад­ную за­ко­нам ча­су і пра­сто­ры, стаў Андрэй Пан­ачэў­ны. Гэ­та­га пі­яніс­та не трэ­ба да­дат­ко­ва прад­стаў­ляць айчын­най пуб­лі­цы: ка­лі­сь­ці вы­пус­кнік Рэ­спуб­лі­кан­ска­га му­зыч­на­га лі­цэя і Ака­дэ­міі му­зы­кі, пер­шы бе­ла­рус­кі лаў­рэ­ат кон­кур­су Чай­коў­ска­га, які по­тым прад­оўжыў на­ву­чан­не ў ЗША, стаў пры­кмет­най фі­гу­рай у су­час­ным фар­тэ­пі­янным мас­тац­тве (кан­цэр­ту­ючы пі­яніст, пра­фе­сар University of Dallas, член жу­ры між­на­род­ных кон­кур­саў, артыст фір­мы Yamaha) і ад­ной з най­бо­льш яркіх зо­рак бе­ла­рус­кай пі­яніс­тыч­най шко­лы.

Андрэй, дзя­куй та­бе за гэ­тую пра­гра­му. У якой сту­пе­ні доў­гім быў шлях да яе?

— Са­ма ідэя за­ра­дзі­ла­ся да­во­лі да­ўно, але аб’яд­наць усе тры са­на­ты ўпер­шы­ню атры­ма­ла­ся то­ль­кі два га­ды та­му. Вяс­ной мі­ну­ла­га го­да вы­ка­наў гэ­тую пра­гра­му ў Ві­цеб­ску, і вось з’я­ві­ла­ся маг­чы­масць іграць яе ў Мін­ску.

Ця­пер не­ка­ль­кі фес­ты­ва­ляў па­пра­сі­лі мя­не прад­ста­віць гэ­тую пра­гра­му ў су­вя­зі з 250-год­дзем з дня на­ра­джэн­ня Бет­хо­ве­на, так што яна ака­за­ла­ся за­пат­ра­ба­ва­най.

Да­рэ­чы, ме­на­ві­та дзя­ку­ючы гэ­тай пра­гра­ме Бе­ла­рус­кая дзяр­жаў­ная фі­лар­мо­нія атры­ма­ла маг­чы­масць да­лу­чыц­ца да юбі­лей­на­га го­да Бет­хо­ве­на на са­мым стар­це: свят­ка­ван­ні, па­чаў­шы­ся ў снеж­ні 2019-га, про­йдуць па ўсёй Еўро­пе і Аме­ры­цы на пра­ця­гу 2020-га, аж да зна­мя­на­ль­най да­ты — 16 снеж­ня 2020.

Не­ка­ль­кі са­нат ужо да­ўно пры­сут­ні­ча­лі ў тва­ім рэ­пер­ту­ары. Як ця­пер змя­ні­ла­ся твая кан­цэп­цыя іх вы­ка­нан­ня ў су­вя­зі з аб’яднан­нем іх як трып­ці­ха?

— Сап­раў­ды, іграць са­на­ты па­асоб­ку — гэ­та кры­ху іншае. Бет­хо­вен не за­дум­ваў іх як трып­ціх, але яны пі­са­лі­ся ад­на за ад­ной не­ка­ль­кі га­доў і вы­ка­наць іх за­пар ве­ль­мі ці­ка­ва. Ты на­ма­га­ешся па­тра­піць у гэ­ты сус­вет, па­гру­зіц­ца ў не­йкі транс. Вя­до­ма, фі­зіч­на і мен­та­ль­на скла­да­на зна­хо­дзіц­ца ў та­кім на­пру­жан­ні на пра­ця­гу доў­га­га ча­су, ад­нак тут ёсць свой плюс. У ця­бе з’яў­ля­ецца маг­чы­масць аку­нуц­ца ў той с­вет на­поў­ні­цу, ка­лі ты, вя­до­ма, на­огул тра­піш у яго.

Так, у мя­не ўзнік­ла ад­чу­ван­не, што кан­цэрт усё-та­кі пе­ра­стае быць про­ста вы­сту­пам, а ста­но­віц­ца тран­сцэн­дэн­тным дзей­ствам, якое ахоп­лі­вае ўсю за­лу...

— У пэў­ным сэн­се. Зра­зу­ме­ла, гэ­та па­тра­буе зва­рот­ных на­ма­ган­няў і ад пуб­лі­кі. Та­му ве­ль­мі ўдзяч­ны бе­ла­рус­кім слу­ха­чам, якія ака­за­лі­ся ве­ль­мі чу­лы­мі.

Атрым­лі­ва­ецца, і пуб­лі­ка, і за­ла, і інстру­мент становіцца не­абход­ны­мі эле­мен­та­мі для ства­рэн­ня інтэр­прэ­та­цыі. Ка­лі на­зі­ра­еш за тва­ім вы­ка­нан­нем, ро­біц­ца ві­да­воч­ным, што за ра­ялем ты за­ня­ты не вы­яўлен­нем эмо­цый, але ства­рэн­нем не­йка­га ад­мыс­ло­ва­га гу­ка­во­га па­лат­на. Пры­тым ве­даю, што ве­ль­мі вя­лі­кую ўва­гу ты над­аеш вы­ба­ру і пад­рых­тоў­цы ра­яля, сам ня­дрэн­на раз­бі­ра­ешся ў яго ме­ха­ні­цы і тон­ка ад­чу­ва­еш акус­тыч­ныя маг­чы­мас­ці за­лы. У якой сту­пе­ні тваё аса­біс­тае ба­чан­не тво­ра, ідэ­аль­нае ўяў­лен­не пра яго тран­сфар­му­ецца для кан­цэр­тна­га вы­ка­нан­ня ў за­леж­нас­ці ад інстру­мен­та?

— Гэ­та, да­рэ­чы, ве­ль­мі важ­нае пы­тан­не, пра якое да­лё­ка не за­ўжды за­дум­ва­юцца на­ват пед­аго­гі. Сап­раў­ды, ка­лі б зга­да­ны кан­цэрт я сыг­раў на іншым ра­ялі — ён атры­маў­ся б іншым, гэ­та ака­за­ла­ся б кры­ху іншая інтэр­прэ­та­цыя. Я вы­бі­раў з двух ра­яляў, але да кож­на­га з іх трэ­ба пры­ста­соў­вац­ца, бо яны аб­са­лют­на про­ці­лег­лыя. На інстру­мен­це гу­ка­выя фар­бы і ды­на­мі­ка існу­юць у сва­іх пра­пор­цы­ях. Вя­до­ма, ёсць мой улас­ны ідэ­ал, улас­нае ўяў­лен­не, як я іграю кож­ную фра­зу ці кож­ную но­ту, але яно, вя­до­ма, тран­сфар­му­ецца — у ад­па­вед­нас­ці з умо­ва­мі. Кар­ды­на­ль­на кан­цэп­цыя не зме­ніц­ца, але ў за­леж­нас­ці ад акус­ты­кі і ад ра­яля інтэр­прэ­та­цыя мо­жа быць пры­ста­са­ва­ная пад інстру­мент.

А ка­лі ў хут­кім ча­се вы­най­дуць тэх­на­ло­гію пра­мой пра­екцыі тва­іх уяў­лен­няў у гу­ка­вую ма­тэ­рыю — без вы­ка­рыс­тан­ня інстру­мен­та, не­за­леж­на ад акус­ты­кі і рэ­акцыі пуб­лі­кі, — ты ад­мо­віш­ся ад фі­зіч­ных па­срэд­ні­каў?

— Ду­маю, усё роў­на атры­ма­ецца не­йкая сін­тэ­тыч­ная фор­ма. Што мо­жа быць леп­шым і бо­льш жы­вым за му­зыч­ны інстру­мент? Кан­такт інстру­мен­та і ча­ла­ве­ка, іх зліц­цё і на­ра­джэн­не ў вы­ні­ку мас­тац­тва на­ўрад ці мож­на не­чым за­мя­ніць. Пра­ецы­ра­ван­не ідэ­алу — до­сыць ці­ка­ва, але ж ідэ­ал так­са­ма ўвесь час мя­ня­ецца. На сцэ­не я аб­авяз­ко­ва імкну­ся да спан­тан­нас­ці, імпра­ві­за­цый­най­сці, та­му што вы­ка­нан­не — пра­цэс твор­час­ці, і гэ­та ў ім га­лоў­нае. 

Вольга Ягорава