Вы­ні­кі дзе­ся­ці­год­дзя

№ 1 (442) 06.01.2020 - 06.01.2020 г

ЮБІ­ЛЕЙ­НЫ КА­ЛЯД­НЫ ОПЕР­НЫ ФО­РУМ
Юбі­лей­ны Мін­скі Ка­ляд­ны опер­ны фо­рум у снеж­ні 2019 го­да па­ўстаў пе­рад пуб­лі­кай рэ­спек­та­бе­ль­на, ма­ну­мен­та­ль­на, па­ка­за­ль­на ў ліч­бах і прад­стаў­ні­ча па вы­ка­на­ль­ніц­кіх скла­дах. І ру­хаў­ся па ўжо на­ка­та­ным за дзе­ся­ці­год­дзе бяс­прой­грыш­ным шля­ху ў фар­ма­ван­ні сва­ёй пра­гра­мы.

 Яго апраў­лен­нем ста­лі два гран­ды­ёзныя кан­цэр­ты — «Ма­ла­дыя га­ла­сы сус­вет­най опе­ры» з удзе­лам пе­ра­мож­цаў Ка­ляд­на­га кон­кур­су ва­ка­ліс­таў па­пя­рэд­ніх га­доў і га­ла-кан­цэрт са­ліс­таў, а сам фо­рум скла­даў­ся з ча­ты­рох спек­так­ляў з рэ­пер­ту­ару Вя­лі­ка­га тэ­атра Бе­ла­ру­сі і ад­на­го за­про­ша­на­га. Усе тэ­атра­ль­ныя па­ста­ноў­кі з’яў­ля­юцца ка­са­вы­мі, лёг­ка збі­ра­юць пуб­лі­ку, а ка­лі ў іх вы­ка­на­ль­ніц­кія скла­ды ўклю­ча­ны ці­ка­выя за­про­ша­ныя са­ліс­ты — дык ста­но­вяц­ца про­ста аншла­га­вы­мі.

Ты­ту­ль­ным спек­так­лем фо­ру­му ча­ка­на ўспры­ма­ла­ся ад­на з апош­ніх прэ­м’ер се­зо­на — опе­ра Ба­ра­дзі­на «Князь Ігар» у па­ста­ноў­цы Га­лі­ны Гал­коў­скай (пад­ра­бяз­ней у №11 «Мас­тац­тва» за 2019 год). Ся­род са­ліс­таў адзна­чым по­спех Акса­ны Вол­ка­вай у парт­ыі Кан­ча­коў­ны, яе рас­кош­на-акса­міт­ны тэмбр, тэх­ніч­насць, мяк­кае гу­ка­вя­дзен­не і роў­насць го­ла­су на ўсіх рэ­гіс­тра­вых пе­ра­хо­дах.

У эфек­тнай, шма­т’я­рус­най у сцэ­наг­ра­фіч­ным вы­ра­шэн­ні «Ту­ран­дот» Пу­чы­ні (рэ­жы­сёр Мі­ха­іл Пан­джа­ві­дзэ) вы­со­кі пра­фе­сі­яна­лізм прад­эман­стра­ва­лі вы­ка­наў­цы га­лоў­ных парт­ый. Вы­раз­нае сап­ра­на Ка­ця­ры­ны Га­лаў­лё­вай (Ту­ран­дот) гар­ма­ніч­на гу­ча­ла ў ду­эце са спін­та­вым тэ­на­рам То­ма­сам По­лам (Ка­лаф), вы­пус­кні­ком Уні­вер­сі­тэ­та му­зы­кі ў Ве­не і За­льц­бур­гскай кан­сер­ва­то­рыі Ма­цар­тэ­ум. У ро­лі Ліу эма­цый­на вы­сту­пі­ла Клаў­дыя Канг (Па­ўднё­вая Ка­рэя), а бяс­спрэч­ным фа­ва­ры­там на­цы­яна­ль­най ва­ка­ль­най шко­лы быў і за­ста­ецца 76-га­до­вы бас Ва­сіль Ка­ва­ль­чук (Ці­мур). Аркестр пад кі­раў­ніц­твам Але­га Ле­су­на гу­чаў зба­лан­са­ва­на і пе­ра­кон­ваў раз­на­стай­нас­цю аркес­тра­вых фар­баў і вы­со­кай ды­на­мі­кай.

Гэ­тым раз­ам уз­ра­да­ваў і му­зыч­ны склад­нік у спек­так­лі «Ля­ту­чая мыш» Штра­уса пад кі­раў­ніц­твам ды­ры­жо­ра Іва­на Кас­ця­хі­на, хоць па-ра­ней­ша­му пры­трым­лі­ва­юся ўлас­на­га кры­тыч­на­га стаў­лен­ня ў да­чы­нен­ні да эклек­тыч­най па­ста­ноў­кі Мік­ла­ша Га­ба­ра Ке­рэ­ньі («Мас­тац­тва» №5/2019). Вы­дат­на ўза­ема­дзей­ні­ча­лі жа­но­чы ду­эт Ды­яны Тры­фа­на­вай (Раз­алін­да) і Іры­ны Ку­чын­скай (Ад­эль) і ма­ла­ды пер­спек­тыў­ны бе­ла­рус­кі муж­чын­скі ансамбль у скла­дзе Дзміт­рыя Ша­бе­ці (Ген­рых), Андрэя Ма­цю­шон­ка (Альф­рэд), Дзя­ні­са Янцэ­ві­ча (Фа­льк).

У рэ­пер­ту­арным спек­так­лі «Кар­мэн» па­спя­хо­ва і на­тхнё­на вы­сту­пі­лі Акса­на Вол­ка­ва (Кар­мэн), тэ­нар Ад­ам Дыгель (Ха­зэ) з ЗША і Яніс Апей­ніс (Эска­мі­лья), са­ліст Лат­вій­скай на­цы­яна­ль­най опе­ры і Мі­хай­лаў­ска­га тэ­атра. Ве­ль­мі ўда­лым у му­зыч­ным пла­не па­ўста­лі хор (хор­май­стар­ка Ні­на Ла­ма­но­віч) і аркестр раз­ам з ды­ры­жо­рам Андрэ­ем Га­ла­на­вым. І ўсё ж ха­це­ла­ся ў бу­ду­чы­ні хоць бы не­йкім чы­нам раз­на­ста­іць тра­ды­цыю аб­авяз­ко­ва­га ўклю­чэн­ня гэ­тай па­ста­ноў­кі ў пра­гра­му фо­ру­му.

На­пя­рэ­дад­ні па­ка­зу гас­тро­ль­на­га спек­так­ля «Се­­віль­с­кі цы­ру­ль­нік» Рас­іні (у інтэр­прэ­та­цыі На­цы­я­на­ль­най опе­ры Укра­іны) бы­ло шмат спа­дзя­ван­няў. Ад­нак ча­кан­ні вы­яві­лі­ся шмат у чым не­апраў­да­ны­мі. Рэ­жы­сёр Ана­толь Са­лаў­янен­ка пе­ра­но­сіць дзея­нне опе­ры ў па­за­ча­са­вую індус­тры­яль­ную пра­сто­ру су­час­на­га сюр-го­ра­да. У гэ­тым ра­шэн­ні ёсць і ра­з­ы­нач­кі: Фі­га­ра пе­ра­соў­ва­ецца на элек­тра­са­ма­ка­це, ідзе су­мес­ны пра­гляд тран­сля­цыі фут­бо­ль­на­га мат­чу, ва­кол мод­ныя брэн­ды і не­она­выя шы­ль­ды... Але ў гэ­тых спро­бах псеў­да­акту­алі­за­цыі опер­най пра­сто­ры і «пры­шпі­ль­ных» дэ­та­лях на дру­гі план ад­ыхо­дзіць жыц­цё ге­ро­яў на сцэ­не. У Са­лаў­янен­кі акцё­ры дзей­ні­ча­юць у до­сыць тра­ды­цый­ных, ча­сам зу­сім за­па­во­ле­ных па тэм­па­рыт­ме мі­зан­сцэ­нах. Дый у тэх­ніч­ным пла­не мно­гія з іх не да­цяг­ва­юць да бе­ль­кан­та­вых фі­яры­тур Рас­іні. Яшчэ бо­льш рас­ча­ра­ва­ла му­зыч­ная час­тка пад кі­раў­ніц­твам ды­ры­жор­кі Алы Ку­ль­ба­ба: аркестр гу­чаў на ся­рэд­нім вуч­нёў­скім уз­роў­ні, пра­ктыч­на раз­ва­лі­лі­ся ўсе ансам­бле­выя сцэ­ны. У да­да­так на пра­ця­гу ўся­го спек­так­ля ве­ль­мі раз­драж­ня­лі пра­змер­на гуч­ныя вы­кры­кі пры­езджа­га суф­лё­ра. Вось ужо сап­раў­ды ні­ко­лі не прад­ба­чыш, дзе мо­жа пра­явіц­ца ахі­ле­са­ва пя­та! Шка­да, што Са­лаў­янен­ка не пры­вёз у Мінск ад­ну са сва­іх яркіх па­ста­но­вак на­цы­яна­ль­ных укра­інскіх опер.

На апош­нім фо­ру­ме на­рэш­це ўва­со­бі­ла­ся ў жыц­цё да­ўняя ма­ра ўсіх, хто тур­бу­ецца пра раз­віц­цё і па­пу­ля­ры­за­цыю на­цы­яна­ль­на­га му­зыч­на­га мас­тац­т­ва, — пра­йшоў кон­курс рэ­цэн­зій ма­ла­дых опер­ных кры­ты­каў. У ім уз­ялі ўдзел сту­дэн­ты і вы­пус­кні­кі Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі, якім бы­ла да­дзе­на шчас­лі­вая маг­чы­масць на­вед­ваць спек­так­лі фо­ру­му. Не­сум­нен­на, іх све­жы по­гляд на па­ста­ноў­кі, дух спа­бор­ніц­тва, ува­хо­джан­не ў тэ­атра­ль­ны кан­тэкст — усё гэ­та па­зі­тыў­ныя кро­кі.

Дзе­ся­ці­га­до­вы пе­ры­яд — не­ма­лы тэр­мін для фес­ты­ва­лю, і, без­умоў­на, сён­ня мож­на ўпэў­не­на ка­заць пра знач­насць і ку­ль­тур­на-асвет­ніц­кую фун­кцыю Мін­ска­га опер­на­га фо­ру­му. Уз­нік­ла ка­тэ­го­рыя гле­да­чоў, для якіх што­га­до­вае на­вед­ван­не спек­так­ляў фес­ты­ва­лю зра­бі­ла­ся аб­авяз­ко­вым склад­ні­кам куль­тур­на­га во­ль­на­га ча­су. Ад­нак існуе шэ­раг праб­лем, якія з го­да ў год су­пра­ва­джа­юць фес­ты­валь, ды так і за­ста­юцца ня­вы­ра­ша­ны­мі. На афі­шах па-ра­ней­ша­му ад­сут­ні­чае на­цы­яна­ль­ны рэ­пер­ту­ар, не прад­стаў­ле­ны жанр ка­мер­най опе­ры, тэ­атр да крыў­дна­га па­сля­доў­на аб­ыхо­дзіць буй­ныя юбі­лей­ныя да­ты, звя­за­ныя з імё­на­мі вы­дат­ных бе­ла­рус­кіх кам­па­зі­та­раў, спе­ва­коў, ды­ры­жо­раў, рэ­жы­сё­раў. Ад­сут­ні­чае ба­га­тая гіс­та­рыч­ная рэ­трас­пек­ты­ва ста­наў­лен­ня і раз­віц­ця опер­на­га мас­тац­тва ў Бе­ла­ру­сі. Шка­да, што ме­на­ві­та юбі­лей­ны фо­рум пра­ля­цеў мі­ма імё­наў Ста­ніс­ла­ва Ма­нюш­кі і Яўге­на Гле­ба­ва, а так­са­ма прэ­зен­та­цыі леп­шых со­ль­ных і ха­ра­вых сцэн з бе­ла­рус­кіх опер. Акту­аль­ным і зна­ка­вым па мно­гіх па­ра­мет­рах маг­ло б стаць зна­ёмства бе­ла­рус­кай пуб­лі­кі з опе­рай «Па­са­жыр­ка» Ме­чыс­ла­ва Вай­нбер­га. У якас­ці пер­спек­тыў­ных ідэй бу­ду­чых опер­ных фо­ру­маў мо­гуць увасобіцца тэ­ма­тыч­ныя лек­цыі, фо­та­выс­та­вы, інста­ля­цыі, дэ­ман­стра­цыя шы­ро­ка­му гле­да­чу ру­ка­пі­саў опер­ных кла­ві­раў і парт­ытур з па­зна­ка­мі ды­ры­жо­раў і рэ­жы­сё­раў.

Па­жа­да­ем у бу­ду­чы­ні Мін­ска­му опер­на­му фо­ру­му не ба­яцца экс­пе­ры­мен­та­ваць, ві­та­ль­на рэ­ага­ваць на бяс­спрэч­ныя тэн­дэн­цыі сус­вет­на­га му­зыч­на­га тэ­атра. І ўсё ж, ку­ды б ні падзь­муў ве­цер пе­ра­мен, аса­біс­та я га­ла­сую за тое, каб не па­збаў­ляць нас, гле­да­чоў і кры­ты­каў, но­вых сус­трэч з гэ­тым яркім му­зыч­ным пра­ектам.