У по­шу­ках но­вай кан­цэп­цыі

№ 1 (442) 06.01.2020 - 06.01.2020 г

ЮБІ­ЛЕЙ­НЫ КА­ЛЯД­НЫ ОПЕР­НЫ ФО­РУМ
Асаб­лі­ва ка­лі ўспом­ніць аб­ста­ві­ны, у якіх пра­хо­дзіў ця­пе­раш­ні фо­рум. У чэр­ве­ні з Вя­лі­ка­га тэ­атра зво­ль­ніў­ся га­лоў­ны ды­ры­жор. У жніў­ні па­мёр га­лоў­ны мас­так. У ліс­та­па­дзе змя­ніў­ся ге­не­ра­ль­ны ды­рэк­тар. На­пя­рэ­дад­ні фес­ты­ва­лю да­сяг­нуў пі­ка скан­дал з га­лоў­ным рэ­жы­сё­рам, і пры кан­цы фэс­ту ён так­са­ма сы­шоў з па­са­ды. На шчас­це, у Вя­лі­ка­га тэ­атра цал­кам да­стат­ко­вы за­пас тры­ва­лас­ці, і строй­ны ка­ра­бель юбі­лей­на­га, дзя­ся­та­га фо­ру­му пра­плыў па бур­ных хва­лях ка­ля­тэ­атра­ль­най мі­тус­ні.

У апош­нія пяць га­доў не­рвам і сут­нас­цю на­ша­га ка­ляд­на­га фо­ру­му ўспры­маў­ся Мін­скі між­на­род­ны кон­курс ва­ка­ліс­таў. Ці­ка­васць пуб­лі­кі да кон­кур­су аказ­ва­ла­ся ве­лі­зар­най. У жу­ры з’яз­джа­лі­ся най­буй­ней­шыя спе­цы­яліс­ты, прадзю­са­ры і опер­ныя рэ­жы­сё­ры з роз­ных кра­ін све­ту. Сё­ле­та фо­рум за­стаў­ся без гэ­тай пад­трым­кі. Яшчэ ў ве­рас­ні на прэс-кан­фе­рэн­цыі на­пя­рэ­дад­ні ад­крыц­ця се­зо­на та­га­час­ны ге­не­ра­ль­ны ды­рэк­тар Вя­лі­ка­га тэ­атра Бе­ла­ру­сі Ула­дзі­мір Гры­дзюш­ка за­явіў: «У гэ­тым го­дзе мы мя­ня­ем фар­мат. Як пры­ня­та ва ўсім све­це, кон­курс бу­дзем пра­во­дзіць раз на два га­ды. За пер­шыя пяць га­доў, па­куль кон­курс быў што­га­до­вым, мы ства­ры­лі са­бе аўта­ры­тэт, вы­дат­на ся­бе раз­рэк­ла­ма­ва­лі. А да­лей усё по­йдзе па на­ка­та­най! Сё­ле­та за­мест кон­кур­су ад­бу­дзец­ца гран­ды­ёзны га­ла-кан­цэрт лаў­рэ­атаў усіх па­пя­рэд­ніх кон­кур­саў. Гэ­та бу­дзе не­ве­ра­год­нае ві­до­віш­ча!»

На­сам­рэч кан­цэрт «Ма­ла­дыя га­ла­сы сус­вет­най опе­ры» саб­раў рэ­кор­дную ко­ль­касць лаў­рэ­атаў на­ша­га кон­кур­су ва­ка­ліс­таў з 2014 па 2018 год. Не ха­пі­ла хі­ба што аме­ры­кан­кі Ла­рэн Мі­шэль Крыдл, якая ле­тась атры­ма­ла прыз гля­дац­кіх сім­па­тый. Яе пры­сут­насць над­ала б кан­цэр­ту яшчэ бо­ль­шы маш­таб і на­ват кры­ху ажы­ята­жу.

А з тых, хто быў, най­ярчэй­шай зор­кай апы­ну­ла­ся, да ма­ёй вя­лі­кай ра­дас­ці, лаў­рэ­атка дру­гой прэ­міі IV Мін­ска­га ка­ляд­на­га кон­кур­су ва­ка­ліс­таў Ма­рыя Гал­кі­на (Бе­ла­русь). Вы­пус­кні­ца Санкт-Пе­цяр­бур­гскай кан­сер­ва­то­рыі, лю­бі­мая ву­ча­ні­ца на­род­най артыс­ткі СССР Іры­ны Ба­га­чо­вай, яна ад Бо­га ад­ора­на рэ­дкім, на­сы­ча­ным дра­ма­тыч­ным сап­ра­на.

Ка­лі ў кра­са­ві­ку 2016 го­да Іры­на Ба­га­чо­ва пры­язджа­ла да нас спя­ваць Гра­фі­ню ў «Пі­ка­вай да­ме», яна па­ста­ві­ла ўмо­ву, каб парт­ыю Лі­зы ў спек­так­лі вы­кон­ва­ла ме­на­ві­та Ма­рыя Гал­кі­на. Спек­такль пра­йшоў з вя­лі­кім по­спе­хам, але то­ль­кі праз па­ўта­ра го­да, пры аб­вяш­чэн­ні вы­ні­каў кон­кур­су, кі­раў­ніц­тва тэ­атра пуб­ліч­на за­пра­сі­ла Ма­рыю Гал­кі­ну на пра­цу ў ка­лек­тыў.

Пра­йшло два га­ды. Ма­рыя на­мі­на­ль­на фі­гу­руе на сай­це Вя­лі­ка­га тэ­атра Бе­ла­ру­сі ў якас­ці са­ліс­ткі, але ча­му­сь­ці не спя­вае! Не­ка­ль­кі раз­оў я пы­та­ла­ся пра яе ў кі­раў­ніц­тва тэ­атра, і кож­ны раз мне тлу­ма­чы­лі, што Ма­рыя усё яшчэ ву­чыц­ца ў асіс­тэн­ту­ры-ста­жы­роў­цы і вось-вось пры­едзе. І вось ця­пер афі­цый­на аб­веш­ча­на, што сё­ле­та ў лю­тым Ма­рыя дэ­бю­туе ў парт­ыі Ярас­лаў­ны ў «Кня­зі Іга­ры». Ве­ль­мі ча­ка­ем і спа­дзя­емся на яе по­спех!

За­тое рас­ча­ра­ва­ла ле­таш­няя ўла­да­ль­ні­ца Гран-пры Ксе­нія Не­сця­рэн­ка, са­ліс­тка Мас­коў­ска­га тэ­атра «Но­вая опе­ра». Рап­там ака­за­ла­ся, што ў яе цьмя­ны, сла­бы го­лас і амаль што «пі­янер­скі» ва­кал. Зрэш­ты, гэ­та хут­чэй вы­клю­чэн­не. Бо­ль­шасць на­шых лаў­рэ­атаў прад­эман­стра­ва­лі ўпэў­не­ны рост, а, на­прык­лад, Ра­міз Усма­наў зра­біў­ся па-сап­раў­дна­му вы­біт­ным спе­ва­ком.

Ня­гле­дзя­чы на тое, што «Ма­ла­дыя га­ла­сы» фар­ма­ль­на не з’яў­ля­лі­ся час­ткай фо­ру­му, гэ­ты яркі і хва­лю­ючы кан­цэрт вы­ка­наў важ­ную за­да­чу: зняў акцэнт з «Кня­зя Іга­ра».

Уво­гу­ле я люб­лю і му­зы­ку Аляк­сан­дра Ба­ра­дзі­на, і па­ста­ноў­ку Га­лі­ны Гал­коў­скай, тым бо­льш гэ­та са­мая све­жая прэ­м’е­ра на­ша­га тэ­атра. Асаб­лі­ва люб­лю Ярас­лаў­ну Анас­та­сіі Мас­кві­ной, Га­ліц­ка­га Ула­дзі­мі­ра Пят­ро­ва, Ула­дзі­мі­ра Іга­ра­ві­ча, яко­га спя­ваў Юрый Га­ра­дзец­кі. Гэ­тым раз­ам да іх да­даў­ся цу­доў­ны, ма­гут­ны князь Ігар, за­слу­жа­ны артыст Рас­іі Сяр­гей Мур­за­еў, і яркі Кан­чак з Арме­ніі, лаў­рэ­ат Гран-пры IV Мін­ска­га між­на­род­на­га ка­ляд­на­га кон­кур­су ва­ка­ліс­таў Сар­гіс Баж­бе­ук-Ме­лі­кян. Яшчэ ад­ной сен­са­цы­яй ве­ча­ра па­ві­нен быў стаць дэ­бют Акса­ны Вол­ка­вай у парт­ыі Кан­ча­коў­ны. Але з-за ха­осу ў аркес­тры яе ка­ва­ці­на не «стрэ­лі­ла», і гэ­та надзвы­чай крыў­дна.

У лю­бым вы­пад­ку наш фес­ты­валь, тым бо­льш юбі­лей­ны, па­ві­нен ад­кры­вац­ца бе­ла­рус­кай опе­рай. Не аб­авяз­ко­ва су­час­най. У год, ка­лі свят­ка­ва­ла­ся 200-год­дзе зна­ка­мі­та­га Ста­ніс­ла­ва Ма­нюш­кі, ла­гіч­ней за ўсё бы­ло б ад­крыць фо­рум прэ­м’е­рай «Га­ль­кі» або «Страш­на­га два­ра». У са­вец­кі час гэ­тыя па­ста­ноў­кі ішлі ў нас з ве­лі­зар­ным по­спе­хам, у тым лі­ку па­каз­ва­лі­ся на гас­тро­лях у Мас­кве. Ця­пер ча­му­сь­ці лі­чыц­ца, што яны не­рэн­та­бе­ль­ныя і пуб­лі­ка на іх не по­йдзе.

У вы­ні­ку за­мест па­ўна­вар­тас­най юбі­лей­най па­ста­ноў­кі быў пад­рых­та­ва­ны кан­цэрт, які пра­йшоў уся­го адзін раз — у маі 2019 го­да. У ім з’яд­на­лі­ся і опе­ра, і ба­лет, але пры жа­дан­ні мож­на бы­ло зра­біць з кан­цэр­та па-сап­раў­дна­му яркую за­стаў­ку для юбі­лей­на­га X Мін­ска­га опер­на­га фо­ру­му. Ад­нак для гэ­та­га трэ­ба ўсве­дам­ляць, што на­цы­яна­ль­нае мас­тац­тва ў на­шы дні за­пат­ра­ба­ва­нае, важ­нае і акту­аль­нае. Да­рэ­чы, у На­цы­яна­ль­ным тэ­атры Укра­іны так­са­ма не так ідэ­аль­на ідуць спра­вы з там­тэй­шым рэ­пер­ту­арам, як гэ­та ўяў­ля­ецца не­ка­то­рым на­шым му­зы­каз­наў­цам. «На­тал­ка Па­лтаў­ка» Мі­ка­лая Лы­сен­кі і «За­па­ро­жац за Ду­на­ем» Ся­мё­на Гу­лак-Арця­моў­ска­га — вось, улас­на ка­жу­чы, і ўсё.

Да нас ўкра­інскія сяб­ры пры­вез­лі свай­го «Се­ві­льс­ка­га цы­ру­ль­ні­ка», а ўра­жан­не ён зра­біў да­во­лі дзіў­нае. З ад­на­го бо­ку, вы­дат­ныя га­ла­сы, асаб­лі­ва муж­чын­скія. З інша­га — не­вы­раз­ны, сла­бы аркестр і ў та­кой жа сту­пе­ні рэ­жы­су­ра Ана­то­ля Са­лаў­янен­кі — ма­лод­ша­га. Фу­ту­рыс­тыч­ная сцэ­наг­ра­фія Андрэя Зло­бі­на і кас­цю­мы Ган­ны Іпа­ць­евай, якія ні­бы­та пры­йшлі са спек­так­ляў Ра­ду Па­клі­та­ру, вы­яві­лі­ся рам­кай для аб­са­лют­на тра­ды­цый­на­га спек­так­ля, што ча­сам існа­ваў на мя­жы доб­ра­га гус­ту. У бе­ла­рус­кіх па­ста­ноў­ках уз­ро­вень усё-та­кі іншы.

У «Ту­ран­дот» бо­льш за ўсё ўзра­да­ва­лі аркестр (ды­ры­жор Алег Ля­сун) і хор (мас­тац­кая кі­раў­ні­ца Ні­на Ла­ма­но­віч). Без­да­кор­нае гу­чан­не, моц, ве­ліч, экс­та­тыч­насць — гэ­та ўсё пра іх. Ці­ка­вы­мі пад­алі­ся і пры­езджыя са­ліс­ты, асаб­лі­ва тэ­нар То­мас Пол — па ўсіх па­ра­мет­рах ідэ­аль­ны Ка­лаф. З бе­ла­рус­кіх вы­ка­наў­цаў, як за­ўсё­ды, най­бо­ль­шае ўра­жан­не зра­біў Ва­сіль Ка­ва­ль­чук (Ці­мур).

Што ж ты­чыц­ца па­ста­ноў­кі Пан­джа­ві­дзэ, то яна пе­рад­усім дзі­віць сва­ёй фун­кцы­яна­ль­нас­цю і надзей­нас­цю. Рэ­жы­сёр ве­дае, што трэ­ба ра­біць, каб кол­цы кру­ці­лі­ся. Улас­на, ён і сам ха­рак­та­ры­зуе ся­бе ме­на­ві­та так: «Я ста­віў спек­так­лі ў Ка­за­ні, у той жа час у гэ­тым го­ра­дзе апы­нуў­ся бе­ла­рус­кі ды­ры­жор Вя­час­лаў Во­ліч. Ён па­ба­чыў мой спек­такль "Ка­хан­не па­эта", а па­ста­ноў­ка грун­ту­ецца на ма­шы­не­рыі і ві­дэ­акан­тэн­це. У той мо­мант гэ­та зда­ва­ла­ся са­мым акту­аль­ным і мод­ным. У той жа час у Мін­ску ішла рэ­кан­струк­цыя Опер­на­га тэ­атра, рэ­кан­струк­цыя істот­на мя­ня­ла і па­шы­ра­ла маг­чы­мас­ці сцэ­ны, ма­шы­не­рыі і ві­дэ­аэ­фек­таў. Як спе­цы­яліс­та па пра­цы з гэ­тым усім мя­не і за­пра­сі­лі ў Мінск.

Я па­ста­віў тут "На­бу­ка" і та­кім чы­нам тра­піў у Бе­ла­русь». Але май­стар ёсць май­стар. Вось ча­му спек­так­лі Пан­джа­ві­дзэ трэ­ба за­ха­ваць. Важ­на, каб у рэ­пер­ту­ары тэ­атра за­ста­лі­ся та­кія на­звы, як «Ту­ран­дот», «Мак­бет», «Сель­скі го­нар», «Тос­ка», «Аі­да». Ве­ль­мі шка­да, што зні­кае «На­бу­ка».

Яшчэ адзін спек­такль у меж­ах фо­ру­му — «Ля­ту­чая мыш», прэ­м’е­ра якой ад­бы­ла­ся ў кра­са­ві­ку. «Для "Ля­ту­чай мы­шы" мы не ста­лі за­пра­шаць са­ліс­таў, бо гэ­та па­ста­ноў­ка до­сыць ары­гі­на­ль­ная, і ў яе цяж­ка "ўвай­сці", тым бо­льш што спек­такль ідзе на рус­кай мо­ве», — рас­тлу­ма­чыў пер­шы на­мес­нік ге­не­ра­ль­на­га ды­рэк­та­ра тэ­атра Ула­дзі­мір Ры­лат­ка, які сё­ле­та ўзяў на ся­бе знач­ную до­лю на­груз­кі па арга­ні­за­цыі і пра­вя­дзен­ні фо­ру­му.

Сап­раў­ды, гэ­ты спек­такль ака­заў­ся не­ча­ка­на скла­да­ным і для тэ­атра, і для пуб­лі­кі. Яго ні­як не на­за­веш «лёг­кай пра­гул­кай». Тым бо­льш па­ва­гі за­слу­гоў­вае са­ма­адда­насць ма­ла­дых акцё­раў, што без най­гры­шу і якас­на ў ва­ка­ль­ным сэн­се ігра­юць ро­лі сім­па­тыч­ных і не за­ўжды сім­па­тыч­ных ге­ро­яў. Асаб­лі­ва хо­чац­ца адзна­чыць Іры­ну Ку­чын­скую, Андрэя Ма­цю­шон­ка і Дзміт­рыя Ша­бе­цю. І, вя­до­ма, ды­ры­жо­ра Іва­на Кас­ця­хі­на, які і рых­та­ваў па­ста­ноў­ку, а та­му за пу­ль­там вы­гля­даў бо­льш арга­ніч­на, чым іта­ль­янскі ка­ле­га.

І на­пры­кан­цы пра са­мыя яркія падзеі фо­ру­му: спек­такль «Кар­мэн» у па­ста­ноў­цы Га­лі­ны Гал­коў­скай і га­ла-кан­цэрт зо­рак сус­вет­най опе­ры.

Мне ве­ль­мі імпа­нуе рэ­жы­су­ра Гал­коў­скай. Па-пер­шае, та­му, што яна эма­цый­ная, па-дру­гое, та­му, што не кан­флік­туе з му­зы­кай, а, на­адва­рот, жы­ве з ёй у на­ту­ра­ль­ным адзін­стве, і па-трэ­цяе, ёй стае па­вет­ра для арга­ніч­на­га існа­ван­ня акцё­раў. У тво­ры ня­ма тан­на­га аплом­бу, хва­ра­ві­та­га імкнен­ня ўсё «акту­алі­за­ваць» і па­трэ­бы пан­аваць над му­зы­кай. За­тое ёсць да­клад­ная ад­па­вед­насць сты­лю. Ад­сюль і надзвы­чай сме­лае «хат­няе» фла­мен­ка ў вы­ка­нан­ні хо­ру (рэ­жы­сёр­ка вы­дат­на ад­чу­вае: ба­лет у цы­ган­скай та­вер­не бу­дзе гля­дзец­ца не­да­рэч­на), і ма­ляў­ні­часць жан­ра­вых сцэн, і на­пру­жа­ная га­ра­чы­ня ду­этаў.

Вя­до­ма, свой склад­нік у по­спех гэ­та­га цу­доў­на­га спек­так­ля ўнес­ла не­па­раў­на­ль­ная Акса­на Вол­ка­ва і за­про­ша­ныя ёю парт­нё­ры — Ад­ам Ды­гель (ЗША) у парт­ыі Ха­зэ і Яніс Апей­ніс (Лат­вія) у парт­ыі Эска­мі­лья.

Усе яны на на­ступ­ны дзень цу­доў­на вы­сту­пі­лі ў фі­на­ль­ным га­ла-кан­цэр­це. Пра­ўда, не ўсе артыс­ты ака­за­лі­ся раў­наз­нач­ныя па вы­раз­нас­ці і якас­ці ва­ка­лу, але пры­сут­ні­ча­лі і вы­дат­ныя спе­ва­кі і спя­вач­кі.

І ў пер­шую чар­гу на­ша Анас­та­сія Мас­кві­на, якая за апош­нія га­ды пе­ра­тва­ры­ла­ся ў су­пер­зор­ку. Най­лепш атрым­лі­ва­юцца ў яе арыі «са сля­зой» — тая ж Ад­ры­яна Ле­куў­рэр або Ярас­лаў­на (ка­лі вяр­нуц­ца да па­чат­ку фо­ру­му). Ма­гут­ны го­лас, маш­таб­ныя па­чуц­ці, пры гэ­тым тон­касць фі­лі­роў­кі і не­звы­чай­нае ба­гац­це фар­баў.

За­хап­ля­ль­на вы­сту­пі­лі ўсе на­шы са­ліс­ты — Акса­на Вол­ка­ва, Андрэй Ва­лен­цій, Надзея Ку­чар, Ілля Сі­ль­чу­коў. Вы­дат­на па­ка­за­лі ся­бе ды­ры­жо­ры аб­одвух кан­цэр­таў, асаб­лі­ва Андрэй Га­ла­наў, які сап­раў­ды вір­ту­озна акам­па­на­ваў най­бо­льш кап­рыз­ным вы­ка­наў­цам.

І вось фо­рум за­вер­ша­ны. Што да­лей? Ві­да­воч­на, ён па­ві­нен раз­ві­вац­ца, але з улі­кам ад­ной ве­ль­мі важ­най ака­ліч­нас­ці. Фо­рум вы­ха­ваў у Мін­ску но­вую пуб­лі­ку. Лю­дзі, пра­фе­сій­на да­лё­кія ад му­зы­кі, го­ра­ча за­хап­ля­юцца опе­рай, ба­яцца, каб яе не «па­су­нуў» ба­лет, го­ра­ча і ве­ль­мі пра­фе­сій­на аб­мяр­коў­ва­юць спек­так­лі, спе­ва­коў, ды­ры­жо­раў... Гэ­та трэ­ба ўся­ляк ку­ль­ты­ва­ваць — но­вы­мі па­ста­ноў­ка­мі, на­зва­мі, за­пра­шэн­нем ці­ка­вых спе­ва­коў.

Дык ці вар­та раз­гор­тваць фо­рум у бок элі­тар­нас­ці, як пра­па­ну­юць не­ка­то­рыя му­зы­каз­наў­цы? Ду­маю, не. У рэ­шце рэшт, ад­но дру­го­му не за­мі­нае. Ка­лі з’я­вяц­ца ці­ка­выя пра­екты, па­ра­ле­ль­ныя не­вя­лі­кія пля­цоў­кі для іх за­ўсё­ды зной­дуц­ца.

Га­лоў­нае ця­пер — за­ха­ваць тое, што ёсць, да­даў­шы да яго хоць бы кры­ху све­жа­га і да­ступ­на­га на­цы­яна­ль­на­га мас­тац­тва. З тво­ра­мі Ма­нюш­кі ўжо спаз­ні­лі­ся, юбі­лей пра­мі­нуў. Зна­чыць, трэ­ба шу­каць іншае, але не менш ці­ка­вае.

Юлія Андрэева