Во­ль­ная птуш­ка жы­ва­пі­су

№ 1 (442) 06.01.2020 - 06.01.2020 г

«ЗНА­КІ ТВОР­ЧАЙ ВО­ЛІ» ЗОІ ЛІТ­ВІ­НА­ВАЙ У НА­ЦЫ­ЯНА­ЛЬ­НЫМ МАС­ТАЦ­КІМ МУ­ЗЕІ
«За­плюш­чы­це во­чы і ад­чуй­це пра­сто­ру ўнут­ры ся­бе», — за­клі­кае вя­до­мы ску­льп­тар, які хо­ча рас­тлу­ма­чыць сва­ім слу­ха­чам, з якой мэ­тай яго ску­льп­ту­ра змя­няе на­ва­ко­ль­ны лан­дшафт. І ча­му гэ­та важ­на для ўсіх. Каб зра­зу­мець Літ­ві­на­ву, вар­та так­са­ма ад­клю­чыць па­вер­хне­вы зрок і ўклю­чыць унут­ра­ны. Та­ды ад­чу­еш, як во­ль­на мас­тач­ка ру­ха­ецца ўнут­ры раз­на­стай­ных жы­ва­піс­ных струк­тур, дзе вя­дзе свой азар­тны, упар­ты і мэ­та­на­кі­ра­ва­ны по­шук.

По­шук ча­го? Пра­ўды. Пэў­нас­ці. Ары­енці­раў. Ба­за­вых струк­тур рэ­аль­нас­ці. Ме­на­ві­та так, як бы па­фас­на гэ­та ні гу­ча­ла, і ме­на­ві­та та­му яе кар­ці­ны здо­ль­ныя па­ра­дка­ваць ха­ос на змен­лі­вай мя­жы (сён­ня, у ліч­ба­вую эпо­ху, асаб­лі­ва ру­хо­май) па­між фі­гу­ра­тыў­ным і аб­страк­тным.

Азарт і лю­боў да пра­цэ­су твор­час­ці з’яві­лі­ся ў Зоі Літ­ві­на­вай яшчэ ў дзя­цін­стве. Яе твор­чы шлях, ве­ра­год­на, і вы­зна­чы­ла тое, што яна за­ха­ва­ла ў ся­бе гэ­тую пер­шас­насць ура­жан­няў ад ад­чу­ван­ня тай­ны: «Я лю­бі­ла пры­цем­кі, вы­хо­дзі­ла ў вёс­цы на ву­лі­цу, каб зла­віць на­чныя шо­ра­хі і па­хі. За­ва­рож­ва­ла та­ямні­ца ме­ся­ца. Ка­лі на­сту­пае змяр­кан­не, усе сі­лу­эты на­бы­ва­юць іншыя фор­мы. З’яўля­юцца асаб­лі­выя гу­кі, аб­ліч­ча зям­лі ста­но­віц­ца іншым. Гэ­та хва­лю­юча, тры­вож­на, страш­на, але надзвы­чай пры­ваб­лі­ва. У пад­свя­до­мас­ці з’яўля­лі­ся роз­ныя ба­чан­ні све­ту. Я ўспры­ма­ла свет, пры­ро­ду, не­ба, аб­ло­кі, снег, і яны мне пад­ава­лі­ся не­ве­ра­год­ны­мі. Та­му тэ­ма шэп­ту пра­гля­да­ецца шмат у якіх ма­іх ра­бо­тах. Увесь час ду­маю, як яго мож­на рас­шыф­ра­ваць. На­огул, што та­кое шэпт вет­ру, шэпт за­ка­ха­ных, шэпт ма­ці з дзі­цем? Як гэ­та ад­люс­тра­ваць? Прад­мет мас­тац­тва ве­ль­мі скла­да­ны. Мы па­він­ны пе­рад­аваць сваё ўнут­ра­нае ад­чу­ван­не, стаў­лен­не да падзеі, прад­ме­та або сі­ту­ацыі, а не про­ста спіс­ваць, што ба­чым. Спіс­ваць — гэ­та ў пры­нцы­пе бес­сэн­соў­на. Да­рэ­чы, я доў­га ду­ма­ла, як ад­люс­тра­ваць шэпт, спра­ба­ва­ла мнос­тва ва­ры­яцый. І ўрэш­це пра­бі­ла­ся з гэ­тай тэ­май. На За­ха­дзе ве­ль­мі мно­гіх яна за­ча­пі­ла».

Су­сед­скія ба­бу­ль­кі па ве­ча­рах збі­ра­лі­ся і рас­каз­ва­лі каз­кі-не­бы­лі­цы пра жах­лі­выя і та­ямні­чыя падзеі, дзяў­чын­цы ха­це­ла­ся ўсё гэ­та на­ма­ля­ваць. Па­зней шмат чы­та­ла, асаб­лі­ва фі­ла­соф­скую лі­та­ра­ту­ру, ад­нак яе тво­ры не ілюс­тру­юць за­вер­ша­ныя кан­цэп­ты, у іх ёсць улас­ная пе­ра­ка­на­ль­насць фор­му­лы-ад­крыц­ця.

У вы­ні­ку дзяў­чын­ка з вяс­ко­вай ад­ука­цы­яй вы­бра­ла не рач­ны тэх­ні­кум, а мас­тац­кую ву­чэ­ль­ню. Па­йшла су­праць во­лі ба­ць­коў. І гэ­тае «су­праць», гэ­тае юнац­кае бун­тар­ства пе­ра­рас­ло ў твор­чае — яе Кат­коў і ўзяў у сваю гру­пу са сло­ва­мі «люб­лю не­пас­лух­мя­ных». Ёй стра­шэн­на па­шан­ца­ва­ла на на­стаў­ні­каў — вы­біт­ныя ка­ла­рыс­ты і «фар­ма­ліс­ты» Сяр­гей Кат­коў і Аль­герд Ма­лі­шэў­скі ў Мін­скай мас­тац­кай ву­чэ­ль­ні, Гаў­ры­іл Ваш­чан­ка і Аляк­сандр Кіш­чан­ка ў мас­тац­кай ака­дэ­міі. Апош­ні не­пас­рэд­на не вы­кла­даў, пад­трым­лі­ваў яе ў по­шу­ку.

Са­мае знач­нае ад­крыц­цё, якое ўсё і вы­зна­чы­ла ў да­лей­шым, ад­бы­ло­ся ў ву­­чэль­­ні, ка­лі Літ­ві­на­ва пі­са­ла аго­ле­ную на­ту­ру. Бе­лае це­ла, яркая па­ма­да, фі­яле­та­вая дра­пі­роў­ка. Жан­чы­на фран­цуз­ска­га ты­пу. Як пі­саць, а не спіс­ваць з на­ту­ры, як пе­рад­аць гэ­тую экзо­ты­ку? Зоя вы­ціс­ну­ла дзве фар­бы — стран­цы­яна­вую і фі­яле­та­вую, кры­ху бя­ліл. На­пі­саў­шы вы­дат­ную па­ста­ноў­ку, ад­кры­ла для ся­бе ўмоў­насць жы­ва­пі­су. Кар­ці­ну мож­на на­пі­саць дву­ма ко­ле­ра­мі — цёп­лым і ха­лод­ным, а трэ­ці — пад­ару­нак. З та­кім пад­ыхо­дам да жы­ва­пі­су ў мас­тац­кую ака­дэ­мію яе, ка­неш­не, не ўзя­лі. Ледзь не вы­гна­лі з тэ­атра­ль­на-дэ­ка­ра­цый­на­га. Па­куль на­рэш­це не ўба­чыў яе пра­цы на пра­гля­дзе Аляк­сандр Кіш­чан­ка і не пе­ра­вёў на ма­ну­мен­та­ль­нае ад­дзя­лен­не. Прад­стаў­нік львоў­скай шко­лы, ён меў вы­клад­чы­каў з Фран­цыі і лю­біў вя­лі­кіх фран­цу­заў — Се­за­на, асаб­лі­ва Ле­жэ, на яко­га аб­апі­раў­ся ў по­шу­ках кан­струк­тыў­ных асноў вы­явы.

На вы­ста­ве ёсць парт­рэт Аляк­сан­дра Кіш­чан­кі 1969 го­да — не­ка­ль­кі ко­ле­раў, стро­гія се­ча­ныя пла­ны, моц­ны рэ­зка­ва­ты ма­лю­нак. Не «Літ­ві­на­ва», якой мы яе ве­да­ем, але ўжо ясна, ку­ды ру­шыць — ад­да­ліц­ца ад фі­гу­ра­тыў­нас­ці, ад лі­та­ра­тур­нас­ці і жыц­цё­вай лі­та­ра­ль­нас­ці. У кож­ным на­ступ­ным тво­ры бу­дзе ста­віць но­вую за­да­чу і шу­каць но­вую ло­гі­ку жы­ва­піс­ных струк­тур, та­кім чы­нам пе­ра­пі­ша для нас усю гіс­то­рыю за­ход­ня­га ма­дэр­ніз­му, ад вы­то­каў яко­га мы бы­лі не­ка­лі гвал­тоў­на ад­се­ча­ны. Про­йдзе праз цка­ван­ні і бед­насць, ад­сут­насць за­моў дзе­ся­ці­год­дзя­мі, каб па­сля ўра­зіць за­ход­ня­га гле­да­ча асаб­лі­вым жы­ва­піс­ным све­там, вы­ка­на­ным з упэў­не­ным, пе­ра­ка­на­ль­ным май­стэр­ствам.

У гэ­тым по­шу­ку яна знай­дзе важ­ныя ары­енці­ры: на па­чат­ку твор­час­ці ве­ль­мі па­ўплы­ва­ла рус­кая фрэс­ка, у пры­ват­нас­ці — Андрэй Руб­лёў. Рэ­лі­гій­ны жы­ва­піс стаў для Зоі Літ­ві­на­вай кла­сі­кай, ба­зай, і сур’ёзныя плас­тыч­ныя за­да­чы мас­тач­ка ста­ла ста­віць ме­на­ві­та дзя­ку­ючы вя­лі­кім ідэ­ям, якія па­тра­ба­ва­лі асаб­лі­вых вы­ра­шэн­няў. Пе­ра­ка­на­ль­ную фор­му вы­яўлен­ня ду­хоў­на­га све­ту яна ўба­чы­ла ў Кан­дзін­ска­га. Па­ра­ле­ль­на Літ­ві­на­ва пад­ыма­ла і іншыя за­да­чы — фар­ма­ль­ныя: су­адно­сі­ны аб’ёмаў, маш­та­баў, цэ­ль­насць, ма­лое і вя­лі­кае, цёп­лае і ха­лод­нае. Без­умоў­на, на­пры­кан­цы ХХ ста­год­дзя цяж­ка стаць ства­ра­ль­ні­кам но­вых жы­ва­піс­ных пры­ёмаў, па­збег­нуць по­стма­дэр­ніс­цкай пе­ра­выт­вор­час­ці, ад­нак шлях Зоі Літ­ві­на­вай ве­ль­мі арга­ніч­ны: мас­тач­ка па­ста­янна спра­ба­ва­ла «вы­ціс­нуць усё з ся­бе, вы­круч­ваць ся­бе, не па­ўта­рац­ца. Хоць у лю­ба­га мас­та­ка ёсць свая арга­ні­ка, мо­ва, я за­ўсё­ды ста­ра­ла­ся не быць пад­обнай да ся­бе. Бо па­лат­но — гэ­та на­пру­жан­не і энер­гія, яго на­пі­сан­не па­тра­буе не­ве­ра­год­най кан­цэн­тра­цыі ў вы­ра­шэн­ні га­лоў­най за­да­чы: вы­явіць ду­хоў­ны свет як не­рэ­аль­ны». Жы­ва­піс для Зоі Літ­ві­на­вай — гэ­та най­перш стаў­лен­не да све­ту. «Як ты бу­дзеш яго ад­люс­троў­ваць — твая спра­ва. Але шу­кай сваю плас­ты­ку, вы­яўлен­чыя срод­кі. Гэ­та для мя­не з са­ма­га па­чат­ку з’яўля­ла­ся важ­ным. Та­му і мой жы­ва­піс ні­ко­лі не быў на­ту­ра­ліс­тыч­ным».

Яе кар­ці­ны спы­ня­юць по­гляд, каб за­цяг­нуць яго унутр ра­мы — у гер­ме­тыч­на за­мкнё­ную і ла­гіч­на ўпа­рад­ка­ва­ную пра­сто­ру. Кам­па­зі­цыі яе ра­бот іе­рар­хіч­ныя, стро­га струк­ту­ра­ва­ныя, ні­бы тво­ры рэ­лі­гій­на­га жы­ва­пі­су. Кар­кас вы­явы па­ра­дкуе ха­ос ко­ле­ра­вай фе­ерыі — як дум­ка стрым­лі­вае эмо­цыю. Улю­бё­ны пры­ём: цэн­тра­імклі­вы ці цэн­тра­беж­ны рух ства­ра­юць ды­на­міч­ную пра­сто­ру для існа­ван­ня форм. Трох­кут­нік па­кла­дзе­ны у асно­ву мно­гіх кам­па­зі­цый, ён ад рэ­лі­гій­на­га жы­ва­пі­су і ад рэ­лі­гій­на­га кан­цэп­ту ад­на­ча­со­ва. Ня­гле­дзя­чы на час­тую пры­сут­насць ча­ла­ве­чых по­ста­цей, яны не да­мі­ну­юць, а су­вы­мя­ра­юцца з ася­род­дзем, на­бы­ва­ючы яго ры­сы. Праз скла­да­ную жы­ва­піс­ную плас­ты­ку мас­тач­ка пласт за плас­том, тэкст за тэк­стам (бо ў кож­най кам­па­зі­цыі мо­жа быць ужы­та не­ка­ль­кі ві­зу­аль­ных моў) да­ся­гае се­ман­тыч­най шмат­пла­на­вас­ці, якая спры­яе па­за­ча­са­ва­му існа­ван­ню яе тво­раў, па­ра­ле­ль­на і не­за­леж­на ад акту­аль­ных трэн­даў у жы­ва­пі­су. Та­му яе пер­шы­мі аца­ні­лі за­ход­нія га­ле­рыс­ты, на­ват па­куп­ні­кі, што пры­вык­лі пра­ліч­ваць усе ха­ды. І гле­да­чы, бо што б ні бы­ло за­кла­дзе­на ў жы­ва­піс мас­тач­кай, мы ад­чу­ва­ем чыс­тую не­вер­ба­ль­ную жы­ва­піс­ную аса­ло­ду.

На сва­ёй вы­ста­ве Зоя Літ­ві­на­ва ўсё пе­ра­мя­ша­ла, ку­ра­тар Ле­анід Хо­ба­таў звык­ла збу­да­ваў экс­па­зі­цыю па ко­ле­ра­вых пля­мах, а не па­вод­ле хра­на­ло­гіі, і яна па­га­дзі­ла­ся. Вы­зна­чыць ло­гі­ку раз­віц­ця яе сты­лю да­во­лі скла­да­на, ён змен­лі­вы. У асно­ве сва­ёй гэ­та ма­ятні­ка­вы рух ад фі­гу­ра­тыў­нас­ці да аб­страк­цыі, ад стры­ма­нас­ці амаль ахра­ма­тыч­на­га ко­ле­ра­ва­га ла­ду да ві­зу­аль­на­га вар’яцтва. Не­ка­лі ёй па­ра­ілі пад­піс­ваць пра­цы, ма­лю­ючы птуш­ку з доў­гім во­кам. Птуш­ка-жан­чы­на, ані­мэ, ду­хоў­ная суб­стан­цыя, што лу­чыць зям­лю і не­ба. На па­чат­ку жы­ва­піс­най час­ткі экс­па­зі­цыі раз­мяс­ці­ла­ся та­кое ран­няе па­зна­ва­ль­нае літ­ві­наў­скае па­лат­но. На­ват чы­та­ецца сю­жэт — на ка­ле­на ля­жа­чай жан­чы­ны пры­се­ла птуш­ка. Яны ні­бы з ад­ной ма­тэ­рыі. Та­ямні­ца ме­ся­ца і та­ямні­ца ду­шы скла­лі ды­на­міч­ную і хва­лю­ючую плас­тыч­ную фор­му­лу.

У 1980-я Зоя Літ­ві­на­ва за­ха­пі­ла­ся на­род­ным мас­тац­твам, ды­ван­ка­мі, знай­шла но­вую фор­му­лу аб­страк­тна­га, што ад­кры­ла­ся ёй, як са­ма згад­вае, праз пры­ро­ду, фор­мы якой трэ­ба не «спіс­ваць», а шу­каць у іх воб­ра­зы і плас­тыч­ныя ра­шэн­ні. У кан­цы гэ­та­га дзе­ся­ці­год­дзя Зоя Літ­ві­на­ва апы­ну­ла­ся ў аўстрый­скіх га­рах, уба­чы­ла не­звы­чай­нае свят­ло і зра­зу­ме­ла, што свят­ло — гэ­та ду­хоў­ная суб­стан­цыя. Та­ды ў яе па­лот­нах з’яві­ла­ся зо­ла­та. Яно ста­ла ка­мер­то­нам: па-інша­му па­ча­лі вы­ра­шац­ца су­сед­нія ко­ле­ры, сфар­ма­ва­ла­ся асаб­лі­вая ко­ле­ра­вая га­ма, жы­ва­піс стаў бо­льш сва­бод­ным.

У 2000-я па­чаў­ся но­вы этап, на­ра­дзіў­ся вя­лі­кі цыкл чыс­тай аб­страк­цыі, Зоя Літ­ві­на­ва ста­ла ці­ка­віц­ца зна­ка­мі, яны для яе не про­ста фар­ма­ль­ны ход, але ёміс­тыя плас­тыч­ныя фор­му­лы. Твор гэ­та­га ча­су «Зга­ран­не чор­на­га ў эфі­ры» на­гад­вае аўта­ма­тыч­ны жы­ва­піс Мі­ро, але ў ім на­слой­ва­ецца не­ка­ль­кі моў, за­хоў­ва­ецца на­мёк на па­зна­ва­ль­насць, стро­гі кар­кас кам­па­зі­цыі ро­біць гэ­ты сю­жэт тра­пят­кім і ста­бі­ль­ным ад­на­ча­со­ва. Мі­ль­гот­кая суб­стан­цыя про­сіць улад­ка­ван­ня.

Страх «стра­ціць сваю пра­ўду», а да­клад­ней — ад­чу­ван­не аб­ме­жа­ва­нас­ці мо­вы аб­страк­цыі тран­сфар­му­ецца сён­ня ў пе­ры­яд во­ль­ных інтэр­прэ­та­цый. Зоя Літ­ві­на­ва на­ўмыс­на блы­тае гле­да­ча, па­ру­ша­ючы хра­на­ла­гіч­ны апо­вед. Сён­ня лю­бая яе кар­ці­на не ўклад­ва­ецца ні ў якую хра­на­ло­гію, яна рас­па­чы­нае твор ні­бы ад па­чат­ку, не ве­да­ючы ні­чо­га і ве­да­ючы так шмат. 

Аўтар: Алеся БЕЛЯВЕЦ
рэдактар аддзела выяўленчага мастацтва