У па­ло­не ілю­зор­на­га

№ 12 (441) 01.12.2019 - 30.12.2019 г

VII РЭ­СПУБ­ЛІ­КАН­СКІ ФЕС­ТЫ­ВАЛЬ НА­ЦЫ­ЯНА­ЛЬ­НАЙ ДРА­МА­ТУР­ГІІ
АД­МЕТ­НАСЦЬ, ВЫ­КЛЮЧ­НАСЦЬ ФЭС­ТУ НА­ЦЫ­ЯНА­ЛЬ­НАЙ ДРА­МА­ТУР­ГІІ Ў ТЫМ, ШТО ЯГО­НАЯ АФІ­ША СКЛА­ДА­ЕЦЦА ТО­ЛЬ­КІ З РА­БОТ БЕ­ЛА­РУС­КІХ АЎТА­РАЎ І АЎТА­РАК. CЁЛЕ­ТА ЎДЗЕ­ЛЬ­НІ­ЧА­ЛІ — РАЗ­АМ З ВЯ­ДО­МЫ­МІ ТЭ­АТРА­МІ БЕ­ЛА­РУ­СІ — ТАК­СА­МА КА­ЛЕК­ТЫ­ВЫ З РАС­ІІ, УКРА­ІНЫ І ГРУ­ЗІІ (10 СПЕК­ТАК­ЛЯЎ З 9 ТЭ­АТРАЎ, 3 СПЕК­ТАК­ЛІ ГАС­ЦЕЙ І 2 СПЕК­ТАК­ЛІ Ў МЕЖ­АХ ТВОР­ЧАЙ ЛА­БА­РА­ТО­РЫІ). ТА­КІМ ЧЫ­НАМ ФЕС­ТЫ­ВАЛЬ ПА СВА­ІМ СКЛА­ДЗЕ НА­БЫЎ РЫ­СЫ МІЖ­НА­РОД­НА­ГА, А НА­ЦЫ­ЯНА­ЛЬ­НАЯ ДРА­МА­ТУР­ГІЯ, КЛА­СІ­КА І СУ­ЧАС­НАЯ П’ЕСА ЗА­ЗНА­ЛІ ВЯ­ДО­МАС­ЦІ ДА­ЛЁ­КА ЗА МЕЖ­АМІ КРА­ІНЫ, ПА­ШЫ­РА­ЮЧЫ МЕЖЫ АГУ­ЛЬ­НАЙ ТЭ­АТРА­ЛЬ­НАЙ ПРА­СТО­РЫ.

Ад­крыў фэст спек­такль «Сы­мон-му­зы­ка» На­цы­яна­ль­на­га тэ­атра імя Яку­ба Ко­ла­са ў па­ста­ноў­цы Мі­ха­іла Крас­на­ба­ева. Твор, лю­бі­мы кож­ным бе­ла­ру­сам, ва­біць вя­до­мым па­этыч­ным тэк­стам, дзей­ны­мі асо­ба­мі ды апа­вя­дае пра вя­лі­кі сэнс ча­ла­ве­ча­га існа­ван­ня. Ня­прос­ты шлях вы­па­дае Сы­мо­ну-му­зы­ку — Дзміт­рыю Ка­ва­лен­ку. Воб­раз, ство­ра­ны акцё­рам, мае не­пас­рэд­нае да­чы­нен­не да тэ­атра сім­ва­ліс­цка­га. Ён існуе ў амаль бяс­кон­цай, ірэ­аль­най пра­сто­ры, зроб­ле­най мас­тач­кай Свят­ла­най Ма­ка­ран­ка, і з’яўля­ецца ўва­саб­лен­нем яркай асо­бы, та­лен­ту, яко­га не пры­знае па­срэд­нае ата­чэн­не. Шмат­фар­бная пра­сто­ра мя­ня­ецца ця­гам уся­го сцэ­ніч­на­га дзея­ння дзя­ку­ючы пра­екцый­най і свет­ла­вой дэ­ка­ра­цы­ям. У асоб­ных мі­зан­сцэ­нах свят­ло вы­ра­шае і свя­до­ма пад­крэс­лі­вае ўнут­ра­ны эма­цый­ны стан пер­са­на­жа. Вы­раз­ныя воб­ра­зы-сім­ва­лы Ста­ро­га, Ку­ры­лы, Жаб­ра­ка і Дзе­да Да­ні­лы ства­рае Та­дэ­вуш Кок­штыс. Амаль увесь час артыст пра­цуе на пер­шым пла­не і на аван­сцэ­не, імгнен­на пе­ра­ўва­саб­ля­ючы­ся ў кан­крэт­на­га пер­са­на­жа, што мае сваю вы­ключ­ную знач­насць. Ня­прос­тым жан­рам па­этыч­на­га тэ­атра Ко­ла­саў­скі вы­пра­ба­ваў усю сваю та­ле­на­ві­тую тру­пу.

У на­мі­на­цы­ях «Леп­шы спек­такль» і «Леп­шая п’еса бе­ла­рус­ка­га дра­ма­тур­га» адзна­ча­ныя па­ста­ноў­ка «Та­та, ты мя­не лю­біў?» Кі­еўска­га ака­дэ­міч­на­га тэ­атра «За­ла­тыя ва­ро­ты» і яе драматург — Дзміт­рый Ба­гас­лаў­скі. Рэ­жы­сёр, аўтар пра­сто­ры і свет­ла­вой кан­цэп­цыі — Стас Жыр­коў. У гэ­тым адзін­стве за­кла­дзе­ныя кан­цэп­ту­аль­насць і вы­ключ­насць па­ста­ноў­кі. Па­вод­ле сва­ёй ка­ла­рыс­тыч­най га­мы спек­такль не­шмат­фар­бны, пе­ра­важ­ны­мі ро­бяц­ца бе­лы і чор­ны ко­ле­ры. Але па на­сы­ча­нас­ці па­чуц­цяў ён надзвы­чай яркі і ўзру­ша­ль­ны. Мі­зан­сцэ­ны па­то­чыс­та пе­ра­ця­ка­юць ад­на ў ад­ну, дзе-ні­дзе пра­чыт­ва­юцца ледзь не чэ­хаў­скія ма­ты­вы ра­зам з фан­та­зі­ямі і га­лю­цы­на­цы­ямі пер­са­на­жаў. Вы­ка­наў­цы — Антон Са­ла­вей, Ві­та­лі­на Біб­ліў, Іры­на Тка­чэн­ка і Лі­лія Цве­лі­ка­ва — дэ­ман­стру­юць вы­дат­ную ўкра­інскую шко­лу акцёр­ска­га май­стэр­ства. Сцэ­ніч­ная пра­сто­ра, у якой існу­юць пер­са­на­жы, уяў­ляе з ся­бе тэ­ры­то­рыю ўспа­мі­наў, сноў, пе­ра­жы­ван­няў га­лоў­на­га ге­роя Аляк­сан­дра, шчы­ра­га і эма­цый­на­га ў вы­ка­нан­ні акцё­ра Ра­ма­на Ясі­ноў­ска­га. Раз­ам з ге­ро­ем Аляк­сан­дра Ярэ­мы, Ба­ць­кам («Леп­шая муж­чын­ская ро­ля дру­го­га пла­ну»), яны сап­раў­ды род­ныя па све­та­адчу­ван­ні і не­вы­пад­ко­ва да­но­сяць да гле­да­ча звы­чай­ную ісці­ну пра тое, як моц­на мы, жы­выя лю­дзі, вы­ма­га­ем цеп­лы­ні і лю­бо­ві.

Спек­такль «Сі­ро­жа» Юліі Чар­няў­скай Рэ­спуб­лі­кан­ска­га тэ­атра бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі ў па­ста­ноў­цы Аляк­сан­дра Гар­цу­ева адзна­ча­ны ў на­мі­на­цыі «За леп­шую рэ­жы­су­ру». Маг­чы­ма, ён мог бы за­ймець і прыз гля­дац­кіх сім­па­тый, та­му што, як ні­які іншы на фес­ты­ва­лі, атры­маў ма­гут­ную хва­лю пры­знан­ня гля­дзе­ль­ні пад двац­ца­ціх­ві­лін­ныя апла­дыс­мен­ты. Жанр вы­зна­ча­ны як «жыц­цё ў дзвюх дзеях» — ма­ла­дос­ці і ста­лас­ці цэ­ла­га па­ка­лен­ня. На 70-я га­ды мі­ну­ла­га ста­год­дзя пры­па­ла юнац­тва пер­са­на­жаў. У кан­крэт­ным прад­мет­ным све­це і з не­злас­лі­вай іро­ні­яй мас­так Юрый Са­ла­мо­наў прад­ста­віў тым­ча­со­вы сту­дэн­цкі інтэр­нат з жа­лез­ны­мі лож­ка­мі, вя­лі­кім ста­лом, ру­ка­мый­ні­кам, пры­ла­джа­ным да аб­шар­па­най сця­ны. Ме­на­ві­та гэ­тае ня­ўту­ль­нае па­мяш­кан­не пра­каў­тну­ла леп­шую (хоць са­бе й цяж­кую, на­ват тра­гіч­ную) ча­сі­ну жыц­ця тых, ка­го вы­пі­са­ла Юлія Чар­няў­ская. Час ад ча­су мес­ца дзея­ння да­паў­няе ві­зу­аль­ны шэ­раг (эма­цый­на і гуч­на) у пра­екцыі над агу­ль­най дэ­ка­ра­цы­яй — на ім за­фік­са­ва­ныя знач­ныя гра­мад­скія падзеі XX ста­год­дзя. Аб­азна­ча­ныя сэн­са­выя лі­ніі да­лі­кат­на і да­клад­на зні­та­ва­ны рэ­жы­сё­рам, ня­ма ад­чу­ван­ня іх за­цяг­ну­тас­ці аль­бо не­пат­рэб­нас­ці. Та­кім чы­нам, пра­сто­ра спек­так­ля вы­хо­дзіць да­лё­ка за межы звы­чай­на­га па­коя. Ства­ра­ецца маш­таб­нае па­лат­но, не­па­рыў­ным цэ­лым уяў­ля­юцца і той ня­прос­ты час, і лё­сы ге­ро­яў. Бяс­спрэч­на, на­зва­ная эпо­ха надзвы­чай да­ра­гая для рэ­жы­сё­ра і дра­ма­тур­гі­ні, не то­ль­кі пра­жы­тая аб­одву­ма, але і та­ле­на­ві­та ўва­соб­ле­ная Аляк­сан­драм Гар­цу­евым. Па­бу­до­ва мі­зан­сцэн вы­зна­ча­ецца да­клад­нас­цю, на­ват стро­гас­цю, ад­мет­на пра­цуе акцёр­скі ансамбль, ці­ка­вы і яркі. Ва­кол на­іўна­га і кра­на­ль­на­га (на пер­шы по­гляд) Сі­ро­жы Ба­бі­ча, чыю ро­лю вы­раз­на вы­кон­вае Мак­сім Бра­гі­нец, ві­руе дзея­нне. Ге­рой атрым­лі­вае жор­сткія ўро­кі жыц­ця ад сва­іх раў­на­лет­каў і ро­біць цвёр­дыя вы­сно­вы на бу­ду­чае. Па во­лі аб­ста­він з ім звя­жа свой лёс сме­лая і пры­го­жая Дзі­на — Ган­на Се­мя­ня­ка, чыё вы­ка­нан­не по­ўніц­ца не то­ль­кі мяк­кім лі­рыч­ным, але і пра­ўдзі­ва дра­ма­тыч­ным гу­чан­нем. Актры­се ўлас­ці­выя амаль імгнен­ныя пе­ра­ўтва­рэн­ні вон­ка­ва­га ма­люн­ка ро­лі і ад­на­ча­со­ва да­лі­кат­ная ду­шэў­ная пе­ра­бу­до­ва пер­са­на­жа, за што яе адзна­чы­лі ў на­мі­на­цыі «Леп­шая жа­но­чая ро­ля».

«Гэ­та­мы» па кні­зе Андру­ся Гор­ва­та «Ра­дзі­ва "Пру­док"» у рэ­жы­су­ры Ста­са Жыр­ко­ва стаў ад­ным з фес­ты­ва­ль­ных ад­крыц­цяў. Дып­ло­мам жу­ры адзна­ча­ны яркі акцёр­скі ансамбль, а так­са­ма прадзю­сар­ка Не­за­леж­на­га тэ­атра­ль­на­га пра­екта Ма­ры­на Да­шук — «за та­ле­на­ві­тае прадзю­са­ван­не». Не за­стаў­ся без ува­гі і спек­такль «Ля­це­лі арэ­лі» Го­ме­льс­ка­га га­рад­ско­га ма­ла­дзёж­на­га тэ­атра. Іра­ніч­на-сум­ная п’еса Кан­стан­ці­на Сце­шы­ка зна­хо­дзіць да­клад­нае ві­зу­аль­нае ад­люс­тра­ван­не ў стро­га вы­бу­да­ва­най сцэ­наг­ра­фіі Юрыя Са­ла­мо­на­ва. Свет ге­ро­яў па­ста­ноў­кі Дзя­ні­са Па­ршы­на — гэ­та свет ілю­зій, жу­дас­ных сноў, у якіх па­ўстае не­вы­нос­нае звы­чай­нае жыц­цё. Кож­ны з пер­са­на­жаў раз­гад­вае і імкнец­ца пры­няць і на­ват па­лю­біць рэ­аль­насць та­кой, якая яна ёсць. Асаб­лі­вая на­груз­ка ў гэ­тых на­ма­ган­нях ускла­дзе­ная на Ста­са ў вы­ка­нан­ні Дзміт­рыя По­пчан­кі, адзна­ча­на­га ў на­мі­на­цыі «Леп­шая муж­чын­ская ро­ля». Лі­за Астра­ха­ва, што ўва­саб­ляе ў спек­так­лі Яну, Ма­му, Ксе­нію і Мед­сяс­тру, мае на­мі­на­цыю «Леп­шая жа­но­чая ро­ля дру­го­га пла­ну».

У твор­чай ла­ба­ра­то­рыі най­бо­ль­шую пры­кмет­насць на­бы­ла ра­бо­та Гру­зін­ска­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра «Ты зной­дзеш Алі­су пад ста­рым сне­гам» па­вод­ле п’есы Але­ны Іва­ню­шан­ка. Не­звы­чай­ная фор­ма спек­так­ля зра­бі­ла­ся яго­ным змес­там. Ня­ўту­ль­насць пля­цоў­кі, хіс­ткасць і ня­ўстой­лі­васць прад­ме­таў сім­ва­лі­за­ва­лі крох­касць ча­ла­ве­ча­га жыц­ця і ча­ла­ве­чых уз­ае­ма­адно­сін, а праз вы­ка­рыс­тан­не су­час­ных тэх­на­ло­гій у па­бу­до­ве сцэ­ніч­най пра­сто­ры тэ­атр да­вёў па­ра­ле­ль­нае існа­ван­не рэ­аль­на­га і ілю­зор­на­га.

Вераніка Ярмалінская