У без­да­ні страс­ці

№ 12 (441) 01.12.2019 - 30.12.2019 г

«ГАН­НА КА­РЭ­НІ­НА» Ў ВЯ­ЛІ­КІМ ТЭ­АТРЫ
Чым пры­ваб­лі­ваў і да­гэ­туль пры­ваб­лі­вае рэ­жы­сё­раў гэ­ты ра­ман, адзін з са­мых маш­таб­ных тво­раў ХІХ ста­год­дзя?

На­пэў­на, дра­ма­тыз­мам і вас­тры­нёй кан­флік­ту, пы­тан­ня­мі аса­біс­та­га і гра­мад­ска­га жыц­ця, на якія цяж­ка знай­сці ад­на­знач­ны ад­каз. Пан­арам­нас­цю падзей, на­яўнас­цю ярка­га і шмат­знач­на­га жа­но­ча­га воб­ра­за, што ста­іць у цэн­тры. Тон­кім псі­ха­ла­гіч­ным аб­грун­та­ван­нем па­во­дзін ге­ро­яў, не­ве­ра­год­на дэ­та­лё­вым і пе­ра­ка­наў­чым уз­наў­лен­нем іх унут­ра­на­га све­ту.

Не­вы­пад­ко­ва да воб­ра­за Ган­ны Арка­дзь­еўны і яе тра­гіч­на­га лё­су звяр­та­лі­ся прад­стаў­ні­кі мно­гіх жан­раў. Ня­даў­на да­ве­да­ла­ся: існуе ажно во­сем ня­мых сту­жак з на­звай «Ган­на Ка­рэ­ні­на». Да­рэ­чы, у ад­ной з іх ге­ра­іню сыг­ра­ла Грэ­та Гар­ба. У да­лей­шым аб­ліч­ча тал­стоў­скай ге­ра­іні пры­мя­ра­лі на ся­бе сла­ву­тыя актры­сы Віў­ен Лі, Жак­лін Бі­сэт, Са­фі Мар­со, Кі­ра Най­тлі.

Ве­ра­год­на, у кож­на­га ад­ука­ва­на­га ча­ла­ве­ка, зна­ёма­га з сус­вет­най лі­та­ра­ту­рай, ёсць улас­нае ўяў­лен­не пра ге­ра­іню Тал­сто­га. Аса­біс­та для мя­не бліз­кім да ідэ­аль­на­га ба­чыц­ца воб­раз, ува­соб­ле­ны Тац­ця­най Са­мой­ла­вай у фі­ль­ме Аляк­сан­дра За­рхі (1967). У той кла­січ­на вы­ве­ра­най стуж­цы саб­ра­ла­ся шмат трап­ных і вір­ту­озных акцёр­скіх прац. Ва­сіль Ла­на­вы — Врон­скі, Мі­ка­лай Гры­цэн­ка — Ка­рэ­нін, Мая Плі­сец­кая — Бэт­сі, Анас­та­сія Вяр­цін­ская — Кі­ці, Юрый Якаў­леў — Сці­ва. Па­ба­ча­ная ў 2009-м кар­ці­на Сяр­гея Са­лаў­ёва шмат у чым рас­ча­роў­ва­ла, бо па­кі­да­ла ад­чу­ван­не па­спеш­лі­вас­ці, не­ўраў­на­ва­жа­нас­ці, вы­пад­ко­вас­ці і не­пра­ду­ма­нас­ці агу­ль­най кан­цэп­цыі. Най­бо­льш знач­ны­мі ў ёй ака­за­лі­ся воб­ра­зы Тац­ця­ны Дру­біч (Ган­на) і Але­га Янкоў­ска­га (Ка­рэ­нін). Не­пе­ра­ка­наў­чым па­ўста­ваў Ярас­лаў Бой­ка ў ро­лі Врон­ска­га.

Пра та­та­ль­ную ці­ка­васць тэ­ле­ба­чан­ня да воб­ра­заў Тал­сто­га свед­чыць той факт, што існуе дзе­сяць се­ры­ялаў, на­зву якім даў ра­ман рус­ка­га кла­сі­ка. Зня­тыя яны ў Бра­зі­ліі, Іспа­ніі, Вя­лі­каб­ры­та­ніі, Іта­ліі, Аўстра­ліі, на Ку­бе. Ся­род апош­ніх па ча­се — рас­ійскі фі­льм і тэ­ле­се­ры­ял Ка­рэ­на Шах­на­за­ра­ва «Ган­на Ка­рэ­ні­на. Гіс­то­рыя Врон­ска­га» з Лі­за­ве­тай Ба­ярскай у га­лоў­най ро­лі.

Не­адной­чы і ў плас­ты­цы

Існуе так­са­ма шмат ха­рэ­агра­фіч­ных вер­сій. У 1972-м на сцэ­не Вя­лі­ка­га тэ­атра Рас­іі з’явіў­ся ба­лет «Ган­на Ка­рэ­ні­на» з му­зы­кай Шчад­ры­на і Ма­яй Плі­сец­кай у га­лоў­най ро­лі. Праз два га­ды на асно­ве спек­так­ля быў ство­ра­ны фі­льм-ба­лет, зня­ты Мар­га­ры­тай Пі­лі­хі­най.

Праз тры дзе­ся­ці­год­дзі, у 2005-м, ха­рэ­ограф Ба­рыс Эйфман звяр­та­ецца да та­го ж сю­жэ­та. У вы­ні­ку атрым­лі­вае рас­ійскую «За­ла­тую мас­ку» за «Леп­шы спек­такль у ба­ле­це». Да­рэ­чы, тую па­ста­ноў­ку па­шчас­ці­ла па­ба­чыць пад­час гас­тро­ляў Тэ­атра Эйфма­на ў Мін­ску. Яна па­кі­ну­ла моц­нае ўра­жан­не — дра­ма­тыз­мам, не­ве­ра­год­най сэн­са­вай на­сы­ча­нас­цю і шмат­знач­нас­цю плас­тыч­на­га вы­каз­ван­ня. У 2006-м ба­лет­май­стар ува­со­біў гэ­ты спек­такль на сцэ­не Вен­скай опе­ры (яго су­аўта­ра­мі ака­за­лі­ся вя­до­мыя на­шай пуб­лі­цы Зі­но­вій Мар­го­лін, мас­так-па­ста­ноў­шчык, і Вя­час­лаў Оку­неў, мас­так на кас­цю­мах). Праз год эйфма­наў­ская «Ка­рэ­ні­на» з’яві­ла­ся на сцэ­не Лат­вій­скай на­цы­яна­ль­най опе­ры, дзе парт­ыю Ка­рэ­ні­на тан­ца­ваў Аляк­сей Авеч­кін, бы­лы са­ліст бе­ла­рус­ка­га ба­ле­та.

Існуе ба­лет «Ган­на Ка­рэ­ні­на», па­стаў­ле­ны Аляк­се­ем Рат­ман­скім на сцэ­не Ма­ры­інкі ў 2010-м. У мас­коў­скім Вя­лі­кім тэ­атры ў 2018-м ад­бы­ла­ся прэм’ера яшчэ ад­на­го ха­рэ­агра­фіч­на­га спек­так­ля, то­ль­кі ў вер­сіі Джо­на Най­ма­ера. За два га­ды да та­го ў Мас­коў­скай апе­рэ­це пра­йшла прэм’ера мю­зік­ла «Ган­на Ка­рэ­ні­на» з му­зы­кай Ра­ма­на Ігна­ць­ева і ліб­рэ­та Юлія Кі­ма. Так што воб­раз і лёс Ган­ны Арка­дзь­еўны да­гэ­туль хва­люе тэ­атр і кі­но, му­зыч­нае мас­тац­тва і ха­рэ­агра­фію.

Стра­та каш­тоў­нас­цей ці па­мкнен­не да сва­бо­ды?

Але вер­нем­ся да бе­ла­рус­кіх рэ­алій. Му­зыч­най асно­вай но­ва­га мін­ска­га спек­так­ля зра­бі­лі­ся са­чы­нен­ні Чай­коў­ска­га (да­рэ­чы, та­кім жа шля­хам па­йшоў і Эйфман, рых­ту­ючы сваю вер­сію ба­ле­та). Вя­до­ма, усе тво­ры Пят­ра Іль­іча грун­тоў­на пра­ана­лі­за­ва­ныя, ад­нак, на маю дум­ку, у спек­так­лі кам­па­зі­тар паў­стаў у ве­ль­мі не­ча­ка­ным аб­ліч­чы. Яго пры­хі­ль­ні­кі доб­ра ве­да­юць асноў­ныя тэ­мы трох ба­ле­таў кам­па­зі­та­ра, хрэс­та­ма­тый­ны­мі ўспры­ма­юцца «Ане­гін» і «Пі­ка­вая да­ма». А вось сім­фа­ніч­ныя і ка­мер­на-інстру­мен­та­ль­ныя са­чы­нен­ні ге­ні­яль­на­га аўта­ра гу­чаць у кан­цэр­тах на­шмат ра­дзей. Та­му парт­ыту­ра но­вай «Ка­рэ­ні­най» па­збаў­ле­на кры­ху на­вяз­лі­ва­га глян­цу. У ёй шмат не­ве­ра­год­най шчы­рас­ці, пя­ву­час­ці, лі­рыч­най тра­пят­лі­вас­ці, што ад­па­вя­дае лі­рыч­ным эпі­зо­дам, або дра­ма­тыз­му і экс­прэ­сіі, які­мі пра­сяк­ну­тая дру­гая па­ло­ва ба­ле­та.

За­ўва­жу: з’яднан­не роз­ных фраг­мен­таў (бо Пётр Іль­іч, вя­до­ма, не мог пі­саць твор па за­мо­ве на­ша­га тэ­атра) зроб­ле­на ў спек­так­лі ў та­кой сту­пе­ні так­тоў­на, да­клад­на і прад­ума­на, што ні­дзе не ўзні­кае ад­чу­ван­не «швоў», «сты­каў», з’яднан­ня раз­на­род­ных час­так. Му­зыч­нае па­лат­но цэ­лас­нае і адзі­нае. Гэ­та сур’ёзная за­слу­га ды­ры­жо­ра-па­ста­ноў­шчы­ка Андрэя Га­ла­на­ва і аркес­тра пад яго кі­раў­ніц­твам. Моц­ная энер­ге­ты­ка му­зыч­ных ну­ма­роў дае пра­сто­ру фан­та­зіі ха­рэ­огра­фа, жы­віць плас­тыч­ныя воб­ра­зы. Вя­до­ма, вы­бар му­зыч­на­га ма­тэ­ры­ялу быў бы не­маг­чы­мы без плён­на­га су­пра­цоў­ніц­тва ды­ры­жо­ра з Воль­­гай Кос­тэль, ліб­рэ­тыс­ткай, ха­рэ­ограф­кай і па­ста­ноў­шчы­цай ба­ле­та.

Але спа­чат­ку ко­ль­кі слоў пра сцэ­наг­ра­фію. Яна ста­ла­ся апош­няй маш­таб­най пра­цай мас­та­ка Аляк­сан­дра Кас­цю­чэн­кі, які сё­ле­та, на жаль, па­йшоў з жыц­ця. Ві­зу­аль­ны воб­раз спек­так­ля — вак­зал. І не­вы­пад­ко­ва: на ім упер­шы­ню сус­тра­ка­юцца Ган­на і Врон­скі, тут і за­кан­чва­ецца зям­ны шлях гэ­тай не­звы­чай­най жан­чы­ны. Вы­со­кія, аж да ка­лас­ні­коў, ме­та­ліч­ныя кан­струк­цыі, іх пры­глу­ша­на-шэ­ры ко­лер ства­ра­юць ад­чу­ван­не на­ват так­ты­ль­най ака­ле­лас­ці, скраз­ня­коў, ня­ўту­ль­нас­ці пра­сто­ры і на­ва­ко­ль­на­га све­ту. Ме­ха­ніс­тыч­насць сцэ­наг­ра­фіі по­тым бу­дзе пе­ра­клі­кац­ца з воб­ра­зам Ка­рэ­ні­на, пад­обна­га да ма­ры­янет­кі, якая ажы­вае то­ль­кі зрэд­час. Ха­лод­насць ме­та­лу ад­люс­троў­вае ад­сут­насць цеп­лы­ні і ду­шэў­нас­ці ў ге­ро­ях, што ўва­саб­ля­юць вы­шэй­шы свет, ве­ся­ляц­ца на ба­лях, жар­ту­юць, інтры­гу­юць і за­ля­ца­юцца.

Ча­сам сцэ­на афар­боў­ва­ецца ў жоў­та-вох­рыс­тыя ко­ле­ры, уда­ле­чы­ні ўзні­ка­юць аб­ла­чын­кі ма­ла­дой зе­ля­ні­ны. Та­кія эпі­зо­ды дру­гой дзеі, звя­за­ныя з Кі­ці і Ле­ві­ным, До­лі і яе га­рэз­лі­вы­мі дзе­ць­мі. Па­сту­по­ва вы­ма­лёў­ва­ецца анты­тэ­за: ме­ха­ніч­нае — і на­ту­ра­ль­на-пры­род­нае, мёр­твае — і га­юча-жы­вое.

Не­ка­лі Фла­бэр афа­рыс­тыч­на сфар­му­ля­ваў: «Эма Ба­ва­ры — гэ­та я». Леў Мі­ка­ла­евіч, ду­шу яко­га ўсё жыц­цё пе­ра­паў­ня­лі страс­ці, пры­чым не за­ўжды ства­ра­ль­ныя, так­са­ма мог ска­заць услед: «Ган­на — гэ­та я». І тут уз­ні­кае за­ка­на­мер­нае пы­тан­не: як ста­віц­ца да га­лоў­най ге­ра­іні тво­ра і спек­так­ля? Як да жан­чы­ны, што імкнец­ца да сва­бо­ды па­чуц­цяў, як да ўзо­ру, да ахвя­ры сі­ту­ацыі аль­бо раз­бу­ра­ль­ні­цы — ся­бе і сям’і?

Ці­ка­ва, у якой сту­пе­ні на­ват ства­ра­ль­ні­кі па­ста­ноў­кі раз­ыхо­дзяц­ца ў мер­ка­ван­нях! Сцэ­ног­раф Аляк­сандр Кас­цю­чэн­ка: «Для мя­не гэ­ты твор — пра стра­ту ся­мей­ных каш­тоў­нас­цей. ...раз­біў­шы сям’ю, кі­нуў­шы дзі­ця, зра­біў­шы ня­шчас­ны­мі ўсіх — ся­бе, сы­на, Ка­рэ­ні­на, — яна не знай­шла шчас­ця. Усё яе ка­хан­не раз­бі­ла­ся да­шчэн­ту». Во­ль­га Кос­тэль: «Наш спек­такль — пра кан­флікт жы­во­га ча­ла­ве­ка і ме­ха­ніс­тыч­на­га гра­мад­ства, кан­флікт жы­во­га па­чуц­ця і псеў­да­ма­ра­ль­нас­ці». Як ба­чым, акцэн­ты роз­ныя, як і по­гля­ды.

Плас­тыч­ная мо­ва

Да­ўно і з ці­ка­вас­цю са­чу за твор­час­цю Во­ль­гі Кос­тэль, бы­лой артыс­ткі бе­ла­рус­ка­га ба­ле­та, якая па­зней атры­ма­ла ха­рэ­агра­фіч­ную ад­ука­цыю ў Гер­ма­ніі. Спа­чат­ку Во­ль­га прад­ста­ві­ла на­шай пуб­лі­цы ад­мет­ныя мі­ні­яцю­ры. Спек­такль «Ме­та­мар­фо­зы» на му­зы­ку Ба­ха, па­ка­за­ны на экс­пе­ры­мен­та­ль­най сцэ­не ў 2012-м, за­пом­ніў­ся сін­тэ­зам улас­на тан­ца і спе­ваў. У 2016-м на афі­шы з’явіў­ся по­ўна­мет­раж­ны ба­лет «Ка­хан­не і смерць», па­стаў­ле­ны Кос­тэль па­вод­ле ста­ра­жыт­на­цюр­кска­га эпа­су. Пра­ца бы­ла ві­да­воч­на за­каз­ная, але здзі­ві­ла ды­на­мі­кай, экс­прэ­сі­яй, вір­ту­озна па­стаў­ле­ны­мі ду­эта­мі і сцэ­на­мі ба­ёў. Сімп­та­ма­тыч­на, што Во­ль­га час­та з’яўля­ецца і ліб­рэ­тыс­ткай улас­ных спек­так­ляў. Уво­гу­ле яна за­пат­ра­ба­ва­ная. Ста­ві­ла ў Бер­лі­не, Дрэз­дэ­не, Са­фіі, Лон­да­не. Яе ха­рэ­агра­фія вы­кон­ва­ла­ся ў Швей­ца­рыі, Поль­шчы, Эсто­ніі, Фін­лян­дыі, Рас­іі. За­йздрос­ная твор­чая бі­ягра­фія!

Да моц­ных якас­цей Кос­тэль як па­ста­ноў­шчы­цы (гэ­та бы­ло ві­да­воч­на і ра­ней, і ця­пер, у «Ка­рэ­ні­най») мож­на ад­нес­ці ўмен­не ба­чыць спек­такль цал­кам, вы­бу­доў­ваць яго дра­ма­тур­гію, ба­чыць пра­сто­ру і ўсё люс­тэр­ка сцэ­ны. Здоль­насць бу­да­ваць па­ра­ле­ль­ныя пла­ны. Ка­лі пе­ра­пля­та­юцца, уз­ае­ма­дзей­ні­ча­юць, сэн­са­ва ўплы­ва­юць ад­на на ад­ну плас­тыч­ныя лі­ніі асноў­ных ге­ро­яў і кар­дэ­ба­ле­ту (гас­цей на пе­цяр­бур­гскім ба­лі, удзе­ль­ні­каў кар­на­ва­лу ў Іта­ліі ці ся­лян у ма­ёнтку).

Уво­гу­ле га­лоў­ная за­да­ча ба­лет­май­стра — ства­рыць плас­тыч­ную тка­ні­ну, плас­тыч­ную парт­ыту­ру спек­так­ля. Адзна­чу га­лоў­нае мас­тац­кае да­сяг­нен­не па­ста­ноў­кі: ха­рэ­агра­фія Кос­тэль — не «цы­тат­ная» (та­кую з’яву, на жаль, мы на­зі­ра­ем на айчын­най сцэ­не час ад ча­су: ка­лі ўзні­кае ад­чу­ван­не стой­ка­га дэ­жа­вю і пад­час чар­го­ва­га эпі­зо­ду па­кут­лі­ва ду­ма­еш: «А ў якім спек­так­лі мы гэ­та ба­чы­лі?»). У да­дзе­ным вы­пад­ку пе­рад на­мі не пе­ра­пе­вы і не пе­ра­роб­кі чу­жых на­быт­каў і зда­быт­каў, а ўлас­ная плас­тыч­ная мо­ва, да­стат­ко­ва скла­да­ная, асаб­лі­ва ў ду­этах ге­ро­яў, з кас­ка­дам най­вір­ту­озней­шых пад­тры­мак. (Спра­бу­ючы «на са­бе» ад­ну з та­кіх пад­тры­мак, Во­ль­га атры­ма­ла траў­му і ўвесь астат­ні пра­цэс рэ­пе­ты­цый ёй да­во­дзі­ла­ся ру­хац­ца і ска­каць амаль што на ад­ной на­зе.)

Са­мыя моц­ныя па экс­прэ­сіі і сі­ле ўздзе­янне атры­ма­лі­ся ду­этныя сцэ­ны Ган­ны (Іры­на Яром­кі­на) і Врон­ска­га (Ігар Анош­ка). На так зва­най зда­чы мас­тац­кай ра­дзе і пер­шай прэм’еры парт­ыі га­лоў­ных ге­ро­яў ува­со­бі­лі яны, а на дру­гой — Люд­мі­ла Улан­ца­ва і Эвен Ка­пі­тэн. Ка­рэ­ні­ны, ад­па­вед­на, — Ігар Арта­мо­наў і Кан­стан­цін Куз­ня­цоў. Не менш ураж­вае фі­нал, ка­лі аказ­ва­ецца, што Ган­ну рас­труш­чвае і за­бі­вае — ма­ра­ль­на і фі­зіч­на — не цяг­нік, а сі­ла гра­мад­ска­га асу­джэн­ня, на­тоўп лю­дзей бяз­душ­ных і аб­ыя­ка­вых, якія і ства­ра­юць воб­раз чор­най ме­ха­ніч­най ма­шы­ны.

Сап­раў­ды — пры­ма!

Рас­па­чы­на­ючы пра­цу над ба­ле­там «Ган­на Ка­рэ­ні­на», тэ­атр па­ві­нен быць пе­ра­ка­на­ны: та­кая ге­ра­іня, па­жа­да­на не ад­на, у тру­пе ёсць. На мой по­гляд, ідэ­аль­най вы­ка­наў­цай парт­ыі Ган­ны па­ўстае Іры­на Яром­кі­на. Дзіў­лю­ся, як ха­пае ў яе фі­зіч­ных і ма­ра­ль­ных сіл, энер­гіі, тры­ва­лас­ці, раз­на­стай­ных эмо­цый, каб вы­хо­дзіць на сцэ­ну ва ўсё но­вых спек­так­лях. Сап­раў­ды — пры­ма! Ва­біць пры­га­жосць і вы­раз­насць плас­тыч­ных лі­ній ба­ле­ры­ны, за­ўжды вы­ве­ра­ных, гар­ма­ніч­ных ці экс­прэ­сіў­ных. Ва­бяць эле­ган­тныя су­кен­кі ге­ра­іні, пры­ду­ма­ныя мас­тач­кай Ні­най Гур­ло. А га­лоў­нае — за­ўжды вы­раз­ныя плас­ты­ка рук, по­ста­ці і твар, за якім ня­спын­на со­чыш. На ім сап­раў­ды ад­бі­ва­ецца жыц­цё ча­ла­ве­ча­га ду­ху, сха­ва­нае ад ста­рон­ніх ва­чэй, раз­на­стай­ная і су­пя­рэч­лі­вая га­ма па­чуц­цяў. Не­ча­ка­ны інта­рэс і на­ра­джэн­не па­чуц­ця да Врон­ска­га, спро­ба (ня­хай і мар­ная) су­пра­цьс­та­яць ма­гут­най хва­лі ўлас­ных эмо­цый. По­тым апа­фе­оз страс­ці. Спро­ба вы­ра­шыць па­кут­лі­вую ды­ле­му: што да­ра­жэй — сын ці ка­ха­ны? Ся­мей­ны спа­кой ці сва­бо­да па­чуц­цяў? Ці мож­на іх па­яднаць? Ад­чу­ван­не адзі­но­ты і прад­ба­чан­не тра­гіч­на­га фі­на­лу. Да­рэ­чы, ве­ль­мі на­ту­ра­ль­на ад­чу­вае ся­бе на сцэ­не ў ро­лі Ся­ро­жы, сы­на Ган­ны, ма­ле­нь­кі Мі­кі­та Пра­ва­лін­скі. Актыў­ная ро­ля ад­ве­дзе­ная на­ву­чэн­цам Ха­рэ­агра­фіч­най гім­на­зіі-ка­ле­джа.

У дру­гой дзеі ба­ле­та ба­га­та сцэн, па­бу­да­ва­ных па­ста­ноў­шчы­кам і ўва­соб­ле­ных артыс­та­мі з плас­тыч­най і псі­ха­ла­гіч­най шмат­знач­нас­цю. Ка­лі арыс­та­кра­тыч­нае ася­род­дзе пры­мае Врон­ска­га, але не пры­мае Ган­ну (са­цы­яль­ныя су­вя­зі і пры­знан­не, аказ­ва­ецца, сто­ль­кі зна­чаць для са­ма­ацэн­кі і са­ма­адчу­ван­ня кож­на­га!). Ка­лі яго­ная страсць па­сту­по­ва зга­сае, а яе страсць шу­гае, як спа­пя­ля­ль­нае пол­ымя, і не­вя­до­ма, што з гэ­тым ра­біць, як са­мой ура­та­вац­ца ад яго пра­змер­нас­ці. За раз­гор­ну­тым спек­так­лем у дзвюх дзеях, зра­зу­ме­ла, ба­чыц­ца агром­ніс­тая пра­ца асіс­тэн­таў ба­лет­май­стра (ся­род іх Ігар Арта­мо­наў, Кан­стан­цін Куз­ня­цоў, Ган­на Фо­кі­на) і рэ­пе­ты­та­раў (Юрый Тра­ян, Тац­ця­на Яршо­ва).

Што пад­аец­ца ў па­ста­ноў­цы спрэч­ным? Вы­ка­рыс­тан­не пан­та­мі­мы і ты­по­вых пры­ёмаў драм­ба­ле­та ў па­чат­ко­вых сцэ­нах. Ка­лі До­лі чы­тае ліст і да­вед­ва­ецца пра здра­ду му­жа, ва­кол бе­га­юць па­ка­ёўкі, а дзе­ці раз­губ­ле­на пла­чуць. Ка­ра­цей, «все сме­ша­лось в до­ме Об­лон­ских». Зу­сім як у Льва Мі­ка­ла­еві­ча, але не­як за­над­та лі­та­ра­ль­на.

Кры­ху схе­ма­тыч­ным гля­дзеў­ся воб­раз Ка­рэ­ні­на. У вы­со­ка­пас­таў­ле­на­га чы­ноў­ні­ка, што час­цей шпа­цы­руе па сцэ­не ў пры­го­жым, рас­шы­тым зо­ла­там мун­дзі­ры, за­ма­ла ўлас­на тан­ца­ва­ль­на­га ма­тэ­ры­ялу. Пра­ўда, трыа Ган­на — Врон­скі — Ка­рэ­нін атры­ма­ла­ся ці­ка­вае па плас­ты­цы, бо ад­люс­троў­вае эма­цый­нае на­пру­жан­не і псі­ха­ла­гіч­ны кан­флікт, які цяж­ка, а мо і не­маг­чы­ма вы­ра­шыць. У дру­гой дзеі ма­са­вы та­нец ся­лян з ко­са­мі (ма­ёнтак Ле­ві­на) пад­аўся сцэ­най з іншай па­ста­ноў­кі і інша­га жан­ру (бо вы­гля­даў як ну­мар ансам­бля на­род­на­га тан­ца ці эпі­зод з ура­да­ва­га кан­цэр­та).

Ча­сам уз­ні­ка­лі пы­тан­ні і да мас­та­ка па кас­цю­мах. Ка­лі ў са­цы­яль­ных сет­ках аб­мяр­коў­ва­лі спек­такль, хто­сь­ці слуш­на за­ўва­жыў, маў­ляў, спад­ні­цы ге­ра­інь та­кія доў­гія, ажно ба­ішся: а рап­там артыс­ткі ў іх за­блы­та­юцца? Пра­ўда, тут апош­няе сло­ва за вы­ка­наў­ца­мі. Але вар­та па­га­дзіц­ца з дум­кай, што на­вед­ні­цы свец­ка­га ба­лю ў свет­лых су­кен­ках і чор­ных па­ль­чат­ках, з чор­ны­мі шну­роў­ка­мі на спі­нах вы­гля­да­юць не­як за­над­та ву­ль­гар­на.

Дро­бя­зі гэ­та ці не, хай вы­ра­шыць гля­дач. А мы зро­бім вы­сно­вы. Тэ­атр ства­рыў но­вы спек­такль — ві­до­віш­чны, яркі, на­сы­ча­ны. У цэн­тры яго лёс жан­чы­ны, вы­бар і ды­ле­ма, якая пе­рад ёй ста­іць. Улі­чым, што дзве трэ­ці за­лы — жан­чы­ны, і зра­зу­ме­ем, што для іх тэ­ма жа­но­ча­га шчас­ця надзвы­чай бліз­кая. І апош­ні штрых. Шчы­ра ка­жу­чы, мне шка­да, што Во­ль­га Кос­тэль рэ­дка ста­віць на на­шай сцэ­не і яе на­ступ­на­га спек­так­ля трэ­ба доў­га ча­каць. Усё-та­кі ма­ла хто з на­шых ха­рэ­огра­фаў мае та­кі ба­га­ты во­пыт пра­цы на са­мых роз­ных еўра­пей­скіх пад­мос­тках, і не вы­ка­рыс­тоў­ваць яго — не над­та плён­ны шлях.

Аўтар: Таццяна МУШЫНСКАЯ
рэдактар аддзела музыкі