Вяр­тан­не ле­ген­ды

№ 12 (441) 01.12.2019 - 30.12.2019 г

Новае «Стварэнне свету»
Ка­лі я вы­праў­ля­ла­ся на прэ­м’е­ру но­вай аўтар­скай рэ­дак­цыі ба­ле­та «Ства­рэн­не све­ту», якую наш тэ­атр па­ка­заў на па­чат­ку снеж­ня, ска­жу шчы­ра, апа­ноў­ва­лі пэў­ныя сум­нен­ні і лёг­кі скеп­ты­цызм. Ча­му? Ві­ра­ва­лі пы­тан­ні: а ці трэ­ба вяр­тац­ца да спек­так­ля, ство­ра­на­га бо­льш як со­рак га­доў та­му? Ці мож­на двой­чы ўвай­сці ў ад­ну ра­ку? Ці не ўзнік­не ў гле­да­ча ад­чу­ван­не дэ­жа­вю?

Бо за мі­ну­лы час сто­ль­кі ўся­го па­стаў­ле­на, уз­нік­ла сто­ль­кі но­вых імё­наў ха­рэ­огра­фаў і са­ліс­таў, сто­ль­кі труп, ка­лек­ты­ваў, мас­тац­кіх ідэй, кі­рун­каў…

Зга­даю да­ўнюю прэ­м’е­ру 1976 го­да. Доб­ра яе па­мя­таю. «Ства­рэн­не све­ту» бы­ло дру­гой па ча­се па­ста­ноў­кай Ва­лян­ці­на Елі­за­р’е­ва ў Мін­ску. Да гэ­та­га ча­су ад­бы­ла­ся прэ­м’е­ра то­ль­кі «Кар­мэн-сюі­ты», а ў рэ­пер­ту­ары на­шай ба­лет­най тру­пы ха­па­ла спек­так­ляў зу­сім інша­га ўзроў­ню ды іншай якас­ці.

На тое «Ства­рэн­не» тра­піць бы­ло аб­са­лют­на не­маг­чы­ма. Сту­дэн­ткай я змаг­ла — і зу­сім вы­пад­ко­ва — ку­піць кві­ток то­ль­кі на бал­кон. У Мін­ску ўзнік ажы­ятаж, які хва­ля­мі раз­ыхо­дзіў­ся ў тэ­ат­ра­ль­ных ко­лах. Трэ­ба па­мя­таць, якім атэ­істыч­ным і да­стат­ко­ва за­кас­ця­не­лым у сва­іх по­гля­дах бы­ло са­вец­кае гра­мад­ства, каб усвя­до­міць: з’яў­лен­не на сцэ­не Бо­га і Д’яб­ла як пер­са­на­жаў успры­ма­ла­ся сме­лас­цю, вы­клі­кам, зняц­цем не­па­хіс­ных та­бу.

Тая па­ста­ноў­ка ўраж­ва­ла ўсім. Сцэ­наг­ра­фі­яй і кас­цю­ма­мі Яўге­на Лы­сі­ка, чые гран­ды­ёзныя пано над­ава­лі ві­до­віш­чу не­ве­ра­год­ны маш­таб і акту­аль­насць. Дзі­ві­ла га­лоў­ны­мі ге­ро­ямі — Ад­ам, Ева, Бог, Д’я­бал, парт­ыі якіх з не­ве­ра­год­ным май­стэр­ствам вы­кон­ва­лі ма­ла­дыя зор­кі айчын­на­га ба­ле­та — Юрый Тра­ян, Люд­мі­ла Бржа­зоў­ская, Ула­дзі­мір Іва­ноў, Вік­тар Сар­кі­сь­ян. Але, ві­даць, са­май рэ­ва­лю­цый­най па­ўста­ва­ла тэ­ма ства­рэн­ня све­ту і шля­ху ча­ла­вец­тва праз пе­ра­шко­ды, цер­ні, ко­лы пек­ла. І плас­ты­ка, пры­ду­ма­ная ба­лет­май­страм, — экс­прэ­сіў­ная, да­сціп­ная, вы­на­ход­лі­вая, вы­раз­ная, па­чуц­цё­вая, шмат у якіх эпі­зо­дах ві­да­воч­на эра­тыч­ная.

Парт­ыі га­лоў­ных ге­ро­яў ста­лі ў «Ства­рэн­ні све­ту» знач­ны­мі твор­чы­мі да­сяг­нен­ня­мі не ад­на­го па­ка­лен­ня вы­ка­наў­цаў. Пра не­ка­то­рых па­шчас­ці­ла на­пі­саць, не­ка­то­рых — про­ста па­ба­чыць. Жа­ноц­кай і тра­пят­кой па­ўста­ва­ла Ева ў інтэр­прэ­та­цы­ях Люд­мі­лы Сі­не­ль­ні­кай, Во­ль­гі Ла­по, На­тэ­лы Да­дзіш­кі­лі­яні. Ду­эты Ад­ама і Евы аказ­ва­лі­ся не­ве­ра­год­на вы­раз­ны­мі і сэн­са­ва ёміс­ты­мі ў вы­ка­нан­ні Ула­дзі­мі­ра Кам­ко­ва і Інэ­сы Душ­ке­віч, Анто­на Краў­чан­кі і Люд­мі­лы Куд­раў­ца­вай.

Не ад­но дзе­ся­ці­год­дзе гэ­тая па­ста­ноў­ка жы­ла надзвы­чай інтэн­сіў­ным і яркім жыц­цём. Бы­ла ку­ль­та­вай і за­пат­ра­ба­ва­най гле­да­чом. Пано пра­ніз­лі­ва-сі­ня­га ко­ле­ру, дзе над зям­ным ша­рам ля­цеў ці то анёл, ці то ма­ле­нь­кі ча­ла­век, на­огул успры­ма­ла­ся як сім­вал на­цы­яна­ль­на­га ба­ле­та. Яно не­адной­чы ўзнаў­ля­ла­ся ў афі­шах, бук­ле­тах, аль­бо­мах, раз­на­стай­най дру­ка­ва­най прад­укцыі.

Зра­зу­ме­ла, ра­ней ці па­зней кож­ны спек­такль ба­на­ль­на «знош­ва­ецца». Бляк­нуць фар­бы дэ­ка­ра­цый. Тан­ца­ва­ль­ны ма­лю­нак пе­рад­аец­ца «з рук у ру­кі», а ча­сам і «з ног у но­гі» (зна­чыць, ты­мі, хто не­ка­лі вы­кон­ваў тыя са­мыя парт­ыі), та­му што­сь­ці за­бы­ва­ецца, ста­но­віц­ца пры­бліз­ным, не­дак­лад­ным. І з’яў­лен­не но­вых аўтар­скіх рэ­дак­цый вы­клі­ка­на на­ту­ра­ль­най па­трэ­бай вяр­нуць не­ка­лі надзвы­чай акту­аль­най па­ста­ноў­цы пер­ша­па­чат­ко­вы бляск. Тым бо­льш апош­нія ча­ты­ры се­зо­ны «Ства­рэн­не све­ту» на­огул не ішло на на­шай сцэ­не, ды і пе­рад гэ­тым, як ка­жуць свед­кі, ме­ла не леп­шы вы­гляд.

Пра што свед­чы­ла прэ­м’е­ра но­вай рэ­акцыі, якая пра­йшла пры аншла­гу і ў пры­сут­нас­ці мно­гіх вя­до­мых у бе­ла­рус­кім гра­мад­стве асоб? Пра тое, што тэ­ма спек­так­ля і яго­ная пра­бле­ма­ты­ка, як ні дзіў­на, і ця­пер акту­аль­ная. Ства­рэн­не Сус­ве­ту — Бо­гам, бо гра­мад­ства ўсвя­до­мі­ла ду­хоў­ную па­трэ­бу ў ве­ры. Ства­рэн­не і по­шу­кі мі­ру — як та­го ста­ну, які су­пра­цьс­та­іць ва­енным дзея­нням і канф­лік­там. Але ёсць і та­кі аспект: па­сту­по­вае ства­рэн­не ча­ла­ве­кам яго­на­га аса­біс­та­га све­ту.

Му­зы­ка Андрэя Пят­ро­ва — яе ўзнаў­ляў аркестр тэ­атра пад кі­раў­ніц­твам Вя­час­ла­ва Во­лі­ча — па­д­а­ва­ла­ся све­жай, вос­трай і вы­раз­най. Лі­рыч­най і тра­пят­кой у ду­этных эпі­зо­дах («Дзя­цін­ства», «Ка­хан­не», «Плач Евы»), надзвы­чай ды­на­міч­най у сцэ­нах, звя­за­ных з Д’яб­лам і ко­ла­мі пек­ла. Парт­ыту­ра су­час­ная і шмат у чым не­ча­ка­ная па інстру­мен­тоў­цы.

Што да­ты­чыць дра­ма­тур­гіі ба­ле­та, у ім па-ра­ней­ша­му ўся­го ча­ты­ры дзей­ныя асо­бы. Раз­важ­лі­вым і за­ду­мен­ным па­ўста­ваў Бог у вы­ка­нан­ні Анто­на Краў­чан­кі. Не­ве­ра­год­най экс­прэ­сі­яй ураж­ваў Д’я­бал у інтэр­прэ­та­цыі Іва­на Са­вен­ка­ва. Плас­тыч­насць, вір­ту­озныя скач­кі — усё ства­ра­ла ад­чу­ван­не аб­са­лют­най сва­бо­ды ў тэх­ніч­на скла­да­най парт­ыі (па­сля пер­ша­га па­ка­зу да­ве­да­ла­ся: са­ліст тан­ца­ваў на прэ­м’е­ры, ма­ючы су­р’ёз­ную траў­му).

Ад­ам Кан­стан­ці­на Ге­ро­ні­ка ве­ль­мі пры­ваб­ны ў пер­шай па­ло­ве ба­ле­та. Ён — сап­раў­ды бос­кае ства­рэн­не. Са­ліст аб­ая­ль­ны, рас­ка­ва­ны, і тут да­рэ­чы пры­йшлі­ся ка­ме­дый­ныя гра­ні яго­на­га та­лен­ту. У дру­гой дзеі вы­пра­ба­ван­ні і па­ку­ты ро­бяць з падлетка да­рос­ла­га і муж­на­га ча­ла­ве­ка. Ду­маю, маш­таб воб­ра­за бу­дзе ў артыс­та па­сту­по­ва ўзмац­няц­ца. Парт­ыя Евы надзвы­чай істот­ная ў агу­ль­най дра­ма­тур­гіі па­ста­ноў­кі. Раз­ам з ге­ра­іняй у спек­такль ува­хо­дзяць ра­дасць, гар­мо­нія і свят­ло. Вы­ка­нан­не Іры­най Яром­кі­най, чыя Ева вы­тан­ча­ная, крох­кая і ад­на­ча­со­ва на дзі­ва тры­ва­лая, ва­біць эма­цый­нас­цю, вы­со­кім артыс­тыч­ным май­стэр­ствам, не­ве­ра­год­на пры­го­жы­мі лі­ні­ямі плас­ты­кі.

Па-ра­ней­ша­му вя­лі­кая ро­ля ў па­ста­ноў­цы на­ле­жыць кар­дэ­ба­ле­ту. Эфек­тныя кас­цю­мы і экс­прэ­сіў­насць плас­ты­кі на­ра­джа­юць шмат­гран­насць воб­ра­заў і не­адназ­нач­насць пра­бле­ма­ты­кі. Той вы­гляд, які на­быў но­вы спек­такль, вя­до­ма, шмат у чым за­слу­га са­ліс­таў і пед­аго­гаў-рэ­пе­ты­та­раў — Люд­мі­лы Бржа­зоў­скай, Тац­ця­ны Яршо­вай, Юрыя Тра­яна. Але ж не­ка­лі ме­на­ві­та та­кі тан­ца­ва­ль­ны ма­лю­нак трэ­ба бы­ло пры­ду­маць і на­фан­та­зі­ра­ваць!

Ча­ты­ры дзе­ся­ці­год­дзі та­му зда­ва­ла­ся бяс­спрэч­ным: Ва­лян­цін Елі­за­р’еў і Яўген Лы­сік у сва­ёй па­ста­ноў­цы апя­рэ­дзі­лі час. Тое, што не­ка­лі ўспры­ма­ла­ся вы­клі­кам і бун­там су­праць тэ­атра­ль­най арха­ікі, сас­тарэ­лай эстэ­ты­кі, ця­пер ба­чыц­ца як бяс­спрэч­нае і ві­да­воч­нае. Але яшчэ і як кры­тэ­рый, па якім ме­ра­юцца па­ста­ноў­кі, што су­сед­ні­ча­юць на афі­шы.

У мі­ну­лыя се­зо­ны Ва­лян­цін Мі­ка­ла­евіч ад­на­віў свой спек­такль «Спар­так», по­тым «Ра­мэа і Джу­ль-

ету». У ця­пе­раш­нім —«Кар­мэн-сю­іту» і «Ства­рэн­не све­ту». Зда­ра­ецца, час вы­сту­пае як бяз­лі­тас­ны суд­дзя ў да­чы­нен­ні да тво­раў тэ­атра­ль­на­га мас­тац­тва мі­ну­лых эпох і на­ват дзе­ся­ці­год­дзяў. Тое, што не­ка­лі вы­клі­ка­ла ня­стрым­нае за­хап­лен­не пуб­лі­кі, праз пэў­ны ад­ме­жак ча­су ча­му­сь­ці губ­ляе акту­аль­насць і за­пат­ра­ба­ва­насць, ста­но­віц­ца то­ль­кі час­ткай гіс­то­рыі мас­тац­тва. Сціс­лы­мі рад­ка­мі ў энцык­ла­пе­дыі, аб­за­ца­мі ў на­ву­ко­вых ці мас­тац­тваз­наў­чых арты­ку­лах.

Сі­ту­ацыя са «Ства­рэн­нем све­ту» свед­чыць: твор сцэ­ніч­на­га мас­тац­тва маш­таб­ны і гар­ма­ніч­ны та­ды, ка­лі ў ім час­ткі з’яд­на­ныя так, што не мо­гуць існа­ваць па­асоб­ку, а раз­ам яны шмат­кроць уз­мац­ня­юць уз­дзе­янне ад­но ад­на­го. Па­ста­ноў­ка, якая мае тры­ва­лую мас­тац­кую і эстэ­тыч­ную кан­струк­цыю, існуе на­су­пе­рак змен­лі­вым плы­ням і ідэ­ям. Та­му, што зроб­ле­на, як ка­жуць, «на вя­кі», не страш­ны час. Сап­раў­днае ў мас­тац­тве не дэ­­валь­­ву­ецца і не спіс­ва­ецца ў архіў. Моц яго ў тым, што ён мае за­хап­ля­ль­ную энер­ге­ты­ку, на­тхняе, ад­кры­вае для кож­на­га твор­ча­га ча­ла­ве­ка (у за­ле ці на сцэ­не) но­выя да­ляг­ля­ды. Пе­ра­кон­вае: пры­га­жосць, да­бро і пра­ўда пе­ра­мо­гуць. Спа­чат­ку на сцэ­не, а по­тым, маг­чы­ма, і ў рэ­аль­нас­ці.

Аўтар: Таццяна МУШЫНСКАЯ
рэдактар аддзела музыкі