Ру­ха­вік най­ноў­ша­га тан­ца

№ 12 (441) 01.12.2019 - 30.12.2019 г

ХХХІ­І МІЖ­НА­РОД­НЫ ФЕС­ТЫ­ВАЛЬ СУ­ЧАС­НАЙ ХА­РЭ­АГРА­ФІІ (IFMC) У ВІ­ЦЕБ­СКУ
Ве­ль­мі раз­на­стай­най і ня­роў­най з мас­тац­ка­га пун­кту гле­джан­ня бы­ла гас­ця­вая пра­гра­ма фес­ты­ва­лю.

Вы­со­кую дра­ма­тыч­ную но­ту за­да­ла па­ка­за­ная на ад­крыц­ці «Ган­на Ка­рэ­ні­на» Дзяр­жаў­на­га ака­дэ­міч­на­га тэ­атра імя Вах­тан­га­ва. Спек­такль у па­ста­ноў­цы лі­тоў­скай ха­рэ­ограф­кі Анжа­лі­кі Хо­лі­най ура­зіў най­перш бліс­ку­чым акцёр­скім вы­ка­нан­нем, дзі­вос­най арга­ні­кай це­ла-дум­кі, да­клад­нас­цю му­зыч­на-ха­рэ­агра­фіч­най дра­ма­тур­гіі. Ад­нак на­яўнасць у тан­ца­ва­ль­ным тэк­сце цы­тат­ных украп­ван­няў са шмат­лі­кіх ба­лет­ных вер­сій зна­ка­мі­та­га ра­ма­на (асоб­ныя по­зы вы­са­ка­род­най Ган­ны ў вы­ка­нан­ні Маі Плі­сец­кай, раз­гу­ль­ная «свец­кая чэрнь» са спек­так­ля Ба­ры­са Эйфма­на, сцэ­на ска­чак па ма­ты­вах ад­па­вед­на­га эпі­зо­ду з па­ста­ноў­кі Аляк­сея Рат­ман­ска­га і інш.) не спры­яла ары­гі­на­ль­нас­ці аўтар­ска­га вы­каз­ван­ня.

Не­адназ­нач­ныя ўра­жан­ні па­кі­нуў «Вій» Ра­ду Па­клі­та­ру, ство­ра­ны ў су­аўтар­стве з укра­інскім кам­па­зі­та­рам Аляк­се­ем Ро­дзі­ным. На мой по­гляд, гэ­та са­мы ня­ўда­лы спек­такль, ува­соб­ле­ны зна­ным ха­рэ­огра­фам пад­час яго кі­раў­ніц­тва «Кі­еў ма­дэрн-ба­ле­там». Сю­жэт го­га­леў­скай апо­вес­ці ў ім пад­адзе­ны як сціс­лы пе­ра­каз — схе­ма­тыч­ны і пад­обны да раз­бі­та­га люс­тэр­ка, аскеп­кі яко­га так і не склад­ва­юцца ў дзей­сна-дра­ма­тур­гіч­нае цэ­лае. Як і ў іншых сва­іх па­ста­ноў­ках, Па­клі­та­ру на­блі­зіў дзея­нне «Вія» да су­час­нас­ці: се­мі­на­рыс­ты тут «ад­ры­ва­юцца» ў на­чным клу­бе, Пан­нач­ка пе­ра­тва­ра­ецца ў ра­ка­вую спа­кус­ні­цу, а Ха­ма Брут — у не­раз­бор­лі­ва­га ў лю­боў­ных пры­хі­ль­нас­цях юна­ка. Ад­нак гэ­тыя зме­ны но­сяць знеш­ні, «кас­ме­тыч­ны» ха­рак­тар, бо ў ба­ле­це ад­сут­ні­чае га­лоў­нае — ары­гі­на­ль­ная аўтар­ская кан­цэп­цыя, якая б да­зво­лі­ла па-інша­му зір­нуць на хрэс­та­ма­тый­ны сю­жэт. Да­лё­кім ад су­час­нас­ці па­ўста­ва­ла сцэ­наг­ра­фіч­нае вы­ра­шэн­не (мас­так па кас­цю­мах Дзміт­рый Ку­ра­та, па свят­ле — Але­на Анто­хі­на), ня­гле­дзя­чы на вы­ка­рыс­тан­не пе­рад­авых тэх­на­ло­гій. Ві­дэ­апра­екцыі на та­ямні­ча пад­све­ча­ным ку­бе, 3D-мэ­пінг (ві­дэ­акан­тэнт Во­ль­гі Ні­кі­ці­най) ад­сы­ла­лі да ві­зу­аль­най сты­ліс­ты­кі тан­ца­ва­ль­ных тэ­ле­шоу і не пры­ўно­сі­лі ні­чо­га но­ва­га ў сэн­са­вую пра­сто­ру спек­так­ля. І са­мае га­лоў­нае — у ба­ле­це ве­ль­мі не ха­па­ла дзей­сна­га, ары­гі­на­ль­на­га па лек­січ­ных фар­бах тан­ца. Ру­хі артыс­таў про­стыя, ча­сам ілюс­тра­тыў­ныя і па­бу­да­ва­ныя на зна­ёмых па іншых ра­бо­тах Па­клі­та­ру пры­ёмах, якія га­доў дзе­сяць та­му ўспры­ма­лі­ся як зна­ход­кі, а сён­ня вы­гля­да­юць аўтар­скі­мі клі­шэ.

Пра­цэс ве­ль­мі інтэн­сіў­най псі­ха­фі­зіч­най ка­му­ні­ка­цыі апы­нуў­ся ў цэн­тры ўва­гі бе­ль­гій­ска­га ха­рэ­огра­фа Яна Мар­тэн­са. У спек­так­лі «Sweat baby sweat» па­ста­ноў­шчык да­сле­дуе стан бліз­кас­ці праз ня­спын­ны ця­лес­ны кан­такт вы­ка­наў­цаў (Кі­мі Ліг­во­эт і Сці­вен Мі­шэль): яны ця­гам га­дзі­ны вы­кон­ва­юць скла­да­ныя ру­хі і акра­ба­тыч­ныя пад­трым­кі, не пе­ра­ста­ючы тры­мац­ца адно за ад­на­го.

Дзі­вос­ным спа­лу­чэн­нем тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры і су­час­на­га па­ста­ноў­ча­га мыс­лен­ня за­пом­ніў­ся спек­такль «Oskara» кам­па­ніі Kukai Dantza (Іспа­нія). Уяў­лен­не пра іспан­скае ха­рэ­агра­фіч­нае мас­тац­тва ў нас пе­ра­важ­на аб­мя­жоў­ва­ецца фла­мен­ка. Ад­нак вы­ступ Kukai Dantza ад­крыў зу­сім іншы яго пласт — ма­ла­вя­до­мы та­нец кра­іны бас­каў. Кам­па­нія бы­ла за­сна­ва­на ў 2001-м па іні­цы­яты­ве тан­цоў­шчы­ка і ба­лет­май­стра Джо­на Мая Сей­на, які за­ду­маў ства­раць ха­рэ­агра­фію на асно­ве на­цы­яна­ль­ных тра­ды­цый з роз­ны­мі тан­ца­ва­ль­ны­мі сты­ля­мі і най­ноў­шай тэ­атра­ль­най эстэ­ты­кай.

«Oskara» — між­дыс­цып­лі­нар­ны спек­такль, па­стаў­ле­ны Мар­ка­сам Ма­раў, вя­до­мым іспан­скім ха­рэ­огра­фам, тэ­арэ­ты­кам дра­мы і ства­ра­ль­ні­кам тан­цкам­па­ніі La Veronal. Мы ўба­чы­лі вель­­мі пры­го­жае і сум­нае ві­до­віш­ча, у цэн­тры яко­га апы­нуў­ся клю­ча­вы для іспан­скай ку­ль­ту­ры воб­раз смер­ці. Ры­ту­аль­насць, ха­рак­тэр­ныя пер­са­на­жы бас­кскіх мі­фаў (на сцэ­не час ад ча­су з’яўля­юцца вя­ліз­ныя таў­сту­ны, пры­ві­ды без тва­раў і зве­ра­птуш­кі) тут арга­ніч­на пе­ра­пля­та­юцца з су­час­най ві­зу­аль­най сты­ліс­ты­кай. Дзея­нне па­чы­на­ецца ў стэ­ры­ль­най пра­зек­тар­скай, ага­ро­джа­най бе­лай за­сло­най і пад­све­ча­най міс­тыч­ны­мі про­мня­мі, ні­бы­та з інша­га све­ту. На ка­тал­цы — аго­ле­ны ня­бож­чык, над якім схі­ліў­ся па­то­ла­га­ана­там, на­вод­даль — ста­лы муж­чы­на ў дзіў­най по­зе. З гэ­тай змроч­най сцэ­ны вы­рас­тае да­лей­шы не­лі­ней­ны сю­жэт, пад­час яко­га па­мер­лы пад­ыма­ецца з ка­тал­кі, апра­на­ецца ў цы­ві­ль­нае і здзяй­сняе ад­ва­рот­нае пад­арож­жа ў жыц­цё. У фі­на­ле ге­рой вяр­та­ецца ў пра­зек­тар­скую і сам кла­дзец­ца на смя­рот­ны ло­жак.

Тан­ца­ва­ль­ная мо­ва спек­так­ля ўраж­вае не­ша­ра­го­вай сво­еа­саб­лі­вас­цю. Эле­мен­ты на­цы­яна­ль­на­га тан­ца, contemporary dance, кла­січ­ныя ру­хі, па­тэ­тыч­ная жэс­ты­ку­ля­цыя, ка­ра­год­ныя ры­ту­аль­ныя кру­жэн­ні сплаў­ле­ны тут у ні да ча­го не па­доб­ны ха­рэ­агра­фіч­ны тэкст.

Між­на­род­ны кон­курс су­час­най ха­рэ­агра­фіі, цэн­тра­ль­ная падзея IFMC, прад­ста­віў 31 ра­бо­ту з усіх рэ­гі­ёнаў Бе­ла­ру­сі. Ад­мет­нас­цю сё­лет­ня­га спа­бор­ніц­тва стаў удзел не то­ль­кі па­чат­коў­цаў, а і ста­лых май­строў, пер­шап­ра­ход­цаў айчын­на­га contemporary dance. Ся­род іх — вя­до­мая ві­цеб­ская ха­рэ­ограф­ка Анас­та­сія Ма­ха­ва (у за­муж­жы Аркін) і Дзміт­рый Ку­ра­ку­лаў з ад­ноў­ле­ным «ТА­Дам», у склад яко­га ўвай­шлі сту­дэн­ты Гро­дзен­ска­га ка­ле­джа мас­тац­тваў.

Га­лоў­ную ўзна­га­ро­ду IFMC — спец­прэ­мію імя Яўге­на Пан­фі­ла­ва, што ўру­ча­ецца леп­ша­му ха­рэ­огра­фу, — атры­маў Ягор Яраш (Мінск). Вы­ха­ва­нец Мін­ска­га ка­ле­джа мас­тац­тваў, Ягор два га­ды пра­ца­ваў у На­цы­яна­ль­ным ака­дэ­міч­ным на­род­ным хо­ры імя Ці­то­ві­ча, а сён­ня пра­цяг­вае ад­у­ка­цыю ў ба­ка­лаў­ры­яце Ака­дэ­міі рус­ка­га ба­ле­та імя Ва­га­на­вай. Яго ну­мар «24» пра ча­ла­ве­ка, які зна­хо­дзіц­ца ў пер­ма­нен­тным стрэ­се, бо за­тур­ка­ны бяс­кон­цай пра­цай, ака­заў­ся ста­лым і на дзі­ва арга­ніч­ным. Экс­прэ­сіў­ны ма­на­лог у па­ста­ноў­цы і вы­ка­нан­ні Яго­ра на­сто­ль­кі ўра­зіў ге­не­ра­ль­ную ме­не­джар­ку Ballet Preljocaj Ні­коль Сэйд, што тая за­пра­сі­ла яго на ста­жы­роў­ку ў Pavillon Noir з пер­спек­ты­вай да­лей­ша­га су­пра­цоў­ніц­тва. Гэ­та пер­шы пад­обны вы­па­дак за ўсю гіс­то­рыю IFMC.

Ад­ну з най­леп­шых кон­кур­сных ра­бот прад­ста­ві­ла Але­на Ліс­ная, вы­ха­ван­ка Май­стэр­ні су­час­на­га тан­ца пад кі­раў­ніц­твам Мі­ха­іла Ка­мін­ска­га (ка­фед­ра ха­рэ­агра­фіі БДУ ку­ль­ту­ры і мас­тац­т­ваў). Мі­ні­яцю­ра «Руч­ное со­нца» — воб­раз­ная, пра­дума­ная да дро­бя­зяў, ары­гі­на­ль­ная па ўза­е­ма­дзе­янні тан­ца і пра­сто­ры, ру­ху і свят­ла — за­слу­жа­на атры­ма­ла спец­прэ­мію «За сэн­са­вае на­паў­нен­не тан­ца». Па­этыч­нас­цю, лі­рыч­ным на­стро­ем, ні­бы­та на­ро­джа­ны­мі гу­ка­мі «Ме­ся­цо­ва­га свят­ла» Кло­да Дэ­бю­сі вы­лу­ча­ла­ся мі­ні­яцю­ра «Слу­хай унут­ра­на­га пі­яніс­та» Яўге­ніі Ра­ма­но­віч (Грод­на), адзна­ча­ная спец­прэ­мі­яй «Па­стскрып­тум».

На мой по­гляд, не­да­ацэ­не­най ака­за­ла­ся ад­на­актоў­ка Во­ль­гі Ра­бец­кай «4 сцэ­ны» (Мінск), удас­то­еная 3-й прэ­міі. Ары­гі­на­ль­насць лек­січ­ных фар­баў, кан­тра­пун­кцір­нае ўза­ема­дзе­янне ру­ху і ві­дэ­ашэ­ра­гу, эма­цы­яна­ль­ная і інфар­ма­цый­ная на­сы­ча­насць вы­лу­ча­лі гэ­тую ра­бо­ту ся­род іншых. На­ват ка­лі вы­ка­наў­цы (Во­ль­га Ра­бец­кая і Андрэй Дзміт­ры­еў) зна­хо­дзі­лі­ся адно ад ад­на­го на знач­най ад­лег­лас­ці, па­між імі ад­чу­ва­ла­ся ня­спын­ная энер­ге­тыч­ная су­вязь. Знач­на сла­бей­шай з мас­тац­ка­га пун­кту гле­джан­ня вы­яві­ла­ся пра­ца «Цыкл» Аляк­сан­дры Дзя­мя­на­вай (пра­ект «We are art», Мінск), так­са­ма адзна­ча­ная 3-й прэ­мі­яй.

Су­пя­рэч­лі­выя ўра­жан­ні вы­клі­ка­ла мі­ні­яцю­ра «Ці... ці…» Дзміт­рыя Бяз­зу­бен­кі і Ма­рыі Пе­ра­су­нь­ка (ка­фед­ра ха­рэ­агра­фіі БДУ­КІ), удас­то­еная 2-й прэ­міі. Пры ві­да­воч­най му­зыч­нас­ці ха­рэ­а­гра­фіч­най дум­кі і ад­мет­ным гу­ль­нё­ва-іра­ніч­ным змес­це ра­бо­та пра­йгра­ла з-за ад­на­стай­нас­ці па­ста­ноў­чых пры­ёмаў і дра­ма­тур­гіі: акра­мя ма­ні­пу­ля­цый з кас­цю­ма­мі, на сцэ­не ні­якіх зме­наў не ад­бы­ва­ла­ся.

У чар­го­вы раз 1-ю прэ­мію атры­маў ві­цеб­скі Тэ­атр-сту­дыя су­час­най ха­рэ­агра­фіі Ды­яны Юрчан­ка. Не аспрэч­ваю ўнё­сак ха­рэ­ограф­кі ў раз­віц­цё бе­ла­рус­ка­га су­час­на­га тан­ца, ад­нак яе тво­ры бо­льш ад­па­вя­да­юць эстрад­най сты­ліс­ты­цы, чым contemporary dance.

Не­тры­ві­яль­нас­цю лек­сі­кі, змяс­тоў­нас­цю ды­яло­гу па­між вы­ка­наў­ца­мі (Ка­ця­ры­на Ясюк і Але­на Ліс­ная) за­пом­ніў­ся ду­эт «Пра кан­такт» у па­ста­ноў­цы Ка­ця­ры­ны Ясюк (Май­стэр­ня су­час­на­га тан­ца пад кі­раў­ніц­твам Мі­ха­іла Ка­мін­ска­га), уга­на­ра­ва­ны спец­прэ­мі­яй ад Анжа­лі­кі Хо­лі­най. Ка­фед­ра ха­рэ­агра­фіі БДУ ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў у чар­го­вы раз прад­эман­стра­ва­ла ся­бе ка­та­лі­за­та­рам но­вых імё­наў і ці­ка­вых по­шу­каў у га­лі­не contemporary dance.

Ві­цеб­скі фес­ты­валь ад­быў­ся ў 32-гі раз. Гэ­та фан­тас­тыч­ная ліч­ба, за якой па­ўстае не то­ль­кі гіс­то­рыя са­мо­га фо­ру­му, але і ўся­го бе­ла­рус­ка­га су­час­на­га тан­ца.