Аса­біс­ты ка­бі­нет Дзміт­рыя Пад­бя­рэз­ска­га

№ 12 (441) 01.12.2019 - 30.12.2019 г

Не­як скла­ла­ся, што гэ­тым раз­ам у по­лі май­го зро­ку апы­ну­лі­ся тры роз­ныя асо­бы, кож­ная з якіх яскра­ва і ве­ль­мі па-свой­му адзна­чы­ла­ся ў све­це му­зы­кі. Яднае ж іх шчы­расць і надзвы­чай­ная ад­да­насць та­му, што яны ра­бі­лі і ро­бяць. А та­му, на­ват сы­хо­дзя­чы ў іншы свет, яны па­кі­да­юць па са­бе за­па­мі­на­ль­ны след.

Аляк­сандр Ку­лін­ко­віч. «Я при­нёс те­бе УРА!!!»

На­пры­кан­цы ліс­та­па­да ў Мін­ску ад­бы­ла­ся прэм’ера фі­ль­ма-кан­цэр­та «Я при­нёс те­бе УРА!!!», у яго асно­ву лег­лі здым­кі кан­цэр­та-пры­свя­чэн­ня па­мя­ці лі­да­ра гур­та «Не­йро дю­бель» Аляк­сан­дра Ку­лін­ко­ві­ча. Яго­ныя пес­ні 25 кас­трыч­ні­ка мі­ну­ла­га го­да пра­гу­ча­лі ў вы­ка­нан­ні мно­гіх вя­до­мых рок-му­зы­кан­таў Бе­ла­ру­сі. Над фі­ль­мам пра­ца­ва­ла зды­мач­ная гру­па з Мас­квы на ча­ле з рэ­жы­сё­рам-мін­ча­ні­нам Кі­ры­лам Па­па­ку­лем, які ця­пер за­йма­ецца тэ­ле­праг­ра­май «Квар­тир­ник у Мар­гу­ли­са». Кі­рыл — вы­пус­кнік мас­коў­скай май­стэр­ні гу­ль­ня­во­га кі­но Алы Су­ры­ка­вай і Ула­дзі­мі­ра Фо­кі­на. Прадзю­са­рам стуж­кі вы­сту­піў бы­лы ўдзе­ль­нік «Не­йро дю­бе­ля» Мак­сім Па­ра­вы. Уся­го пад­час здым­каў кан­цэр­та бы­ло за­дзей­ні­ча­на 12 ка­мер, што ад­бі­ла­ся на вы­со­кай якас­ці вы­ні­ко­ва­га ма­тэ­ры­ялу. Кі­рыл Па­па­куль пры­знаў­ся: «Най­бо­льш скла­да­ным для мя­не бы­лі інтэрв’ю. Му­зы­кі на­га­ва­ры­лі ў су­ме на га­дзі­ну… Без слёз іх спі­чы слу­хаць не­маг­чы­ма. Быц­цам пе­рад ка­ме­рай яны ў той дзень бы­лі як на спо­ве­дзі, вы­клад­ва­ючы ўсё, што ў іх на ду­шы, — пра Са­шу, пра кра­іну, пра жыц­цё. І фі­льм гэ­ты — як у Ты­бет з’ездзіць ці ў кляш­тар. Гэ­та бу­дзе сус­трэ­ча сам-на­сам з Са­шам».

Да­рэ­чы, пер­шы­мі гле­да­ча­мі фі­ль­ма бы­лі мас­коў­скія ка­ле­гі рэ­жы­сё­ра. Яны надзвы­чай здзі­ві­лі­ся, па­чуў­шы бе­ла­рус­кіх му­зы­кан­таў, пра якіх ра­ней ні­чо­га не ве­да­лі. Рас­ія­не пры­зна­лі­ся, што бе­ла­рус­кі рок ве­ль­мі еўра­пей­скі…

Іду­чы на прэм’еру, я бо­льш за ўсё тры­во­жыў­ся, каб гэ­тая стуж­ка пра­цяг­лас­цю кры­ху бо­льш за дзве га­дзі­ны не атры­ма­ла­ся за­над­та па­фас­най, каб не ства­ры­ла­ся ўра­жан­не не­йка­га пан­егі­ры­ка ў го­нар па­мер­ла­га лі­да­ра «Не­йро дю­бе­ля». На шчас­це, ні­чо­га пад­обна­га не ад­бы­ло­ся. Уся кар­ці­на пра­ця­тая ад­кры­тас­цю, не­пад­роб­нас­цю эмо­цый. Для мя­не аса­біс­та зда­рыў­ся на­ват пэў­ны цуд, бо ў вы­ка­нан­ні на­шых му­зы­каў мно­гія пес­ні, якія я чуў не­адна­ра­зо­ва не­пас­рэд­на ад гур­та, пра­гу­ча­лі зу­сім па-інша­му, ад­кры­ва­ючы ў тэк­стах цал­кам но­выя ад­цен­ні і сэн­сы. Што яшчэ раз пад­крэс­лі­ла не­арды­нар­насць асо­бы Аляк­сан­дра Ку­лін­ко­ві­ча і яго­ны та­лент як аўта­ра пе­сень.

Вік­тар Ся­маш­ка. Каб бы­ла та­кая прэ­мія…

Сап­раў­ды, ка­лі б у на­шай кра­іне існа­ва­ла на­цы­яна­ль­ная прэ­мія ў га­лі­не ра­дыё­жур­на­ліс­ты­кі, я ад­на­знач­на пра­га­ла­са­ваў бы за му­зы­кан­та, аўта­ра і вя­ду­ча­га пра­грам Вік­та­ра Ся­маш­ку. Сё­ле­та ў эфір вы­йшаў пад­рых­та­ва­ны ім цыкл «Jazz БССР», які скла­да­ецца з ся­мі пра­грам пра­цяг­лас­цю амаль з га­дзі­ну кож­ная. Мэ­та цык­ла бы­ла ў тым, каб саб­раць у ад­но цэ­лае ўсю маг­чы­мую інфар­ма­цыю пра за­ра­джэн­не джа­зу ў БССР. Без­умоў­на, у цэн­тры ўва­гі жур­на­ліс­та ака­заў­ся Эдзі Роз­нер, кі­раў­нік Дзяр­жаў­на­га джаз-аркес­тра рэ­с­пуб­лі­кі, вы­ка­наў­ца з сус­вет­най вя­до­мас­цю. Вік­тар Ся­маш­ка надзвы­чай па­дра­бяз­на рас­па­вя­дае пра му­зыч­ную па­літ­ру За­ход­няй Бе­ла­ру­сі, пра тое, хто з на­ро­джа­ных на бе­ла­рус­кіх зем­лях лю­дзей спры­чы­ніў­ся да раз­віц­ця джа­зу ў Еўро­пе. Ад­на з пе­рад­ач, на­прык­лад, цал­кам пры­све­ча­на ўра­джэн­цу Дзвін­ска, сла­ву­та­му аўта­ру тан­га Оска­ру Стро­ку, які на­зы­ваў улас­ную твор­часць ме­на­ві­та джа­зам. Шмат ці­ка­ва­га мож­на па­чуць пра па­рыж­скі і бер­лін­скі пе­ры­я­ды твор­час­ці Эдзі Роз­не­ра. Надзвы­чай моц­ны пункт цык­лу — ча­сам про­ста ўні­ка­ль­ныя фа­наг­ра­мы. Мож­на то­ль­кі дзі­віц­ца, дзе і як Вік­тар рас­ка­паў гэ­тыя тво­ры, як здо­леў атры­маць ка­мен­та­ры ад знаў­цаў джа­зу з роз­ных кра­ін. Ад­крыц­цём для мя­не бы­лі вы­каз­ван­ні да­ва­енных дзея­чаў пра джаз і на­ват вер­шы тых ча­соў, у якіх згад­ва­ецца гэ­тая му­зы­ка. Як пры­клад, рад­кі з тво­ра Ва­сі­ля Ша­ша­ле­ві­ча: «Гэй, му­зы­ка! Грай! Джаз! Рэж! Сма­лі!.. Гэй, джаз-бан­ды­ты, іграй­це! Я рас­плач­ва­юся на­ту­раю. Ла­ві».

Ад­ным сло­вам, зроб­ле­нае Вік­та­рам Ся­маш­кам — рэч звыш­пра­фе­сій­ная і не­ве­ра­год­на інфар­ма­цый­ная. Зга­даю, што не­ка­ль­кі га­доў та­му ён жа пад­рых­та­ваў іншы цыкл з шас­ці пе­рад­ач, якія рас­па­вя­да­лі пра за­ра­джэн­не ў Бе­ла­ру­сі рок-му­зы­кі. Тая пра­ца так­са­ма вы­клі­ка­ла за­хап­лен­не. Што да цык­ла «Jazz БССР», дык пра­слу­хаць яго мож­на ў пад­кас­тах на сер­ві­сах Mixcloud, Podfm, Racyja.com, а так­са­ма на сай­це tuzinfm.by.

Вах­танг Кі­ка­бі­дзэ. Ад­крыц­цё «Аллеи дру­зей»

5 снеж­ня рэ­ста­ран-бро­вар «Дру­зья», што на ву­лі­цы Ку­ль­ман у Мін­ску, за­пра­сіў шмат­лі­кіх пры­хі­ль­ні­каў му­зы­кі на ўра­чыс­тасць: ад­крыц­цё «Аллеи дру­зей». Гэ­тая ідэя ўзнік­ла ў ды­рэк­та­ра «Дру­зей», а га­лоў­ная мэ­та бы­ла ў тым, каб праз ску­льп­ту­ры вя­до­мых лю­дзей з роз­ных кра­ін да­даць но­выя ад­цен­ні рэ­ста­ра­ну з та­кой на­звай. Най­перш аўта­ры ідэі звяр­ну­лі­ся ў амба­са­ду Гру­зіі ў на­шай кра­іне, дзе іні­цы­яты­ва атры­ма­ла по­ўную пад­трым­ку. Гэ­так жа ад­рэ­ага­ва­ла і амба­са­да Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь у Гру­зіі. І ня­ма ні­чо­га дзіў­на­га ў тым, што ў якас­ці сім­ва­ла Гру­зіі быў аб­ра­ны сла­ву­ты Мі­мі­но — акцёр і спя­вак Вах­танг Кі­ка­бі­дзэ, яко­га і за­пра­сі­лі ў Мінск на ад­крыц­цё алеі. Ску­льп­ту­ру Кі­ка­бі­дзэ вы­ка­наў бе­ла­рус­кі мас­так Сяр­гей Воз­ісаў. Зір­нуў­шы на яе, акцёр пры­знаў­ся: «Пад­обны да мя­не ў юнац­тве». Ад­бы­ла­ся і прэс-кан­фе­рэн­цыя, на якой госць і сяб­ра Бе­ла­ру­сі сы­паў жар­та­мі і на­ват па­ве­да­міў, што фі­льм «Мі­мі­но» зу­сім не ка­ме­дыя, а тра­ге­дыя, бо кан­цоў­ку фі­ль­ма про­ста аб­рэ­за­лі. За­тым ён пра­спя­ваў дзве пес­ні, у тым лі­ку і тую, што гу­ча­ла ў «Мі­мі­но». Та­кім чы­нам, «Аллея дру­зей» бы­ла ад­кры­тая. Вар­та спа­дзя­вац­ца, што з ча­сам яна пе­ра­тво­рыц­ца ў яшчэ адзін ці­ка­вы і ары­гі­на­ль­ны мас­тац­кі аб’ект Мін­ска.