Беларускі дырыжор у Горадзе музыкі

№ 12 (441) 01.12.2019 - 30.12.2019 г

ГЭ­ТЫ МА­ЛА­ДЫ МУ­ЗЫ­КАНТ МАЕ НЕ­ЗВЫ­ЧАЙ­НУЮ ТВОР­ЧУЮ БІ­ЯГРА­ФІЮ.

ПА­ЧАТ­КАМ ШЛЯ­ХУ ДА СПАС­ЦІ­ЖЭН­НЯ КЛА­СІЧ­НАЙ МУ­ЗЫ­КІ ЗРА­БІ­ЛІ­СЯ ДЛЯ ЯГО ЗА­НЯТ­КІ Ў ФА­ЛЬК­ЛОР­НЫМ ТЭ­АТРЫ «ГО­СЬ­ЦІ­ЦА» І ДЗІ­ЦЯ­ЧАЙ СТУ­ДЫІ ПРЫ НА­ШЫМ ОПЕР­НЫМ ТЭ­АТРЫ. ПО­ТЫМ НЕ­ВЕ­РА­ГОД­НА НА­СЫ­ЧА­НАЯ ЎРА­ЖАН­НЯ­МІ ВУ­ЧО­БА Ў МУ­ЗЫЧ­НАЙ ШКО­ЛЕ №10 ІМЯ ГЛЕ­БА­ВА, МІН­СКІМ МУ­ЗЫЧ­НЫМ КА­ЛЕ­ДЖЫ І БЕ­ЛА­РУС­КАЙ АКА­ДЭ­МІІ МУ­ЗЫ­КІ. З 2015 ГО­ДА МІ­ХА­ІЛ СУ­ГА­КА ВУ­ЧЫЦ­ЦА Ў ПА­РЫЖ­СКАЙ ВЫ­ШЭЙ­ШАЙ НА­ЦЫ­ЯНА­ЛЬ­НАЙ КАН­СЕР­ВА­ТО­РЫІ МУ­ЗЫ­КІ І ТАН­ЦА, ЦЯ­ПЕР ЗА­КАН­ЧВАЕ МА­ГІС­ТРА­ТУ­РУ. ПА ПРА­ГРА­МЕ ЕЎРА­ПЕЙ­СКІХ АБ­МЕ­НАЎ ERASMUS MUNDUS ВЫ­ВУ­ЧАЎ МАЙ­СТЭР­СТВА ДЫ­РЫ­ЖЫ­РА­ВАН­НЯ Ў АКА­ДЭ­МІІ ІМЯ СІ­БЕ­ЛІ­УСА Ў ХЕ­ЛЬ­СІН­КІ І МІ­ЛАН­СКАЙ КАН­СЕР­ВА­ТО­РЫІ ІМЯ ВЕР­ДЗІ. ТАК­СА­МА ЯМУ ПА­ШЧАС­ЦІ­ЛА ПА­ЗНА­ЁМІЦ­ЦА НА АСА­БІС­ТЫМ ВО­ПЫ­ЦЕ З СІС­ТЭ­МАЙ ПАД­РЫХ­ТОЎ­КІ ДЫ­РЫ­ЖО­РАЎ НЕ ТО­ЛЬ­КІ Ў ФРАН­ЦЫІ І БЕ­ЛА­РУ­СІ, АЛЕ І Ў ВЕ­НЕ­СУ­ЭЛЕ, ФІН­ЛЯН­ДЫІ, ІТА­ЛІІ.

На­ча­ль­нік аркес­тра ці чы­гу­нач­най стан­цыі?

Сло­ва «ды­ры­жы­ра­ваць» пры­йшло да нас ад фран­цуз­ска­га дзея­сло­ва «diriger», гэ­та зна­чыць «на­кі­роў­ваць». Ды­ры­жор — той, хто на­кі­роў­вае гру­пу му­зы­кан­таў, каб гра­лі су­гуч­на, раз­ам гу­ча­лі пры­го­жа, зла­джа­на. Па-фран­цуз­ску на­ша пра­фе­сія на­зы­ва­ецца «chef d’orchestre» — «на­ча­ль­нік аркес­тра». Фран­цу­зы мо­гуць па­жар­та­ваць на ад­рас не ве­ль­мі му­зыч­на­га ды­ры­жо­ра «chef de gare» — на­ча­ль­нік чы­гу­нач­най стан­цыі, які ру­ха­мі і жаз­лом скі­роў­вае люд­скую плынь на пе­ро­не.

Час­тыя ўяў­лен­ні пра па­спя­хо­вую ка­р’е­ру ды­ры­жо­ра: ака­зац­ца ў пэў­ны час у па­трэб­ным мес­цы або пра­ві­ль­нае зна­ёмства з па­трэб­ным ча­ла­ве­кам. Маў­ляў, што тут скла­да­на­га — «ма­хаць па­лач­кай»? На­сам­рэч трэ­ба ве­ль­мі мно­гае ўмець. Асво­іць не­ка­ль­кіх му­зыч­ных інстру­мен­таў, ава­ло­даць схе­ма­мі і тэх­ні­ка­мі ды­ры­жы­ра­ван­ня, са­ма­стой­на пі­саць інстру­мен­тоў­кі, вы­ву­чыць со­тні арты­ку­лаў з раз­бо­рам му­зыч­ных тво­раў і рэ­ка­мен­да­цы­ямі іх аўта­раў.

Ад­нак маг­чы­ма атры­маць вы­дат­ную ад­ука­цыю і на­ват мець во­пыт кі­ра­ван­ня аркес­трам, але так і не за­стац­ца ў пра­фе­сіі. Аркестр — гэ­та ў пер­шую чар­гу му­зы­кан­ты, лю­дзі вы­со­ка­аду­ка­ва­ныя, та­ле­на­ві­тыя і эма­цы­яна­ль­ныя, як пра­ві­ла, з ха­рак­та­рам, і да іх важ­на знай­сці пад­ыход, за­ва­яваць іх да­вер. А гэ­та ўжо ўлас­ныя якас­ці асо­бы ды­ры­жо­ра, ва­ло­дан­не псі­ха­ло­гі­яй і на­ват ме­не­джар­скія здо­ль­нас­ці.

У Го­ра­дзе му­зы­кі

Як па­каз­вае мой дос­вед, су­адно­сі­ны тэ­орыі і пра­кты­кі — асноў­нае ад­роз­нен­не ў пад­ыхо­дах да на­ву­чан­ня ды­ры­жор­ска­му май­стэр­ству ў роз­ных кра­інах. З пер­шых дзён на­ву­чан­ня ды­ры­жы­ра­ван­ню ў Фран­цыі кож­ны пра­грам­ны твор сту­дэнт «за­ма­цоў­вае» ў аркес­тры, а за­нят­кі з кан­цэр­тмай­стра­мі но­сяць вы­ключ­на трэ­ні­ро­вач­ны ха­рак­тар: пра­вер­ка тэм­паў, скла­да­ных пе­ра­хо­даў. На пра­кты­цы вы­гля­дае так: сён­ня ты ву­чыш но­ты са­ма­стой­на, за­ўтра пра­йшоў п’е­су з кан­цэр­тмай­стра­мі, а праз дзень ужо ста­но­віш­ся ля пу­ль­та да аркес­тра. Не­ка­ль­кі рэ­пе­ты­цый — і ды­ры­жы­ру­еш у фі­лар­ма­ніч­най кан­цэр­тнай за­ле. Ву­чэб­ны кан­цэрт за­піс­ва­ецца на ві­дэа (для аб­мер­ка­ван­няў) і час­та транс­лю­ецца праз інтэр­нэт на сай­це кан­сер­ва­то­рыі. Мэ­та — на­ву­чыць у рэ­аль­нас­ці ўза­ема­дзей­ні­чаць з пра­фе­сій­ны­мі му­зы­кан­та­мі, кі­ра­ваць аркес­трам.

Вар­та па­тлу­ма­чыць: Па­рыж­ская на­цы­яна­ль­ная кан­сер­ва­то­рыя му­зы­кі і тан­ца на­ле­жыць да «Го­ра­да му­зы­кі». Гэ­тая гра­мад­ска-ка­мер­цый­ная струк­ту­ра існуе пад па­тра­на­жам Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Фран­цыі. Акра­мя му­зыч­ных на­ву­ча­ль­ных уста­ноў, у яе ўва­хо­дзяць не­ка­ль­кі кан­цэр­тных за­лаў, амфі­тэ­атр, мед­ыя­тэ­ка, му­зей му­зыч­ных інстру­мен­таў. У 2003-м у да­да­так да ву­чэб­на­га сту­дэн­цка­га аркес­тра з іні­цы­яты­вы пед­аго­гаў кан­сер­ва­то­рыі быў ство­ра­ны ма­ла­дзёж­ны аркестр з вы­пус­кні­коў (OLC). Гэ­ты пра­ект вы­ра­шае шэ­раг акту­аль­ных за­дач: дае му­зы­кан­там-па­чат­коў­цам во­пыт аркес­тра­вай рэ­аль­нас­ці не ў ад­ука­цый­ным ася­род­дзі, уз­ба­га­чае на­ву­ча­ль­ныя пла­ны сту­дэн­таў опер­на­га, ха­рэ­агра­фіч­на­га, ды­ры­жор­ска­га ад­дзя­лен­няў, бо аб­слу­гоў­вае іх пра­ктыч­ныя за­нят­кі, вы­кон­вае опу­сы сту­дэн­таў кам­па­зі­тар­ска­га ад­дзя­лен­ня. Аркестр OLC — сво­еа­саб­лі­вы мост па­між на­ву­чан­нем і пра­фе­сій­най сфе­рай. Так­са­ма ка­лек­тыў мае шэ­раг ка­мер­цый­ных пра­ектаў па-за сце­на­мі кан­сер­ва­то­рыі, дае кан­цэр­ты пры пад­трым­цы та­кіх сур’ёзных парт­нё­раў, як Па­рыж­ская фі­лар­мо­нія, Па­рыж­ская опе­ра, Radio France, Musica Festival.

Да­рэ­чы, на зга­да­ных пля­цоў­ках да­во­лі час­та вы­сту­па­юць і бу­ду­чыя ды­ры­жо­ры. У да­сье кож­на­га з нас за год ву­чо­бы да­да­ецца ў ся­рэд­нім 7-8 му­зыч­ных тво­раў з пра­кты­кай ды­ры­жы­ра­ван­ня пра­фе­сій­ным аркес­трам. У вы­ні­ку вы­пуск­нік Па­рыж­скай кан­сер­ва­то­рыі раз­ам з дып­ло­мам ды­ры­жо­ра мае ўра­­жаль­ны дос­вед пра­цы з аркес­трам і ба­гаж асноў­на­га сім­фа­ніч­на­га рэ­пер­ту­ару.

Мне бы­ло ці­ка­ва да­ве­дац­ца, што ўжо ў пер­шым ста­ту­це Па­рыж­скай кан­сер­ва­то­рыі (та­ды Ка­ра­леў­скай шко­лы спе­ваў і дэк­ла­ма­цыі) яна раз­гля­да­ла­ся не то­ль­кі як на­ву­ча­ль­ная ўста­но­ва, але і як кан­цэр­тная арга­ні­за­цыя. Упэў­не­ны: і ў Бе­ла­ру­сі та­кое мож­на бы­ло б ува­со­біць, і гэ­та не па­шко­дзі­ла б на­шым пе­дага­гіч­ным тра­ды­цы­ям.

У Мі­ла­не і Хе­ль­сін­кі

У кан­сер­ва­то­рыі імя Вер­дзі, як і ў Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі, за­нят­каў з сім­фа­ніч­ным аркес­трам ве­ль­мі ма­ла, а на­ву­чан­не ў кла­се па ды­ры­жы­ра­ван­ню зво­дзіц­ца да пра­кты­ка­ван­няў з кан­цэр­тмай­страм. Да­рэ­чы, у Мі­ла­не сту­дэн­ты час­та па­каз­ва­юць «хат­нія» на­рых­тоў­кі на­огул без акам­па­не­мен­ту, ма­ха­ючы па­лач­кай пад пі­ль­ным по­зір­кам пра­фе­са­ра. Але мне па­шан­ца­ва­ла па­пра­ца­ваць з ле­ген­дар­ным фі­лар­ма­ніч­ным аркес­трам «Ла Вер­дзі»: зда­ваў экза­ме­ны, ды­ры­жы­ру­ючы сім­фа­ніч­най па­эмай «Дон Жу­ан» Ры­хар­да Штрау­са і сім­фа­ніч­най сю­ітай «Пе­ле­ас і Ме­лі­зан­да» Ра­вэ­ля. Га­лоў­ным жа на­быт­кам ад ву­чо­бы ў Мі­ла­не ста­ла для мя­не па­глыб­лен­не ў опер­нае мас­тац­тва. З ра­дас­цю па­ўдзе­ль­ні­чаў у якас­ці ды­ры­жо­ра ў сту­дэн­цкіх па­ста­ноў­ках дзвюх опер — «Дон Жу­ан» Мо­цар­та і «Ту­ран­дот» Пу­чы­ні. Каб зра­зу­мець, што та­кое іта­ль­янская опе­ра і як яе трэ­ба вы­кон­ваць, ад­мыс­ло­ва трэ­ба па­бы­ваць у Іта­ліі і па­ба­чыць, як гэ­та ро­бяць іта­ль­янцы.

У Ака­дэ­міі імя Сі­бе­лі­уса бу­ду­чыя ды­ры­жо­ры пра­цу­юць з аркес­трам сту­дэн­таў му­зыч­ных спе­цы­яль­нас­цяў, па­ста­янныя за­нят­кі ідуць што­ме­сяц, яны ўклю­ча­ныя ў ву­чэб­ныя пла­ны. У Фін­лян­дыі мя­не ўра­зі­ла тэх­ніч­ная аб­ста­ля­ва­насць ву­чэб­ных ка­бі­не­таў і вы­ка­рыс­тан­не су­час­ных тэх­на­ло­гій у пра­цэ­се на­ву­чан­ня. На­прык­лад, рас­клад за­нят­каў у элек­трон­ным вы­гля­дзе, лю­быя зме­ны ча­су або аўды­то­рыі імгнен­на бач­ныя ў ва­шым ка­лен­да­ры на тэ­ле­фо­не. Смар­тфон пад­ка­жа вам так­са­ма на­яўнасць сва­бод­ных аўды­то­рый для аса­біс­тых за­нят­каў, рас­клад усіх май­стар-кла­саў і лек­цыі лю­бо­га з фа­ку­ль­тэ­таў: а рап­там вам ці­ка­ва іх на­ве­даць? Та­кім чы­нам мож­на эфек­тыў­на пла­на­ваць свой пра­цоў­ны дзень і бо­льш па­спя­ваць.

У Фін­лян­дыі так­са­ма на­тхніў­ся пра­екта­мі, дзе му­зы­ка арга­ніч­на ўпля­та­ецца ў дзяр­жаў­ныя пра­гра­мы са­цы­яль­най на­кі­ра­ва­нас­ці. Наш клас ды­ры­жы­ра­ваў сім­фа­ніч­ным аркес­трам го­ра­да Ювяс­кю­ля пад­час вы­ступ­лен­няў у ад­да­ле­ных на­се­ле­ных пун­ктах. Аркестр вы­сту­паў іншым раз­ам у спар­тыў­ных за­лах сель­скіх школ, пе­рад не­шмат­лі­кі­мі гле­да­ча­мі, ся­род якіх бы­лі дзе­ці з асаб­лі­вас­ця­мі раз­віц­ця. Мя­не ўра­зі­лі шчы­рая ўва­га і за­ці­каў­ле­насць дзя­цей і да­рос­лых кла­січ­ны­мі тво­ра­мі, іх па­ва­га да му­зы­кан­таў — і ад­сут­насць жа­дан­ня схал­ту­рыць пе­рад пра­він­цый­най пуб­лі­кай у аркес­тран­таў.

Ро­ля пед­аго­га

Вя­до­ма, мне імпа­нуе ва­ры­янт, які тра­ды­цый­на склаў­ся ў бе­ла­рус­кіх му­зыч­ных уста­но­вах. У нас вы­клад­чык — гэ­та На­стаў­нік. Той, хто ця­бе вя­дзе да пра­фе­сіі, ад­кры­вае яе та­ямні­цы і на­кі­роў­вае да глы­бін­на­га спас­ці­жэн­ня, і мы без це­ню сум­не­ву кро­чым па ўка­за­ным шля­ху. На­стаў­нік дае нам спі­сы па­трэб­ных кніг, ён вы­хоў­вае наш густ, пе­рад­ае свае ве­ды і пэў­нае све­таў­спры­ман­не.

У Фран­цыі та­кой рас­ко­шы ня­ма. Тут трэ­ба кро­чыць са­ма­стой­на. Пра­фе­сар, вя­до­ма, ёсць. Але ён зу­сім не «адзі­ны пед­агог» і на ро­лю «ма­мы-та­ты» не прэ­тэн­дуе. За­нят­кі но­сяць ха­рак­тар май­стар-кла­саў. У агу­ль­ным і цэ­лым сту­дэн­ты са­мі вы­бу­доў­ва­юць стра­тэ­гію ўлас­на­га раз­віц­ця, са­мі шу­ка­юць лі­та­ра­ту­ру, са­мі пад­бі­ра­юць ві­дэа кан­цэр­таў і аркес­траў, са­мі вы­зна­ча­юць, што пра­ві­ль­на і ня­пра­ві­ль­на. Пер­шыя ме­ся­цы на­ву­чан­ня та­кая са­ма­стой­насць мя­не кры­ху бян­тэ­жы­ла. Ка­лі га­вор­ка за­хо­дзіць пра пер­са­на­ль­ныя ды­ры­жор­скія шко­лы, то гэ­та ты­чыц­ца хут­чэй не­йкіх асоб­ных аркес­траў ці аб­ран­ня пэў­на­га сты­лю му­зыч­ных інтэр­прэ­та­цый.

Пры­ват­ныя фон­ды і ме­цэ­на­ты

На пра­ця­гу мно­гіх дзя­сят­каў га­доў яны цес­на су­пра­цоў­ні­ча­юць з Па­рыж­скай кан­сер­ва­то­ры­яй. Існуе шмат аса­цы­яцый, якія з’яў­ля­юцца па­ся­рэд­ні­ка­мі па­між ба­га­ты­мі і ўплы­во­вы­мі лю­дзь­мі з роз­ных кра­ін све­ту і ад­мі­ніс­тра­цы­яй кан­сер­ва­то­рыі (на­прык­лад, сты­пен­дыю на на­ву­чан­не ў Фін­лян­дыі і Іта­ліі мне вы­дзе­ліў япон­скі фонд). Кож­ны за­меж­ны сту­дэнт мо­жа пад­аць за­яўку на да­та­цыю па апла­це жыл­ля (да 50%), а так­са­ма за­яўку на атры­ман­не сты­пен­дыі. Што ці­ка­ва, ся­род спон­са­раў пра­ктыч­на ня­ма му­зы­кан­таў.

Сты­пен­дыя ў кан­сер­ва­то­рыі мае сва­ёй мэ­тай не за­ахвоч­ван­не вы­дат­ні­каў. Ме­цэ­на­ты пад­трым­лі­ва­юць ма­ты­ва­ва­ных сту­дэн­таў, каб пад­час на­ву­ча­ль­на­га пра­цэ­су яны ме­лі маг­чы­масць скан­цэн­тра­вац­ца на ву­чо­бе і ўдас­ка­на­ль­ва­лі сваё му­зыч­нае май­стэр­ства, не ду­ма­ючы аб пад­пра­цоў­ках. Акра­мя ўлас­на сты­пен­дыі, мож­на пад­аваць за­яўку на апла­ту май­стар-кла­саў, гра­шо­вую пад­трым­ку пры на­быц­ці інстру­мен­таў, да­ра­гой апа­ра­ту­ры гу­ка­рэ­жы­сё­ра. Ме­цэ­на­ты ці аса­цы­яцыі фі­нан­су­юць не­ка­то­рыя амбі­цый­ныя сту­дэн­цкія пра­екты, за­піс і вы­пуск дыс­каў, арэн­ду па­мяш­кан­няў для кан­цэр­таў або фес­ты­ва­ляў. Для та­кой шчод­рас­ці ёсць аб’­ектыў­ная вы­га­да: урад Фран­цыі ўліч­вае су­мы ахвя­ра­ван­няў пры што­га­до­вым на­лі­чэн­ні пад­аткаў і ро­біць вя­лі­кія зніж­кі, а ад іншых пад­аткаў на­огул вы­зва­ляе.

Ад­нак унё­сак ро­бяць не то­ль­кі дзе­ля пад­атка­пас­лаб­лен­ня. Мно­гім ме­цэ­на­там пры­емна быць саў­дзе­ль­ні­ка­мі ста­наў­лен­ня бу­ду­чых зо­рак кла­січ­най му­зы­кі. Яны з ра­дас­цю пры­хо­дзяць на кан­цэр­ты сту­дэн­таў і іх вы­ступ­лен­ні на ад­кры­тых экза­ме­нах, со­чаць за по­спе­ха­мі і пра­грэ­сам сва­іх пад­апеч­ных.

Ама­та­раў кла­січ­най му­зы­кі ў Фран­цыі ве­лі­зар­ная ко­ль­касць. Ха­рак­тэр­на: му­зыч­нае мас­тац­тва для мно­гіх тут хо­бі, яко­му пры­свя­ча­юць шмат ча­су. У лю­бым уз­рос­це фран­цу­зы мо­гуць па­чаць вы­ву­чаць інстру­мент, за­ймац­ца інды­ві­ду­аль­на з вы­клад­чы­кам, каб по­тым вы­сту­паць у ама­тар­скім аркес­тры ці ансамблі, якія ёсць у кож­най мэ­рыі. Маг­чы­ма, гэ­та ад­на з пры­чын, ча­му так па­важ­лі­ва ста­вяц­ца ў Фран­цыі да му­зы­кан­таў-пра­фе­сі­яна­лаў.

Міхаіл Сугака