Па­зі­тыў­ны воб­раз краіны

№ 10 (439) 18.10.2019 - 18.10.2019 г

За­меж­ная вы­ста­вач­ная дзей­насць
У НА­ЦЫ­ЯНА­ЛЬ­НЫМ МАС­ТАЦ­КІМ МУ­ЗЕІ ШТО­ГОД АД­БЫ­ВА­ЕЦЦА БО­ЛЬШ ЗА 50 ВЫ­СТАЎ ЯК З УЛАС­НЫХ ФОН­ДАЎ, ТАК І З КА­ЛЕК­ЦЫЙ ІНШЫХ МУ­ЗЕ­ЯЎ, ГА­ЛЕ­РЭЙ, ПРЫ­ВАТ­НЫХ ЗБО­РАЎ. ІХ НА­ВЕД­ВАЕ БО­ЛЬШ ЗА 150 ТЫ­СЯЧ ЧА­ЛА­ВЕК У ГОД.

ВЫ­СТА­ВАЧ­НАЯ ДЗЕЙ­НАС­ЦЬ МУ­ЗЕЯ ВЫЗНАЧАЕЦЦА НЕ ТО­ЛЬ­КІ АКТЫЎ­НАСЦЮ, ЯНА ВЫХОДЗІЦЬ НА ЯКАС­НА НО­ВЫ ЎЗРО­ВЕНЬ. ВА­ЛО­ДА­ЮЧЫ ЎНІ­КА­ЛЬ­НЫМ ЗБО­РАМ (КА­ЛЕК­ЦЫ­ЯЙ РУС­КА­ГА МАС­ТАЦ­ТВА XVIII — ПА­ЧАТ­КУ XX СТ., ЗА­ХОД­НЕ­ЕЎРА­ПЕЙ­СКА­ГА МАС­ТАЦ­ТВА І МАС­ТАЦ­ТВА КРА­ІН УСХО­ДУ XVI—XX СТСТ., БЕ­ЛА­РУС­КА­ГА МАС­ТАЦ­ТВА XII—XXI СТСТ.), МУ­ЗЕЙ ПРЫ­МАЕ ЎДЗЕЛ У МІЖ­НА­РОД­НЫХ ПРА­ЕКТАХ (ВА­ТЫ­КАН, ВЕН­ГРЫЯ, ЗША, ІСПА­НІЯ, ІТА­ЛІЯ, КІ­ТАЙ, ЛАТ­ВІЯ, ЛІТ­ВА, ЛІХ­ТЭН­ШТЭЙН, ПОЛЬ­ШЧА, ФРАН­ЦЫЯ), А ТАК­СА­МА Ў ВЫ­СТА­ВАХ, АРГА­НІ­ЗА­ВА­НЫХ У РАС­ІІ І УКРА­ІНЕ.

У лі­ку най­бо­льш знач­ных за­меж­ных пра­ектаў з удзе­лам На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея — вы­ста­вы Wroclaw’s Europe (На­цы­яна­ль­ны му­зей Вроц­ла­ва, Поль­шча, 2016), бе­ла­рус­кай ску­льп­ту­ры (На­цы­я­на­ль­ны мас­тац­кі му­зей Кі­тая, Пе­кін, 2017), бе­ла­рус­кай ары­гі­на­ль­най гра­фі­кі, бе­ла­рус­ка­га і рус­ка­га жы­ва­пі­су, жы­ва­пі­су Бе­ла­ру­сі і рус­кай гра­фі­кі на вы­ста­ве, пры­све­ча­най 150-год­дзю Ві­лен­скай мас­тац­кай шко­лы (Мас­тац­кі му­зей Літ­вы, 2017), «Шэ­дэў­ры На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь» (На­цы­яна­ль­ны мас­тац­кі му­зей Кі­тая, Пе­кін, 2017—2018). Да­лу­чым ды гэ­та­га спі­су пра­екты «Архіп Ку­інджы. Ма­гія свят­ла» (Дзяр­жаў­ная Трац­ця­коў­ская га­ле­рэя, Мас­ква, 2018—2019), «Ві­то­льд Ка­ята­на­віч Бя­лы­ніц­кі-Бі­ру­ля. Пей­за­жы» (Бран­скі аб­лас­ны мас­тац­кі му­зей­на-вы­ста­вач­ны цэнтр, 2018), «Ша­гал, Ма­ле­віч, Лі­сіц­кі. Рус­кі аван­гард у Ві­цеб­ску (1918—1922)» (Нацыя­­­наль­ны цэнтр ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў Жор­жа Па­мпі­ду, Па­рыж, Фран­цыя, 2018); (Яўрэй­скі му­зей, Нью-Ёрк, ЗША, 2018-2019), «Рэ­рых і Літ­ва» (Санкт-Пе­цяр­бур­гскі дзяр­жаў­ны му­зей-інсты­тут сям’і Рэ­ры­хаў, 2019), «Ілья Рэ­пін» (Дзяр­жаў­ная Трац­ця­коў­ская га­ле­рэя, Мас­ква, 2019) і інш.

Ад­ным з най­важ­ней­шых на­прам­каў між­на­род­на­га ку­ль­тур­на­га ўза­ема­дзе­яння з’яўля­юцца му­зей­ныя су­вя­зі. Ды­ялог у сфе­ры му­зей­на­га су­пра­цоў­ніц­тва ўздзе­йнічае на фар­мі­ра­ван­не, пад­трым­ку і ўма­ца­ван­не па­зі­тыў­на­га воб­ра­за краіны. Та­кі кі­ру­нак між­на­род­ных су­вя­зей спры­яе ку­ль­тур­на­му ўза­емаў­зба­га­чэн­ню на­ро­даў, ума­ца­ван­ню ад­но­сін, акты­ві­за­цыі кан­так­таў па­між кра­іна­мі. У гэ­тым сэн­се асаб­лі­вую ці­ка­васць уяў­ля­юць за­меж­ныя вы­ста­вы ста­ра­жыт­на­бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва, якія му­зей прад­ста­віў у най­буй­ней­шых еўра­пей­скіх му­зе­ях з 2014 па 2019 г.: «Іка­на­піс Бе­ла­ру­сі ХVII—ХVIII стст.» з ка­лек­цыі На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь (Гіс­та­рыч­ны му­зей, Бу­да­пешт, Вен­грыя, 2014; Му­зей імя Яна­ша Дам’яні­ча, Соль­­нак, Вен­грыя, 2014; Фонд ка­лек­цыі Ба­жо, Кеч­ке­мет, Вен­грыя); «Апос­та­лы і пра­ро­кі. Бе­ла­рус­кія аб­ра­зы ХVII-ХVIII стст.» (Му­зей Эль Грэ­ка, Та­ле­да, Іспа­нія, 2016—2017); «Іка­на­піс Бе­ла­ру­сі ХVII—XXI стст.» з ка­лек­цыі На­цы­я­на­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь (Му­зеі Ва­ты­ка­на, Пі­на­ка­тэ­ка, Ва­ты­кан, 2016); «Іка­на­піс Бе­ла­ру­сі XVII—XIX стст. з ка­лек­цыі На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь» (На­цы­яна­ль­ны му­зей Ліх­тэн­штэй­на, Ва­дуц, Ліх­тэн­штэйн, 2019). Пад­обныя пра­екты ла­дзі­лі­ся му­зе­ем і ра­ней, але на­сі­лі адзін­ка­вы ха­рак­тар (Іспа­нія, 1999—2000; Іта­лія, 2004—2005). То­ль­кі ў апош­нія га­ды гэ­та ста­ла мэ­та­на­кі­ра­ва­най па­лі­ты­кай вы­ста­вач­най дзей­нас­ці.

Вы­ста­вы бе­ла­рус­ка­га іка­на­пі­су, пра­ве­дзе­ныя за апош­нія 5 га­доў, зра­бі­лі­ся сап­раў­дным ад­крыц­цём для еўра­пей­скай ку­ль­ту­ры. Іх на­вед­ва­ль­ні­кі змаг­лі не то­ль­кі аца­ніць уні­ка­ль­насць і пры­га­жосць тво­раў нашай іка­на­піс­най шко­лы, але не­ка­то­рыя з іх упер­шы­ню, дзя­ку­ючы пад­обным пра­ектам, да­вед­ва­лі­ся пра дзяр­жа­ву — Рэ­спуб­лі­ку Бе­ла­русь.

Вы­ста­ва бе­ла­рус­кіх аб­ра­зоў у Ва­ты­ка­не, на пад­рых­тоў­ку якой спат­рэ­бі­ла­ся не­ка­ль­кі га­доў, карысталася вялікай папулярнасцю. Упер­шы­ню Му­зеі Ва­ты­ка­на прад­аста­ві­лі для ча­со­вай вы­ста­вы за­лы па­ста­яннай экс­па­зі­цыі Пі­на­ка­тэ­кі. На ёй бы­лі па­ка­за­ны 33 по­мні­кі ста­ра­жыт­на­бе­ла­рус­ка­га жы­ва­пі­су, раз­на­стай­ныя па іка­наг­ра­фіі, мас­тац­кім на­прам­кам і твор­чым ма­нерам бе­ла­рус­кіх іка­на­піс­цаў.

Гэ­тая экс­па­зі­цыя — падзея гіс­та­рыч­ная: бе­ла­рус­кія аб­ра­зы вы­стаў­ля­лі­ся ў мно­гіх га­ра­дах све­ту, але ў цэн­тры сус­вет­на­га ка­та­лі­цыз­му ўпер­шы­ню. З тра­ды­цы­ямі айчын­на­га іка­на­пі­су па­зна­ёмі­лі­ся і жы­ха­ры Ры­ма, і шмат­лі­кія ту­рыс­ты. Апош­ні раз бе­ла­рус­кія аб­ра­зы дэ­ман­стра­ва­лі­ся ў Іта­ліі ў га­ле­рэ­ях Мі­ла­на і Тры­еста ў 2004—2005 га­дах. І вы­клі­ка­лі ве­лі­зар­ную ці­ка­васць іта­ль­янскіх гле­да­чоў да на­ша­га на­цы­яна­ль­на­га мас­тац­тва. Яны вы­яві­лі агу­ль­насць ду­хоў­ных па­мкнен­няў і мас­тац­кіх ка­но­наў ку­ль­ту­ры Еўро­пы — спад­чын­ні­цы ві­зан­тый­скіх тра­ды­цый.

Пра не­пад­роб­ны інта­рэс, які спа­ра­дзі­ла вы­ста­ва, свед­чыць кні­га вод­гу­каў. Ге­агра­фія не­ве­ра­год­на шы­ро­кая — Арген­ці­на, Аўстра­лія, Бра­зі­лія, ЗША, Інда­не­зія, Ка­на­да, Ка­рэя, Кі­тай, Ку­ба, Мек­сі­ка, Рас­ія, Япо­нія, пра­ктыч­на ўсе дзяр­жа­вы Еўро­пы. Свае вод­гу­кі па­кі­ну­лі на­вед­ва­ль­ні­кі з Англіі, Гер­ма­ніі, Іта­ліі, Ла­цін­скай Аме­ры­кі, Парт­уга­ліі. На ад­ной ста­рон­цы злу­чы­лі­ся рад­кі на бе­ла­рус­кай, поль­скай, іспан­скай і мно­гіх іншых мо­вах. За два ме­ся­цы экс­па­на­ван­ня вы­ста­вы ка­ля 2 мі­ль­ёнаў ча­ла­век змаг­ло па­зна­ёміц­ца з уні­ка­ль­ны­мі мас­тац­кі­мі каш­тоў­нас­ця­мі Бе­ла­ру­сі ХVII—XXI стст., атры­маць уяў­лен­не аб сво­еа­саб­лі­вас­ці мясц­овай іка­на­піс­най шко­лы.

21 мая 2016 го­да пад­час афі­цый­на­га ві­зі­ту ў Ва­ты­кан вы­ста­ву на­ве­даў Прэ­зі­дэнт Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Аляк­сандр Ры­го­ра­віч Лу­ка­шэн­ка ў су­пра­ва­джэн­ні кар­ды­на­ла П’етра Па­ра­лі­на, Дзяр­жаў­на­га сак­ра­та­ра Па­пы Фран­цыс­ка. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка вы­со­ка аца­ніў вы­ста­ву і вы­ка­заў упэў­не­насць, што гэ­та то­ль­кі пер­шы знач­ны крок у раз­віц­ці му­зей­на­га су­пра­цоў­ніц­тва па­між Бе­ла­рус­сю і Ва­ты­ка­нам і за гэ­тай вы­ста­вай з’явяц­ца мно­гія іншыя ці­ка­выя і маш­таб­ныя пра­екты.

Пра за­пат­ра­ба­ва­насць і ці­ка­васць да на­ша­га на­цы­яна­ль­на­га мас­тац­тва свед­чы­ла і вы­ста­ва ў Іспа­ніі. Кі­раў­ніц­тва му­зея Эль Грэ­ка (Та­ле­да, Іспа­нія) пра­сі­ла пад­оўжыць тэр­мін экс­па­на­ван­ня тво­раў на ме­сяц з пры­чы­ны ве­лі­зар­на­га інта­рэ­су да яе.

Вы­ста­ва аб­ра­зоў XVII—ХVIII ста­год­дзяў з фон­даў На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея ўпер­шы­ню бы­ла прад­стаў­ле­на і ў рэ­гі­ёне Цэн­тра­ль­най і Усход­няй Еўро­пы — у Вен­грыі. Гэ­ты пра­ект быў па­спя­хо­ва рэ­алі­за­ва­ны ў най­буй­ней­шых му­зе­ях Бу­да­пеш­та, Со­ль­на­ка і Кеч­ке­ме­та ў 2014 го­дзе.

У 2019-м у На­цы­яна­ль­ным му­зеі Ліх­тэн­штэй­на ад­бы­ло­ся ўра­чыс­тае ад­крыц­цё экс­па­зі­цыі «Іка­на­піс Бе­ла­ру­сі XVII—XIX стст. з ка­лек­цыі На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь». Бе­ла­рус­кія аб­ра­зы ў Ліх­тэн­штэй­не так­са­ма бы­лі па­ка­за­ны ўпер­шы­ню, та­му гэ­тую вы­ста­ву мож­на на­зваць гіс­та­рыч­най падзе­яй. Прад­стаў­ле­ныя экс­па­на­ты прад­эман­стра­ва­лі раз­на­стай­насць сты­ляў і кі­рун­каў бе­ла­рус­ка­га аб­ра­за — ад по­мні­каў, якія за­хоў­ва­юць ві­зан­тый­скія тра­ды­цыі, да тво­раў пе­ры­яду рос­кві­ту на­цы­яна­ль­най ку­ль­ту­ры — эпо­хі ба­ро­ка. Яны свед­чы­лі пра сво­еа­саб­лі­васць на­цы­яна­ль­на­га мас­тац­тва і знач­ны ўнё­сак бе­ла­рус­ка­га на­ро­да ў сус­вет­ную скар­бні­цу ку­ль­тур­ных каш­тоў­нас­цей.

У асно­ве кож­най вы­ста­вы ля­жыць шмат­га­до­вая на­ву­ко­вая пра­ца, вы­ні­кам якой з’яўля­юцца вы­дан­ні ка­та­ло­гаў вы­стаў, лек­цыі і экс­кур­сіі ад ку­ра­та­раў.

Па­ва­га да на­цы­яна­ль­ных тра­ды­цый, ад­кры­тасць све­ту, за­бес­пя­чэн­не дос­ту­пу да ка­лек­цый, га­тоў­насць да су­пра­цоў­ніц­тва — пры­нцы­пы, на якіх за­сна­ва­на між­на­род­ная вы­ста­вач­ная дзей­насць му­зея. Усе пра­екты скі­ра­ва­ны на раз­віц­цё су­вя­зяў па­між Бе­ла­рус­сю і іншы­мі кра­іна­мі, што ад­люс­троў­вае мі­ра­лю­бі­вую знеш­нюю па­лі­ты­ку на­шай дзяр­жа­вы.

Вы­ста­вач­ная дзей­насць, у тым лі­ку на між­на­род­ным уз­роў­ні, ажыц­цяў­ля­ецца му­зе­ем роз­на­ба­ко­ва — уста­но­ва прад­астаў­ляе асоб­ныя экс­па­на­ты ці гру­пы экс­па­на­таў для вы­ста­вач­ных пра­ектаў у за­меж­ных му­зе­ях, а ў сва­іх сце­нах зна­ёміць бе­ла­рус­кіх на­вед­ва­ль­ні­каў са збо­ра­мі вя­ду­чых му­зе­яў све­ту.

Любоў Сысоева