Ад­крыц­цё сап­раў­дна­га

№ 10 (439) 18.10.2019 - 18.10.2019 г

Рэстаўрацыя
ДЗЕЙ­НАСЦЬ НА­ВУ­КО­ВА-РЭ­СТАЎ­РА­ЦЫЙ­НА­ГА АД­ДЗЕ­ЛА НА­ЦЫ­Я­НАЛЬ­­НА­ГА МАС­ТАЦ­КА­ГА МУ­ЗЕЯ РЭ­СПУБ­ЛІ­КІ БЕ­ЛА­РУСЬ З’ЯЎЛЯ­ЕЦЦА АД­НОЙ З НАЙ­ВАЖ­НЕЙ­ШЫХ У ЗА­ХА­ВАН­НІ РУ­ХО­МАЙ ГІС­­ТО­РЫ­КА-КУ­ЛЬ­ТУР­НАЙ СПАД­ЧЫ­НЫ НА­ШАЙ КРА­ІНЫ. МАС­ТА­КІ-РЭ­СТАЎ­РА­ТА­РЫ ВЫ­КОН­ВА­ЮЦЬ АД­КАЗ­НУЮ МІ­СІЮ, ВЯР­ТА­ЮЧЫ Ў НА­ВУ­КО­ВЫ І КУ­ЛЬ­ТУР­НЫ КАН­ТЭКСТ ВЯ­ЛІ­КУЮ КО­ЛЬ­КАСЦЬ ТВО­РАЎ МАС­ТАЦТ­ВА, ЗА­ХОЎ­ВА­ЮЧЫ ІХ ДЛЯ НА­ШЧАД­КАЎ. МЕ­НА­ВІ­ТА КАР­ПАТ­ЛІ­ВАЯ ПРА­ЦА СУ­ПРА­ЦОЎ­НІ­КАЎ АД­ДЗЕ­ЛА ДА­ЗВА­ЛЯЕ МУ­ЗЕЮ ВЕС­ЦІ АКТЫЎ­НУЮ ВЫ­СТА­ВАЧ­НУЮ ДЗЕЙ­НАСЦЬ, ЗНА­ЁМІЦЬ АЙЧЫН­НА­ГА І ЗА­МЕЖ­НА­ГА ГЛЕ­ДА­ЧА З НА­ЦЫ­ЯНА­ЛЬ­НЫМ МАС­ТАЦ­ТВАМ.

Ці­ка­вы той факт, што яшчэ да афі­цый­на­га ад­крыц­ця Дзяр­жаў­най кар­цін­най га­ле­рэі БССР у 1939 го­дзе раз­ам з пад­рых­тоў­кай но­вых экс­па­зі­цый вя­ла­ся і рэ­стаў­ра­цыя не­ка­то­рых тво­раў.

У да­клад­ной за­піс­цы «Аб ста­не ра­бот па пад­рых­тоў­цы да ад­крыц­ця Дзяр­жаў­най Мас­тац­кай Га­ле­рэі», скла­дзе­най пер­шым ды­рэк­та­рам Мі­ка­ла­ем Мі­ха­ла­пам 31 жніў­ня 1939, чы­та­ем на­ступ­нае: «Пра­ве­дзе­ны па­пя­рэд­ні ад­бор кар­цін для экс­па­зі­цыі, з якіх 210 кар­цін ма­юць па­трэ­бу ў пра­мы­ван­ні, 35 кар­цін у ня­знач­най рэ­стаў­ра­цыі, 30 кар­цін у ся­рэд­няй рэ­стаў­ра­цыі і 30 у моц­най рэ­стаў­ра­цыі. Рэ­стаў­ра­цыю бу­дзем пра­во­дзіць: пра­мы­ван­не 210 кар­цін і ня­знач­ную рэ­стаў­ра­цыю 35 у га­ле­рэі. Ся­рэд­нюю і моц­ную рэ­стаў­ра­цыю — 60 кар­цін — бу­дзе пра­во­дзіць наш су­пра­цоў­нік-жы­ва­пі­сец пад кі­раў­ніц­твам во­пыт­ных рэ­стаў­ра­та­раў у му­зе­ях Мас­квы па­чы­на­ючы з 01.09. г.г. Гэ­тым са­мым мы пад­рых­ту­ем са­бе рэ­стаў­ра­та­раў на бу­ду­чы­ню... і г.д.». Мак­сі­мі­лі­ян Гу­гель (1913—1985) — мас­так-рэ­стаў­ра­тар Дзяр­жаў­най кар­цін­най га­ле­рэі з 1939 па 1941 год.

У час Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны і ў вы­ні­ку па­лі­ты­кі аку­па­цый­най ад­мі­ніс­тра­цыі ка­лек­цыя му­зея пан­есла знач­ныя стра­ты. Ад­нак час­тка да­ва­енна­га фон­ду Дзяр­жаў­най кар­цін­най га­ле­рэі аца­ле­ла дзя­ку­ючы пра­цы му­зей­ных су­пра­цоў­ні­каў, у тым лі­ку і рэ­стаў­ра­та­раў. У пер­шыя па­сля­ва­енныя га­ды ава­рый­ны стан му­зей­най ка­лек­цыі не да­ваў ча­су на рас­пра­цоў­ку асоб­ных тэ­арэ­тыч­ных на­прам­каў, а вы­му­шаў не­адклад­на пе­ра­хо­дзіць да пра­ктыч­най рэ­стаў­ра­цыі.

Па­чы­на­ючы з кан­ца 1940-х ка­лек­цыя мас­тац­ка­га му­зея па­паў­ня­ла­ся дзя­ку­ючы шмат­лі­кім на­ву­ко­вым экс­пе­ды­цы­ям, якія пра­во­дзі­лі­ся з 1946 па 1978 год. Ад­нак стан мно­гіх тво­раў, пры­ве­зе­ных у му­зей, па­тра­ба­ваў тэр­мі­но­вых кан­сер­ва­цый­ных ме­рап­ры­емстваў. У гэ­ты пе­ры­яд у му­зеі пра­ца­ва­лі тры мас­та­кі-рэ­стаў­ра­та­ры, іх мож­на на­зваць пер­шы­мі пра­фе­сій­ны­мі спе­­цыя­ліс­та­мі не то­ль­кі ў му­зеі, але і ў Бе­ла­ру­сі.

Мас­так Ба­рыс Дзміт­ры­еў па­чаў сваю дзей­насць у му­зеі ў 1957 го­дзе. Скон­чыў­шы з адзна­кай мас­коў­скія кур­сы па пад­рых­тоў­цы мас­та­коў-рэ­стаў­ра­та­раў пры Цэн­тра­ль­ных мас­тац­ка-рэ­стаў­ра­цый­ных май­стэр­нях Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры СССР, ён пры­ехаў у Мінск па рэ­ка­мен­да­цыі мас­та­ка-рэ­стаў­ра­та­ра тэм­пер­на­га жы­ва­пі­су вы­шэй­шай ка­тэ­го­рыі Вік­та­ра Фі­ла­та­ва.

За шэсць га­доў пра­цы ў му­зеі Ба­рыс Дзміт­ры­еў пад­рых­та­ваў двух ка­лег-вуч­няў — Ула­дзі­мі­ра Ха­ра­не­ку (у му­зеі з 1958 го­да) і Мі­ка­лая Куй­чы­ка (у му­зеі з 1959 го­да). Аб­одва рэ­стаў­ра­та­ры ме­лі мас­тац­кую ад­ука­цыю Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га тэ­атра­ль­на-мас­тац­ка­га інсты­ту­та. Ве­ды па рэ­стаў­ра­цыі на­бы­ва­лі на пра­кты­цы пад кі­раў­ніц­твам Ба­ры­са Дзміт­ры­ева і пад­час ста­жы­ро­вак у Дзяр­жаў­най цэн­тра­ль­най рэ­стаў­ра­цый­най май­стэр­ні імя Іга­ра Гра­ба­ра, ва Усе­са­юзнай цэн­тра­ль­най на­ву­ко­ва-да­след­чай ла­ба­ра­то­рыі кан­сер­ва­цыі і рэ­стаў­ра­цыі (УЦНДЛКРЭ), а так­са­ма ў Дзяр­жаў­ным Рус­кім му­зеі.

Ад­нак асаб­лі­ва скла­да­ныя рэ­стаў­ра­цый­ныя ра­бо­ты вы­кон­ва­лі­ся ў цэн­трах Мас­квы і Ле­нін­гра­да, ня­рэд­ка рэ­стаў­ра­цыю тво­раў рас­ійскія мас­та­кі ра­бі­лі ў сце­нах на­шай уста­но­вы, да­ючы маг­чы­масць му­зей­ным су­пра­цоў­ні­кам на­зі­раць і — га­лоў­нае — удас­ка­на­ль­вац­ца ў спе­цы­яль­нас­ці мас­та­ка-рэ­стаў­ра­та­ра. Так, у роз­ны час, па­чы­на­ючы з 1954 го­да, рэ­стаў­ра­цыя тво­раў ста­ра­жыт­на­бе­ла­рус­ка­га жы­ва­пі­су з ка­лек­цыі Дзяр­жаў­на­га мас­тац­ка­га му­зея вы­кон­ва­ла­ся рас­ійскі­мі спе­цы­яліс­та­мі «мас­коў­скай шко­лы» Вік­та­рам Фі­ла­та­вым, Мі­ка­ла­ем Ба­ра­на­вым, Іва­нам Го­ры­ным, «ле­нін­град­скай шко­лы» — Ірмай Яры­гі­най, Сяр­ге­ем Го­лу­бе­вым, Мі­ха­ілам Мал­кі­ным і інш.

Звяр­та­ючы ўва­гу на дзяр­жаў­ную па­лі­ты­ку ў сфе­ры за­ха­ван­ня гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ных каш­тоў­нас­цей у да­дзе­ны пе­ры­яд, адзна­чым, што ў 1948 го­дзе пры Ка­мі­тэ­це па спра­вах ку­ль­тур­на-асвет­ніц­кіх уста­ноў пры СНК БССР бы­ло ство­ра­на Упраў­лен­не му­зе­яў, улі­ку, ахо­вы і рэ­стаў­ра­цыі архе­ала­гіч­ных і гіс­та­рыч­ных по­мні­каў. Та­ды ж бы­ла пры­ня­та па­ста­но­ва Са­ве­та мі­ніс­траў СССР «Аб ме­рах па па­ляп­шэн­ні ахо­вы по­мні­каў ку­ль­ту­ры» з рэ­ка­мен­да­цы­ямі па арга­ні­за­цыі Спе­цы­яль­ных на­ву­ко­ва-рэ­стаў­ра­цый­ных вы­твор­чых май­стэр­няў (СНРВМ), ства­рэн­не якіх у Бе­ла­ру­сі за­цяг­ну­ла­ся да 1968 го­да.

Га­лоў­ная дзей­насць май­стэр­няў — да­сле­да­ван­не, пра­екта­ван­не і рэ­стаў­ра­цыя архі­тэк­тур­ных аб’ектаў, ад­нак пра­во­дзі­ла­ся так­са­ма рэ­стаў­ра­цыя тво­раў ке­ра­мі­кі, ляп­ні­ны, разь­бы і па­за­ло­ты, па­ліх­ром­най ску­льп­ту­ры, тэм­пер­на­га і алей­на­га жы­ва­пі­су, ма­ну­мен­та­ль­ных рос­пі­саў. У асно­ву рэ­стаў­ра­цый­на-кан­сер­ва­цый­ных ме­рап­ры­емстваў і фі­зі­ка-хі­міч­ных да­сле­да­ван­няў быў па­кла­дзе­ны во­пыт мас­коў­скіх рэ­стаў­ра­та­раў і на­ву­ко­вых су­пра­цоў­ні­каў з Усе­са­юзна­га на­ву­ко­ва-да­след­ча­га інсты­ту­та кан­сер­ва­цыі і рэ­стаў­ра­цыі ў Мас­кве.

Мож­на сцвяр­джаць, што дзя­ку­ючы дзей­нас­ці Спе­цы­яль­ных на­ву­ко­ва-рэ­стаў­ра­цый­ных вы­твор­чых май­стэр­няў пры Мі­ніс­тэр­стве ку­ль­ту­ры БССР у кра­іне распа­ча­ло­ся фар­мі­ра­ван­не му­зей­най рэ­стаў­ра­цыі.

З кан­ца 1970-х да па­чат­ку 2000-х СНРВМ, па­зней рэ­арга­ні­за­ва­ныя ў Бел­рэс­таў­ра­цыю, — вя­ду­чыя май­стэр­ні ў кра­іне па рэ­стаў­ра­цыі ру­хо­мых по­мні­каў ку­ль­ту­ры, у асноў­ным тво­раў стан­ко­ва­га тэм­пер­на­га і алей­на­га жы­ва­пі­су. На пра­вах ма­на­па­ліс­таў у да­дзе­най га­лі­не СНРВМ вы­кон­ва­лі рэ­стаў­ра­цыю тво­раў для мно­гіх му­зе­яў кра­іны, у тым лі­ку і для На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. Гэ­та бы­ло звя­за­на ў пер­шую чар­гу з тым, што ў шта­тах то­ль­кі не­ка­то­рых му­зе­яў кра­іны асоб­на вы­лу­ча­ла­ся стаў­ка на­ву­ко­ва­га су­пра­цоў­ні­ка — мас­та­ка-рэ­стаў­ра­та­ра. Да фар­мі­ра­ван­ня са­ма­стой­ных ад­дзе­лаў у му­зе­ях спра­ва не да­хо­дзі­ла. Доў­гі час у гэ­тай сі­ту­ацыі для му­зей­ных уста­ноў бы­ло эка­на­міч­на вы­гад­на пе­рад­аваць тво­ры ў рэ­стаў­ра­цыю па да­мо­ве.

Ся­род вя­ду­чых рэ­стаў­ра­та­раў СНРВМ вар­та на­зваць та­кіх спе­цы­яліс­таў, як Пётр Жур­бей і Аркадзь Шпунт — мас­та­коў-рэ­стаў­ра­та­раў па­ліх­ром­най скульп­ту­ры вы­шэй­шай ка­тэ­го­рыі; Ула­дзі­мір Ні­кі­цін — мас­так-рэ­стаў­ра­тар стан­ко­ва­га алей­на­га жы­ва­пі­су вы­шэй­шай ка­тэ­го­рыі; Аляк­сандр Та­ра­сік — мас­так-рэ­стаў­ра­тар стан­ко­ва­га тэм­пер­на­га жы­ва­пі­су і па­ліх­ром­най ску­льп­ту­ры пер­шай ка­тэ­го­рыі; Ла­ры­са Бра­гі­леў­ская — мас­так-рэ­стаў­ра­тар стан­ко­ва­га тэм­пер­на­га жы­ва­пі­су дру­гой ка­тэ­го­рыі; Аляк­сей Пу­цін­цаў — мас­так-рэ­стаў­ра­тар па­ліх­ром­най ску­льп­ту­ры і стан­ко­ва­га тэм­пер­на­га жы­ва­пі­су; Мі­ка­лай Лё­ля — мас­так-рэ­стаў­ра­тар разь­бы і па­за­ло­ты і інш.

Сап­раў­дным пры­знан­нем да­сяг­нен­няў рэ­стаў­ра­цыі ў Бе­ла­ру­сі бы­ло пры­сва­енне ў 1985 го­дзе вы­шэй­шай ка­тэ­го­рыі па па­ліх­ром­най ску­льп­ту­ры мас­та­кам-рэ­стаў­ра­та­рам Пят­ру Жур­бею і Арка­дзю Шпун­ту. Вы­язная Ка­мі­сія па атэс­та­цыі рэ­стаў­ра­та­раў Упраў­лен­ня вы­яўлен­чых мас­тац­тваў і ахо­вы по­мні­каў Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры СССР вы­со­ка аца­ні­ла ме­то­ды­ку мас­та­коў-рэ­стаў­ра­та­раў па ўжы­ван­ні но­ва­га на той мо­мант ма­тэ­ры­ялу СВЭД (вод­ная дыс­пер­сія су­па­лі­ме­ра ві­ні­ла­цэ­та­ту з эты­ле­нам), спе­цы­яль­на рас­пра­ца­ва­ную для разь­бя­ных па­ліх­ром­ных алта­роў уні­ка­ль­на­га по­мні­ка — са­бо­ра Уне­баў­зяц­ця Най­свя­цей­шай Дзе­вы Ма­рыі ў Пін­ску.

Ад­нак вы­со­кая ацэн­ка пра­фе­сі­яна­ліз­му бе­ла­рус­кіх мас­та­коў-рэ­стаў­ра­та­раў так і за­ста­ла­ся на ўзроў­ні Са­вец­ка­га Са­юза, у су­ве­рэн­най дзяр­жа­ве ка­мі­сія па атэс­та­цыі мас­та­коў-рэ­стаў­ра­та­раў пры Мі­ніс­тэр­стве ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь ство­ра­на не бы­ла.

У 1979 го­дзе на па­са­ду мас­та­ка-рэ­стаў­ра­та­ра ў Дзяр­жаў­ны мас­тац­кі му­зей БССР (па­зней — На­цы­яна­ль­ны мас­тац­кі му­зей Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь) быў пе­ра­ве­дзе­ны Сяр­гей Сце­па­нен­ка. Па­сля за­кан­чэн­ня ад­дзя­лен­ня рэ­стаў­ра­цыі ў Ле­нін­град­скім мас­тац­кім ву­чы­ліш­чы імя Ва­лян­ці­на Ся­ро­ва ў 1975 го­дзе ён быў на­кі­ра­ва­ны ма­ла­дым спе­цы­яліс­там у СНРВМ пры Мі­ніс­тэр­стве ку­ль­ту­ры БССР. За час пра­цы ста­жы­ра­ваў­ся ва УНДІ­РЭ, атрым­лі­ваў не­адна­ра­зо­выя кан­су­ль­та­цыі ад мас­та­коў-рэ­стаў­ра­та­раў Ба­ры­са Брын­да­ра­ва і Іва­на Го­ры­на. За пе­ры­яд ра­бо­ты ў му­зеі Сяр­гей Сце­па­нен­ка пра­вёў рэ­стаў­ра­цыю звыш 170 тво­раў алей­на­га жы­ва­пі­су, у тым лі­ку з ка­лек­цыі парт­рэт­на­га жы­ва­пі­су XVI—XVIII ста­год­дзяў з Ня­сві­жа і Грод­на. Пасля пра­ве­дзе­ных рэ­стаў­ра­цый­на-кан­сер­ва­цый­ных ме­рап­ры­емстваў па­лот­ны бы­лі пад­рых­та­ва­ныя да на­ву­ко­ва­га вы­ву­чэн­ня, да­сле­да­ван­няў і атры­бу­цыі.

Асоб­на вар­та вы­лу­чыць уклад у раз­віц­цё му­зей­най рэ­стаў­ра­цыі ў Бе­ла­ру­сі мас­та­ка-рэ­стаў­ра­та­ра Мі­ка­лая Ве­дзя­не­ева (1957—1998). Акра­мя вя­лі­кай ко­ль­кас­ці ад­рэс­таў­ра­ва­ных па­лот­наў бе­ла­рус­кіх і за­меж­ных, у тым лі­ку рус­кіх, мас­та­коў, важ­ным за­чы­нам з’яўля­ецца пад­рых­тоў­ка Мі­ка­ла­ем Ве­дзя­не­евым но­вых кад­раў для па­шы­рэн­ня рэ­стаў­ра­цый­най ба­зы мас­тац­ка­га му­зея. У 1989 го­дзе з іні­цы­яты­вы Дзяр­жаў­на­га мас­тац­ка­га му­зея БССР (ДММ) пры пад­трым­цы Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь бы­ло ство­ра­на ад­дзя­лен­не рэ­стаў­ра­цыі пры Мін­скім мас­тац­кім ву­чы­ліш­чы імя Аляксея Гле­ба­ва. Мі­ка­лай Ве­дзя­не­еў вы­кла­даў на рэ­стаў­ра­цый­ным ад­дзя­лен­ні, пер­шы і адзі­ны вы­пуск яко­га ад­быў­ся ў 1994 го­дзе. Не­ка­то­рыя яго вуч­ні сён­ня па­с-

пя­хо­ва пра­цу­юць у На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі і з’яўля­юцца вя­ду­чы­мі спе­цы­яліс­та­мі пер­шай ка­тэ­го­рыі ў га­лі­не рэ­стаў­ра­цыі стан­ко­ва­га алей­на­га жы­ва­пі­су — Свят­ла­на Дзі­куць і Свят­ла­на Ішма­ева.

Ад­дзе­л на­ву­ко­ва-рэ­стаў­ра­цый­ных май­стэр­няў На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь быў створаны ў сту­дзе­ні 1989 го­да (сё­ле­та ад­дзел свят­куе 30-га­до­вы юбі­лей).

У роз­ныя га­ды кі­раў­ні­ка­мі на­ву­ко­ва-рэ­стаў­ра­цый­на­га ад­дзе­ла На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея бы­лі мас­так-рэ­стаў­ра­тар дру­гой ка­тэ­го­рыі стан­ко­ва­га алей­на­га і тэм­пер­на­га жы­ва­пі­су Мі­ка­лай Ве­дзя­не­еў, мас­так-рэ­стаў­ра­тар дру­гой ка­тэ­го­рыі па ску­льп­ту­ры Ле­анід Страц­цеў, мас­так-рэ­стаў­ра­тар пер­шай ка­тэ­го­рыі тво­раў дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва Тац­ця­на Га­ра­вец, з 2008 го­да ад­дзел уз­на­ча­ль­вае мас­так-рэ­стаў­ра­тар вы­шэй­шай ка­тэ­го­рыі па­ліх­ром­най ску­льп­ту­ры Аркадзь Шпунт.

На сён­няш­ні дзень ад­дзел на­ву­ко­ва-рэ­стаў­ра­цый­ных май­стэр­няў уяў­ляе з ся­бе ка­лек­тыў з 25 спе­цы­яліс­таў, якія ма­юць вы­шэй­шую, пер­шую і дру­гую ка­тэ­го­рыі мас­та­ка-рэ­стаў­ра­та­ра тво­раў стан­ко­ва­га алей­на­га і тэм­пер­на­га жы­ва­пі­су, гра­фі­кі і ста­рад­ру­ка­ва­най кні­гі, па­ліх­ром­най ску­льп­ту­ры, мас­тац­ка­га тэк­сты­лю, ме­та­лу, мэб­лі і рам.

Ад­дзел падзе­ле­ны на вуз­кас­пе­цы­яль­ныя сек­та­ры. Сек­тар рэ­стаў­ра­цыі ста­ра­жыт­на­бе­ла­рус­ка­га жы­ва­пі­су — за­гад­чык мас­так-рэ­стаў­ра­тар дру­гой ка­тэ­го­рыі Аляк­сандр Ла­гу­но­віч-Ча­рап­ко. Сек­тар рэ­стаў­ра­цыі стан­ко­ва­га алей­на­га жы­ва­пі­су — за­гад­чык мас­так-рэ­стаў­ра­тар стан­ко­ва­га алей­на­га жы­ва­пі­су пер­шай ка­тэ­го­рыі Свят­ла­на Дзі­куць. Сек­тар рэ­стаў­ра­цыі тво­раў дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва — мас­так-рэ­стаў­ра­тар па­ліх­ром­най ску­льп­ту­ры Дзміт­рый Жа­ле­віч. Сек­тар фі­зі­ка-хі­міч­ных да­сле­да­ван­няў — на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік, рэ­нтге­но­лаг Юрый Май­се­еў.

Ся­род вя­ду­чых спе­цы­яліс­таў мас­тац­ка­га му­зея мож­на вы­лу­чыць та­кіх мас­та­коў-рэ­стаў­ра­та­раў, як Гей­дар Алі­еў, Іло­на Кар­лі­ёна­ва, Андрэй Кра­піў­ка, Свят­ла­на Ішма­ева, Эла Па­шкі­на, Аляк­сандр Пет­ра­коў, Ці­ма­фей Па­лу­нін, Анжэ­ла Чу­дзі­евіч, Сяр­гей Ша­ці­ла і інш.

Ад­дзел на­ву­ко­ва-рэ­стаў­ра­цый­ных май­стэр­няў На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь — гэ­та са­мая буй­ная му­зей­ная рэ­стаў­ра­цый­ная струк­ту­ра ў на­шай кра­іне.

Усе ра­бо­ты па кан­сер­ва­цыі і рэ­стаў­ра­цыі тво­раў ма­тэ­ры­яль­най ку­ль­ту­ры пра­во­дзяц­ца ў ад­па­вед­нас­ці з ра­шэн­нем рэ­стаў­ра­цый­на­га са­ве­та; то­ль­кі на ба­зе му­зея ла­дзяц­ца ста­жы­роў­кі спе­цы­яліс­таў з усёй Бе­ла­ру­сі па роз­ных на­прам­ках (алей­ны i тэм­пер­ны жы­ва­піс, тэк­стыль, гра­фі­ка і ста­рад­ру­ка­ва­ная кні­га); сек­тар фі­зі­ка-хі­міч­ных да­сле­да­ван­няў з’яўля­ецца ўні­ка­ль­ным у рэ­с-

пуб­лі­цы (у экс­плу­ата­цыі спе­цы­яль­на скан­стру­я­ва­ная «Рэ­нтге­наў­ская ўста­ноў­ка для да­сле­да­ван­ня тво­раў жы­ва­пі­су, іка­на­пі­су і ску­льп­ту­ры Пу­ль­мас­кан 760»). У цэ­лым дзей­насць ад­дзе­ла на­кі­ра­ва­ная на раз­віц­цё му­зей­най рэ­стаў­ра­цыі ў Бе­ла­русі, што раз­ві­ва­ецца ў ад­па­вед­нас­ці з пры­нцы­па­мі, агу­ль­на-

п­ры­ня­ты­мі ў сус­вет­най рэ­стаў­ра­цый­най пра­кты­цы.

У на­шы дні ў сіс­тэ­ме Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь на­ліч­ва­ецца 152 му­зеі і 60 іх фі­лі­ялаў. Адзна­чым, што ў дзяр­жаў­ных му­зе­ях за­хоў­ва­ецца звыш 3 млн прад­ме­таў асноў­на­га фон­ду. Ад­нак на та­кі ве­лі­зар­ны му­зей­ны фонд у рэ­спуб­лі­цы пра­цу­юць то­ль­кі 72 спе­цы­яліс­ты-рэ­стаў­ра­та­ры ў 18 му­зе­ях.

Маг­чы­мас­ці май­стэр­няў На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея да­зва­ля­юць вы­кон­ваць у год рэ­стаў­ра­цыю і кан­сер­ва­цыю да 236 му­зей­ных тво­раў (да­дзе­ныя за 2018 год), а так­са­ма пра­во­дзіць фі­зі­ка-хі­міч­ныя да­сле­да­ван­ні тво­раў з фон­даў му­зея і пры­ват­ных збо­раў — да 40 у год (да­дзе­ныя за 2018 год).

Сво­еа­саб­лі­вай спра­ваз­да­чай аб пра­ве­дзе­най ра­бо­це ад­дзе­ла на­ву­ко­ва-рэстаў­ра­цый­ных май­стэр­няў з’яўля­юцца рэ­стаў­ра­цый­ныя вы­ста­вы. У якас­ці існу­ючай тра­ды­цыі да­дзе­ны пра­ект рэ­алі­зу­ецца кож­ныя два га­ды. Вар­та адзна­чыць вя­лі­кую ці­ка­васць не то­ль­кі шы­ро­ка­га ко­ла гра­мад­скас­ці, але і на­ву­ко­вых су­пра­цоў­ні­каў, якія вы­ву­ча­юць мас­тац­кую спад­чы­ну на­шай кра­іны. Дзя­ку­ючы плён­най су­мес­най на­ву­ко­вай і рэ­стаў­ра­цый­най дзей­нас­ці су­пра­цоў­ні­каў му­зея мас­тац­кія аб’екты ўво­дзяц­ца ў на­ву­ко­вы зва­рот, да­сле­ду­юцца, пра­во­дзіц­ца іх атры­бу­цыя.

Пе­рад­усім на пад­обных вы­ста­вах мож­на ўба­чыць уні­ка­ль­ныя тво­ры, якія ра­ней не экс­па­на­ва­лі­ся, мно­гія доў­гі час зна­хо­дзі­лі­ся ў ава­рый­ным ста­не. Кож­ная пра­ца су­пра­ва­джа­ецца тлу­ма­ча­ль­ным план­шэ­там з пад­ра­бяз­най фо­та­фік­са­цы­яй, дзе на­гляд­на па­ка­за­ны эта­пы ад­на­ўлен­ня пом­ні­ка. На вы­ста­вах у асноў­ным прад­стаў­ле­ны тво­ры па­сля за­вяр­шэн­ня ком­плек­су рэ­стаў­ра­цый­на-кан­сер­ва­цый­ных ме­ра-

п­ры­емстваў, а дэ­та­лё­вая фо­та­фік­са­цыя на тлу­ма­ча­ль­ных план­шэ­тах дае по­ўнае ўяў­лен­не аб аб’ёме вы­ка­на­ных мас­та­ком-рэ­стаў­ра­та­рам ра­бот. Ад­нак не мен­шую ці­ка­васць прад­стаў­ля­юць аб’екты, вы­стаў­ле­ныя ў пра­цэ­се рэ­стаў­ра­цыі. Мас­так-рэ­стаў­ра­тар пра­па­нуе гле­да­чу сво­еа­саб­лі­вае «пад­арож­жа ў ча­се» — за­зір­нуць праз акно за­нда­жу-рас­крыц­ця ў на­плас­та­ван­ні по­зня­га жы­ва­пі­су і па­зна­ёміц­ца з ары­гі­на­ль­най аўтар­скай пер­ша­па­чат­ко­вай за­дум­кай.

Вы­ста­ва «Ад­крыц­цё сап­раў­дна­га» (24.01.2019—17.03.2019, ку­ра­тар Аляк­сандр Ла­гу­но­віч-Ча­рап­ко) бы­ла пры­мер­ка­ва­ная да 80-год­дзя вя­ду­чай му­зей­най уста­но­вы на­шай кра­іны і па­ка­за­ла на­вед­ва­ль­ні­кам адзін з важ­ных на­прам­каў му­зей­най дзей­нас­ці — за­ха­ван­не і ад­на­ўлен­не тво­раў мас­тац­тва ў Бе­ла­ру­сі.

У сус­вет­най пра­кты­цы пад­обныя вы­ста­вы да­юць маг­чы­масць мас­та­кам-рэ­стаў­ра­та­рам па­ка­заць свой пра­фе­сій­ны ўзро­вень. На­вед­ва­ль­ні­кі ж мо­гуць па­зна­ёміц­ца з пра­цэ­сам рэ­стаў­ра­цыі і як бы ўвай­сці ў май­стэр­ні прад­стаў­ні­коў да­во­лі рэ­дкай, але надзвы­чай важ­най пра­фе­сіі.

Кож­ная за­ла вы­ста­вы «Ад­крыц­цё сап­раў­дна­га» ўмоў­на прад­стаў­ля­ла асоб­ны сек­тар на­ву­ко­ва-рэ­стаў­ра­цый­ных май­стэр­няў. Так, пер­шая за­ла сек­та­ра фі­зі­ка-хі­міч­ных да­сле­да­ван­няў рас­кры­ла для на­вед­ва­ль­ні­каў не­ка­то­рыя за­гад­кі, якія ча­сам то­яць у са­бе тво­ры мас­тац­тва. Уні­ка­ль­ны алоў­ка­вы пад­ма­лё­вак мас­та­ка Іва­на Хруц­ка­га на «Парт­рэ­це не­вя­до­май» (1830-я) бач­ны то­ль­кі на здым­ках, зроб­ле­ных у ІЧ-вы­пра­ме­нь­ван­ні. Рэ­нтге­наг­ра­ма «Парт­рэ­та не­вя­до­май у бла­кіт­ным» не­вя­до­ма­га мас­та­ка па­ка­за­ла кар­ды­на­ль­ныя кам­па­зі­цый­ныя зме­ны, што ад­бы­лі­ся з жы­ва­пі­сам за час яго існа­ван­ня. Скла­да­ныя за­пі­сы аўтар­ска­га плас­та, бі­япаш­ко­джан­ні, па­зней­шыя аб­наў­лен­ні, рэ­стаў­ра­цый­ныя ўмя­шан­ні, атры­бу­цыі не­вя­до­мых тво­раў, да­ку­мен­та­цыя і да т.п. — усё гэ­та бы­ло па­ка­за­на гле­да­чу.

Вы­ста­ва ста­ла свай­го ро­ду на­гляд­ным фо­нам для пер­шай Між­на­род­най на­ву­ко­ва-пра­ктыч­най кан­фе­рэн­цыі «Рэ­стаў­ра­цыя гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ных каш­тоў­нас­цей: су­час­ны стан і пер­спек­ты­вы раз­віц­ця» на ба­зе На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь і му­зея «За­мка­вы ком­плекс “Мір”», якая пра­хо­дзі­ла сёлета ў са­ка­ві­ку. Пры­емна адзна­чыць вя­лі­кую ці­ка­васць за­меж­ных ка­лег да пы­тан­няў рэ­стаў­ра­цыі ў на­шай кра­іне. Да­кла­ды на акту­аль­ныя тэ­мы, пры­све­ча­ныя су­час­ным пад­ыхо­дам і тэх­на­ло­гі­ям, но­выя да­сле­да­ван­ні і атры­бу­цыі ў су­куп­нас­ці аб’ядна­лі спе­цы­яліс­таў-рэ­стаў­ра­та­раў і на­ву­ко­вых су­пра­цоў­ні­каў не то­ль­кі на­шай кра­іны, але Літ­вы, Рас­іі і Укра­іны. Ка­му­ні­ка­цыя спе­цы­яліс­таў у сфе­ры рэ­стаў­ра­цыі гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ных каш­тоў­нас­цей на між­на­род­ным уз­роў­ні да­ла свой плён. Так, бы­ло на­ла­джа­на су­пра­цоў­ніц­тва па­між На­цы­яна­ль­ным на­ву­ко­ва-да­след­чым рэ­стаў­ра­цый­ным цэн­трам Укра­іны і На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зе­ем Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь у пы­тан­нях ста­жы­ро­вак мас­та­коў-рэ­стаў­ра­та­раў. Спа­дзя­емся, па­зі­тыў­ны во­пыт пра­вя­дзен­ня пер­шай рэ­стаў­ра­цый­най кан­фе­рэн­цыі па­кла­дзе па­ча­так што­га­до­ва­му пра­екту, не­абход­на­му для раз­віц­ця рэ­стаў­ра­цыі ў Бе­ла­ру­сі на су­час­ным эта­пе.

Сён­ня ад­дзел на­ву­ко­ва-рэ­стаў­ра­цый­ных май­стэр­няў На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея з’яўля­ецца га­лоў­ным і асноў­ным цэн­трам па пра­вя­дзен­ні рэ­стаў­ра­цыі і кан­сер­ва­цыі тво­раў ма­тэ­ры­яль­най мас­тац­кай ку­ль­ту­ры ў Рэ­спуб­лі­цы Бе­ла­русь.

Ка­ця­ры­на Іса­ева