Му­зей бе­ла­рус­ка­га на­род­на­га мас­тац­тва ў Раў­бі­чах

№ 10 (439) 18.10.2019 - 18.10.2019 г

Філіялы
АДЗІ­НЫ Ў НА­ШАЙ КРА­ІНЕ МУ­ЗЕЙ БЕ­ЛА­РУС­КА­ГА НА­РОД­НА­ГА МАС­ТАЦ­ТВА АД­ЧЫ­НІЎ ДЛЯ НА­ВЕД­ВА­ЛЬ­НІ­КАЎ СВАЕ ДЗВЕ­РЫ 12 СНЕЖ­НЯ 1979 ГО­ДА. ЁН БЫЎ СТВО­РА­НЫ ЯК ФІ­ЛІ­ЯЛ ДЗЯР­ЖАЎ­НА­ГА МАС­ТАЦ­КА­ГА МУ­ЗЕЯ БССР ДЛЯ ДЭ­МАН­СТРА­ЦЫІ ТВО­РАЎ СА­МЫХ РАС­ПАЎ­СЮ­ДЖА­НЫХ НА БЕ­ЛА­РУ­СІ ВІ­ДАЎ НА­РОД­НА­ГА МАС­ТАЦ­ТВА: СА­ЛО­МАП­ЛЯ­ЦЕН­НЯ, ТКАЦ­ТВА, ВЫ­ШЫЎ­КІ, ГАН­ЧАР­СТВА І РАЗЬ­БЫ ПА ДРЭ­ВЕ. БА­ГА­ТА ЭКС­ПА­НА­ТАЎ ЗНА­ХО­ДЗІ­ЛА­СЯ Ў ФОН­ДАС­ХО­ВІШ­ЧАХ МАС­ТАЦ­КА­ГА МУ­ЗЕЯ, АЛЕ ВО­ЛЬ­НЫХ ПЛОШ­ЧАЎ ДЛЯ НО­ВАЙ ЭКС­ПА­ЗІ­ЦЫІ НЕ БЫ­ЛО.

Су­пра­цоў­ні­кі Дзяр­жаў­на­га мас­тац­ка­га Іры­на Пань­шы­на і Тац­ця­на Сцё­пі­на пра­па­на­ва­лі пры­ста­са­ваць пад му­зей ку­ль­та­вы бу­ды­нак ся­рэ­дзі­ны XIX ста­год­дзя, раз­меш­ча­ны на тэ­ры­то­рыі СК «Раў­бі­чы». Гэ­тую пра­па­но­ву ўхва­лі­лі і ад­мі­ніс­тра­цыя му­зея, і кі­раў­ніц­тва рэ­спуб­лі­кі. 14 кра­са­ві­ка 1977 го­да быў вы­да­дзе­ны ад­па­вед­ны ўказ Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры БССР.

Ад­крыц­цю му­зея па­пя­рэд­ні­ча­ла не­ка­ль­кі га­доў на­пру­жа­най пад­рых­тоў­чай пра­цы: ра­біў­ся тэ­ма­ты­ка-экс­па­зі­цый­ны план і пад­бі­ра­лі­ся экс­па­на­ты, вя­лі­ся ра­бо­ты па пра­екта­ван­ні інтэр’ера і му­зей­на­га аб­ста­ля­ван­ня. Дзве гру­пы архі­тэк­та­раў, якія за­йма­лі­ся рэ­кан­струк­цы­яй бу­дын­ка і пра­екта­ван­нем аб­ста­ля­ван­ня, а так­са­ма му­зей­ныя спе­цы­яліс­ты, што пра­ца­ва­лі над экс­па­зі­цы­яй, знай­шлі агу­ль­ную мо­ву. Гэ­та да­зво­лі­ла ства­рыць му­зей, які з’яўля­ецца вы­дат­ным пры­кла­дам сін­тэ­зу архі­тэк­ту­ры, аб­ста­ля­ван­ня і му­зей­ных экс­па­на­таў.

Му­зей­ная мэб­ля, зроб­ле­ная з дрэ­ва, та­ні­ра­ва­на­га пад мо­ра­ны дуб, уда­ла ўпі­са­ла­ся ў інтэр’ер. Асноў­ная час­тка віт­рын пры­мы­кае да сцен па пе­ры­мет­ры за­лы. По­бач, уз­доўж са­мых доў­гіх сцен, уста­ля­ва­ны два шэ­ра­гі вы­нас­ных віт­рын. У цэн­тры за­лы раз­мяс­ці­лі шэ­раг ду­бо­вых лаў, упры­го­жа­ных трох­гран­на-вы­емча­тай разь­бой — са­мым ста­ра­жыт­ным ві­дам на­род­най разь­бы па дрэ­ве. У інтэр’еры экс­па­зі­цыі ла­вы вы­кон­ва­юць не то­ль­кі дэ­ка­ра­тыў­ную фун­кцыю. Па­мяш­кан­не му­зея мае вы­дат­ную акус­ты­ку, што да­зва­ляе пра­во­дзіць у за­ле му­зыч­ныя кан­цэр­ты. Да­паў­ня­юць мас­тац­кі воб­раз экс­па­зі­цыі роз­на­ка­ля­ро­выя віт­ра­жы і ка­ва­ныя жы­ран­до­лі, зроб­ле­ныя па ма­ты­вах кро­шын­скай жы­ран­до­лі Па­ўлю­ка Баг­ры­ма.

У асноў­най экс­па­зі­цыі, не­пас­рэд­на ў па­мяш­кан­ні бы­ло­га ку­ль­та­ва­га бу­дын­ка, прад­стаў­ле­ны тво­ры звы­чай­ных бе­ла­рус­кіх ся­лян, што раз­ам з тым бы­лі не зу­сім звы­чай­ны­мі лю­дзь­мі. Яны ва­ло­да­лі вы­дат­ным мас­тац­кім гус­там, ад­чу­ван­нем ха­рас­тва, ве­дан­нем ма­тэ­ры­ялу, з якім пра­ца­ва­лі, і надзвы­чай вы­со­кім уз­роў­нем май­стэр­ства. Гэ­тыя ўлас­ці­вас­ці да­зво­лі­лі ім вы­раб­ляць рэ­чы, што праз со­тні га­доў бы­лі пры­зна­ны не про­ста этнаг­ра­фіч­ны­мі экс­па­на­та­мі, а ўзо­ра­мі бе­ла­рус­ка­га на­род­на­га мас­тац­тва. Экс­па­зі­цыя му­зея зна­ёміць на­вед­ва­ль­ні­каў не то­ль­кі з най­леп­шы­мі тво­ра­мі на­род­ных май­строў, але і да­зва­ляе ві­зу­аль­на пра­са­чыць пе­ра­емнасць тра­ды­цый у на­род­ным мас­тац­тве і эта­пы яго раз­віц­ця. Спры­яе гэ­та­му ары­гі­на­ль­нае раз­мяш­чэн­не экс­па­на­таў у віт­ры­нах, дзе тво­ры на­род­на­га мас­тац­тва XVI — па­чат­ку XX стст. зна­хо­дзяц­ца на­суп­раць віт­рын з вы­ра­ба­мі май­строў дру­гой па­ло­вы XX ст.

Му­зей мае ўні­ка­ль­ную ка­лек­цыю са­ло­мап­ля­цен­ня, гэ­та гас­па­дар­чыя рэ­чы дру­гой па­ло­вы XIX — па­чат­ку XX стст., якія пля­лі на­шы про­дкі з са­ло­мы: шы­яны, са­ла­мя­ні­кі, ка­ра­бы, ка­роб­кі і інш. Хоць яны і ства­ра­лі­ся вы­ключ­на для гас­па­дар­кі, ды не па­збаў­ле­ны і сво­еа­саб­лі­вай пры­ваб­нас­ці: вер­ты­ка­ль­ныя рыс­кі чыр­во­най ла­зы надзвы­чай гар­ма­ні­ру­юць з га­ры­зан­та­ль­ны­мі жгу­та­мі за­ла­ціс­тай са­ло­мы. По­бач з бы­та­вы­мі рэ­ча­мі экс­па­ну­юцца шэ­дэў­ры бе­ла­рус­ка­га са­ло­мап­ля­цен­ня кан­ца XVIII — па­чат­ку XIX стст. — зна­ка­мі­тыя цар­скія ва­ро­ты з вё­сак Ва­ву­лі­чы і Ле­мя­шэ­ві­чы, што на Брэс­тчы­не. Гэ­тае су­сед­ства вы­дат­на ілюс­труе мас­тац­кія маг­чы­мас­ці та­ко­га про­ста­га і да­ступ­на­га ма­тэ­ры­ялу, як са­ло­ма. Яе вы­ка­рыс­тоў­ва­лі не то­ль­кі для пля­цен­ня гас­па­дар­ча­га по­су­ду, але і для вы­ра­баў, якія за­йма­лі цэн­тра­ль­нае мес­ца ва ўра­чыс­тых і ўзнёс­лых цар­коў­ных інтэр’ерах. На­суп­раць — віт­ры­ны з пра­ца­мі май­строў бе­ла­рус­ка­га са­ло­мап­ля­цен­ня дру­гой па­ло­вы XX ст. (Ве­ра Гаў­ры­люк, Ка­ця­ры­на Арцё­мен­ка, Ла­ры­са Лось, Лі­дзія Глав­ацкая і інш.). Твор­цы не то­ль­кі ад­ра­дзі­лі тра­ды­цыі па­пя­рэд­ні­каў, але і ўзня­лі бе­ла­рус­кае са­ло­мап­ля­цен­не на якас­на но­вы ўзро­вень, уз­ба­га­ці­лі яго но­вы­мі воб­ра­за­мі, жан­ра­мі і тэх­ніч­ны­мі пры­ёма­мі.

Са­мым вя­лі­кім раз­дзе­лам экс­па­зі­цыі з’яўля­ецца ткац­тва. Ме­на­ві­та ў вы­ра­бе руч­ні­коў, по­сці­лак, адзен­ня і яго асоб­ных эле­мен­таў най­бо­льш яскра­ва вы­явіў­ся мас­тац­кі густ бе­ла­ру­саў. У вя­лі­кай віт­ры­не, на мес­цы алтар­най час­ткі бы­ло­га хра­ма, экс­па­ну­ецца тра­ды­цый­нае бе­ла­рус­кае свя­точ­нае адзен­не. Тут прад­стаў­ле­ны ў асноў­ным жа­но­чыя вя­се­ль­ныя строі кан­ца XIX — пер­шай трэ­ці XX стст. Ге­агра­фіч­на яны ахоп­лі­ва­юць усе рэ­гі­ёны Бе­ла­ру­сі і пе­рад­аюць рэ­гі­яна­ль­ныя асаб­лі­вас­ці бе­ла­рус­ка­га тра­ды­цый­на­га адзен­ня. Не­здар­ма яшчэ сто га­доў та­му па тым, як ча­ла­век апра­ну­ты, па раз­мяш­чэн­ні і ўзо­рах арна­мен­ту, па асоб­ных эле­мен­тах кас­цю­ма бес­па­мыл­ко­ва вы­зна­ча­лі, з якой мясц­овас­ці ён ро­дам. Вя­се­ль­ныя строі раз­ам з дэ­ка­ра­тыў­ны­мі по­сціл­ка­мі, са­ла­мя­ным ко­ра­бам для адзен­ня, агоў­скім куф­рам, ка­лаў­ро­там і ка­лыс­кай, так­са­ма прад­стаў­ле­ны­мі ў віт­ры­не, ства­ра­юць ура­жан­не сво­еа­саб­лі­ва­га па­ра­ду рэ­чаў, што звы­чай­на ўно­сі­лі­ся ў ха­ту ма­ла­дых у дзень вя­сел­ля. Да­паў­ня­юць ка­лек­цыю ткац­тва руч­ні­кі з Брэс­цкай, Ві­цеб­скай, Го­ме­льс­кай і Ма­гі­лёў­скай аб­лас­цей. Руч­ні­кі вы­кон­ва­лі най­важ­ней­шую ро­лю ў зна­ка­вых аб­ра­дах бе­ла­ру­саў і па раз­на­стай­нас­ці тэх­нік ткац­тва, арна­мен­ты­цы не сас­ту­па­лі тра­ды­цый­на­му свя­точ­на­му адзен­ню.

Разь­ба па дрэ­ве — яшчэ ад­на яскра­вая ста­рон­ка ў бе­ла­рус­кім на­род­ным мас­тац­тве. На­шы про­дкі здаў­на вы­ка­рыс­тоў­ва­лі дрэ­ва для вы­ра­бу як бы­та­вых, так і ку­ль­та­вых рэ­чаў.

У экс­па­зі­цыі Му­зея бе­ла­рус­ка­га на­род­на­га мас­тац­тва прад­стаў­ле­на драў­ля­нае хат­няе на­чын­не і пры­ла­ды пра­цы, якія, у ад­роз­нен­не ад бо­ль­шас­ці пад­обных рэ­чаў, ме­лі ўпры­го­жан­ні: пра­сні­цы, ко­шык, ступ­кі. Са­мым ста­ра­жыт­ным і ад­ным з са­мых ці­ка­вых экс­па­на­таў гэ­та­га ві­ду на­род­на­га мас­тац­тва, без­умоў­на, з’яўля­ецца адзі­ны на Бе­ла­ру­сі коўш-бра­ці­на, ён да­ту­ецца XVI ст. Асоб­на ад асноў­най экс­па­зі­цыі ў па­ўноч­ным пры­тво­ры экс­па­ну­ецца ку­ль­та­вая ску­льп­ту­ра XVIII — па­чат­ку XX ста­год­дзяў, вы­ка­на­ная ся­лян­скі­мі май­стра­мі для вяс­ко­вых хра­маў і пры­да­рож­ных кры­жоў. Тут жа мож­на ўба­чыць і тры раз­ныя цар­скія бра­мы.

Да­во­лі по­ўна прад­стаў­ле­на ў му­зеі ган­чар­нае мас­тац­тва. Ка­лек­цыя ўклю­чае вы­ра­бы пра­ктыч­на ўсіх най­буй­ней­шых ган­чар­ных цэн­траў Бе­ла­ру­сі. Чор­на-дым­лё­ная ке­ра­мі­ка з Пру­жа­наў і По­ра­за­ва, бе­лаг­лі­ня­ны по­суд з Га­рад­ной, флян­дра­ва­ныя вы­ра­бы з Івян­ца яскра­ва свед­чаць пра вы­со­кі ўзро­вень май­стэр­ства бе­ла­рус­кіх ган­ча­роў. Усе экс­па­на­ты да­ту­юцца XX ста­год­дзем, ад­нак, дзя­ку­ючы тры­ва­лас­ці тра­ды­цый гэ­та­га ві­ду на­род­на­га мас­тац­тва, па іх мож­на мер­ка­ваць, якім быў глі­ня­ны по­суд і ў бо­льш да­лё­кім мі­ну­лым. Спа­ры­шы, гар­шкі, гля­кі, зба­ны прад­стаў­ле­ны ў му­зеі на фо­не тра­ды­цый­ных бе­ла­рус­кіх руч­ні­коў і по­сці­лак. Спа­лу­чэн­не ў віт­ры­нах ткац­тва і ган­чар­ства да­зва­ляе ўба­чыць, на­ко­ль­кі яны пры­го­жа гля­дзе­лі­ся по­бач у ся­лян­скай ха­це і як гар­ма­ніч­на ўпіс­ва­лі­ся ў яе сціп­лы, але гус­тоў­ны інтэр’ер.

На пра­ця­гу свай­го існа­ван­ня Му­зей бе­ла­рус­ка­га на­род­на­га мас­тац­тва не то­ль­кі зна­ёміць на­вед­ва­ль­ні­каў з тра­ды­цы­ямі і да­сяг­нен­ня­мі айчын­ных май­строў. Ад­ра­зу па­сля ства­рэн­ня му­зея для па­паў­нен­ня ка­лек­цый ста­лі ла­дзіц­ца экс­пе­ды­цыі па збо­ры экс­па­на­таў. На­яўнасць вы­ста­вач­най за­лы ў ад­ным з па­мяш­кан­няў пры­бу­до­вы, зроб­ле­най з за­ход­ня­га бо­ку кас­цё­ла пад­час рэ­стаў­ра­цыі, да­зво­лі­ла арга­ні­зоў­ваць па­вод­ле не­ка­то­рых экс­пе­ды­цый вы­ста­вы-спра­ва­з­да­чы: «Ткац­тва і адзен­не па­ўноч­на-ўсход­ніх ра­ёнаў Ма­гі­лёў­шчы­ны», «Ма­ла­рыц­кае ткац­тва», «Адзен­не і ткац­тва вёс­кі Мо­таль», «Івя­нец­кая ке­ра­мі­ка», «Мас­тац­тва Ган­ца­віц­ка­га ра­ёна». Акра­мя та­го, у вы­ста­вач­най за­ле па­каз­ва­юць свае ка­лек­цыі іншыя му­зеі. Гэ­тыя вы­ста­вы да­лі маг­чы­масць на­вед­ва­ль­ні­кам па­зна­ёміц­ца з на­род­ным мас­тац­твам не то­ль­кі Бе­ла­ру­сі, але і Азер­бай­джа­на, Літ­вы, Уз­бе­кіс­та­на, Укра­іны, Рас­іі, Эсто­ніі. Му­зей плён­на су­пра­цоў­ні­чае з Са­юзам май­строў на­род­най твор­час­ці, пра­хо­дзяць тут і пер­са­на­ль­ныя вы­ста­вы су­час­ных аўта­раў. Апроч вы­стаў, у Му­зеі бе­ла­рус­ка­га на­род­на­га мас­тац­тва ла­дзяц­ца кан­цэр­ты кла­січ­най і на­род­най му­зы­кі, пра­во­дзяц­ца ме­рап­ры­емствы, пры­мер­ка­ва­ныя да тра­ды­цый­ных бе­ла­рус­кіх свят.

Ня­гле­дзя­чы на ба­га­ты і ўні­ка­ль­ны збор му­зея, яго су­час­ную дзей­насць усклад­ня­юць не­ка­ль­кі пра­блем. Ма­лы па­мер бу­дын­ка і ад­да­ле­насць ад го­ра­да. Буй­ныя этнаг­ра­фіч­ныя ком­плек­сы, якія зна­хо­дзяц­ца да­лей ад вя­лі­кіх га­ра­доў, але ма­юць уну­ша­ль­ную плош­чу, пры­ваб­лі­ва­юць на­вед­ва­ль­ні­каў як мес­ца для ад­па­чын­ку на цэ­лы дзень з маг­чы­мас­цю змя­ніць род дзей­нас­ці, па­хар­ча­вац­ца ды за­стац­ца на на­члег. Су­сед­ства з Рэ­спуб­лі­кан­скім цэн­трам алім­пій­скай пад­рых­тоў­кі па зім­ніх ві­дах спорту «Раў­бі­чы» не да­зва­ляе му­зею ў по­ўнай ме­ры ла­дзіць маш­таб­ныя ме­рап­ры­емствы для ад­па­чын­ку. Та­му сён­ня тут рас­пра­ца­ва­ны не­ка­ль­кі ком­плек­сных інтэ­рак­тыў­ных пра­грам, якія ўклю­ча­юць у ся­бе роз­ныя ві­ды дзей­нас­ці. На­прык­лад, экс­кур­сія пра­цяг­ва­ецца май­стар-кла­сам і за­вяр­ша­ецца інтэ­рак­тыў­най лек­цы­яй за зёл­ка­вай гар­ба­тай. Та­кія пра­гра­мы да­юць маг­чы­масць пра­вес­ці ў му­зеі шмат ча­су, атры­маць ці­ка­вую інфар­ма­цыю, ка­рыс­ныя на­вы­кі і не ста­міц­ца.

Му­зей бе­ла­рус­ка­га на­род­на­га мас­тац­тва на­тхняе вы­ву­чаць на­шу тра­ды­цый­ную ку­ль­ту­ру. Ка­лек­цыі ткац­тва, са­ло­мап­ля­цен­ня, ган­чар­ства і разь­бы па дрэ­ве да­зва­ля­юць пра­са­чыць асноў­ныя эта­пы раз­віц­ця і пе­ра­емнасць тра­ды­цый у бе­ла­рус­кім мас­тац­тве, а вы­ста­вы му­зея зна­ёмяць як з на­род­ным мас­тац­твам іншых кра­ін, так і з пра­ца­мі су­час­ных на­род­ных май­строў Бе­ла­ру­сі.

Дар'я Ільініч