Пе­ра­мож­цаў не су­дзяць

№ 10 (439) 18.10.2019 - 18.10.2019 г

ЗАЛАТЫЯ ЧАСЫ АЛАДАВАЙ. МУ­ЗЕЙ У 1940—1960-Я
Быў 1952 год, на ацэн­ку экс­пер­тнай ка­мі­сіі Мін­ку­ль­та СССР бы­лі прад­стаў­ле­ны два жа­но­чыя парт­рэ­ты: Раз­на­тоў­скай і Ку­тай­са­вай, аўтар­ства якіх ула­да­ль­нік пры­піс­ваў Дзмі­т­рыю Ры­го­ра­ві­чу Ля­віц­ка­му і Фё­да­ру Сця­па­на­ві­чу Ро­ка­та­ву ад­па­вед­на. За­ку­пач­ная ка­мі­сія ві­да­воч­на не­да­аца­ні­ла іх мас­тац­кую вар­тасць і пра­па­на­ва­ла ацэн­ку ў 18 ты­сяч руб­лёў. Ула­да­ль­нік не па­га­дзіў­ся і вы­ра­шыў за­браць кар­ці­ны, каб прад­аць пры­ват­най асо­бе, якая пра­па­на­ва­ла на 2 ты­ся­чы бо­лей.

Але­на Ва­сі­ль­еўна Ала­да­ва і Мі­ха­іл Пят­ро­віч Крыс­ці спра­ба­ва­лі ўга­ва­рыць ула­да­ль­ні­ка не спя­шац­ца, па­ча­каць на­ступ­на­га па­ся­джэн­ня ка­мі­сіі, дзе, маг­чы­ма, ад­бу­дзец­ца пе­ра­ацэн­ка. Але ён не за­ха­цеў ча­каць... та­ды Мі­ха­іл Пятро­­віч улас­на­руч­на, на свой страх і ры­зы­ку, пад­вы­сіў кошт да 20 ты­сяч руб­лёў, каб по­тым, на блі­жэй­шым па­ся­джэн­ні ка­мі­сіі, яго за­цвер­дзіць.

У той са­мы дзень Ала­да­ва ад­вез­ла парт­рэ­ты ў Мінск. Але праз не­ка­ль­кі тыд­няў Але­ну Ва­сі­ль­еўну раз­ам з парт­рэ­та­мі вы­клі­каў у Мас­кву стар­шы­ня Ка­мі­тэ­та па спра­вах мас­тац­тваў пры Саў­мі­не СССР Мі­ка­лай Бяс­па­лаў. Вы­клі­ка­лі так­са­ма і Мі­ха­іла Пят­ро­ві­ча. Пер­ша­па­чат­ко­ва Ала­да­ву і Крыс­ці гроз­на ад­чы­та­лі за па­ру­шэн­не фі­нан­са­вай дыс­цып­лі­ны, а ка­лі яны зу­сім уну­ры­лі­ся, Бяс­па­лаў усміх­нуў­ся і ска­заў, што пе­ра­мож­цаў не су­дзяць, і па­він­ша­ваў з цу­доў­ным на­быт­кам».

***

Вось, ба­дай, са­мая кра­са­моў­ная са шмат­лі­кіх гіс­то­рый, якая дае яскра­вае ўяў­лен­не пра фар­мі­ра­ван­не му­зея і яго ка­лек­цыі ў па­сля­ва­енныя га­ды. Ме­на­ві­та так усё і ад­бы­ва­ла­ся: шля­хам дып­ла­ма­тыч­ных пе­ра­га­во­раў з ка­лек­цы­яне­ра­мі, праз аса­біс­тыя зна­ёмствы і су­вя­зі ў кі­ру­ючых ко­лах, ча­сам на­ват з па­ру­шэн­нем за­ка­на­даў­ства і пад па­гро­зай су­до­вай спра­вы... Так збі­ра­лі­ся па­асоб­ныя пяр­лі­ны, што сён­ня скла­да­юць адзі­ную ніз­ку — му­зей­ны збор.

«Пе­ра­мож­цаў не су­дзяць» — гэ­тыя сло­вы ад­ра­су­юцца ўсім су­пра­цоў­ні­кам му­зея, тым, хто шля­хам удач і па­мы­лак, не­дзе на­воб­ма­цак і інту­ітыў­на, але з усім імпэ­там ад­на­ўляў-ства­раў му­зей, збі­раў ка­лек­цыю і ад­ва­ёўваў для яго пра­ва зна­хо­дзіц­ца ў ад­ным шэ­ра­гу са скар­бні­ца­мі сус­вет­най спад­чы­ны.

Пер­шыя дні і на­ват ме­ся­цы дзей­нас­ці му­зея ў 1944 го­дзе для нас да­во­лі цьмя­ныя, пра­лі­ва­юць на іх свят­ло не­шмат­лі­кія да­ку­мен­ты і ўспа­мі­ны. Но­вае жыц­цё па­ча­ло­ся з Па­ста­но­вы СНК БССР № 247 ад 16 мая 1944 г. «Аб ад­на­ўлен­ні Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най кар­цін­най га­ле­рэі». Для ча­со­ва­га раз­мяш­чэн­ня га­ле­рэі быў аб­ра­ны Го­мель, вы­зва­ле­ны на­пры­кан­цы 1943 г. Вы­ка­наў­цай аб­авяз­каў ды­рэк­та­ра Дзяр­жаў­най кар­цін­най га­ле­рэі пры­зна­чы­лі Але­ну Ала­да­ву, якая на той мо­мант ужо зна­хо­дзі­ла­ся ў Мас­кве і па­ра­ле­ль­на су­мяш­ча­ла па­са­ду в. а. ды­рэк­та­ра Му­зея гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны. Так­са­ма ёсць згад­кі аб на­яўнас­ці ру­ка­піс­ных за­га­даў Дзяр­жаў­най кар­цін­най га­ле­рэі ад 1 жніў­ня 1944 го­да і раз­мяш­чэн­ні га­ле­рэі ў гэ­ты час у ад­ным з па­ко­яў Мас­коў­ска­га му­зея Но­ва­га за­ход­ня­га мас­тац­тва, та­му, хут­чэй за ўсё, ад­на­ўлен­не дзей­нас­ці ў Го­ме­лі за­ста­ло­ся толь­­кі на па­пе­ры. Тым не менш па­ча­так быў па­кла­дзе­ны, і бы­лыя су­пра­цоў­ні­кі па­ча­лі зноў гур­та­вац­ца ва­кол Дзяр­жаў­най кар­цін­най га­ле­рэі.

Па­сля вы­зва­лен­ня Мін­ска, яшчэ ва ўмо­вах вай­ны, за­ха­ва­ны бу­ды­нак Дзяр­жаў­най кар­цін­най га­ле­рэі (ву­лі­ца Кар­ла Мар­кса, 29) пе­рад­алі для ад­на­ў­лен­ня АТС, та­му па­сля вяр­тан­ня з эва­ку­ацыі му­зей цяс­ніў­ся ў вась­мі ча­со­вых па­мяш­кан­нях До­ма пра­фса­юзаў (плош­ча Сва­бо­ды, 23). Да­ва­енная ка­лек­цыя бы­ла раз­ра­ба­ва­ная, за­ста­ло­ся ўся­го не­ка­ль­кі ску­льп­тур, якія з-за іх гру­вас­т­кас­ці не змаг­лі або не па­жа­да­лі вы­нес­ці аку­па­цый­ныя ўла­ды.

Рэ­аль­нае ста­но­віш­ча га­ле­рэі ад­люс­тра­ва­на ў акце ад 30 ве­рас­ня 1944 го­да, які быў скла­дзе­ны ў Мін­ску на­ча­ль­ні­кам ад­дзе­ла вы­яўлен­чых мас­тац­тваў Упраў­лен­ня па спра­вах мас­тац­тваў пры СНК БССР Па­ўлам Гаў­ры­лен­кам, в. а.  за­ха­ва­ль­ні­ка Дзяр­жаў­най кар­цін­най га­ле­рэі За­рэ­май Ка­на­пац­кай і бы­лой бры­га­дзір­кай на­гляд­чы­каў га­ле­рэі Та­ідай Ка­на­пац­кай:

«...пры за­хо­пе г. Мін­ска ня­мец­ка-фа­шыс­цкі­мі вой­ска­мі ўсе най­бо­льш знач­ныя каш­тоў­нас­ці Дзяр­жаў­най кар­цін­най га­ле­рэі БССР бы­лі арга­ні­за­ва­на вы­ве­зе­ны ў Гер­ма­нію ня­мец­ка-фа­шыс­цкі­мі ўла­да­мі.

Скры­ні з экс­па­на­та­мі га­ле­рэі ад­ра­са­ва­лі­ся ў Кё­ніг­сберг.

Акра­мя экс­па­на­таў з па­мяш­кан­ня га­ле­рэі вы­ве­зе­на ўся мэб­ля, ра­мы і зніш­ча­на аб­ста­ля­ван­не служ­бо­вых па­мяш­кан­няў. Вы­ве­зе­на і раз­ра­ба­ва­на вя­лі­кая біб­лі­ятэ­ка га­ле­рэі.

Экс­па­на­ты і кні­гі, якія па не­йкіх пры­чы­нах не пад­ыхо­дзі­лі да ад­праў­кі ў Кё­ніг­сберг, спа­ль­ва­лі­ся ў ацяп­ля­ль­ных печ­ках га­ле­рэі.

Гіп­са­выя ску­льп­ту­ры ра­бо­ты са­вец­кіх мас­та­коў бы­лі вы­кі­ну­ты з трэ­ця­га па­вер­ха і раз­бі­ты ўшчэнт.

У дні вы­зва­лен­ня г. Мін­ска ад іга ня­мец­ка-фа­шыс­цкіх за­хоп­ні­каў у бу­дын­ку кар­цін­най га­ле­рэі БССР за­ста­лі­ся то­ль­кі тры драў­ля­ныя ску­льп­ту­ры А.В. Гру­бэ і зня­ве­ча­ны тор­ва­льд­се­наў­скі “Мер­ку­рый” (мар­мур)».

Гэ­та ўсё, што за­ста­ло­ся з да­ва­еннай ка­лек­цыі, якая фар­мі­ра­ва­ла­ся ця­гам трох га­доў. Не за­ха­ва­ла­ся так­са­ма і ўлі­ко­вая да­ку­мен­та­цыя, та­му ў той са­мы час су­пра­цоў­ні­кі му­зея па па­мя­ці ства­ры­лі во­піс му­зей­ных прад­ме­таў і аца­ні­лі стра­ча­ную ка­лек­цыю ў 8,5 мі­ль­ёнаў руб­лёў.

Спа­дзя­вац­ца на по­ўнае вяр­тан­не да­ва­енна­га фон­ду і ча­каць гэ­та­га мо­ман­ту — не­раз­важ­на, трэ­ба бы­ло дзей­ні­чаць імклі­ва і ра­шу­ча. І Але­на Ала­да­ва ро­біць стра­тэ­гіч­ны крок — за­ру­ча­ецца пад­трым­кай пра­фе­сі­яна­лаў-мас­тац­тваз­наў­цаў. У 1945—1946 га­дах Дзяр­жаў­ная кар­цін­ная га­ле­рэя БССР пад­піс­вае не­ка­ль­кі пра­цоў­ных па­гад­нен­няў:

«...з пра­фе­са­рам, мас­тац­тваз­наў­цам Мі­ка­ла­ем Ры­го­ра­ві­чам Маш­коў­ца­вым і ву­чо­ным за­ха­ва­ль­ні­кам Дзяр­жаў­най за­ку­пач­най ка­мі­сіі Ка­пі­та­лі­най Ула­дзі­мі­раў­най Фра­ло­вай аб тым, што пер­шы бу­дзе кан­су­ль­та­ваць усю на­ву­ко­ва-да­след­чаю пра­цу га­ле­рэі ў якас­ці кан­су­ль­тан­та, агля­даць і да­ваць за­клю­чэн­ні на прад­ме­ты, пры­сут­ні­чаць на па­ся­джэн­нях за­ку­пач­най ка­мі­сіі і не­сці по­ўную ад­каз­насць за якасць тых экс­па­на­таў, што за­ку­па­юцца; дру­гая бя­рэ на ся­бе пра­цу па вы­яўлен­ні ся­род на­се­ль­ніц­тва і пры­ват­ных ка­лек­цы­яне­раў Мас­квы і іншых га­ра­доў СССР прад­ме­таў му­зей­на­га зна­чэн­ня, бу­дзе вы­сту­паць у якас­ці па­ся­рэд­ні­ка па­між га­ле­рэ­яй і ўла­да­ль­ні­ка­мі і за­хоў­ваць экс­па­на­ты да мо­ман­ту іх пе­рад­ачы прад­стаў­ні­кам Упраў­лен­ня па спра­вах мас­тац­тваў пры СНК БССР».

«...з мас­тац­тваз­наў­ца­мі Мі­ха­ілам Сяр­ге­еві­чам Ка­ца­рам, Сен­дэ­рам Да­ві­да­ві­чам Па­ле­есам і Іва­нам Мар­ка­ві­чам Хо­зе­рам аб тым, што яны бя­руць на ся­бе пра­цу па вы­яўлен­ні, фік­са­цыі і на­ву­ко­вым апі­сан­ні прад­ме­таў ста­ра­жыт­на­га бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва, а так­са­ма бу­дуць збі­раць або на­бы­ваць прад­ме­ты вы­яўлен­ча­га, дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва і на­род­най твор­час­ці».

Сён­ня Ала­да­ву з упэў­не­нас­цю мож­на бы­ло б на­зваць доб­рым ме­не­джа­рам: яна аб’ектыў­на ацэ­нь­ва­ла сі­ту­ацыю, зна­хо­дзі­ла «пра­ві­ль­ных» лю­дзей і ста­ві­ла іх на ад­па­вед­ныя мес­цы. А сі­ту­ацыя бы­ла на­ступ­най: па­сля­ва­енная раз­ру­ха і го­лад спры­ялі з’яўлен­ню на ўнут­ра­ным са­вец­кім мас­тац­кім рын­ку шмат­лі­кіх тво­раў, якія дзе­ся­ці­год­дзя­мі за­хоў­ва­лі­ся ў пры­ват­ных ка­лек­цы­ях і іх мес­цаз­на­хо­джан­не бы­ло вя­до­ма адзін­кам; Са­вец­кі Са­юз пра­цяг­ваў за­ста­вац­ца за­кры­тым, та­му раз­ліч­ваць на зна­ёмства з за­меж­ны­мі ка­лек­цы­яне­ра­мі і іх збо­ра­мі за­ход­не­еўра­пей­ска­га мас­тац­тва не да­во­дзі­ла­ся; па­сля ня­доў­га­га дзея­ння хра­маў пры аку­па­цый­най ула­дзе вяр­ну­ла­ся атэ­істыч­ная па­лі­ты­ка; дзяр­жаў­ная ідэ­ало­гія вы­во­дзі­ла но­вае са­вец­кае мас­тац­тва на пер­шыя пазіцыі. Вось асноў­ныя век­та­ры, якія на­кі­роў­ва­лі збі­ра­ль­ніц­кую па­лі­ты­ку му­зея ў па­сля­ва­енныя і на­ступ­ныя га­ды.

У 1946 го­дзе ў пад­арож­жа па кра­іне вы­пра­ві­ла­ся пер­шая на­ву­ко­вая экс­пе­ды­цыя. Пе­рад ёй ста­яла за­да­ча вы­явіць і саб­раць по­мні­кі ста­ра­жыт­на­бе­ла­рус­ка­га і на­род­на­га мас­тац­тва, каб сфар­ма­ваць ка­лек­цыю бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва ХІІ—ХVІІІ стст. За­ру­чыў­шы­ся пад­трым­кай мясц­овых улад, му­зей­ныя су­пра­цоў­ні­кі на­вед­ва­лі за­чы­не­ныя і дзей­ныя свя­ты­ні, скла­да­лі во­піс по­мні­каў мас­тац­тва і най­бо­льш каш­тоў­ныя тво­ры пры­во­зі­лі ў му­зей. Уся­го з 1946 да 1989 гг. бы­ло пра­ве­дзе­на 106 на­ву­ко­вых экс­пе­ды­цый па ўсіх рэ­гі­ёнах Бе­ла­ру­сі з удзе­лам шмат­лі­кіх на­ву­ко­вых су­пра­цоў­ні­каў му­зея, Ака­дэ­міі на­вук і за­про­ша­ных экс­пер­таў. Дзя­ку­ючы ад­да­най пра­цы да­след­чы­каў і рэ­стаў­ра­та­раў бы­лі за­ха­ва­ны і ўве­дзе­ны ў на­ву­ко­вы зва­рот шмат­лі­кія прад­ме­ты мас­тац­тва (аб­ра­зы, алтар­ныя па­лот­ны, ску­льп­ту­ры, цар­скія бра­мы, лі­тур­гіч­ныя кні­гі і іншыя прад­ме­ты ку­ль­ту).

Бо­ль­шая час­тка скар­баў су­час­най му­зей­най ка­лек­цыі па­тра­пі­ла ў збо­ры ў ча-сы ды­рэк­тар­ства Але­ны Ала­да­вай шля­хам за­куп­кі праз ка­мі­сію пры Ка­мі­тэ­це па спра­вах мас­тац­тваў Са­ве­та Мі­ніс­траў СССР. Саб­раць чле­наў гэ­тай ка­мі­сіі бы­ло ня­прос­та, але «на Ала­да­ву» (так на­зы­ва­лі па­ся­джэн­ні, дзе раз­гля­да­лі­ся прад­ме­ты на за­куп­ку для Дзяр­жаў­най кар­цін­най га­ле­рэі БССР) пры­хо­дзі­лі ўсе. Ад­нак і гэ­та бы­ло то­ль­кі па­чат­кам, пад­час са­мо­га па­ся­джэн­ня не раз трэ­ба бы­ло пра­явіць на­стой­лі­васць, дып­ла­ма­тыч­насць або кра­са­моў­на пра­маў­чаць, каб пе­ра­ка­наць усіх і ад­вез­ці жа­да­ны скарб у Мінск. Ад­моў­нае ра­шэн­не або ніз­кая ацэн­ка так­са­ма не бы­лі пры­чы­най для ад­ступ­лен­ня, трэ­ба бы­ло за­хо­дзіць з інша­га бо­ку або за­ру­чац­ца пад­трым­кай аўта­ры­тэ­таў.

У 1962 го­дзе Ала­да­ва пі­ша ліст на­ча­ль­ні­ку ад­дзе­ла вы­яўлен­чых мас­тац­тваў і ахо­вы по­мні­каў Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры СССР з про­сь­бай пе­ра­аца­ніць «Парт­рэт Во­ль­гі Фё­да­раў­ны Та­ма­ра» Ва­лян­ці­на Ся­ро­ва, «Парт­рэт Ма­рыі Фё­да­раў­ны Андрэ­евай» і «Парт­рэт Ма­рыі Клаў­дзі­еўны Це­ні­ша­вай» Іллі Рэ­пі­на, якія ка­мі­сія аца­ні­ла мі­ні­ма­ль­на, па ана­ло­гіі з пры­кла­да­мі, што ме­лі мес­ца ра­ней. Свой зва­рот яна пад­ма­цоў­вае мер­ка­ван­нем на­род­на­га мас­та­ка СССР, лаў­рэ­ата трох Ста­лін­скіх прэ­мій ака­дэ­мі­ка Мац­вея Ма­ні­зе­ра, які вы­ка­заў­ся, што не­абход­на пе­ра­гле­дзець ацэн­ку і вы­шэй­зга­да­ныя тво­ры на­быць лю­бой ца­ной. Вы­нік: парт­рэ­ты Та­ма­ра, Андрэ­евай і Це­ні­ша­вай — пяр­лі­ны па­ста­яннай экс­па­зі­цыі му­зея сён­ня.

На жаль, да­лё­ка не кож­нае па­ся­джэн­не ка­мі­сіі ад­бы­ва­ла­ся на ка­рысць Дзяр­жаў­най кар­цін­най га­ле­рэі БССР. Так, ад­ным з най­бо­ль­шых шка­да­ван­няў Ала­да­вай бы­ла стра­та жы­ва­піс­на­га па­лат­на «Апос­тал Па­вел тлу­ма­чыць да­гма­ты ве­ры ў пры­сут­нас­ці ца­ра Агры­пы, сяс­тры яго Бе­ра­ні­кі і пра­кон­су­ла Фес­та» Ва­сі­лія Су­ры­ка­ва, якое яна вы­му­ша­на бы­ла сас­ту­піць Дзяр­жаў­най Трац­ця­коў­скай га­ле­рэі пад ­ціс­кам вя­до­ма­га мас­коў­ска­га мас­тац­тваз­наў­ца Ула­дзі­мі­ра Ке­ме­на­ва.

Чле­ны за­ку­пач­най ка­мі­сіі ба­чы­лі то­ль­кі вяр­шы­ню кры­гі — сам твор мас­тац­тва, які прад­стаў­ляў­ся на ацэн­ку для Дзяр­жаў­най кар­цін­най га­ле­рэі БССР. Гэ­та­му па­пя­рэд­ні­ча­ла доў­гая кар­пат­лі­вая пра­ца з ула­да­ль­ні­ка­мі, якія з цяж­кас­цю раз­віт­ва­лі­ся са сва­імі скар­ба­мі. І тут быў ве­ль­мі важ­ны ча­ла­ве­чы фак­тар: трэ­ба бы­ло атры­маць пры­хі­ль­насць, пе­ра­ка­наць, што мін­скі му­зей ста­не най­леп­шым мес­цам, дзе з на­леж­най па­ша­най бу­дзе за­хоў­вац­ца шэ­дэўр мас­тац­тва. Але­на Ва­сі­ль­еўна, як ніх­то іншы, уме­ла пра­во­дзіць доў­гія дып­ла­ма­тыч­ныя пе­ра­мо­вы і шля­хам уга­во­раў, стры­ма­най на­стой­лі­вас­ці, ча­кан­ня і, без­умоў­на, прэ­зен­таў схі­ля­ла ка­лек­цы­яне­раў на свой бок. Спа­чат­ку ты пра­цу­еш на імя, а по­тым імя пра­цуе на ця­бе — так бы­ло ў вы­пад­ку з Ала­да­вай, ка­лі ўла­да­ль­ні­кі са­мі вы­хо­дзі­лі на яе і пра­па­ноў­ва­лі за­куп­ку най­перш мін­ска­му му­зею. Гэ­та­му спры­ялі яшчэ і чут­кі, якія лу­на­лі ва­кол асо­бы Але­ны Ва­сі­ль­еўны, ні­бы­та яна вы­язджае ў ка­ман­дзі­роў­ку з ча­ма­да­нам гро­шай і за­куп­ляе ўсё, што вы­бра­ла.

У архі­ве му­зея за­хоў­ва­ецца на­ступ­ны ліст мас­та­ка-рэ­стаў­ра­та­ра Ган­ны Край­тар:

«Па­ва­жа­ная Але­на Ва­сі­ль­еўна!

Пад­час пра­цы ў Дзяр­жаў­най Цэн­тра­ль­най мас­тац­ка-рэ­стаў­ра­цый­най май­стэр­ні мне час­та да­во­дзі­ла­ся ба­чыць кар­ці­ны, што Вы на­бы­лі для мін­ска­га му­зея. Мас­тац­кая якасць гэ­тых кар­цін пры­му­шае мер­ка­ваць, што мін­скі му­зей сап­раў­ды кам­плек­туе ве­ль­мі доб­рую ка­лек­цыю тво­раў буй­ных рус­кіх мас­та­коў. Гэ­та ўра­жан­не і пад­ка­за­ла мне звяр­нуц­ца да Вас у на­ступ­най спра­ве.

У на­шым збо­ры жы­ва­пі­су ёсць два парт­рэ­ты (муж­чын­скі і жа­но­чы) пэн­дзля Ро­ка­та­ва...

Гэ­тыя парт­рэ­ты па­сту­пі­лі да нас ад май­го бра­та, мас­та­ка-рэ­стаў­ра­та­ра Іва­на Кан­дра­ць­еві­ча Край­та­ра, які па­ста­віў на­ступ­ную ўмо­ву, што ка­лі мы бу­дзем вы­му­ша­ны з імі раз­ві­тац­ца, то мы прад­адзім іх то­ль­кі ў му­зей з доб­рым збо­рам рус­ка­га жы­ва­пі­су».

Ад­нак, пэў­на, са­май кра­са­моў­най гіс­то­ры­яй су­пра­цоў­ніц­тва Ала­да­вай з ка­лек­цы­яне­ра­мі з’яўля­ецца па­ступ­лен­не ў збор му­зея 43 тво­раў з ка­лек­цыі ра­с­ійскай спя­вач­кі Лі­дзіі Рус­ла­на­вай. За­слу­жа­ная артыс­тка РСФСР, «го­лас эпо­хі» ў 1930—1940-я, саб­ра­ла вы­біт­ную ка­лек­цыю рус­ка­га мас­тац­тва (звыш 130 кар­цін). Але рэ­прэ­сіў­ная ма­шы­на яе не мі­ну­ла, у 1948 го­дзе Рус­ла­на­ву арыш­та­ва­лі па аб­ві­на­вач­ван­ні ў анты­са­вец­кай пра­па­ган­дзе, увесь збор быў кан­фіс­ка­ва­ны і пе­рад­адзе­ны Дзяр­жаў­най Трац­ця­коў­скай га­ле­рэі і Дзяр­жаў­най за­ку­пач­най ка­мі­сіі. У 1953 го­дзе раз­ам з рэ­абі­лі­та­цы­яй спя­вач­кі бы­ло пад­пі­са­на рас­па­ра­джэн­не аб вяр­тан­ні ўла­да­ль­ні­цы ўсіх кан­фіс­ка­ва­ных рэ­чаў, што бы­ло вы­ка­на­на то­ль­кі час­тко­ва, не­ка­ль­кі тво­раў «па ве­ль­мі на­стой­лі­вай про­сь­бе» бы­лі прад­адзе­ны Трац­ця­коў­скай га­ле­рэі. Па ўспа­мі­нах Але­ны Ва­сі­ль­еўны, гэ­та па­ўплы­ва­ла ў бу­ду­чым на не­жа­дан­не Лі­дзіі Андрэ­еўны прад­аваць ка­лек­цыю ў мас­коў­скі му­зей. Гэ­тая сі­ту­ацыя імгнен­на бы­ла вы­ка­рыс­та­на ня­ўрым­слі­вай бе­ла­рус­кай ды­рэк­тар­кай, якая сва­ёй на­стой­лі­вас­цю і пра­ста­той пад­ку­пі­ла Рус­ла­на­ву і змаг­ла пры­вез­ці ў Мінск тра­ці­ну яе збо­ру.

Уся по­шу­ка­вая пра­ца, бяс­кон­цыя пе­ра­мо­вы і ўга­во­ры ўла­да­ль­ні­каў, ад­праў­ка шмат­лі­кіх па­сы­лак з пры­сма­ка­мі ка­лек­цы­яне­рам бы­лі б да­рэм­ныя без дзяр­жаў­на­га фі­нан­са­ван­ня. Маг­чы­ма, за­раз скла­да­на ў гэ­та па­ве­рыць, але ў цяж­кія па­сля­ва­енныя га­ды, ка­лі кра­іна бы­ла зруй­на­ва­ная і па­тра­ба­ва­лі­ся ве­лі­зар­ныя срод­кі на ад­на­ўлен­не, дзяр­жаў­ны бю­джэт фар­мі­ра­ваў­ся з улі­кам вы­лу­чэн­ня гро­шай на па­паў­нен­не му­зей­най ка­лек­цыі. Ад­нак кож­ны ру­бель трэ­ба бы­ло аб­грун­та­ваць і да­ка­заць. За­цвер­джа­нае фі­нан­са­ван­не на па­трэ­бы му­зея час­та ска­ра­ча­ла­ся, пе­ра­на­кі­роў­ва­ла­ся на іншыя мэ­ты. І та­ды ў ход ішла парт­ыйная дып­ла­ма­тыя Ала­да­вай — бяс­кон­цыя ліс­ты ў Са­вет Мі­ніс­траў і Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры.

Вось фраг­мент ліс­та Але­ны Ва­сі­ль­еў­ны, ад­ра­са­ва­ны Стар­шы­ні Са­ве­та Мі­ніс­траў Пан­це­ляй­мо­ну Пан­ама­рэн­ку:

«...пра­шу Ва­ша­га са­дзей­ні­чан­ня ва ўклю­чэн­ні ў бю­джэт рас­хо­даў на 1947 год на па­паў­нен­не фон­даў Дзяр­жаў­най кар­цін­най га­ле­рэі БССР 1 мі­ль­ёна 500 ты­сяч руб­лёў для на­быц­ця ра­бот у вя­ду­чых май­строў са­вец­ка­га мас­тац­тва, па­паў­нен­не ад­дзе­ла рус­ка­га мас­тац­тва і збо­ру фон­ду для ад­дзе­ла мас­тац­тва Бе­ла­ру­сі ХІІ—ХІХ ста­год­дзяў».

Жа­дан­ні не за­ўсё­ды су­па­да­лі з маг­чы­мас­ця­мі: ёсць гро­шы — ня­ма год­ных прад­ме­таў на за­куп­ку, з’яві­лі­ся вар­тыя тво­ры — «знік­лі» гро­шы. Не­ка­то­рыя ўла­да­ль­ні­кі га­да­мі ча­ка­лі апла­ты, спа­чат­ку да­сы­ла­лі вет­лі­выя ліс­ты з на­па­мі­на­мі, па­зней па­гра­жа­лі су­дом. Тым не менш Ала­да­ва за­ста­ва­ла­ся аўта­ры­тэ­там — ка­лі яна ка­за­ла, што му­зей гэ­та ку­піць, ёй да­вя­ра­лі і ад­да­ва­лі кар­ці­ны без гро­шай. У па­ста­яннай экс­па­зі­цыі Дзяр­жаў­най кар­цін­най га­ле­рэі БССР зна­хо­дзі­лі­ся тво­ры мас­тац­тва, якія яшчэ «ста­ялі ў чар­зе на апла­ту»: ад­ны — год, дру­гія — два, трэ­ція — яшчэ бо­лей.

Фраг­мент ліс­та мі­ніс­тру ку­ль­ту­ры БССР Ры­го­ру Якаў­ле­ві­чу Кі­ся­лё­ву:

«...Кар­ці­на Угру­ма­ва “Па­ка­рэн­не Ка­за­ні Іва­нам Гроз­ным” з’яўля­ецца ва­ры­янтам кар­ці­ны, што зна­хо­дзіц­ца ў Ле­нін­гра­дзе, але па вод­гу­ках знаў­цаў, над­ру­ка­ва­ных у “Ча­со­пі­се вы­яўлен­чых мас­тац­тваў” у 1823 го­дзе, яна лі­чы­ла­ся асаб­лі­ва ўда­лай кар­ці­най пра­слаў­ле­на­га май­стра...

У ця­пе­раш­ні час Трац­ця­коў­ская га­ле­рэя зма­га­ецца за пра­ва на­быц­ця гэ­тай кар­ці­ны, якую мас­тац­тваз­наў­цы ўжо ахрыс­ці­лі Мін­скім ва­ры­янтам, бо яна трэ­ці год пра­бы­вае ў на­шым му­зеі».

Але­ну Ва­сі­ль­еўну час­та аб­ві­на­вач­ва­лі ў тым, што яна на­бы­вае най­перш тво­ры рус­ка­га мас­тац­тва, са­мі бе­ла­рус­кія мас­та­кі лі­чы­лі, што «іх гро­шы ідуць да рус­кіх ка­лек­цы­яне­раў». Пад­обна­га кштал­ту кры­ты­ку мож­на бы­ло па­чуць не то­ль­кі ў май­стэр­нях мас­та­коў і ў ку­лу­арах, але і на ста­рон­ках афі­цый­най прэ­сы.

Вы­трым­ка з арты­ку­ла «Пра­па­ган­да­ваць вы­яўлен­чае мас­тац­тва», над­ру­ка­ва­на­га на пер­шай ста­рон­цы га­зе­ты «Лі­та­ра­ту­ра і мас­тац­тва» №78 (1197), 28 ве­рас­ня 1957 го­да (арфаг­ра­фія ары­гі­на­лу за­ха­ва­ная):

«Чым за­раз жы­вуць на­шы мас­та­кі, што іх бо­льш за ўсё хва­люе і якія жыц­цё­ва важ­ныя твор­чыя пра­бле­мы ста­яць пе­рад імі, — вось тыя асноў­ныя пы­тан­ні, якія з’яві­лі­ся прад­ме­там раз­мо­вы на ад­кры­тым парт­ыйным схо­дзе ў Са­юзе мас­та­коў Бе­ла­ру­сі.

...У кар­цін­най га­ле­рэі ўвесь час лю­боў­на за­хоў­ва­юцца, а ка­лі трэ­ба — і рэ­стаў­ру­юцца ра­бо­ты вя­до­мых кла­сі­каў жы­ва­пі­су (яно так і трэ­ба!), а вось по­шу­кі кар­цін ста­рых, да­рэ­во­лю­цый­ных мас­та­коў Бе­ла­ру­сі і на­быц­цё но­вых па­лот­наў у на­шых су­час­ных май­строў — гэ­та ча­му­сь­ці ма­ла не­па­ко­іць».

Ад­нак на­сам­рэч усё бы­ло інакш. То­ль­кі яна, Ала­да­ва, маг­ла са­бе да­зво­ліць не па­га­дзіц­ца з мер­ка­ван­нем ка­мі­сіі, аб­ара­ніць тво­ры яшчэ ма­ла­дых Мая Да­нцы­га, Ле­ані­да Шча­мя­лё­ва і іншых і на­ста­яць на іх на­быц­ці для му­зея. Яе аўта­ры­тэт­нае мер­ка­ван­не бы­ло не­па­хіс­ным до­ва­дам, ка­лі на за­куп­ку ад­бі­ра­лі­ся і пра­гля­да­лі­ся ка­мі­сі­яй ра­бо­ты бе­ла­рус­кіх мас­та­коў, якія вы­бі­ва­лі­ся з агу­ль­най лі­ніі парт­ыі. Ме­на­ві­та ў ча­сы ды­рэк­тар­ства Ала­да­вай у му­зей­ны збор па­тра­пі­лі жы­ва­піс­ныя і гра­фіч­ныя тво­ры са­ма­га яскра­ва­га прад­стаў­ні­ка бе­ла­рус­ка­га нонкан­фар­міз­му Ізра­іля Ба­са­ва.

Пры­ня­тыя за­ха­ды пры­нес­лі свой плён, і ўжо на­пры­кан­цы 1940-х ка­лек­цыя на­ліч­ва­ла звыш 1 500 му­зей­ных прад­ме­таў, ад­нак свай­го ўлас­на­га бу­дын­ка не бы­ло, га­ле­рэя пра­цяг­ва­ла ту­ліц­ца ў ва­сь­мі па­ко­ях дру­го­га па­вер­ха ле­ва­га кры­ла До­ма пра­фса­юзаў, пад схо­віш­ча ад­во­дзі­лі­ся па­коі на трэ­цім па­вер­се.

Кож­нае пуб­ліч­нае вы­ступ­лен­не Ала­да­вай ня­змен­на за­кра­на­ла тэ­му па­паў­нен­ня ка­лек­цыі і не­абход­нас­ці асоб­на­га му­зей­на­га бу­дын­ка. З гэ­тай прось­­бай яна звяр­та­ла­ся ў Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры БССР і Упраў­лен­не па спра­вах мас­тац­тва пры СНК БССР. На­рэш­це пад­трым­ка з’яві­ла­ся з бо­ку стар­шы­ні Прэ­зі­ды­ума Вяр­хоў­на­га Са­ве­та БССР Ва­сі­ля Каз­ло­ва. 15 кас­трыч­ні­ка 1949 го­да бы­ла пры­ня­та па­ста­но­ва Са­ве­та Мі­ніс­траў БССР №1213 «Аб ад­на­ўлен­ні бу­дын­ка Дзяр­жаў­най Мас­тац­кай га­ле­рэі БССР».

За­каз на пра­екта­ван­не і бу­даў­ніц­тва му­зея атры­маў ма­ла­ды архі­тэк­тар Мі­ха­іл Бак­ла­наў. Гэ­та ста­ла сап­раў­днай падзе­яй у ку­ль­тур­ным жыц­ці кра­іны, бо ўпер­шы­ню ў бе­ла­рус­кай архі­тэк­ту­ры пра­екта­ваў­ся асоб­ны спе­цы­яль­ны бу­ды­нак для му­зея. Пра­екта­ван­не па­тра­ба­ва­ла асаб­лі­вых ве­даў і на­вы­каў, па якія Бак­ла­наў ад­пра­віў­ся ў Мас­кву, каб дэ­та­лё­ва па­зна­ёміц­ца з бу­до­вай Трац­ця­коў­скай га­ле­рэі і Му­зея вы­яўлен­чых мас­тац­тваў імя А.С. Пуш­кі­на.

Пра­екта­ван­не но­ва­га бу­дын­ка га­ле­рэі аса­біс­та ку­ры­ра­ваў на­мес­нік стар­шы­ні Ка­мі­тэ­та па спра­вах мас­тац­тваў пры Са­ве­це Мі­ніс­траў БССР Ля­вон­ць­еў. Не­пас­рэд­ныя кан­су­ль­та­цыі да­ваў вя­до­мы бе­ла­рус­кі архі­тэк­тар Гео­ргій За­бор­скі, ад­нак най­бо­ль­шы ўплыў на Мі­ха­іла Бак­ла­на­ва аказ­ваў яго на­стаў­нік, твор­ца зна­ка­вых па­бу­доў Мін­ска між­ва­енна­га пе­ры­яду Іо­сіф Лан­гбард.

Пер­ша­па­чат­ко­ва бу­даў­ніц­тва му­зея мер­ка­ва­ла­ся на скры­жа­ван­ні ву­ліц Ле­ні­на і Пер­ша­май­скай — на ўзвыш­шы, над ра­кой Свіс­лач. Вя­лі­кія пра­сто­ры і пры­го­жы рэ­ль­еф да­зва­ля­лі раз­гар­нуц­ца фан­та­зіі і ства­рыць на­кід пры­го­жа­га па­ла­ца ў ата­чэн­ні па­рка­вай зо­ны. Ад­нак кі­раў­ніц­тва кра­іны па­лі­чы­ла, што ра­ён уз­доўж ву­лі­цы Пер­ша­май­скай зна­хо­дзіц­ца да­лё­ка ад цэн­тра, му­зей жа па­ві­нен раз­мяш­чац­ца блі­жэй да га­лоў­най га­рад­ской ма­гіс­тра­лі — ву­лі­цы Са­вец­кай (сён­ня пра­спект Не­за­леж­нас­ці). Та­му пра­ект пе­ра­нес­лі на ву­лі­цу Ле­ні­на, што ства­ры­ла да­дат­ко­выя цяж­кас­ці ў раз­лі­ках, бо но­вы бу­ды­нак трэ­ба бы­ло ўціс­нуць у аб­ме­жа­ва­ны ра­ён, дзе ўжо бы­ла сфар­мі­ра­ва­ная за­бу­до­ва.

У ад­па­вед­нас­ці з но­вы­мі рэ­алі­ямі Бак­ла­наў ства­рае пра­ект двух­па­вяр­хо­ва­га бу­дын­ка з ка­ла­на­дай і шкля­ным ку­па­лам. Асноў­ная за­ду­ма архі­тэк­та­ра: му­зей па­ві­нен уяў­ляць з ся­бе «храм мас­тац­тва», скар­бні­цу не­ацэн­ных тво­раў жы­ва­пі­су, ску­льп­ту­ры, гра­фі­кі і дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва.

Пра­цэс пра­екта­ван­ня і бу­до­вы рас­цяг­нуў­ся на во­сем га­доў, не аб­ышло­ся і без кан­флік­таў. На­пры­кан­цы бу­даў­ні­чых ра­бот уз­нік­лі га­ра­чыя спрэч­кі ад­нос­на ску­льп­тур на фа­са­дзе бу­дын­ка. Су­праць вы­ка­на­ных тво­раў ка­тэ­га­рыч­на вы­сту­паў Мі­ха­іл Бак­ла­наў, ён кры­ты­ка­ваў вы­ка­наў­цаў за ніз­кі мас­тац­кі ўзро­вень і да­сы­лаў ліс­ты ў кі­ру­ючыя орга­ны з па­тра­ба­ван­нем ад­хі­ліць гэ­тыя ра­бо­ты. Ад­нак з архі­тэк­та­рам не па­га­дзі­лі­ся, бо гэ­та маг­ло за­цяг­нуць ад­крыц­цё му­зея, што бы­ло за­пла­на­ва­на на юбі­лей 40-год­дзя Кас­трыч­ніц­кай рэ­ва­лю­цыі. Так усё і за­ста­ло­ся без змен: на вер­хняй час­тцы фран­то­на змяш­ча­ецца ску­льп­ту­ра Андрэя Бем­бе­ля «Сла­ва», зле­ва ад цэн­тра­ль­на­га ўва­хо­ду але­га­рыч­ная фі­гу­ра «Ску­льп­ту­ра» (аўта­ры — Сяр­гей Ад­ашке­віч і Па­вел Бе­ла­вус), спра­ва — але­га­рыч­ная фі­гу­ра «Жы­ва­піс» (аўта­ры — Марк і Лей­ба Ра­бер­ма­ны).

Па­ста­но­вай Са­ве­та Мі­ніс­траў БССР № 423 ад 10 лі­пе­ня 1957 го­да Дзяр­жаў­ная кар­цін­ная га­ле­рэя БССР бы­ла пе­ра­йме­на­ва­ная ў Дзяр­жаў­ны мас­тац­кі му­зей БССР, а ўра­чыс­тае ад­крыц­цё но­ва­га му­зей­на­га бу­дын­ка ад­бы­ло­ся 5 ліс­та­па­да 1957 го­да. Гіс­та­рыч­ныя эта­пы ма­юць свой пункт ад­лі­ку, ад яко­га ні­бы­та ўсё ідзе як ра­ней, але ўжо на но­вым уз­роў­ні. Тое са­мае ад­бы­ло­ся ў 1957 го­дзе: уся кра­іна, а не то­ль­кі му­зей або ста­лі­ца, вы­йшла на но­вы ўзро­вень, бо ад­бы­ло­ся не­шта бо­ль­шае, чым ура­чыс­тае ад­крыц­цё но­ва­га му­зей­на­га бу­дын­ка. Быў за­кла­дзе­ны грунт, які дае апо­ру кож­на­му но­ва­му па­ка­лен­ню бе­ла­ру­саў.

Мі­ну­ла ўжо 62 га­ды з ча­су па­бу­до­вы, ад­нак га­лоў­ны кор­пус над­алей за­ста­ецца адзі­ным у кра­іне бу­дын­кам, спе­цы­яль­на спра­екта­ва­ным для му­зея мас­тац­ка­га про­фі­лю. І ўва­га да яго не змян­ша­ецца, на­адва­рот, ён — са­мая жа­да­ная вы­ста­вач­ная пля­цоў­ка як для му­зей­ных ку­ра­та­раў, так і для мас­та­коў.

На­яўнасць па­ўна­вар­тас­на­га спе­цы­ялі­за­ва­на­га бу­дын­ка ў 1960-я ад­кры­ла пе­рад му­зе­ем но­выя пер­спек­ты­вы: па­вя­лі­чы­лі­ся плош­чы па­ста­яннай экс­па­зі­цыі, з’яві­ла­ся маг­чы­масць пры­ні­маць вы­ста­вы вы­со­ка­га кла­са з са­юзных дзяр­жаў і кра­ін са­цы­яліс­тыч­на­га ла­ге­ра. І гэ­тыя га­ды ста­лі вы­бу­хо­вы­мі ў куль­­тур­ным жыц­ці Мін­ска і Бе­ла­ру­сі ў цэ­лым. Дзяр­жаў­ны мас­тац­кі му­зей на­ве­да­лі тво­ры Яна Ма­тэй­кі з му­зе­яў Поль­шчы, пры­клад­ное мас­тац­тва Кі­тая XVII—XIX стст. з Эрмі­та­жа, тво­ры рус­ка­га мас­тац­тва XVIII—XX стст. з Трац­ця­коў­скай га­ле­рэі, тво­ры мас­тац­тва Га­лан­дыі і Флан­дрыі XVII ст., тво­ры фран­цуз­ска­га мас­тац­тва XVII—XIX стст. з Эрмі­та­жа і Дзяр­жаў­на­га му­зея вы­яўлен­чых мас­тац­тваў імя А.С. Пуш­кі­на.

1960-я ў гіс­то­рыі му­зея вы­лу­ча­юцца не то­ль­кі пры­ваз­ны­мі вы­ста­ва­мі, але і да­ра­мі вя­до­мых гас­цей. У Бе­ла­русь з Фран­цыі пры­язджае ўра­джэн­ка Ві­цеб­шчы­ны, жон­ка вя­до­ма­га мас­та­ка Фер­на­на Ле­жэ, сяб­роў­ка мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры СССР Ка­ця­ры­ны Фур­ца­вай мас­тач­ка Надзя Ха­да­се­віч-Ле­жэ. Гра­ма­дзян­ка ка­пі­та­ліс­тыч­най кра­іны, Надзя Ле­жэ бы­ла чле­нам ка­му­ніс­тыч­най парт­ыі Фран­цыі, што да­ва­ла ёй маг­чы­масць пры­ехаць у СССР і «быць пры­лашча­най» парт­ыяй. На­вед­ван­не Дзяр­жаў­на­га мас­тац­ка­га му­зея на­сі­ла не то­ль­кі ха­рак­тар ві­зі­ту вет­лі­вас­ці. Вя­до­мая бе­ла­рус­ка пры­еха­ла з пад­арун­ка­мі — уні­ка­ль-

ны­мі рэ­пра­дук­цы­ямі кар­цін за­ход­не­еўра­пей­скіх жы­ва­піс­цаў, злеп­ка­мі 

ску­льп­тур з Луў­ра, ары­гі­на­ль­най ке­ра­мі­кай Пі­ка­са і ўлас­ны­мі суп­рэ­ма­тыч­ны­мі кам­па­зі­цы­ямі. Апош­нія па­тра­пі­лі ў му­зей то­ль­кі ў 1980-я, яны доў­га за­хоў­ва­лі­ся до­ма ў Але­ны Ала­да­вай, бо для Са­вец­кай Бе­ла­ру­сі гэ­та бы­ло за­над­та аван­гар­днае мас­тац­тва і ды­рэк­та­ра маг­лі аб­ві­на­ва­ціць у па­пуш­ча­ль­ніц­тве фар­ма­ліз­му.

За ўсі­мі яскра­вы­мі вы­шэй­пе­ра­лі­ча­ны­мі эпі­зо­да­мі-імгнен­ня­мі му­зей­на­га жыц­ця ста­яць рэ­аль­ныя асо­бы. Для не­ка­то­рых му­зей быў бо­льш чым пра­ца — гэ­та бы­ло жыц­цё­вым па­клі­кан­нем, якое яны вы­ка­на­лі. Ме­на­ві­та пра та­кіх лю­дзей ска­за­на ў Еван­гел­лі ад Лу­кі: «Так­са­ма вы, ка­лі вы­ка­на­еце ўсё за­га­да­нае вам, ка­жы­це: “Мы нік­чэм­ныя слу­гі, бо зра­бі­лі тое, што па­він­ны бы­лі зра­біць”». Яны — Ала­да­ва, Ва­сі­леў­ская, Пань­шы­на, Са­ка­лоў, Ба­дзін, Ге­ра­сі­мо­віч, Рэ­сі­на, На­зі­ма­ва, Кар­по­віч і шмат іншых — зра­бі­лі тое, што па­він­ны бы­лі зра­біць. Інакш яны не маг­лі.

Дзміт­рый Мо­ніч