На шляху да Нацыянальнага

№ 10 (439) 18.10.2019 - 18.10.2019 г

СВАІМ ПЕРАЕМНІКАМ АЛЕНА АЛА­ДА­ВА АБ­РА­ЛА БЛІЗ­КА­ГА ЁЙ ПА ДУ­ХУ ЮРЫЯ КА­РА­ЧУ­НА, МАС­ТА­КА-ГРА­ФІ­КА, ЯКІ ПРА­ЦА­ВАЎ ЗА­ГАД­ЧЫ­КАМ АД­ДЗЕ­ЛА РЭ­КЛА­МЫ І ПРА­МГРА­ФІ­КІ ГАН­ДЛЁ­ВА-ПРА­МЫС­ЛО­ВАЙ ПА­ЛА­ТЫ БССР, НА­ЧА­ЛЬ­НІ­КАМ АД­ДЗЕ­ЛА МІ­НІС­ТЭР­СТВА КУ­ЛЬ­ТУ­РЫ. І НЕ ПА­МЫ­ЛІ­ЛА­СЯ — ЮРЫЙ КА­РА­ЧУН, ПРЫ­ЗНА­ЧА­НЫ ДЫ­РЭК­ТА­РАМ 12 СНЕЖ­НЯ 1977 ГО­ДА, СТАЎ САП­РАЎ­ДНЫМ МУ­ЗЕЙ­ШЧЫ­КАМ.

У тыя двац­цаць га­доў, што ён кі­ра­ваў уста­но­вай, ад­бы­ло­ся шмат важ­ных падзей: му­зей пе­ра­тва­рыў­ся ў буй­ны ком­плекс з фі­лі­яла­мі. Гэ­та Ма­зыр­ская ра­ённая кар­цін­ная га­ле­рэя ў вёс­цы Гу­ры­ны (1978), Му­зей на­род­на­га мас­тац­тва ў Раў­бі­чах (1979), Му­зей Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі ў Ма­гі­лё­ве (1982), архі­тэк­тур­ны ком­плекс XVI—XVIII ста­год­дзяў у Га­ль­ша­нах (1989), Па­ла­ца­ва-па­рка­вы ком­плекс XV—XX ста­год­дзяў у Мі­ры (1992). У 1984 го­дзе на ба­ланс му­зея быў пе­рад­адзе­ны дом №33 па ву­лі­цы Інтэр­на­цы­яна­ль­най го­ра­да Мін­ска — по­мнік архі­тэк­ту­ры кан­ца XVIII — па­чат­ку XIX ста­год­дзя, дзе мер­ка­ва­ла­ся ства­рыць дом-му­зей мас­та­ка Ва­нь­ко­ві­ча. Бу­ды­нак быў амаль цал­кам раз­бу­ра­ны. Па­ча­ла­ся яго доў­гая рэ­стаў­ра­цыя, што скон­чы­ла­ся ў 2000 го­дзе. Пры Ка­ра­чу­не ка­лек­цыя му­зея рас­ла, ён пад­трым­лі­ваў на­ву­ко­ва-да­след­чую і вы­ста­вач­ную дзей­насць, удзе­ль­ні­чаў у ства­рэн­ні му­зей­ных аль­бо­маў.

У 1970—1980-я му­зей пра­цяг­ваў жыць на­сы­ча­ным жыц­цём. Так, у 1970 го­дзе ў Са­вец­кім Са­юзе шы­ро­ка адзна­ча­ла­ся ста­год­дзе з дня на­ра­джэн­ня Ле­ні­на. Мас­тац­кі му­зей быў уз­на­га­ро­джа­ны дып­ло­мам 2-й сту­пе­ні Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры СССР і ЦК пра­фса­юзаў ра­бот­ні­каў мас­тац­тваў за ўдзел ва Усе­са­юзным агля­дзе пра­цы му­зе­яў, арга­ні­за­ва­ным у адзна­чэн­не 100-год­дзя з дня на­ра­джэн­ня Ле­ні­на. У за­лах экс­па­на­ва­ла­ся рэ­спуб­лі­кан­ская вы­ста­ва «Мас­та­кі Бе­ла­ру­сі — У.І. Ле­ні­ну». Бо­льш за 220 аўта­раў прад­ста­ві­лі ка­ля 550 тво­раў жы­ва­пі­су, гра­фі­кі, ску­льп­ту­ры, пла­ка­та, дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва. Ся­род іх — жы­ва­піс­ныя па­лот­ны Мі­ха­іла Са­віц­ка­га «Ад­на­душ­насць», Ана­то­ля Шыб­нё­ва «Кас­трыч­ніц­кія дні», Ві­та­ля Цвір­кі «Ка­ло­жа», ску­льп­тур­ныя кам­па­зі­цыі Аляк­сея Гле­ба­ва «Сус­трэ­ча У.І. Ле­ні­на на Фін­лян­дскім вак­за­ле», «Пер­шая кон­ная», Сяр­гея Ва­ка­ра «Парт­рэт Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча», гра­фіч­ныя се­рыі Арле­на Каш­ку­рэ­ві­ча «Парт­ыза­ны», Пят­ра Дур­чы­на «Па ле­нін­скіх мес­цах», дэ­ка­ра­тыў­ная плас­ці­на Та­ра­са Па­ра­жня­ка «У.І. Ле­нін».

На­ву­ко­выя су­пра­цоў­ні­кі ся­рэд­ня­га па­ка­лен­ня — Алі­са На­рке­віч, Та­ісія Кар­по­віч, Ва­лян­ці­на Чур­кі­на, Ла­ры­са Бе­лі­ка­ва — пад­рых­та­ва­лі лек­цыю «Воб­раз У.І. Ле­ні­на ў вы­яўлен­чым мас­тац­тве». Лек­цыя ка­рыс­та­ла­ся вя­лі­кім по­пы­там, яе чы­та­лі ў лек­то­рыі му­зея, шко­лах, роз­ных уста­но­вах.

Ка­лек­тыў му­зея сфар­мі­ра­ваў кам­плек­ты пе­ра­соў­ных вы­стаў, якія экс­па­на­ва­лі­ся ў роз­ных на­се­ле­ных пун­ктах Бе­ла­ру­сі. У тым лі­ку яны на­кі­роў­ва­лі­ся ў ва­гон-клуб Бе­ла­рус­кай чы­гун­кі, іх су­пра­ва­джа­лі ма­ла­дыя су­пра­цоў­ні­кі, што ня­даў­на пры­йшлі на пра­цу ў му­зей, — Тац­ця­на Рэ­знік, Але­на Ша­паш­ні­ка­ва, На­тал­ля Ка­лаш­нік, Але­на Ся­нь­ке­віч, Ма­ры­на Шчар­ба­ко­ва. Экс­па­зі­цыі ла­дзі­лі­ся ў чы­гу­нач­ным ва­го­не, які раз­ам з ва­го­нам-кі­на­за­лай пе­ра­язджаў з ад­на­го пры­пы­нач­на­га пун­кта ў іншы. Су­пра­цоў­ні­кі пра­во­дзі­лі экс­кур­сіі і чы­та­лі лек­цыі не­пас­рэд­на ў ва­го­не-клу­бе і ў блі­жэй­шых шко­лах.

На двац­ца­ці­га­до­вы пе­ры­яд, з 1970-х па 1990-я, пры­па­дае пік вы­ста­вач­най дзей­нас­ці мас­тац­ка­га му­зея, у тым лі­ку па­каз ад­мет­ных за­меж­ных вы­стаў. Так, у 1973 го­дзе мін­ча­не змаг­лі па­зна­ёміц­ца з тво­ра­мі жы­ва­пі­су і гра­фі­кі за­ход­не­еўра­пей­скіх і аме­ры­кан­скіх мас­та­коў са збо­ру аме­ры­кан­ска­га ка­лек­цы­яне­ра Арман­да Ха­ме­ра. Акра­мя Мін­ска, яны экс­па­на­ва­лі­ся ў Мас­кве, Ле­нін­гра­дзе, Кі­еве. Гэ­та бы­ла пер­шая вы­ста­ва з пры­ват­ных збо­раў ЗША, якая пра­хо­дзі­ла ў Са­вец­кім Са­юзе. На ёй бы­лі па­ка­за­ны тво­ры жы­ва­пі­су еўра­пей­скіх мас­та­коў Ру­бен­са, Рэ­мбран­та, Гоі, Жэ­ры­ко, Ка­ро, Рэ­ну­ара, Пі­са­ро, Се­за­на, Га­ге­на, Ван Го­га, Ма­ды­ль­яні, гра­фі­ка Дзю­рэ­ра, Ра­фа­эля, Энгра, Дам’е, Дэ­га, а так­са­ма пра­цы аме­ры­кан­скіх май­строў Сар­джэн­та, Ікін­са і іншыя.

Кры­ху па­зней у му­зеі экс­па­на­ва­лі­ся вы­ста­вы з іншых збо­раў ЗША. У 1976 го­дзе — за­ход­не­еўра­пей­скі і аме­ры­кан­скі жы­ва­піс з На­цы­яна­ль­най кар­цін­най га­ле­рэі і іншых ка­лек­цый ЗША, 

у 1978-м — аме­ры­кан­скі жы­ва­піс дру­гой па­ло­вы XIX—XX ста­год­дзя з Мет­ра­по­лі­тэн-му­зея і іншых збо­раў ЗША, у 1988-м — вы­ста­ва «Но­выя га­ры­зон­ты», аме­ры­кан­скі жы­ва­піс 1840—1910-х са Сміт­са­наў­ска­га інсты­ту­та і На­цы­яна­ль­най га­ле­рэі мас­тац­тваў ЗША.

У 1975 го­дзе важ­най падзе­яй ста­ла вы­ста­ва «Скар­бы Дрэз­дэн­скай га­ле­рэі», дзе бы­лі па­ка­за­ны та­кія жы­ва­піс­ныя шэ­дэў­ры, як «Ча­ты­ры сцэ­ны з жыц­ця Свя­то­га Зі­но­вія» Сан­дра Ба­ты­чэ­лі, «Парт­рэт да­чкі» Ты­цы­яна Ве­чэ­ліа, «Дзяў­чы­на, якая чы­тае ліст» Яна Вер­ме­ера Дэл­фцка­га, «Свя­тая Інэ­са» Ха­сэ дэ Ры­бе­ра.

У 1974 го­дзе вя­лі­кую ці­ка­васць вы­клі­ка­ла вы­ста­ва «Шэ­дэў­ры поль­ска­га жы­ва­пі­су XIX — па­чат­ку XX ста­год­дзя» з му­зе­яў Поль­шчы. Тво­ры поль­скіх аўта­раў так­са­ма з му­зе­яў Поль­шчы экс­па­на­ва­лі­ся ў 1977 го­дзе на вы­ста­ве «Поль­скі парт­рэт кан­ца XVI — XVIII ста­год­дзя».

Пра­цы су­час­ных поль­скіх мас­та­коў бы­лі па­ка­за­ны бе­ла­рус­ка­му гле­да­чу ў 1971 го­дзе на вы­ста­ве «Пей­заж і на­цюр­морт су­час­ных поль­скіх мас­та­коў» з му­зе­яў і пры­ват­ных збо­раў Поль­шчы, а так­са­ма ў 1987-м на вы­ста­ве «Поль­ская кніж­ная ілюс­тра­цыя для дзя­цей і юнац­тва» з Цэн­тра­ль­на­га бю­ро мас­тац­кіх вы­стаў Поль­шчы ў Вар­ша­ве.

У 1979 го­дзе Мі­ніс­тэр­ствам ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў Поль­скай На­род­най Рэ­спуб­лі­кі за за­слу­гі ў пра­па­ган­дзе поль­ска­га мас­тац­тва і ку­ль­ту­ры Дзяр­жаў­на­му мас­тац­ка­му му­зею БССР пры­сво­ена зван­не за­слу­жа­на­га пе­рад поль­скай ку­ль­ту­рай і ўру­ча­ны ўзна­га­род­ны знак.

З ня­мец­кім мас­тац­твам XX ста­год­дзя бе­ла­рус­ка­га гле­да­ча зна­ёмі­лі вы­ста­вы з ГДР: тво­ры Леа Грун­дзіг з Бер­лін­скай ака­дэ­міі мас­тац­тваў (1976), а так­са­ма «Кё­тэ Ко­ль­віц і ня­мец­кая гра­фі­ка яе ча­су» з Дзяр­жаў­на­га му­зея імя Лін­дэ­нау Аль­тэн­бур­га (1979).

У 1981 го­дзе ў на­шым му­зеі экс­па­на­ва­ла­ся вы­ста­ва «Лі­ёнскія тка­ні­ны XVII—XX ста­год­дзяў» з му­зе­яў Фран­цыі.

Акра­мя за­меж­ных, у му­зеі бы­лі па­ка­за­ны маш­таб­ныя ўсе­са­юзныя вы­ста­вы, дзе бы­лі прад­стаў­ле­ны ра­бо­ты з мно­гіх му­зе­яў Са­вец­ка­га Са­юза. Наш му­зей так­са­ма вы­да­ваў на гэ­тыя вы­ста­вы тво­ры са сва­іх фон­даў. У 1971 го­дзе пра­йшла вы­ста­ва Мі­ка­лая Ге, пры­мер­ка­ва­ная да 140-год­дзя з дня на­ра­джэн­ня май­стра. Да 100-год­дзя Та­ва­рыс­тва пе­ра­соў­ных мас­тац­кіх вы­стаў у 1972 го­дзе ў му­зеі мож­на бы­ло ўба­чыць «Пей­заж­ны жы­ва­піс пе­радзвіж­ні­каў», «Парт­рэт­ны жы­ва­піс пе­радзвіж­ні­каў», «Жан­ра­вы жы­ва­піс пе­ра­дзвіжні­каў». 

У 1975-м — вы­ста­ву тво­раў Мі­ка­лая Рэ­ры­ха, пры­све­ча­ную 100-год­дзю з дня на­ра­джэн­ня. У кан­цы 1982-га ў на­шым му­зеі з вя­лі­кім по­спе­хам прай­шла ўсе­са­юзная вы­ста­ва тво­раў Іва­на Шыш­кі­на да 150-год­дзя з дня на­ра­джэн­ня.

У 1977 го­дзе му­зей пры­няў маш­таб­ную вы­ста­ву «Аўта­пар­трэт у рус­кім і са­вец­кім мас­тац­тве» з му­зе­яў і пры­ват­ных збо­раў СССР. Яна ўклю­ча­ла 

бо­льш за 350 жы­ва­піс­ных і гра­фіч­ных аўта­пар­трэ­таў мас­та­коў ад XVIII ста­год­дзя і да су­час­нас­ці (у тым лі­ку і з ка­лек­цыі на­ша­га му­зея). Бы­ла арга­ні­за­ва­на Дзяр­жаў­най Трац­ця­коў­скай га­ле­рэ­яй, па­ка­за­на ў Ле­нін­гра­дзе, Кі­еве, а ў Мін­ску быў кан­чат­ко­вы пункт яе экс­па­на­ван­ня.

Без­умоў­на, му­зей арга­ні­зоў­ваў вы­ста­вы і са сва­іх фон­даў, каб па­зна­ёміць гле­да­чоў з улас­ны­мі ка­лек­цы­ямі. Гэ­та бы­лі пер­са­на­ль­ныя экс­па­зі­цыі да юбі­лей­ных дат як су­час­ных бе­ла­рус­кіх аўта­раў, так і мас­та­коў мі­ну­лых ста­год­дзяў, тэ­ма­тыч­ныя вы­ста­вы. На мно­гіх з іх бы­лі па­ка­за­ны тво­ры з фон­даў на­ша­га му­зея і з іншых уста­ноў, пры­ват­ных ка­лек­цый або з май­стэр­няў мас­та­коў. 

У 1972-м да 100-год­дзя з дня на­ра­джэн­ня Ві­то­ль­да Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі быў зла­джа­ны вя­лі­кі па­каз з фон­даў на­ша­га му­зея, з му­зе­яў і пры­ват­ных збо­раў СССР. Праз год саб­ра­лі ра­бо­ты ў экс­па­зі­цыю да 100-год­дзя Ста­ніс­ла­ва Жу­коў­ска­га з му­зе­яў і пры­ват­ных збо­раў Поль­шчы і СССР. У 1982 го­дзе ад­бы­ла­ся вы­ста­ва з фон­даў му­зея «Дру­гое на­ра­джэн­не парт­рэ­таў з Ня­сві­жа і Грод­на», якая ў на­ступ­ным го­дзе экс­па­на­ва­ла­ся ў Каў­на­се і Ярас­лаў­лі. Так­са­ма ў 1983-м му­зей арга­ні­за­ваў па­каз тво­раў мас­та­ка-бе­ла­ру­са Апа­лі­на­рыя Га­раў­ска­га да 150-год­дзя з дня на­ра­джэн­ня, дзе экс­па­на­ва­лі­ся ра­бо­ты з на­шых фон­даў, Трац­ця­коў­скай га­ле­рэі, Рус­ка­га му­зея, з му­зе­яў Ка­зах­ста­на, Пен­зы, Іркуц­ка. У 1985 го­дзе ў му­зеі па­ка­за­лі пра­цы Іва­на Хруц­ка­га, да 175-год­дзя з дня на­ра­джэн­ня, з фон­даў на­ша­га мас­тац­ка­га му­зея, му­зе­яў і пры­ват­ных збо­раў СССР, быў вы­да­дзе­ны ка­та­лог.

У 1986 го­дзе пра­во­дзі­лі­ся Дні ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі ў Эсто­ніі. У му­зеі бы­ло сфар­мі­ра­ва­на не­ка­ль­кі вы­стаў адмыслова для замежнай падзеі. Гэ­та тво­ры Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі, жы­ва­піс, ску­льп­ту­ра і дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­ное мас­тац­тва бе­ла­рус­кіх аўта­раў у Та­лі­не; бе­ла­рус­кія тка­ні­ны і са­ло­мап­ля­цен­не ў Кох­тла-Ярве; гра­фі­ка бе­ла­рус­кіх мас­та­коў на вос­тра­ве Са­арэ­маа.

Да свят­ка­ван­ня 1000-год­дзя пры­няц­ця хрыс­ці­янства на Ру­сі ў 1988 го­дзе ў Кі­еве зла­дзі­лі вы­ста­ву «Вы­яўлен­чае мас­тац­тва Са­вец­кай Бе­ла­ру­сі».

У кас­трыч­ні­ку 1973 го­да ў Мін­ску быў ад­кры­ты Па­лац мас­тац­тва. З фон­даў Дзяр­жаў­на­га мас­тац­ка­га му­зея БССР бы­ла арга­ні­за­ва­на рэ­трас­пек­тыў­ная экс­па­зі­цыя тво­раў бе­ла­рус­кіх мас­та­коў — з 1944 па 1973 год. Ка­лі ра­ней рэ­спуб­лі­кан­скія вы­ста­вы пра­хо­дзі­лі ў му­зей­ных за­лах і да­во­дзі­ла­ся зды­маць па­ста­янную экс­па­зі­цыю, то ця­пер му­зей вы­да­ваў свае экс­па­на­ты на вы­ста­вы ў Па­лац. На­ву­ко­выя су­пра­цоў­ні­кі му­зея пра­ца­ва­лі над ка­та­ло­га­мі. Але экс­па­на­ты трэ­ба бы­ло ва­зіць на аўта­ма­бі­ль­ным тран­спар­це, а гэ­та не за­ўсё­ды ста­ноў­ча ад­бі­ва­ла­ся на іх за­ха­ва­нас­ці. Так што ў рэ­стаў­ра­та­раў Мі­ка­лая Куй­чы­ка і Ула­дзі­мі­ра Ха­ра­не­кі пра­ца па­вя­лі­чы­ла­ся.

Ка­лек­цыя му­зея рас­ла: за двац­цаць га­доў (1970—1990) яна па­поў­ні­ла­ся амаль на дзе­сяць ты­сяч экс­па­на­таў. Перш за ўсё гэ­та тво­ры бе­ла­рус­кіх аўта­раў дру­гой па­ло­вы мі­ну­ла­га ста­год­дзя, што за­куп­ля­лі­ся Мі­ніс­тэр­ствам ку­ль­ту­ры БССР з рэс­пуб­лі­кан­скіх і пер­са­на­ль­ных вы­стаў, а так­са­ма пад­ора­ныя мас­та­ка­мі му­зею. У дар па­сту­па­лі і пра­цы ад сва­якоў тых мас­та­коў, якіх ужо не ста­ла. Так, ка­ля 30 жы­ва­піс­ных ра­бот падаравалі

да­чка і сын мас­та­ка Ва­лян­ці­на Вол­ка­ва.

Адзін з най­бо­льш знач­ных да­роў, якія па­поў­ні­лі му­зей­ную ка­лек­цыю ў па­чат­ку 1970-х, му­зей атры­маў ад Надзі Ха­да­се­віч-Ле­жэ. Зна­ка­мі­тая ўра­джэн­ка Бе­ла­ру­сі, якая жы­ла ў Фран­цыі, на­ве­да­ла Мінск і пад­ары­ла му­зею 30 ке­ра­міч­ных ра­бот Пі­ка­са і дэ­ка­ра­тыў­нае пано свай­го му­жа Фер­на­на Ле­жэ. Акра­мя гэ­та­га, ёю бы­ло пе­ра­да­дзе­на 55 злеп­каў з тво­раў ску­льп­ту­ры Ста­ра­жыт­на­га Егіп­та, Ста­ра­жыт­най Грэ­цыі, еўра­пей­скіх май­строў Ся­рэд­ніх вя­коў і эпо­хі Ад­ра­джэн­ня з май­стэр­ні Луў­ра. Па­зней му­зею бы­лі пад­ора­ны 13 гра­фіч­ных арку­шаў Фер­на­на Ле­жэ і 16 ра­бот Надзі Ха­да­се­віч-Ле­жэ з аса­біс­тай ка­лек­цыі Але­ны Ала­да­вай.

Ка­лек­цыя рус­ка­га жы­ва­пі­су па­поў­ні­ла­ся кар­ці­на­мі Ля­віц­ка­га, Айва­зоў­ска­га, Рэ­пі­на, Шыш­кі­на. Акра­мя та­го, бы­лі на­бы­ты жы­ва­піс­ныя ра­бо­ты мас­та­коў — ура­джэн­цаў Бе­ла­ру­сі: Іва­на Хруц­ка­га, Апа­лі­на­рыя і Іпа­лі­та Га­раў­скіх, Ві­то­ль­да Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі.

Фон­ды му­зея па­вя­ліч­ва­лі­ся і дзя­ку­ючы экс­пе­ды­цы­ям на­ву­ко­вых су­пра­цоў­ні­каў па Бе­ла­ру­сі. Экс­пе­ды­цы­ямі пад кі­раў­ніц­твам Надзеі Вы­соц­кай з су­пра­цоў­ні­ка­мі Ула­дзі­мі­рам Ха­ра­не­кам, Алегам Ліх­та­ро­ві­чам, Гео­ргі­ем Ліх­та­ро­ві­чам, Ві­та­лём Чар­наб­ры­са­вым, Але­най Кар­пен­ка, На­тал­ляй Сы­чо­вай, На­та­лл­яй Тры­фа­на­вай і іншы­мі з ня­дзей­ных на той час кас­цё­лаў і цэр­кваў бы­лі вы­ве­зе­ны і фак­тыч­на вы­ра­та­ва­ны ад раз­бу­рэн­ня аб­ра­зы і скульп­­­ту­ры, што зна­хо­дзі­лі­ся ў ве­ль­мі цяж­кім ста­не. У 1980 го­дзе Мі­ніс­тэр­ствам ку­ль­ту­ры быў за­цвер­джа­ны ад­дзел ста­ра­жыт­на­бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва, на які быў ускла­дзе­ны аб­авя­зак вы­яўлен­ня і рэ­гіс­тра­цыі ру­хо­мых по­мні­каў на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі.

Экс­пе­ды­цыі пад кі­раў­ніц­твам Іры­ны Пань­шы­най і Таццяны Сцё­пі­най з су­пра­цоў­ні­ка­мі Аленай Сянь­ке­віч, Валянцінай Пі­са­рэн­ка за­йма­лі­ся по­шу­ка­мі прад­ме­таў на­род­на­га мас­тац­тва. Гэ­та адзен­не, руч­ні­кі, аб­ру­сы, дэ­ка­ра­тыў­ныя тка­ні­ны з роз­ных рэ­гі­ёнаў Бе­ла­ру­сі. Пры­ве­зе­ныя з на­ву­ко­вых экс­пе­ды­цый прад­ме­ты экс­па­на­ва­лі­ся ў фі­лі­яле — Му­зеі бе­ла­рус­ка­га на­род­на­га мас­тац­тва ў Раў­бі­чах. У 1983 го­дзе вы­ста­ва «Бе­ла­рус­кія на­род­ныя тка­ні­ны» бы­ла па­ка­за­на ў Ле­нін­гра­дзе і Іва­на­ве, у  1984-м — у Каў­на­се.

Су­пра­цоў­ні­кі на­ву­ко­вых ад­дзе­лаў вы­ву­ча­лі му­зей­ныя прад­ме­ты, за­йма­лі­ся атры­бу­цы­яй, пра­ца­ва­лі над ка­та­ло­га­мі ка­лек­цый. Гэ­ты пе­ры­яд адзна­ча­ны істот­най акты­ві­за­цы­яй вы­да­вец­кай дзей­нас­ці му­зея. У якас­ці пры­кла­ду мож­на пры­вес­ці аль­бо­мы «Дзяр­жаў­ны мас­тац­кі му­зей БССР» (укла­да­ль­ні­кі Пётр Ге­ра­сі­мо­віч, Алена Рэ­сі­на), «Дзяр­жаў­ны мас­тац­кі му­зей БССР. Збор жы­ва­пі­су XV—XX ста­год­дзяў» (укла­да­ль­ні­кі Надзея Вы­соц­кая, Таісія Кар­по­віч, Тамара Ка­ран­да­ша­ва, Ірына Пань­шы­на), «Му­зей бе­ла­рус­ка­га на­род­на­га мас­тац­тва» (укла­да­ль­нік Ірына Пань­шы­на), «Му­зей В.К. Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі» (укла­да­ль­нік Юрый Ка­ра­чун).

У 1970—1980-я ў му­зеі пра­ца­ваў «Лек­то­рый вы­хад­но­га дня», які ка­рыс­таў­ся вя­лі­кай па­пу­ляр­нас­цю. Для дзі­ця­чай аўды­то­рыі бы­лі рас­пра­ца­ва­ны та­кія лек­цыі, як «7 цу­даў све­ту», «Мас­тац­тва Ста­ра­жыт­на­га Егіп­та», «Мас­тац­тва Ста­ра­жыт­най Грэ­цыі» і іншыя. Для да­рос­лых чы­та­лі­ся цык­лы лек­цый па гіс­то­рыі за­ход­не­еўра­пей­ска­га мас­тац­тва, бе­ла­рус­ка­га і рус­ка­га мас­тац­тва, а так­са­ма ма­наг­ра­фіч­ныя, на­прык­лад «Вя­ду­чыя май­стры вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва». Час­та жа­да­ючых па­слу­хаць лек­цыю бы­ло так шмат, што лек­цый­ная за­ла не маг­ла змяс­ціць усіх. Та­ды праз ты­дзень гэ­тую тэ­му па­ўта­ра­лі.

У 1980-я ў му­зеі пра­хо­дзі­лі ве­ча­ры кла­січ­най му­зы­кі, для якіх у вес­ты­бю­лі ўлад­коў­ва­лі­ся не­вя­лі­кія вы­ста­вы, бліз­кія па тэ­ме да вы­ка­на­ных му­зыч­ных тво­раў. Час­та вы­сту­паў Квар­тэт Са­юза кам­па­зі­та­раў БССР.

Му­зей­ная ка­лек­цыя рас­ла, па­шы­раў­ся штат му­зея. У 1977 го­дзе ўвя­лі па­са­ду ву­чо­на­га сак­ра­та­ра, на якую бы­ла пры­зна­ча­на Надзея Вы­соц­кая, у 1979 го­дзе яе змя­ні­ла Святлана Кі­та­ні­на.

З 1975 го­да змя­ніў­ся ад­дзел улі­ку і за­хоў­ван­ня. Да гэ­та­га ча­су за ўсе му­зей­ныя экс­па­на­ты ад­каз­ваў га­лоў­ны за­ха­ва­ль­нік Аляк­сандр Са­ка­лоў. За­раз з’яві­лі­ся на­ву­ко­выя су­пра­цоў­ні­кі — за­ха­валь­­ні­кі асоб­ных ка­лек­цый: за­ха­ва­ль­нік ску­льп­ту­ры і бе­ла­рус­ка­га жы­ва­пі­су Аліса На­рке­віч, рус­ка­га і за­меж­на­га жы­ва­пі­су і гра­фі­кі, а так­са­ма ста­ра­жыт­на­бе­ла­рус­ка­га жы­ва­пі­су — Алена Ша­паш­ні­ка­ва, бе­ла­рус­кай гра­фі­кі — Таццяна Аку­шэ­віч, дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га і на­род­на­га мас­тац­тва — Таісія Ка­­пыль­с­кая (праз не­ка­ль­кі га­доў яе змя­ні­ла Наталля Ка­лаш­нік, якая за­хоў­вае час­тку гэ­тай ка­лек­цыі да­гэ­туль).

Па­мяш­кан­ні для за­хоў­ван­ня му­зей­ных прад­ме­таў ужо не маг­лі змяс­ціць усе экс­па­на­ты. Пры­йшло­ся за­чы­няць экс­па­зі­цый­ныя за­лы пер­ша­га па­вер­ха, дзе вы­стаў­ля­лі­ся тво­ры бе­ла­рус­кіх мас­та­коў XX ста­год­дзя, і пе­ра­абста­ля­ваць іх пад схо­віш­чы. Экс­па­зі­цыя бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва раз­мяс­ці­ла­ся на га­ле­рэі му­зея. Акра­мя та­го, у фі­лі­яле «Ма­зыр­ская кар­цін­ная га­ле­рэя ў в. Гу­ры­ны» бы­ла ад­кры­та па­ста­янная экс­па­зі­цыя бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва 1940—1980-х, якая па­каз­ва­ла асноў­ныя тэн­дэн­цыі яго раз­віц­ця. Там бы­ло прад­стаў­ле­на 129 тво­раў жы­ва­пі­су, ску­льп­ту­ры, гра­фі­кі, дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва.

Да ся­рэ­дзі­ны 1980-х на­спе­ла вос­трая не­абход­насць па­шы­рэн­ня экс­па­зі­цый­най пра­сто­ры му­зея. Для вы­ра­шэн­ня гэ­тай пра­бле­мы па рас­па­ра­джэн­ні Са­ве­та Мі­ніс­траў БССР па­ча­ла­ся рас­пра­цоў­ка пра­екта пры­бу­до­вы да Дзяр­жаў­на­га мас­тац­ка­га му­зея БССР.

 

Але­на Ша­паш­ні­ка­ва