Пах ча­су

№ 9 (438) 01.09.2019 - 01.01.2005 г

ВАР­ШАЎ­СКІ ПРЫ­ВАТ­НЫ ТЭ­АТР «КА­МЯ­НІ­ЦА»
Спек­так­лі з’едлі­выя, кплі­выя, вы­кры­ва­ль­ныя, ча­сам ка­ры­ка­тур­ныя, бру­та­ль­ныя, на чар­го­вую зло­бу дня па­вод­ле пры­нцы­пу «ра­ні­цай — у рад­ку, ве­ча­рам — у рай­ку», ці бу­дуць яны ўспры­ня­тыя і за­пат­ра­ба­ва­ныя су­час­най пуб­лі­кай?

У Вар­ша­ве іх гля­дзяць ад­ра­зу на не­ка­ль­кіх сцэ­нах тэ­атра «Ка­мя­ні­ца», вы­год­на аста­ля­ва­на­га на алеі Са­лі­дар­нас­ці, 93. Рых­тык як ра­дзіў (аль­бо за­па­вя­даў) Эмі­лі­яну Ка­мінь­ска­му ле­ген­дар­ны Аляк­сандр Бар­дзі­ні (поль­скі артыст, рэ­жы­сёр, пед­агог. — рэд.), маў­ляў, ка­лі ўжо ла­дзіць тэ­атр, дык то­ль­кі ў цэн­тры! Па­мяр­ку­ем, што гі­па­тэ­тыч­ная гля­дач­ка пра­цуе на Во­лі, а жы­ве ў Пра­зе (ра­ёны Вар­ша­вы. — рэд.), то ка­лі вер­нец­ца да­ха­ты, на­фар­бу­ецца і пры­го­жа апра­нец­ца, дык не схо­ча ехаць на пе­ры­фе­рыю. А то­ль­кі ў цэнтр!

«Не­паў­тор­нае мес­ца на ку­ль­тур­най ма­пе Вар­ша­вы» сус­тра­кае ста­рым трам­вай­ным ва­го­нам пры ўва­хо­дзе. У вок­нах спі­са­на­га тран­спар­тна­га срод­ку — буй­ныя пла­ны ўсмеш­лі­вых артыс­таў на ча­ле са ства­ра­ль­ні­кам — артыс­там і рэ­жы­сё­рам Эмі­лі­янам Ка­мін­ьскім. Яго­нае про­звіш­ча так лад­на ўпа­са­ва­ла да на­звы, што, ка­лі гле­да­чы збі­ра­юцца пад бра­май шмат­па­вяр­хо­ва­га жы­ло­га до­ма, яно між­во­лі пры­гад­ва­ецца... як ад­мет­ны рэ­клам­ны ход. Пуб­лі­цы да­во­дзіц­ца пра­йсці праз не­вя­лі­кі дво­рык і спус­ціц­ца до­лу — у та­кім фай­ным мес­цы маг­ла б аста­ля­вац­ца кра­ма, ка­вяр­ня, клуб. Эмі­лі­ян Ка­мінь­скі ад­крыў тэ­атр.

Дум­ка пра яго з’яві­ла­ся яшчэ за са­ве­та­мі, ды то­ль­кі ў 2000 го­дзе да­спе­ла да ра­шэн­ня, су­праць яко­га па­ўста­лі... усе. На­ват жон­ка пана Ка­мінь­ска­га. Ад­нак ён ру­хаў­ся так упэў­не­на, да­во­дзіў так пе­ра­ка­наў­ча, што ў не­йкі цу­доў­ны мо­мант гэ­тыя «ўсе» му­сі­лі не тое каб не за­мі­наць або ад­га­вор­ваць, але не жар­там уз­ялі­ся да­па­ма­гаць — ма­тэ­ры­яла­мі, рыш­тун­кам, рас­пра­цоў­кай пра­екта. Дзя­ку­ючы жон­цы пана Ка­мін­ьска­га, ды­зай­нер­цы Юсты­не Сён­чла, на­бы­лі да­ска­на­лас­ці тэ­атра­ль­ныя інтэр’еры. Тым ча­сам ста­рас­вец­кі дом, дзе змяс­ціў­ся тэ­атр, рых­та­ваў но­вым гас­па­да­рам свае ці­ка­выя не­спа­дзеў­кі. Вы­свет­лі­ла­ся, што з 1940 го­да ён ува­хо­дзіў у Вар­шаў­скае ге­та, а ў 1942-м быў з яго вы­клю­ча­ны. Пі­ль­насць пад­час ра­мон­ту і час­тко­вай ад­бу­до­вы вы­кры­ла рэ­шткі алта­ра, на якім ка­лі­сь­ці за­хоў­ва­ла­ся То­ра і пад­ва­лы рэ­ста­ра­цыі, праз іх у час па­ўстан­ня Арміі Кра­ёвай вы­во­дзі­лі і ра­та­ва­лі ўце­ка­чоў: пры­нам­сі на экс­кур­сіі па Вар­ша­ве яўрэй­скай на гэ­та аб­авяз­ко­ва зва­жа­юць. Тэ­атр «Ка­мя­ні­ца» афі­цый­на ад­кры­лі 27 са­ка­ві­ка 2009 го­да, у Між­на­род­ны дзень тэ­атра.

...За скрут­ным ва­енным ста­но­віш­чам па­чат­ку 1980-х ма­ла­ды артыст Ка­мін­ьскі па­скар­дзіў­ся ксян­дзу на не­бяс­пе­ку, ня­пэў­насць, раз­губ­ле­насць. У ад­каз на рос­пач­нае «што ра­біць?» той мо­віў: «Трэ­ба про­ста слу­жыць лю­дзям». Ко­ліш­няя на­ста­ва — крэ­да пана Ка­мінь­ска­га, вы­бар на ўсё астат­няе жыц­цё. Ба­ла­зе яно ця­пер мір­нае і ды­рэк­тар «Ка­мя­ні­цы» мае маг­чы­масць да­ска­на­ліць яго пра­фе­сій­на — праз сваё мас­тац­тва. А той ксёндз быў Ежы Па­пя­луш­ка.

«Вы­бар п’есы, вы­бар рэ­пер­ту­ару — гэ­та вы­бар шля­ху. Гэ­та ідэя. Ты вы­бу­доў­ва­еш так сваё жыц­цё і жыц­цё тэ­атра». Зда­ецца, па­сля ўдзе­лу ў роз­га­лас­ных спек­так­лях дзяр­жаў­ных тэ­атраў, па­сля шмат­лі­кіх вя­до­мых кі­на- і тэ­ле­ро­ляў Эмі­лі­ян Ка­мін­ьскі пра вы­бар ве­дае ўсё. Яго­ны ўлас­ны адзна­ча­ны Поль­скім Ка­ва­лер­скім кры­жам ордэ­на Ад­ра­джэн­ня, Ры­цар­скім кры­жам ордэ­на Па­ло­нія Рэ­сты­ту­ты, За­ла­тым кры­жам за за­слу­гі, срэб­ным мед­алём «За­слу­жа­ны дзеяч ку­ль­ту­ры Гло­рыя Арціс». Пан Ка­мін­ьскі мае ве­ль­мі вы­со­кае пры­знан­не, каб шчы­ра чы­ніць спра­ву, якая ўдзяч­на га­ран­туе не­маг­чы­масць клас­ці­ся да ча­ты­рох ра­ні­цы, збі­ра­ючы, на­прык­лад, інклю­зіў­ны дзі­ця­чы фес­ты­валь аль­бо рых­ту­ючы да­бра­чын­ны па­каз для гле­да­чоў ша­ноў­на­га ве­ку.

Па­вод­ле Эмі­лі­яна Ка­мін­ьска­га, артыст час­ця­ком на­гад­вае не­цуг­ля­на­га ка­ня, які му­сіць ча­каць стай­ні­ка-рэ­жы­сё­ра. А рэ­жы­сёр ад­на­го хва­ліць, дру­го­га драж­ніць, а цуг­ляе трэ­ця­га — гэ­та зна­чыць, бя­рэ ў спек­такль. Дык вось, артыст Ка­мінь­скі пэў­ны час быў якраз тым са­мым не­за­цуг­ля­ным ка­нём. І каб па­збыц­ца не­пры­емна­га па­чуц­ця не­за­пат­ра­ба­ва­нас­ці, му­сіў сам са­бе арга­ні­зоў­ваць пра­цу: пі­саць п’есы, зда­бы­ваць гро­шы, ста­віць. Да­вя­раць са­бе.

Вя­до­ма, тэ­атр зу­сім не­маг­чы­мы без да­ве­ру, без інту­іцыі, без ад­чу­ван­ня ча­су — твор­ца му­сіць ад­па­вя­даць яму сва­ёй эстэ­ты­кай, ма­не­рай вы­ка­нан­ня і вы­ба­рам ма­тэ­ры­ялу для ўва­саб­лен­ня. А пан ды­рэк­тар на­стой­вае: час — ён па­хне. Кож­ны на свой ма­нер. Ад­чуць, зла­віць пах ча­су — яшчэ тое май­стэр­ства.

Аўтар: Жана ЛАШКЕВІЧ
рэдактар аддзела тэатра