Ама­зон­кі тан­ца­ва­ль­на­га аван­гар­ду

№ 9 (438) 01.09.2019 - 01.01.2005 г

АД­НА З ПРЫ­ЯРЫ­ТЭТ­НЫХ МЭ­ТАЎ ПОЛЬ­СКАЙ КУ­ЛЬ­ТУР­НАЙ ПА­ЛІ­ТЫ­КІ — ПРЭ­ЗЕН­ТА­ЦЫЯ НА­ЦЫ­ЯНА­ЛЬ­НЫХ МАС­ТАЦ­КІХ ЗДА­БЫТ­КАЎ У СУС­ВЕТ­НАЙ ПРА­СТО­РЫ. ДЗЕ­ЛЯ ГЭ­ТА­ГА ЛА­ДЗІЦ­ЦА ВЯ­ЛІ­КАЯ КО­ЛЬ­КАСЦЬ ПРА­ЕКТАЎ СА­МА­ГА РОЗ­НА­ГА МАШ­ТА­БУ ВА ЎСІХ ВІ­ДАХ МАС­ТАЦ­ТВА, У ТЫМ ЛІ­КУ І Ў ХА­РЭ­АГРА­ФІІ. ПЕ­РА­КА­НАЎ­ЧЫ ПРЫ­КЛАД — МІЖ­НА­РОД­НАЯ ПРА­ГРА­МА «ТЭ­РЫ­ТО­РЫЯ ХА­РЭ­АГРА­ФІІ: НО­ВЫЯ ШЛЯ­ХІ АВАН­ГАР­ДУ», НА­КІ­РА­ВА­НАЯ НА АСЭН­СА­ВАН­НЕ СПАД­ЧЫ­НЫ ТАН­ЦА­ВА­ЛЬ­НА­ГА АВАН­ГАР­ДУ І ДЭМАНСТРАЦЫЮ ПОЛЬ­СКА­ГА CONTEMPORARY DANCE У КРА­ІНАХ ЦЭН­ТРА­ЛЬ­НАЙ І УСХОД­НЯЙ ЕЎРО­ПЫ.

«Тэ­ры­то­рыя ха­рэ­агра­фіі: но­выя шля­хі аван­гар­ду» — доў­га­тэр­мі­но­вы пра­ект, які з’яўля­ецца час­ткай між­на­род­най ку­ль­тур­най пра­гра­мы «Поль­шча 100», іні­цы­ява­най Інсты­ту­там Ад­ама Міц­ке­ві­ча ў го­нар 100-год­дзя ад­на­ўлен­ня не­за­леж­нас­ці Поль­шчы. Да арга­ні­за­цыі падзеі так­са­ма спры­чы­ні­лі­ся Усход­не­еўра­пей­ская плат­фор­ма пер­фар­ма­тыў­ных мас­тац­тваў, Цэнтр ку­ль­ту­ры ў Люб­лі­не, Інсты­тут му­зы­кі і тан­ца ды шэ­раг іншых буй­ных ку­ль­тур­ных уста­ноў. Пра­ект уклю­чае раз­га­лі­на­ва­ную пра­гра­му ме­рап­ры­емстваў, у тым лі­ку на­ву­ко­выя кан­фе­рэн­цыі, дыс­ку­сіі, лек­цыі, спек­так­лі вя­до­мых прад­стаў­ні­коў поль­ска­га contemporary dance, май­стар-кла­сы, між­на­род­ныя твор­чыя аб­ме­ны, вы­дан­не тэ­ма­тыч­ных да­след­чых ма­тэ­ры­ялаў.

«Тэ­ры­то­рыя ха­рэ­агра­фіі» стар­та­ва­ла ў 2017 го­дзе Між­на­род­най на­ву­ко­вай кан­фе­рэн­цы­яй «Та­нец і аван­гард у Цэн­тра­ль­на-Усход­няй Еўро­пе. Тэ­ры­то­рыя — вы­то­кі — бі­ягра­фіі», што аб’ядна­ла да­след­чы­каў з Поль­шчы, Укра­іны, Бе­ла­ру­сі, ЗША, Вя­лі­каб­ры­та­ніі. Вы­ступ­лен­ні да­клад­чы­каў прад­ста­ві­лі шы­ро­кую пан­ара­му тэ­ма­тыч­ных ра­кур­саў у асэн­са­ван­ні тан­ца — ад пра­блем раз­віц­ця на­род­най ха­рэ­агра­фіі да пе­ра­гля­ду твор­чых зда­быт­каў еўра­пей­ска­га аван­гар­ду, ад рэ­кан­струк­цыі ба­ле­таў па­чат­ку ХХ ста­год­дзя да пер­фар­ма­тыў­ных пра­ктык. Цэн­тра­ль­най тэ­май кан­фе­рэн­цыі ста­ла ро­ля жан­чын у гіс­то­рыі сус­вет­на­га тан­ца­ва­ль­на­га мас­тац­тва, раз­гле­джа­ная на пры­кла­дзе твор­чай спад­чы­ны ха­рэо­гра­фак поль­ска­га па­хо­джан­ня — тых, хто, па­вод­ле вы­каз­ван­ня да­след­чы­цы Ёан­ны Шы­май­ды, «ака­за­лі ве­лі­зар­ны, але не за­ўсё­ды год­на ацэ­не­ны ўплыў на раз­віц­цё ма­дэр­ніс­цкіх тан­ца­ва­ль­ных плы­няў у Поль­шчы і све­це».

Ад­на з та­кіх вы­дат­ных асоб — тан­цоў­шчы­ца, ха­рэ­ограф­ка і Свят­ла­на Ула­ноў­ская пед­агог Бра­ні­сла­­ва Ні­жын­ская, якая не сас­ту­па­ла та­лен­там свай­му зна­ка­мі­та­му бра­ту. З ма­ла­вя­до­мы­мі ста­рон­ка­мі твор­чай бі­ягра­фіі Ні­жын­скай, зной­дзе­ны­мі ў архі­ве Біб­лі­ятэ­кі Кан­грэ­са ў Ва­шын­гто­не, па­зна­ёмі­ла ўдзе­ль­ні­каў кан­фе­рэн­цыі Лін Га­ра­фа­ла (ЗША), вя­ду­чая ў све­це спе­цы­яліс­тка па дзя­гі­леў­скім ба­ле­це. За­хап­ля­ль­ны і тра­гіч­ны лёс Полы Ні­рэн­скай ака­заў­ся ў цэн­тры ўва­гі Ка­рэн Ма­зін­га, пра­фе­сар­кі ка­фед­ры тэ­атра Уні­вер­сі­тэ­та шта­та Агаё (ЗША). Па­сля­доў­ні­ца за­сна­ва­ль­ні­цы ня­мец­ка­га экс­прэ­сі­яніс­цка­га тан­ца Мэ­ры Віг­ман, змес­там сва­ёй твор­час­ці Ні­рэн­ска зра­бі­ла ўзру­шэн­ні ўлас­на­га жыц­ця: анты­се­мі­тызм, жа­хі вай­ны, стра­ту бліз­кіх, Ха­ла­кост. Вы­му­ша­ная эміг­ра­ваць спа­чат­ку ў Вя­лі­каб­ры­та­нію, па­зней — у ЗША, яна так і не здо­ле­ла па­зба­віц­ца ад траў­ма­тыч­на­га дос­ве­ду мі­ну­ла­га і скон­чы­ла жыц­цё са­ма­губ­ствам у 81-га­до­вым уз­рос­це.

Яшчэ ад­ну сла­ву­тую тан­цоў­шчы­цу і ха­рэ­ограф­ку поль­ска­га па­хо­джан­ня — Ма­ры Рам­бер — зга­да­ла пра­фе­сар­ка Цэн­тра тан­ца­ва­ль­ных да­сле­да­ван­няў Ра­хем­птан­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та Стэ­фа­ні Джор­дан (Вя­лі­каб­ры­та­нія). Су­пра­цоў­ні­ца Інсты­ту­та му­зы­кі і рыт­му Эмі­ля Жак-Да­льк­ро­за ў Хе­ле­раў, з 1912 го­да Рам­бер вы­кла­да­ла тэх­ні­ку Да­льк­ро­за ў «Рус­кім ба­ле­це Дзя­гі­ле­ва», а з 1920-х звя­за­ла сваё жыц­цё з Лон­да­нам, стаў­шы, па­вод­ле слоў са­мой ха­рэ­ограф­кі, «аку­шэр­кай бры­тан­ска­га ба­ле­та». Ство­ра­ная ёю кам­па­нія Ballet Rambert увай­шла ў гіс­то­рыю англій­ска­га ха­рэ­агра­фіч­на­га мас­тац­тва як пер­шая па­ста­янная ба­лет­ная тру­па. Та­ле­на­ві­ты пед­агог, яна вы­ха­ва­ла не ад­но па­ка­лен­не артыс­таў і па­ста­ноў­шчы­каў, ся­род якіх та­кія сус­вет­на вя­до­мыя май­стры, як Фрэ­дэ­рык Аштан, Энта­ні Цю­дор, Агнес дэ Міль, Крыс­то­фер Брус і інш. Акра­мя та­го, Ма­ры Рам­бер на­ле­жыць вы­ключ­ная ро­ля ў за­ха­ван­ні аван­гар­днай тан­ца­ва­ль­най спад­чы­ны: без яе ўдзе­лу ў 1987-м не ад­бы­ло­ся б уз­наў­лен­ня ле­ген­дар­най «Вяс­ны свяш­чэн­най» у па­ста­ноў­цы Вац­ла­ва Ні­жын­ска­га (аўта­ры рэ­кан­струк­цыі — Мі­лі­сэнт Хад­сан і Ке­нэт Арчэр), дзе Рам­бер у свой час не то­ль­кі вы­кон­ва­ла ад­ну з парт­ый, але і з’яўля­ла­ся асіс­тэн­ткай ха­рэ­огра­фа.

Сап­раў­дным ад­крыц­цём для ўдзе­ль­ні­каў кан­фе­рэн­цыі ста­ла по­стаць Янкі Ру­дзкай — тан­цоў­шчы­цы і ха­рэ­ограф­кі, якая на­ву­ча­ла­ся ха­рэ­агра­фіч­на­му мас­тац­тву ў Поль­шчы, Гер­ма­ніі, Англіі, Швей­ца­рыі, Іта­ліі, а ў 1950-х пры­еха­ла ў Бра­зі­лію, стаў­шы ад­ной з за­сна­ва­ль­ніц су­час­на­га бра­зі­льс­ка­га тан­ца. Твор­часць гэ­тай вы­біт­най асо­бы доў­гі час за­ста­ва­ла­ся не­вя­до­май у Поль­шчы: сен­са­цый­ныя звес­ткі пра Ру­дзку пры­вез­ла ха­рэ­ограф­ка і ку­ра­тар­ка Ёан­на Лес­ня­роў­ска па­сля ві­зі­ту ў Па­ўднё­вую Аме­ры­ку ў 2013-м. Вы­ні­кам гэ­тай ван­дроў­кі стаў інтэр­на­цы­яна­ль­ны спек­такль-пры­свя­чэн­не «Янка Ру­дзка: шмат­га­лос­се», што з’яднаў тан­цоў­шчы­каў з Гру­зіі, Арме­ніі, Бра­зі­ліі і Поль­шчы (ідэя — Ёан­на Лес­ня­роў­ска, ха­рэ­агра­фія — Лес­ня­роў­ска і Януш Орлік у су­пра­цоў­ніц­тве з артыс­та­мі). Ства­рэн­ню па­ста­ноў­кі па­пя­рэд­ні­ча­ла грун­тоў­ная да­след­чая пра­ца, пры­све­ча­ная вяр­тан­ню дзей­нас­ці Янкі Ру­дзкай у гіс­то­рыю поль­ска­га ха­рэ­а­гра­фіч­на­га мас­тац­тва, а так­са­ма пра­цяг­лая ла­ба­ра­то­рыя па вы­ву­чэн­ні на­цы­я­на­ль­най тан­ца­ва­ль­най ку­ль­ту­ры кра­ін — удзе­ль­ніц пра­екта.

Ле­таш­няй во­сен­ню ў меж­ах бе­ла­рус­кай се­сіі «Тэ­ры­то­рыі ха­рэ­агра­фіі» спек­такль быў па­ка­за­ны ў ста­ліч­ным ку­ль­тур­ным ха­бе «Ок16». Яго ства­ра­ль­ні­кі ад­штур­хоў­ва­лі­ся ад улас­ці­ва­га Ру­дзкай кан­цэп­ту «по­лі­фа­ніч­на­га це­ла», у якім на роў­ных су­існу­юць га­ла­сы роз­ных ку­ль­тур і эпох. Ме­на­ві­та Янка Ру­дзка пер­шай у Бра­зі­ліі злу­чы­ла су­час­ны та­нец з мясц­овы­мі мас­тац­кі­мі тра­ды­цы­ямі. Гэ­тая ака­ліч­насць па­ўплы­ва­ла на ха­рэ­агра­фіч­ную мо­ву, у якой contemporary dance аб’яднаў­ся з ру­ха­мі бра­зі­льс­кай сам­бы, поль­ска­га аб­эрэ­ка, армян­ска­га ка­ча­ры і гру­зін­ска­га пер­ху­лі.

На сцэ­не — 10 вы­ка­наў­цаў у про­стым, па­ўся­дзён­ным адзен­ні. У кож­на­га з іх улас­ны жыц­цё­вы, пра­фе­сій­ны, ця­лес­ны, ку­ль­тур­ны дос­вед. Ме­та­фа­рыч­ным ге­ро­ем спек­так­ля па­ўста­ваў рытм: яго ня­спын­ны пу­льс за­да­ваў ха­рак­тар тан­ца­ва­ль­ных ма­люн­каў, ансам­бле­вых і ма­са­вых мі­зан­сцэн, кі­ра­ваў інды­ві­ду­аль­ны­мі плас­тыч­ны­мі га­ла­са­мі, злу­ча­ючы іх у ма­гут­ны ўні­сон. Этніч­ныя лек­січ­ныя эле­мен­ты ўзні­ка­лі між­во­лі, не­на­вяз­лі­ва, ні­бы­та ўсплы­ва­лі ў па­мя­ці це­ла і зноў рас­тва­ра­лі­ся ў агу­ль­ным ха­рэ­агра­фіч­ным ма­люн­ку. Свя­до­мая по­лі­сты­ліс­тыч­насць дзей­ства вы­ка­рыс­тоў­ва­ла­ся ха­рэ­огра­фа­мі не то­ль­кі ў якас­ці мас­тац­ка­га пры­ёму, але трап­ля­ла ў акту­аль­ны са­цы­яку­ль­тур­ны і па­лі­тыч­ны кан­тэкст. На гэ­тую асаб­лі­васць звяр­ну­ла ўва­гу Ёан­на Лес­ня­роў­ска пад­час аб­мер­ка­ван­ня спек­так­ля: «Шмат­га­лос­се — гэ­та ад­мет­ная ме­та­фа­ра на­шай ідэн­тыч­нас­ці: куль­­тур­най, на­цы­яна­ль­най, аса­біс­тай, мас­тац­кай, па-свой­му по­лі­фа­ніч­най. Яна скла­да­ецца са шмат­лі­кіх плас­тоў, уклю­ча­ючы ня­рэд­ка да­лё­кія і на­ват унут­ра­на су­пя­рэч­лі­выя эле­мен­ты. З дру­го­га бо­ку, ха­рэ­агра­фія, як ні­вод­нае іншае мас­тац­тва, дзя­ку­ючы сва­ёй му­ль­ты­ку­ль­тур­нас­ці і рас­пра­ца­ва­ным ма­дэ­лям, пра­па­ноў­вае нам га­то­выя сцэ­на­ры "як быць раз­ам" — сцэ­на­ры гра­мад­ства, за­сна­ва­на­га на ўза­емнай па­ва­зе да са­мых роз­ных тра­ды­цый і жыц­цё­ва­га дос­ве­ду. Гэ­тым спек­так­лем мы жа­да­ем пад­тры­маць ідэю по­лі­фа­ніч­нас­ці су­час­на­га гра­мад­ства».

Вя­лі­кую ці­ка­васць вы­клі­ка­лі і іншыя па­ста­ноў­кі, прад­эман­стра­ва­ныя ў меж­ах «Тэ­ры­то­рыі ха­рэ­агра­фіі» ў Мін­ску. Мо­на­пер­фор­манс Па­ўла Са­ко­ві­ча «Total» і тан­цспек­такль «Ба­тай і сві­та­нак но­вых дзён» (ха­рэ­агра­фія — Ган­на Га­доў­ска, сцэ­нар і рэ­жы­су­ра — Сла­вэк Краў­чын­ьскі) успры­ма­лі­ся ні­бы­та пол­юсы дзвюх роз­ных тра­ды­цый, якія сён­ня мір­на ўжы­ва­юцца ў пра­сто­ры су­час­на­га тан­ца. Пер­шы ад­сы­лаў да твор­чай спад­чы­ны аме­ры­кан­ска­га по­стма­дэрн-тан­ца і лек­цый-пер­фор­ман­саў Жэ­ро­ма Бэ­ля і Ксаў­е Ле­руа, дру­гі — да эстэ­ты­кі танц­тэ­атра Пі­ны Баўш.

Пра­ект «Тэ­ры­то­рыя ха­рэ­агра­фіі: но­выя шля­хі аван­гар­ду» ўра­зіў не то­ль­кі сва­імі мас­тац­кі­мі якас­ця­мі, а і эфек­тыў­най мас­тац­кай па­лі­ты­кай з бо­ку дзяр­жаў­ных і не­за­леж­ных уста­ноў, да­клад­на рас­пра­ца­ва­ны­мі стра­тэ­гі­ямі па пра­соў­ван­ні на­цы­яна­ль­на­га мас­тац­тва ў сус­вет­най пра­сто­ры. Па­га­дзі­це­ся, нам ве­ль­мі не ха­пае та­ко­га дос­ве­ду.

Свят­ла­на Ула­ноў­ская