Му­зей Ста­ніс­ла­ва Ма­нюш­кі ў Смі­ла­ві­чах

№ 9 (438) 01.09.2019 - 01.01.2005 г

Не­вя­лі­кае мяс­тэч­ка не­па­да­лёк ад ста­лі­цы не­ча­ка­на для мес­ці­чаў ста­ла пун­ктам па­лом­ніц­тва для ту­рыс­таў айчын­ных і за­меж­ных.

 Тыя, хто хо­ча па­гля­дзець на ра­дзі­му Ха­іма Су­ці­на і падзі­віц­ца на ары­гі­на­ль­ныя пра­цы Шра­гі Цар­фі­на, на­вед­ва­юцца на ку­ба­чак ка­вы ў Цэнтр твор­час­ці дзя­цей і мо­ла­дзі. А цэ­лыя аўто­бу­сы ту­рыс­таў поль­скіх і не то­ль­кі за­віт­ва­юць да не над­та пры­кмет­на­га да­мка бы­лой му­зыч­най шко­лы, дзе ўлад­ка­ва­ны адзі­ны ў све­це (так!) му­зей Ста­ніс­ла­ва Ма­нюш­кі, бе­ла­рус­ка-поль­ска­га кам­па­зі­та­ра, ды­ры­жо­ра, ства­ра­ль­ні­ка на­цы­яна­ль­най опе­ры і кла­сі­ка ва­ка­ль­най лі­ры­кі.

Раз­мяш­чэн­не гэ­та­га му­зея — геа­гра­фіч­ная за­гад­ка. Твор­ца на­ра­дзіў­ся на Убе­лі, ча­му ж яго­ны му­зей пер­ша­па­чат­ко­ва быў у па­сял­ко­вай школ­цы ў Азёр­ным, а по­тым уво­гу­ле пе­ра­ехаў у Смі­ла­ві­чы? Усе гэ­тыя па­сёл­кі зна­хо­дзяц­ца не­па­да­лёк, у ме­­жах адзі­на­га Чэр­ве­ньс­ка­га ра­ё­на. І так — Ма­нюш­ка сап­раў­ды на­ра­дзіў­ся на Убе­лі і пра­вёў тут сем га­доў дзя­цін­ства, тут ма­ці на­ву­ча­ла яго му­зы­цы, але гіс­то­рыя ро­ду Ма­нюш­каў па­чы­на­ецца са Смі­ла­віч. Смі­ла­віц­кі па­лац на­ле­жаў яшчэ дзе­ду кам­па­зі­та­ра, так­са­ма Ста­ніс­ла­ву, суд­дзі Вя­лі­ка­га Княс­тва Лі­тоў­ска­га, які вы­ку­піў фун­да­мент па­ла­ца раз­ам з зям­лёй у Мі­ха­ла Ка­зі­мі­ра Агін­ска­га ў 1791 го­дзе за пазыкі. Ма­ле­нь­ка­га Ста­ніс­ла­ва хрыс­ці­лі ў Смі­ла­віц­кім па­ра­фі­яль­ным кас­цё­ле (на жаль, уз­арва­ным, на ягоным фундаменце па­бу­да­ва­лі клуб-біб­лі­ятэ­ку…). Зга­дай­ма і опе­ру «Страш­ны двор» — вяр­шы­ню твор­час­ці кам­па­зі­та­ра. Верагодна, што пра­та­ты­пам са­мо­га «страш­на­га два­ра» для Ма­нюш­кі па­слу­жыў якраз смі­ла­віц­кі за­мак. Ка­лі ма­лы Ста­ніс­лаў на­вед­ваў ро­дзі­чаў у Смі­ла­ві­чах, то быў за­ча­ра­ва­ны пад­аннем пра ста­ра­даў­нія сап­са­ва­ныя ку­ран­ты гэ­та­га па­ла­ца, якія не за­во­дзі­лі дзе­ся­ці­год­дзя­мі, але час ад ча­су яны па­чы­на­лі іграць са­мі.

За­хап­ля­ль­ную, па­кру­час­тую, по­ўную дра­ма­тыч­ных ві­ра­жоў гіс­то­рыю ро­ду Ма­нюш­каў для вас рас­па­вя­дзе на­ву­ко­вая су­пра­цоў­ні­ца Іры­на Се­ра­да, для якой му­зей Ма­нюш­кі стаў спра­вай ся­мей­най, яна лі­та­ра­ль­на вы­рас­ла ў яго­най атмас­фе­ры. Ме­на­ві­та ба­ць­ка Іры­ны — ды­рэк­тар шко­лы ў Азёр­ным, са­ма­ахвяр­ны энту­зі­яст Ва­сіль Не­сця­ро­віч — за­па­чат­ка­ваў му­зей яшчэ пя­ць­дзя­сят га­доў та­му, у ча­сы, ка­лі ў кож­най са­вец­кай шко­ле ад­кры­ва­лі­ся то ле­нін­скія кут­кі, то кут­кі пра­цоў­най і ба­явой сла­вы.

Да ся­рэ­дзі­ны 1960-х мясц­овыя жы­ха­ры ўво­гу­ле не ве­да­лі пра Ма­нюш­ку — чу­лі то­ль­кі, што быў та­кі пан, убе­льс­кая ся­дзі­ба яко­га зга­рэ­ла пад­час вай­ны (да вай­ны ў ёй мес­ці­ла­ся па­чат­ко­вая шко­ла). Кар­пат­лі­вая пра­ца па рос­шу­ку бі­ягра­фіч­ных звес­так пра кам­па­зі­та­ра і збор пер­шых экс­па­на­таў на­ткну­лі­ся на плёт­кі ды зва­ды, маў­ляў, ства­ра­юць му­зей пана-кры­вас­мо­ка і пры­гня­та­ль­ні­ка (пры тым, што Ма­нюш­кі да­лі во­лю сва­ім ся­ля­нам за не­ка­ль­кі дзе­ся­ці­год­дзяў да афі­цый­най ад­ме­ны пры­го­ну). Школь­ная ка­лек­цыя па­ча­ла­ся з лі­та­ра­ль­на не­ка­ль­кіх плы­так і му­зыч­ных збор­ні­каў тво­раў, а ў вы­ні­ку раз­мяс­ці­ла­ся ажно ў ча­ты­рох за­лах. Фар­ма­ван­ню ка­лек­цыі ве­ль­мі па­спры­ялі цес­ныя су­вя­зі з Поль­скім му­зыч­ным та­ва­рыс­твам, актыў­нае су­пра­цоў­ніц­тва з якім пра­цяг­ва­ецца і сён­ня.

Ка­лі шко­лу ў Азёр­ным за­чы­ні­лі праз ма­лую ко­ль­касць вуч­няў, му­зей пе­ра­ехаў у Смі­ла­ві­чы і ад­крыў­ся сё­ле­та ў цал­кам аб­ноў­ле­ным вы­гля­дзе. Пер­шая за­ла пры­све­ча­на дзі­ця­чым і юнац­кім га­дам ды ві­лен­ска­му пе­ры­яду жыц­ця кам­па­зі­та­ра. Дру­гая за­ла апа­вя­дае пра вар­шаў­скі пе­ры­яд і пра­цу Ма­нюш­кі га­лоў­ным ды­ры­жо­рам опер­на­га тэ­атра. Па­пя­рэд­не мож­на за­мо­віць экс­кур­сію з кан­цэр­там — у Му­зыч­най гас­цёў­ні ла­дзяц­ца вы­ступ­лен­ні мясц­ова­га ансам­бля «Ігу­мен­скія кры­ні­цы».

Не­ка­ль­кі сло­ваў пра са­му экс­па­зі­цыю: яе скла­да­юць ары­гі­на­ль­ныя вок­лад­кі вы­дан­няў опер, кан­тат, пе­сен­ных збор­ні­каў (прад­астаў­ле­ны Му­зе­ем тэ­атра, опе­ры і кі­но Літ­вы), раз­ма­ітыя тэ­атра­ль­ныя афі­шы і пла­ка­ты. Аб­авяз­ко­ва вар­та адзна­чыць і якас­ныя ко­піі ма­люн­каў Чэс­ла­ва, ба­ць­кі кам­па­зі­та­ра. Дзя­ку­ючы та­ле­на­ві­та­му мас­та­ку мы мо­жам уба­чыць і парт­рэ­ты ро­дзі­чаў Ма­нюш­кі, за­ма­лёў­кі убе­льс­кіх і смі­ла­віц­кіх мясц­ін ды на­ват на­па­ле­онаў­скіх ба­та­лій.

Ад ся­дзі­бы на Убе­лі за­ста­ла­ся то­ль­кі та­по­ля, а на яе тэрыторыі па­бу­да­ва­лі са­на­то­рый «Вол­ма» ды ўста­ля­ва­лі па­мят­ную стэ­лу ў го­нар кам­па­зі­та­ра. Але фа­ль­ва­рак раз­ам з усі­мі гас­па­дар­чы­мі па­бу­до­ва­мі мож­на раз­гле­дзець на пад­ра­бяз­ным ма­ке­це.

Што вар­та па­слу­хаць: як ку­бін­цы ад­апта­ва­лі «Галь­ку» і зра­бі­лі опе­ру з лю­боў­на-рэ­ва­лю­цый­ны­мі жар­сця­мі. Як ста­вяць Ма­нюш­ку япон­цы, апра­ну­тыя ў тра­ды­цый­ныя кас­цю­мы шлях­ты са слуц­кі­мі па­яса­мі. Што ме­на­ві­та па­ліў Ма­нюш­ка і на­вош­та ў экс­па­зі­цыі ка­ль­ян. Аль­бо пра­ніз­лі­вую гіс­то­рыю пра жон­ку кам­па­зі­та­ра, якая па­сля яго­най смер­ці бы­ла вы­му­ша­на пад­пра­цоў­ваць швач­кай у Вар­шаў­скай опе­ры, каб ста­чыць кан­цы з кан­ца­мі.

Мес­ца для сэл­фі: ка­ля бюс­ту су­во­ра­га кам­па­зі­та­ра (пад­ару­нак Ка­ша­лін­скай фі­лар­мо­ніі) аль­бо на фо­не шы­коў­ных опер­ных кас­цю­маў ста­га­до­вай да­ўні­ны з па­ста­но­вак «Га­ль­ка», «Гра­фі­ня», «Па­рыя» (да­рун­кі Вар­шаў­ска­га і По­зна­ньс­ка­га опер­ных тэ­атраў).

Му­зей­ная за­баў­ка: па­сту­каць па кап­рыз­лі­вым ала­вя­ным ку­бач­ку, зроб­ле­ным на убе­льс­кай ма­на­по­ль­цы. Ка­лі над­вор’е па­спры­яе, ён за­пяе (нам не па­шан­ца­ва­ла).