По­гляд у бу­ду­чы­ню

№ 9 (438) 01.09.2019 - 01.01.2005 г

Опер­ны тэ­атр у Вар­ша­ве
КА­ЛІ ВЕС­ЦІ ГА­ВОР­КУ ПРА МУ­ЗЫЧ­НАЕ ЖЫЦ­ЦЁ ПОЛЬ­СКАЙ СТА­ЛІ­ЦЫ, ДЫК У ЦЭН­ТРЫ ЯГО АБ­АВЯЗ­КО­ВА АКАЖАЦ­ЦА ВЯ­ЛІ­КІ ТЭ­АТР — НАЙ­БУЙ­НЕЙ­ШЫ ТЭ­АТРА­ЛЬ­НА-МУ­ЗЫЧ­НЫ КА­ЛЕК­ТЫЎ ПОЛЬ­ШЧЫ.

ВЯ­ЛІ­КІ ТЭ­АТР У ВАР­ША­ВЕ САП­РАЎ­ДЫ З’ЯЎ­ЛЯ­ЕЦЦА ВІ­ЗІ­ТОЎ­КАЙ НЕ ТО­ЛЬ­КІ ГО­РА­ДА, АЛЕ І ЎСЁЙ КРА­ІНЫ. У ГРАН­ДЫ­ЁЗНЫМ БУ­ДЫН­КУ ОПЕР­НАЯ СЦЭ­НА МАЕ КА­ЛЯ 35 МЕТ­РАЎ ВЫ­ШЫ­НІ, 1150 КВАД­РАТ­НЫХ МЕТ­РАЎ ПЛОШ­ЧЫ І ЛІ­ЧЫЦ­ЦА АД­НОЙ З НАЙ­ВЯ­ЛІК­ШЫХ У СВЕ­ЦЕ. ВЯ­ЛІ­КАЯ ЗА­ЛА, ЯКАЯ НО­СІЦЬ ІМЯ СТА­НІС­ЛА­ВА МА­НЮШ­КІ, КЛА­СІ­КА ПОЛЬ­СКАЙ І БЕ­ЛА­РУС­КАЙ МУ­ЗЫ­КІ, НА­ЛІЧ­ВАЕ 1905 МЕС­ЦАЎ. ДРУ­ГАЯ ЗА­ЛА НА 200 МЕС­ЦАЎ, ПРЫ­ЗНА­ЧА­НАЯ ДЛЯ БО­ЛЬШ КА­МЕР­НЫХ ІМПРЭЗ, НА­ЗВА­НАЯ Ў ГО­НАР ЭМІ­ЛЯ МЛЫ­НАР­СКА­ГА.

Зра­зу­ме­ла, маш­таб тэ­атра вы­зна­ча­ецца не толь­кі і не сто­ль­кі архі­тэк­тур­ны­мі па­ра­мет­ра­мі. Тут сваю ро­лю ад­ыгры­ва­юць да­ўнія тра­ды­цыі ды інтэг­ра­ва­насць у інтэн­сіў­нае му­зыч­нае жыц­цё Еўро­пы. Опер­ны тэ­атр у Вар­ша­ве быў па­бу­да­ва­ны на Тэ­атра­ль­най плош­чы ў 1825—1833 га­дах па пра­екце Анто­ніа Ка­ра­ца. І ўра­чыс­та ад­кры­ты ў лю­тым 1833-га опе­рай Джа­акі­на Рас­іні «Се­ві­льс­кі цы­ру­ль­нік». Пры­зна­емся з не­ка­то­рым шка­да­ван­нем, але гэ­та ад­бы­ло­ся на сто га­доў ра­ней за тую да­ту, якая лі­чыц­ца па­чат­кам ства­рэн­ня На­цы­яна­ль­на­га тэ­атра опе­ры і ба­ле­та Бе­ла­ру­сі.

На сцэ­не Вя­лі­ка­га тэ­атра вы­сту­па­лі та­кія зор­кі сус­вет­най опе­ры, як Ха­сэ Ка­рэ­рас, Пла­сі­да Да­мін­га і мнос­тва іншых сла­ву­тых вы­ка­наў­цаў. Ка­лек­тыў су­пра­цоў­ні­чае з пры­зна­ны­мі цэн­тра­мі тэ­атра­ль­на­га мас­тац­тва — Метраполітэн-опера (Нью-Ёрк), Ла Скала (Мі­лан), Англійская нацыянальная опера.

Тэ­атр актыў­на інтэг­ра­ва­ны ў пра­ект Opera Europe. А ў ім пры­ма­юць удзел са­мыя зна­ка­мі­тыя тэ­атра­ль­ныя ўста­но­вы кан­ты­нен­та — Вялікі тэатр «Лісеа» з Бар­се­ло­ны, Каралеўскі тэатр з Мад­ры­да, Ка­ра­леў­ская опе­ра Ка­пен­га­ге­на.

Яшчэ ад­но па­цвяр­джэн­не маш­таб­нас­ці і знач­нас­ці твор­чых вы­ні­каў На­цы­яна­ль­ная опе­ра атры­ма­ла сё­ле­та ў кра­са­ві­ку, ка­лі ў лон­дан­скім тэ­атры Сад­лер Уэлс у сё­мы раз уру­чаў­ся опер­ны «Оскар» — прэ­мія International Opera Awards. Спе­цы­яль­най на­мі­на­цы­яй «Лі­дар­ства ў опе­ры» быў адзна­ча­ны Ва­ль­дэ­мар Да­мброў­скі, ды­рэк­тар вар­шаў­ска­га Вя­лі­ка­га тэ­атра.

Ці не вар­та пе­ра­няць?

У дзей­нас­ці кож­на­га сцэ­ніч­на­га ка­лек­ты­ву ёсць арга­ні­за­цый­ныя вы­на­ход­ніц­твы, якія вы­клі­ка­юць за­хап­лен­не і якія ха­це­ла­ся б пе­ра­ймаць. Па­га­джу­ся, аб­ане­мен­тная сіс­тэ­ма па­ка­зу кан­цэр­таў ці спек­так­ляў не з’яўля­ецца чыс­та вар­шаў­скім ноў-хаў. Да яе пе­ры­ядыч­на вяр­та­ецца і звяр­та­ецца, да пры­кла­ду, Бе­ла­рус­кая дзяр­жаў­ная фі­лар­мо­нія. Але зір­ні­це, як да­сціп­на сфар­му­ля­ваў Вя­лі­кі тэ­атр на­звы сва­іх аб­ане­мен­таў! Пра­гра­ма «The Many Faces of Europe» уклю­чае та­кія па­ста­ноў­кі, як ба­лет «Да­ма з ка­ме­лі­ямі», опе­ры «Га­ль­ка», «Мед­эя», «Вер­тэр». У меж­ах аб­ане­мен­ту «The Many Faces of Women» мож­на па­слу­хаць «Тос­ку», «Ма­дам Ба­тэр­фляй», «Кар­мэн», «Тра­ві­яту», зга­да­ных ужо «Га­ль­ку» і «Мед­эю». Тыя, ка­му ці­ка­ва зра­зу­мець сут­насць муж­чын­ска­га ха­рак­та­ру, за­ві­та­юць на пра­гра­му «The Many Faces of Men» (опе­ры «На­бу­ка», «Ры­га­ле­та», «Вог­нен­ны анёл», «Вер­тэр», «Ча­ра­дзей­ная флей­та», «Ман­ру»).

 

На­тхнё­ныя Ма­нюш­кам

А ця­пер бо­льш кан­крэт­на пра па­ста­ноў­кі, якія рых­туе тэ­атр у се­зо­не 2019/2020 на сва­ёй га­лоў­най сцэ­не.

Зра­зу­ме­ла, асо­ба і твор­часць Ста­ніс­ла­ва Ма­нюш­кі на­ле­жыць ад­на­ча­со­ва не­ка­ль­кім ку­ль­ту­рам. Кам­па­зі­тар на­ра­дзіў­ся на тэ­ры­то­рыі су­час­най Бе­ла­ру­сі. Ко­ль­кі ча­су пра­ца­ваў у Ві­ль­ні. Але най­бо­ль­шае пры­знан­не зве­даў у Вар­ша­ве, та­му не­здар­ма лі­чыц­ца кла­сі­кам і за­сна­ва­ль­ні­кам поль­скай му­зы­кі і на­цы­яна­ль­най опе­ры. Ура­жан­не, што ўвесь бя­гу­чы се­зон пра­сяк­ну­ты ці­ка­вас­цю да асо­бы і ба­га­тай спад­чы­ны кам­па­зі­та­ра, чыё 200-год­дзе з дня на­ра­джэн­ня адзна­чы­ла сё­ле­та не то­ль­кі Поль­шча, але і ўвесь му­зыч­ны свет.

У ве­рас­ні ў тэ­атры ад­бы­ла­ся прэм’ера ка­міч­най опе­ры «Ма­нюш­ка ў Па­ры­жы». У цэн­тры сю­жэ­та — гіс­то­рыя пра тое, як спа­дар Ста­ніс­лаў пра­цуе ў ста­лі­цы Фран­цыі над опер­най вер­сі­яй «Дон Кі­хо­та», пры­чым за па­ўста­год­дзя да зна­ка­мі­та­га Жу­ля Мас­нэ. Яго ад­оль­вае твор­чы кры­зіс і страх пе­рад бу­ду­чай прэ­м’е­рай. У вы­ні­ку ў пэў­ны мо­мант кам­па­зі­тар па­чы­нае блы­таць свет фан­тас­тыч­ны са све­там рэ­аль­ным...

Му­зы­ка спек­так­ля «Ма­нюш­ка ў Па­ры­жы» на­ле­жыць Анджэю Квя­чы­ньс­ка­му, су­час­на­му поль­ска­му кам­па­зі­та­ру аван­гар­дна­га кі­рун­ку. Прэм’ера ста­ла­ся су­мес­най вы­твор­час­цю На­цы­яна­ль­най опе­ры з бру­сэ­льс­кім тэ­атрам «La Monnaie». І за­ка­на­мер­на вы­клі­ка­ла ве­лі­зар­ную ці­ка­васць, бо ад­бы­ла­ся ў меж­ах 62-га Між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю «Вар­шаў­ская во­сень».

Яшчэ ад­ным твор­чым пры­на­шэн­нем сла­ву­та­му кам­па­зі­та­ру стаў пра­ект «Я люб­лю Ма­нюш­ку», які ў ве­рас­ні быў трой­чы па­ка­за­ны ў за­ле Млы­нар­ска­га. Пра­гра­ма пад­рых­та­ва­ная з на­го­ды юбі­лею кам­па­зі­та­ра. Акцёр­скія і ха­рэ­агра­фіч­ныя май­стар-кла­сы за­вяр­шы­лі­ся прэ­м’е­рай, прад­стаў­ле­най на ка­мер­най сцэ­не тэ­атра. Акцёр­скую гру­пу су­пра­ва­джа­лі хор і аркестр. Асно­вай спек­так­ля зра­бі­лі­ся тво­ры Ма­нюш­кі — пес­ні з «Хат­ня­га спеў­ні­ка», фраг­мен­ты з опер «Страш­ны двор» і «Га­ль­ка» ў ары­гі­на­ль­най аран­жы­роў­цы. Па­ста­ноў­ка Мал­га­жа­ты За­йжкоў­скай, ха­рэ­агра­фія Ган­ны Хоп.

Але бяс­спрэч­на, што га­лоў­най падзе­яй се­зо­на па­він­на стац­ца прэм’ера опе­ры «Га­ль­ка», яе тэ­атр бу­дзе прэ­зен­та­ваць у лю­тым 2020 го­да. Гэ­та ча­ты­ро­хак­тная вер­сія, пер­шы па­каз якой ад­быў­ся ў Вар­ша­ве ў 1858-м. (Як вя­до­ма, існуе і вер­сія ў дзвюх дзеях.) Над но­вай інтэр­прэ­та­цы­яй парт­ыту­ры пра­цуе вя­до­мы рэ­жы­сёр Ма­ры­юш Трэ­лі­нь-

с­кі. У Вя­лі­кім тэ­атры ён — на­мес­нік ды­рэк­та­ра па мас­тац­тве. Га­лоў­ныя парт­ыі ў спек­так­лі рых­ту­юць Іза­бэ­ла Ма­ту­ла (Га­ль­ка), То­маш Рак (Януш), Ма­рыя Ста­сяк (Соф’я). У прэм’ерных па­ка­зах «Га­ль­кі» Ёнтэ­ка бу­дзе спя­ваць Пётр Бэ­ча­ла (да­рэ­чы, па­сля вы­ступ­лен­ня ў нью-ёркскай «Мет­ра­по­лі­тэн» там­тэй­шая му­зыч­ная кры­ты­ка па­лі­чы­ла яго «сур’ёзным кан­ды­да­там на зван­не леп­ша­га тэ­на­ра ў све­це»).

Па­ста­ноў­ка «Га­ль­кі», якая ця­пер рых­ту­ецца, з’яўля­ецца су­мес­най вы­твор­час­цю са зна­ка­мі­тым вен­скім «Тэ­атрам ан дэр Він». Мож­на то­ль­кі ўзра­да­вац­ца та­му, што і ў Ве­не, ад­ной з му­зыч­ных ста­ліц све­ту, бу­дзе ісці опе­ра поль­ска-бе­ла­рус­ка­га кла­сі­ка. На сай­це тэ­атра мож­на знай­сці звес­ткі пра тое, што спек­такль па­ка­жуць на поль­скай мо­ве з англій­скім суб­ціт­ра­мі.

Акра­мя «Га­ль­кі» і «Вер­тэ­ра», на пра­ця­гу се­зо­на бу­дзе так­са­ма па­ка­за­ная і прэм’ера опе­ры Ке­ру­бі­ні «Мед­эя». Яе ста­віць у Вар­ша­ве Сай­ман Стоўн, до­сыць ма­ла­ды, але пры­зна­ны аўстра­лій­скі акцёр і па­ста­ноў­шчык, чые спек­так­лі сва­імі ня­звык­лы­мі і ча­сам ра­ды­ка­ль­ны­мі інтэр­прэ­та­цы­ямі ро­бяць фу­рор на вя­ду­чых еўра­пей­скіх фэс­тах.

 

Мо­вай ба­лет­най плас­ты­кі

Ка­лі пад да­хам ад­на­го тэ­атра існу­юць опер­ная і ба­лет­ная тру­пы, ня­рэд­ка зда­ра­ецца так, што опе­ра да­мі­нуе, а ха­рэ­агра­фіч­ныя спек­так­лі за­йма­юць на афі­шы знач­на менш мес­ца. Ве­ра­год­на, да­стат­ко­ва доў­га та­кая сі­ту­ацыя на­зі­ра­ла­ся і ў Вя­лі­кім тэ­атры Вар­ша­вы. Аж да та­го ча­су, ка­лі тан­ца­валь­­ную тру­пу ўзна­ча­ліў Кшыш­таф Па­стар, поль­скі тан­цоў­шчык, ха­рэ­ограф і ба­лет­ны рэ­жы­сёр. Як са­ліст ён тан­ца­ваў у По­зна­ні, Ло­дзі, Лі­ёне. У роз­ных ка­лек­ты­вах ува­саб­ляў ха­рэ­агра­фію На­ча Ду­ата, Ру­дзі ван Да­нцы­га, Ба­лан­чы­на, Ні­жын­скай, Эшта­на. Як ба­лет­май­стар Па­стар мае надзвы­чай ба­га­тую бі­ягра­фію, су­пра­цоў­ні­чаў з тан­ца­ва­ль­ны­мі кам­па­ні­ямі ў мно­гіх кра­інах све­ту — Аўстра­лія, Бе­ль­гія, Чэ­хія, Ган­конг, Ізра­іль, Літ­ва, Лат­вія, Но­вая Зе­лан­дыя, Гер­ма­нія, Шве­цыя, Тур­цыя, ЗША, Вен­грыя, Вя­лі­каб­ры­та­нія і Іта­лія.

У 2008-м спа­дар Кшыш­таф вяр­нуў­ся ў Поль­шчу па­сля 26 га­доў эміг­ра­цыі. І та­ды Ва­ль­дэ­мар Дам­броў­скі, ге­не­ра­ль­ны ды­рэк­тар Вя­лі­ка­га тэ­атра, пра­па­на­ваў яму ўзна­ча­ліць ба­лет­ную тру­пу. Пры­чым дзя­ку­ючы ра­шэн­ню Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры ў струк­ту­ры тэ­атра яна бы­ла вы­зна­ча­на як Поль­скі на­цы­яна­ль­ны ба­лет, які зра­біў­ся роў­ным На­цы­я­на­ль­най опе­ры.

Ары­гі­на­ль­насць мыс­лен­ня ха­рэ­огра­фа мож­на лёг­ка прад­эман­стра­ваць на пры­кла­дзе но­вай вер­сіі зна­ка­мі­та­га «Ле­бя­дзі­на­га воз­ера», па­стаў­ле­най два га­ды та­му, у са­ка­ві­ку 2017-га. Но­вае ліб­рэ­та на­ле­жыць Па­ўлу Чы­ноў­ска­му. Дзея­нне спек­так­ля ад­бы­ва­ецца ў Рас­іі ў 1884—1896 га­дах. Тра­ды­цый­ны прынц Зіг­фрыд ста­но­віц­ца ца­рэ­ві­чам Ні­кі, спад­чын­ні­кам рус­ка­га тро­на, а по­тым ца­ром Мі­ка­ла­ем ІІ. Ад­эта, чор­ны ле­бедзь, ува­саб­лен­не яркас­ці, жар­сці і спа­ку­сы, — ба­ле­ры­най Ма­ці­ль­дай Кшэ­сін­скай. Ле­ту­цен­ная Ад­эта — ця­пер яшчэ і лі­рыч­ная Алікс, бу­ду­чая жон­ка рус­ка­га імпе­ра­та­ра. Вя­до­ма, бы­ло б дзіў­на не ска­рыс­таць у ба­лет­ным спек­так­лі поль­скія ка­ра­ні сла­ву­тай Ма­ці­ль­ды, але ма­ла хто здо­лее па­яднаць тую ака­ліч­насць з хрэс­та­ма­тый­ным сю­жэ­там. Но­вая дра­ма­тур­гія па­ўплы­ва­ла на тое, што змя­ні­лі­ся струк­ту­ра парт­ыту­ры і па­ра­дак му­зыч­ных эпі­зо­даў, Па­стар ства­рыў но­вую ха­рэ­а­гра­фію, але да ра­дас­ці тра­ды­цы­яна­ліс­таў па­кі­нуў не­кра­ну­тай ку­ль­та­вую, «бе­лую» дзею.

Не­ль­га не дзі­віц­ца та­му, якія яркія са­ліс­ты вы­кон­ва­юць га­лоў­ныя парт­ыі ў но­вым «Ле­бя­дзі­ным во­з­е­ры». Ні­кі тан­цуе Да­від Тшэн­сі­мех, ра­ней ён вы­сту­паў у Ка­ра­леў­скай опе­ры Лон­да­на, а з 2016-га пе­ра­браў­ся ў вар­шаў­скую тру­пу. У парт­ыі Кшэ­сін­скай — япон­ка Юка Эбі­ха­ра, да та­го яна тан­ца­ва­ла ў Ван­ку­ве­ры, Осла, Лон­да­не, Ва­шын­гто­не, За­грэ­бе, а з 2013-га з’яўля­ецца пер­шай са­ліс­ткай поль­ска­га ба­ле­та. На гэ­тую ж ро­лю за­пра­сі­лі і бе­ла­рус­ку Ксе­нію Аўся­нік, якая на­ву­ча­ла­ся тан­цу ў Мін­ску, вы­сту­па­ла ў Ка­ра­леў­скім ба­ле­це Лон­да­на, а ця­пер — зор­ка бер­лін­скай тру­пы Staatsballett.

Ся­род ба­лет­ных прэм’ер бя­гу­ча­га се­зо­на — кла­січ­ны «Кар­сар», а так­са­ма ве­чар ад­на­акто­вых па­ста­но­вак «За­губ­ле­ныя ду­шы». У дру­гой пра­гра­ме, якую прэ­зен­ту­юць у ліс­та­па­дзе, за­яўле­ныя «Вя­сел­лей­ка» на му­зы­ку Іга­ра Стра­він­ска­га і з ха­рэ­агра­фі­яй Бра­ніс­ла­вы Ні­жын­скай, «Не будзь пра­змер­на мяк­кім» у вер­сіі Кшыш­та­фа Па­ста­ра і на­рэш­це «Infra» з ха­рэ­агра­фі­яй Уэй­на Мак­грэ­га­ра, ад­на­го з са­мых яркіх еўра­пей­скіх ха­рэ­огра­фаў.

Склад вар­шаў­скай ба­лет­най тру­пы свед­чыць пра тэн­дэн­цыю, улас­ці­вую су­час­ным танц-кам­па­ні­ям. Тут пра­цу­юць леп­шыя са­ліс­ты з роз­ных кра­ін, прад­стаў­ні­кі роз­ных школ. Раз­на­стай­насць ха­рэа­гра­фіі пры­ваб­лі­вае тых, хто імкнец­ца ўвесь час змя­няц­ца і твор­ча рас­ці. Не­вы­пад­ко­ва ў мі­ну­лыя се­зо­ны ў Вар­ша­ве па­спя­хо­ва вы­сту­па­лі бе­ла­рус­кія артыс­ты Іры­на Ва­сі­леў­ская, Андрэй Ле­ано­віч, што па­чы­на­лі свой шлях у Мін­ску. Ужо два дзе­ся­ці­год­дзі вя­ду­чыя парт­ыі з бляс­кам вы­кон­вае бе­ла­рус­кі тан­цоў­шчык Мак­сім Вой­цюль. Ён мае ве­лі­зар­ны і сап­раў­ды ары­гі­на­ль­ны рэ­пер­ту­ар, а ацэн­кі, якія яму да­юць кры­ты­кі, са­мыя за­хап­ля­ль­ныя.

 

У го­нар 200-год­дзя

Між­на­род­ны кон­курс ва­ка­ліс­таў імя Ма­нюш­кі надзвы­чай прэс­тыж­ны і аўта­ры­тэт­ны, ён ла­дзіц­ца раз на тры га­ды. Бе­ла­ру­сы га­на­рац­ца, што ў 2013-м, ка­лі ў Вар­ша­ве пра­хо­дзіў во­сь­мы па лі-­ку кон­курс, лаў­рэ­атам 1-й прэ­міі зра­біў­ся бас Ана­толь Сіў­ко, вы­пус­кнік на­шай Ака­дэ­міі му­зы­кі, а 2-ю прэ­мію атры­маў сту­дэнт 2 кур­са, тэ­нар Па­вел Пят­роў. Ця­пер яны бу­ду­юць за­хап­ля­ль­ную між­на­род­ную кар’еру.

Сім­ва­ліч­на, што сё­ле­та юбі­лей­ны, дзя­ся­ты ва­каль­­ны кон­курс пра­хо­дзіў у той год, ка­лі Поль­шча і ўвесь му­зыч­ны свет адзна­чылі 200-год­дзе кам­па­зі­та­ра. Пры­чым ад­крыц­цё ад­бы­ло­ся якраз у дзень яго­на­га на­ра­джэн­ня — 5 мая. Ва­ль­дэ­мар Да­мброў­скі быў прызначаны паўнамоц­ным прадстаўніком міністра культуры Рэспублікі Польшча па арганізацыі святкавання Года Стані­слава Манюшкі.

У апош­нім па ча­се конкурсе пры­ня­лі ўдзел у скла­дзе жу­ры бы­лі ўплы­во­выя імпрэ­са­рыа і ме­не­джа­ры най­буй­ней­шых тэ­атраў і фес­ты­ва­ляў (Мет­ра­по­лі­тэн-опе­ра, Лі­рыч­ная опе­ра ў Чы­ка­га, Штут­гар­цкая опе­ра, Ко­вент-Гар­дэн, Лі­ёнская і Ба­вар­ская опе­ры, Глай­ндбар­нскі фес­ты­валь).

Мно­гія ва­ка­ль­ныя тур­ні­ры ма­юць кас­ма­па­лі­тыч­ную скі­ра­ва­насць, ка­лі спе­ва­кі вы­кон­ва­юць сус­вет­ную кла­сі­ку, але без су­вя­зі з му­зыч­най спад­чы­най кра­іны, дзе вы­сту­па­юць. Імпа­нуе пры­нцып арга­ні­за­цыі вар­шаў­ска­га кон­кур­су, ка­лі на­ват у 1-м ту­ры аб­авяз­ко­вая ўмо­ва: акра­мя опер­най арыі XVIII ці XIX ста­год­дзя, вы­ка­наць поль­скую пес­ню XIX ці XX ста­год­дзя, на поль­скай мо­ве ці ў пе­ра­кла­дзе. У 3-м ту­ры, ка­лі ва­ка­ліст спя­вае з аркес­трам, умо­ва — фраг­мент з поль­скай опе­ры, арыя з апе­рэ­ты ці ара­то­рыі Ма­нюш­кі. У тым вы­яўля­ецца і па­ва­га арга­ні­за­та­раў да ўлас­най му­зыч­най спад­чы­ны, і актыў­нае пра­соў­ван­не яе ся­род спе­ва­коў іншых кра­ін. Прэс­ты­жу кон­кур­су да­дае і тое, што ў Вар­ша­ве сур’ёзныя ўзна­га­ро­ды для пе­ра­мож­цаў. Пер­шы прыз — 15 ты­сяч еўра, дру­гі — 11 ты­сяч, трэ­ці — 9 ты­сяч. З гэ­тым да­па­ма­га­юць спон­са­ры, у тым лі­ку ма­гут­ны аўта­ма­бі­ль­ны кан­цэрн BMW.

Пе­ра­мож­цам X Між­на­род­на­га кон­кур­су імя Ма­нюш­кі зра­бі­ла­ся рас­іян­ка Ма­рыя Ма­та­лы­гі­на, чыё сап­ра­на, на дум­ку Іза­бэ­лы Кла­сі­ньс­кай, сяб­ра жу­ры, сап­раў­ды ўні­ка­ль­нае. Дру­гі прыз атры­ма­ла Слаў­ка За­меч­ні­ка­ва са Сла­ва­кіі, а трэ­ці — Лонг Лонг з Кі­тая, яко­му Поль­скае ра­дыё пры­су­дзі­ла так­са­ма ўзна­га­ро­ду за леп­шае вы­ка­нан­не арый з аркес­трам. Кон­курс за­вяр­шыў­ся ў ся­рэ­дзі­не мая, а ў ве­рас­ні Вя­лі­кі тэ­атр рас­па­чаў свой тэ­атра­ль­ны се­зон. На пра­ця­гу яго ме­ла­ма­наў Вар­ша­вы і гас­цей поль­скай ста­лі­цы ча­кае шмат са­мых за­хап­­ляль­ных ура­жан­няў.

 

Аўтар: Таццяна МУШЫНСКАЯ
рэдактар аддзела музыкі