Ва­кол ча­ла­ве­ча­га фак­та­ру

№ 9 (438) 01.09.2019 - 01.01.2005 г

30 ГОД БІ­ЕНА­ЛЕ WRO
ІДЭЯ САБ­РАЦЬ РАЗ­АМ ПРА­ЦЫ МАС­ТА­КОЎ, ШТО ДА­СЛЕ­ДУ­ЮЦЬ МАГ­ЧЫ­МАС­ЦІ СУ­ЧАС­НЫХ ТЭХ­НА­ЛО­ГІЙ І ВЫ­КА­РЫС­ТОЎ­ВА­ЮЦЬ У СВА­ЁЙ ТВОР­ЧАС­ЦІ НЕ­ЧА­КА­НЫЯ ПРЫ­ЁМЫ, З ІМІ ЗВЯ­ЗА­НЫЯ, З’Я­ВІ­ЛА­СЯ Ў ПОЛЬ­СКІМ ВРОЦ­ЛА­ВЕ ЯШЧЭ Ў ДА­ЛЁ­КІМ 1989 ГО­ДЗЕ, КА­ЛІ БЫЎ ПРА­ВЕ­ДЗЕ­НЫ ПЕР­ШЫ ПА­КАЗ WRO ПАД НА­ЗВАЙ «ФЕС­ТЫ­ВАЛЬ ВІ­ЗУ­АЛЬ­НЫХ КА­ЛЯ­МУ­ЗЫЧ­НЫХ РЭ­АЛІ­ЗА­ЦЫЙ». ПА­ЧА­ЛО­СЯ ЎСЁ З АД­НОЙ ГА­ЛЕ­РЭІ, А З ЦЯ­ГАМ ЧА­СУ ПА­ШЫ­РЫ­ЛА­СЯ ДА НЕ­КА­ЛЬ­КІХ ПЛЯ­ЦО­ВАК У СТА­РЫМ ГО­РА­ДЗЕ. У 1990 ГО­ДЗЕ НА WRO ПРА­ЙШЛІ ПЕР­ШЫЯ Ў ПОЛЬ­ШЧЫ КУР­СЫ КАМП’ЮТАР­НАЙ АНІ­МА­ЦЫІ, У 1994-М УПЕР­ШЫ­НЮ ПА­КА­ЗА­ЛІ ІНСТА­ЛЯ­ЦЫЮ VIRTUAL-REALITY.

З1993 го­да WRO ад­бы­ва­ецца ў фар­ма­це бі­ена­ле, і сён­ня ён адзін з га­лоў­ных фо­ру­маў для но­ва­га мед­ыя­мас­тац­тва ў Поль­шчы і ў цэн­тра­ль­най Еўро­пе. Арга­ні­за­та­рам з’яўля­ецца Фонд арт-цэн­тра WRO.

Вроц­лаў­скі між­на­род­ны фес­ты­валь раз­віў­ся з ідэі спа­лу­чыць мас­тац­тва і тэх­на­ло­гіі; каб вы­зва­ліц­ца ад уты­лі­тар­на­га пад­ыхо­ду да да­сяг­нен­няў пра­грэ­су, ён не аб­мя­жоў­ваў ся­бе то­ль­кі раз­ва­жан­ня­мі пра маг­чы­мае пры­мя­нен­не тэх­на­ла­гіч­ных на­ві­нак аль­бо іх па­тэн­цы­яль­най ро­лі ў гра­мад­стве бу­ду­чы­ні. WRO не пра­роц­тва, але рэ­флек­сія над сап­раў­дным, акту­аль­ным, рэ­акцыя на тэн­дэн­цыі раз­віц­ця ста­сун­каў твор­цы і ство­ра­на­га, ра­бо­ча­га і інстру­мен­та — ча­ла­ве­ка і тэх­на­ло­гіі. Аўта­ры на бі­ена­ле гра­юць з успры­ман­нем рэ­аль­нас­ці гле­да­ча з да­па­мо­гай спа­лу­чэн­ня роз­ных воб­ра­заў і гу­каў, як і з іншы­мі мед­ыя, але пра гэ­та — кры­ху па­зней.

Цэн­тра­ль­ная ідэ­я юбі­лей­на­га, 30-га бі­ена­ле — ча­ла­ве­чы фак­тар, ме­на­ві­та та­му галоўнай падзе­яй го­да стаў ду­эт Кэт­рын Хош­хах (Гер­ма­нія) і Ада­ма До­на­ва­на (Аўстра­лія). «Empathy Swarm» (рой эмпа­тыі) — інста­ля­цыя, што ўяў­ляе з ся­бе пра­ма­ву­го­ль­ную пля­цоў­ку, па якой сва­бод­на ру­ха­юцца трох­ко­ла­выя ро­ба­ты, за­праг­ра­ма­ва­ныя на пад­ста­ве ка­лек­тыў­на­га (ро­ева­га) інтэ­лек­ту, то-бок гру­па пе­ра­мяш­ча­ецца са­ма па са­бе, без лі­да­ра, па пры­нцы­пе арга­ні­за­цыі му­ра­шоў або не­ка­то­рых ві­даў рыб, ад­сюль і на­зва (swarm — рой). На гэ­ты раз усё ад­бы­ва­ла­ся ў цём­ным па­коі, ро­ба­ты свет­лы­мі пля­ма­мі ездзі­лі па пад­ло­зе, уз­ае­ма­дзей­ні­ча­лі з лю­дзь­мі і рэ­ага­ва­лі на іх дзея­нні: пад’язджа­лі да іх аль­бо па­лах­лі­ва збі­ра­лі­ся ў ма­ле­нь­кія стат­кі.

«Яны крыш­ку са­ро­ме­юцца», — за­ўва­жае Кэт­рын, ка­лі на пля­цоў­ку вы­хо­дзяць дзе­ці. Што б там ні ка­заў Ілан Маск, але па­куль штуч­ны інтэ­лект ба­іцца нас бо­льш, чым мы яго.

Інспі­ра­цы­яй для аўта­раў стаў экс­пе­ры­мент псі­хо­ла­га Фры­ца Хэй­дэ­ра, пра­ве­дзе­ны ў 1944 го­дзе: у да­сле­да­ван­ні лю­дзям па­каз­ва­лі фі­льм з ге­амет­рыч­ны­мі фі­гу­ра­мі, якія ўза­ема­дзей­ні­ча­лі па­між са­бой, па­сля ча­го пра­сі­лі на­зі­ра­ль­ні­каў рас­па­вес­ці пра тое, што яны ба­чы­лі. Як ака­за­ла­ся, ва­ры­янтаў бы­ло ня­ма­ла: бой­ка, па­го­ня, хат­ні гвалт і г.д. Экс­пе­ры­мент па­цвер­дзіў фе­но­мен атры­бу­цыі — здо­ль­нас­ці пры­піс­ваць ма­ты­вы, пры­чы­ны і ха­рак­тар дзея­нняў як жы­вым, так і не­жы­вым аб’ектам.

Empathy swarm ства­рае пра­сто­ру ка­му­ні­ка­цыі лю­дзей і ро­ба­таў, то­ль­кі апош­нія вы­яўля­юць ся­бе з да­па­мо­гай ру­ху. З пун­кту гле­джан­ня сім­ва­ліз­му інста­ля­цыя прад­стаў­ляе са­бой кон­трар­гу­мент у па­ле­мі­цы з ад­эпта­мі тэ­орыі штуч­на­га інтэ­лек­ту-інсур­ген­та, згод­на з якой у адзін цёп­лы лет­ні дзень не-та­кой-да­лё­кай-як-ха­це­ла­ся-б бу­ду­чы­ні ва­ша смарт-му­ль­ты­вар­ка як бы між іншым ска­жа, што Бог па­мёр.

«Акра­мя та­го, — сцвяр­джа­юць аўта­ры, — мы ха­це­лі па­ка­заць, што ча­ла­век па­ві­нен па­ва­жаць іншыя ві­ды, іх жыц­цё­вую пра­сто­ру, і та­ды яны бу­дуць па­ва­жаць на­шу. Але ка­лі мы вы­ра­шым на­пу­жаць іх, яны мо­гуць на­пу­жаць нас».

На бі­ена­ле па­ка­за­лі як тво­ры, вы­бра­ныя з бо­льш чым 1700 прац, да­сла­ных з уся­го све­ту, так і ка­ля со­тні пра­ектаў ад­мыс­ло­ва за­про­ша­ных аўта­раў. У іх рас­па­вя­да­ецца пра скла­да­насць ста­сун­каў ча­ла­ве­ка і тэх­на­ло­гій, ілюс­тру­ецца па­ва­рот да ча­ла­ве­ка як іні­цы­ята­ра, спа­жыў­ца, але ча­сам і ахвя­ры гэ­тых но­вых уз­ае­ма­да­чы­нен­няў.

Ад­ным з апош­ніх спат­кан­няў WRO 2019 быў пе­рад­па­каз VR-ма­дэ­лі «Aporia: the City and the City» вар­шаў­ска­га мас­тац­ка­га аб’яднан­ня Dream Adoption Society, якое на бі­ена­ле прад­стаў­ля­лі мас­тач­кі Яго­да Вай­то­віч, Мар­та На­ўрат і прадзю­сар Вой­цех Мар­коў­скі. Арга­ні­за­цыя спра­буе рас­пра­ца­ваць улас­ную «мо­ву VR» у су­пра­цоў­ніц­тве з Teatr Powszechny, пра­во­дзіць пер­фор­ман­сы і рэ­йвы, арга­ні­зуе спек­так­лі.

«Мы не то­ль­кі ства­ра­ем вір­ту­аль­ную рэ­аль­насць, але і шу­ка­ем но­выя спо­са­бы яе вы­ка­рыс­таць. Мы хо­чам да­поў­ніць яе рэ­аль­ным све­там — пя­ць­дзя­сят на пя­ць­дзя­сят».

«Aporia» — апош­ні пра­ект гру­пы, гэ­та го­рад-уто­пія, па якім гля­дач пе­ра­мяш­ча­ецца з да­па­мо­гай аку­ля­раў VR і кан­тро­ле­раў. Го­рад уяў­ляе з ся­бе спа­лу­чэн­не фан­та­зій­ных архі­тэк­тур­ных эле­мен­таў, у ім кож­ны бу­ды­нак мае пад­вой­ную фун­кцыю: мо­гіл­кі ў пі­ра­мі­да­ль­ным до­ме, смет­нік у ба­та­ніч­ным са­дзе…

Яго­да Вай­то­віч за­дае са­бе пы­тан­не: ці ядуць рас­лі­ны смец­це? І тлу­ма­чыць, што гэ­та — смет­нік-аран­жа­рэя, які ўзнік на сас­та­рэ­лых ідэ­ях уто­піі, што па­ча­лі рас­кла­дац­ца.

Са­мым спрэч­ным эле­мен­там го­ра­да, асаб­лі­ва для ка­та­ліц­кай Поль­шчы, з’яўля­ецца храм-уні­таз; вы­гля­дае ён як бу­ды­нак са злі­вам за­мест ку­па­ла. «Свя­ты­ня ну­ды і га­рад­ско­га ту­але­ту», — так апі­са­ла яго Яго­да Вай­то­віч. «Маг­чы­мас­ці, якія дае VR, да­зва­ля­юць нам па-інша­му пад­ысці да архі­тэк­ту­ры, так, як рэ­аль­насць не да­зва­ляе. Пе­ра­йсці це­раз свае маж­лі­вас­ці — на­ту­ра­ль­нае жа­дан­не, асаб­лі­ва ў сі­му­ля­цыі».

Лю­дзі ня­сме­ла пад­ыхо­дзяць да аку­ля­раў па ад­ным. Ві­дэ­апа­да­рож­жа па го­ра­дзе пра­йгра­ецца на камп’юта­ры по­бач; прэ­зен­та­цыя прэ­зен­та­цы­яй, але ў не­йкім сэн­се та­кая дэ­ман­стра­цыя па­збаў­ляе пры­ват­нас­ці.

Сі­му­ля­цыя дае па­чуц­цё не­адназ­нач­нас­ці, ста­віць са­му кан­цэп­цыю рэ­аль­нас­ці пад пы­тан­не, у ёй ня­ма рэ­аліз­му, го­рад вы­гля­дае як камп’ютар­ныя гу­ль­ні па­чат­ку двух­ты­сяч­ных: шмат вуг­лоў і не­пра­ма­ля­ва­ных тэк­стур. Мар­та На­ўрат на гэ­тую тэ­му за­ўва­жае: «Вір­ту­аль­ны свет не­дас­ка­на­лы. Ка­лі ты зды­ма­еш шлем, то раз­уме­еш, што ў гэ­тым све­це мо­жаш зра­біць бо­льш. У гэ­тым яго сі­ла».

Аб’яднан­не Dream Adoption Society дзей­ні­чае не то­ль­кі ў Поль­шчы: у ве­рас­ні 2018 го­да мас­та­коў за­пра­ша­лі ў ЗША для дэ­ман­стра­цыі VR-спек­так­ля «Бе­ла­шэў­скі/Гін­зберг». Пе­ра­гля­да­ючы­ся, яны ўспа­мі­на­юць, што асаб­лі­ва не бы­ло ча­су лю­ба­вац­ца Нью-Ёркам з-за стро­га­га гра­фі­ка, але свае ста­сун­кі з тэ­атрам апіс­ва­юць з цеп­лы­нёй. «Мы лю­бім пра­ца­ваць з тэ­атрам, бо шмат ча­су пра­во­дзім пе­рад камп’юта­рам, так што пра­ца з лю­дзь­мі — гэ­та не­ве­ра­год­на ве­се­ла».

Ка­лі арга­ні­за­тар за­ўва­жае, што хут­ка скон­чыц­ца час ме­рап­ры­емства, мас­та­кі раз­віт­ва­юцца. На за­кан­чэн­не Вой­цех Мар­коў­скі жа­дае: «Stay immersive».

 

P.S. У той жа дзень у Ста­рым го­ра­дзе Вроц­ла­ва з’явіў­ся «Му­зей ка­та­ван­няў» — на­сам­рэч не му­зей, а ча­со­вая вы­ста­ва, бры­зен­та­вы на­мёт, пе­рад ім утва­ры­ла­ся пя­ці­дзе­ся­ці­мет­ро­вая чар­га, мо­жа, бо­ль­шая, чым на якое-ко­ль­век ме­рап­ры­емства бі­ена­ле, на­ват ня­гле­дзя­чы на тое, што ўсе і так бо­льш-менш ве­да­лі, што там па­ба­чаць: ля­жа­ча­га на ста­ле ма­не­ке­на з мок­рым руч­ні­ком на га­ла­ве. Ві­даць, лю­дзям пад­аба­ецца, што хоць не­шта мы мо­жам прад­ка­заць; у пэў­ным сэн­се WRO дае ад­ва­рот­ны эфект, ста­вя­чы пад пы­тан­не на­шае раз­умен­не рэ­ча­існас­ці і тры­ва­ласць на­шых пе­ра­ка­нан­няў.

Ян Белявец